• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       — Куды цябе Бог нясе?
        Еду к цару!
    
    * 152 *
    
       — Па якому случаю?
       — Абрадзілася царэўна: дванаццаць сыноў радзіла, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!
       Яна і кажа:
       — А, то мая родная! Ах, дзеля такога госця трэба лазню стапіць, a то ты стаміўсязмарыўся!
       Павялі яго ў лазню, а яна пакет выняла і сама напісала: «Радзіла табе, мой мілы, дванаццаць штук: кошкіны лапы, мышыныя хвасты, сабачыя раты».
       Узяла запячатала і ўлажыла. Прыходзіць той з лазні, бярэ пакет і адпраўляецца па дарозе сабе. Случаецца другая ноч, заязджае ён нанач. Тут жа пытаюць у яго:
       — Куды ты едзеш?
        Еду к цару!
       — Па якому случаю?
       — Абрадзілася царэўна: дванаццаць сыноў радзіла, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, на патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры.
       Вот гэта адказвае:
       — Ах, гэта наша родная сястрыца!
       А гэта ён к сярэдняй заехаў.
       Яна і кажа:
       — Ах, друг наш, трэба табе лазню вытапіць!
       Павялі яго ў лазню, а яна пакет разламала, яшчэ горай падправіла. Прыходзіць той з лазні і адпраўляецца па дарозе. Прыязджае к цару на граніцу, аддае пакет. Разламаў цар і ўзяў чытаць. I стаў крэпка плакаць.
       — Ах, — гаворыць, — Божа міласцівы! Няўжо я перад Богам саграшыў, што мне такі случай здарыўся?
       I ўзяў ён пакет пісаць:
       — Мая мілая, да майго прыходу нічога не рабі!
       I запячатаў пакет. Уручыў свайму давернаму. I паехаў той назад. Так жа заязджае к сярэдняй сястрэ, дзе ён начаваў. Яна яго ўгасціла і лазню затапіла. Павялі яго ў лазню, а яна ўзяла пакет разламала і напісала: «Штоб, мая мілая, не бачыў я цябе ў вочы да майго прыезду!»
       Прыйшоў той з лазні, узяў пакет і паехаў па сваёй дарозе. Так жа заязджае к большай сястрэ. I тая яго прыгасціла і павяла ў лазню. А сама пакет разламала і падправіла яшчэ горш. Прыязджае ён к царэўне і аддае пакет. Царэўна пакет чытае і крэпка плача: «Ах, мой мілы! Што ты са мной робіш? Я ж табе чым выхвалялася, то й здзелала».
    
    * 153 #
    
       Толькі ж думаць нечага, а царскае слова свята: што напісана, тое і нада дзелаць.
       Гукнула бондараў і кавалёў:
       — Зрабіце мне бочку, а вы, кавалі, набіце жалезныя абручы.
       Бочку для яе зрабілі. Яна ўзяла адзінаццаць хлопчыкаў у бочку ўпусціла, закрыла і пусціла на мора:
       — Плывіце! Калі я не грэшная душа, дык вы жывы будзеце!
       А сама дванаццатага ўзяла і пайшла ў свет са свайго царства. Хадзіла яна, хадзіла па ўсіх царствах і знайшла сабе манастыр. Просіцца ў гуменшага:
       — Прыміце мяне за чалядку!
       Гуменшы прыняў яе за чалядку. А хлопчыка стала прасіць, штоб у школу. Той жа хлопчык вучыцца скорым поспехам. I так вывучыўся ён за год, што другія па дзесяць год вучацца.
       Скора казка кажацца, ды не скора дзела дзелаецца.
       I вырас той хлопчык. I стала яму праціўна: бачыць ён, што яго матка за чалядку служа. Ен гаворыць:
       — Матушка, годзе табе служыць, а пойдзем мы ды збудуем на бальшой дарозе ля мора сабе дом!
       От яны і пайшлі адтуль. Прыйшлі к мору і выстраілі сабе там дом, і сталі займацца рознымі таргоўлямі. Ішлі бальшой дарогай звозчыкі каля дома, і ажарабілася ў іх кабыла. Дык яны падарылі яму жарэбчыка.
       Прыязджалі к яму карабельшчыкі, — ішлі морам. Так жа ён іх і ўгасціў. I пабылі ў яго карабельшчыкі, і адпраўляюцца яны к свайму цару. Хлопчык іх праважае і заходзіць к свайму каню. Кажа яму конь:
       — Ах, хазяін мой любы, узлезь ты на мяне і ўпадзі з мяне, і станеш ты галубцом. I паляціш ты на той бок мора, і сядзеш ты карабельшчыку на правае плячо, і занясе ён цябе ў царскія комнаты. I выслухаеш ты там, што будзе цар з царыцай гаманіць!
       А цар той вярнуўся з воінства, дзе ён быў, і болыпую сабе сястру ўзяў сваёй жонкай.
       Прыходзіць карабельшчык у комнату к цару:
       — Найяснейшы, от па той бок мора што здзелалася: выстраіла ўдава дом сабе, і такі ў яе хлопчык, што крашай яго ў свеце няма: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!
       Дрогнула царскае сэрца, і зараз жа адправіў карабельшчыка з свайго дому.
       — Ах, — гаворыць, — мая мілая, паедзем, пасмотрым на той бок, што там за хлопчык — гэта дзіва?
    
    # 154 *
    
       — Э, мой мілы, ці гэта дзіва? Гэта не дзіва, а ёсць дзіва: за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, на моры, на лукамор’і, на востраве стаіць дуб, а на тым дубе дванаццаць кокатаў*, а на тых кокатах па дванаццаць святліц, а ў тых святліцах па дванаццаць дзявіц ды шыюць адзежу дарагую, ды кідаюць далоў, і гніе тая адзежа ні к якой пользе!
       Вылятае той галубец з царскага дому, прылятае ў свой дом, садзіцца на свайго каня, падае далоў — і стаў чалавекам. I пытае ў яго конь:
       — Ах, хазяін мой любы, што там цар з царыцай гаварылі?
       — А што ж яны гаварылі. Гэта, гавораць, не дзіва, a то дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, на моры, на лукамор’і, стаіць дуб, а на тым дубе дванаццаць кокатаў, а на тых кокатах па дванаццаць святліц, а ў тых святліцах па дванаццаць дзявіц ды шыюць адзежу дарагую, ды кідаюць далоў, і гніе тая адзежа ні к якой пользе! Конь мой любы, конь мой мілы, ці не можам мы гэтага дзіва дастаць?
       — Прасі ў маткі благаславення, і паедзем у пуць!
       Дала яму матка благаславенне, сеў ён на свайго каня і паехаў у ггуць! Прыязджае к таму дубу:
       — Здрастуй табе, дубе!
       — Здрастуй, Іван Іванавічцарэвіч!
       — Эх, дубе, у якім ты ў нядобрым месцы стаіш! Калі б ты пайшоў у маю старану, там бы гэту адзежу насілі б і за цябе Бога прасілі!
       А той дуб адказвае яму:
       — А што ж, будзеш ты маю адзежу знашваць?
       — Буду!
       — Ну, я з табой пайду!
       Сеў царэвіч на свайго каня, а дуб услед за ім ідзе. Прыехаў ён дамоў, прывёз дуб з сабою і паставіў сабе ля дому. I пачулі пра гэта дзіва па ўсяму міру. Ідуць жа гэта дзіва глядзець. Ішлі карабельшчыкі морам, прывярнулі караб к яго двару не так аддыхаць, як гэта дзіва паглядзець. Адпраўляюцца карабельшчыкі. Праважае іх хлопчык і заходзіць к свайму каню. Кажа яму конь:
       — Вот, хазяін любы, скінься ты галубцом і ляці на той бок мора, і пачуеш ты, што будуць цар з царыцай гаварыць.
       Ён узлез на каня, упаў з яго, скінуўся галубцом і паляцеў на той бок мора. Прылятае туды, садзіцца карабельшчыку на плячо,
    
         * Кокат — сук на дрэве.
    
    # 155 #
    
    і ўваходзяць яны ў горніцы. Распісуецца цар з карабельшчыкам, і выхваляецца карабельшчык:
       — Ах, цару найяснейшы, па той бок мора дзіва з’явілася: стаіць дуб, а на тым дубе дванаццаць кокатаў, а на тых кокатах па дванаццаць святліц, а ў тых святліцах па дванаццаць дзявіц ды шыюць адзежу дарагую.
       Цар гэты выслухаў і карабельшчыка адсылае назад, і кажа царыцы:
       — Ну, мая мілая, паедзем гэта дзіва паглядзім!
       — Гэта, мой мілы, не дзіва, a то дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, стаіць шчогла, а на шчогле зязюля. Што кукне, — дык салдат з яе выйдзе з канём і з сядлом, і на вайну гатоў. Ды есць там нечага, і народ памірае галоднай смерцю!
       От, цяпер жа вылятае той галубец з яго комнат і прылятае ў свой дом, ды пайшоў к каню. I пытае ў яго конь:
       — Хазяін мой любы, хазяін мой мілы, што там цар з царыцай гаманілі?
       Адказвае яму хазяін:
       — Гаварылі, што то не дзіва, а от то дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, стаіць шчогла, а на шчогле зязюля. Што кукне, — дык салдат з яе выйдзе з канём і з сядлом, і на вайну гатоў. Ды есць там нечага, і народ памірае галоднай смерцю. Конь мой любы, конь мой мілы, ці не можна мне гэта дзіва дастаць?
       Конь яму адказвае:
       — Прасі ў маткі благаславення, і паедзем у пуць!
       Узяў ён благаславенне і паехаў у пуць! Прыязджае к шчогле, злез з каня і гаворыць:
       — Здрастуй табе, шчогла!
       — Здрастуй, Іван Іванавічцарэвіч!
       — У якім ты ў нядобрым месцы стаіш! Калі б ты пайшла ў маю старану, там бы не паміраў гэты народ галоднай смерцю! Ці не пойдзеш ты са мной?
       — Пайду!
       Ён на свайго каня сеў, а шчогла ўслед за ім. Прыходзіць ён к свайму дому і становіць шчоглу ля дуба. Так жа салдат як упадзе, у адзежу надзяецца і на работу ідзе. To дзіва было, а гэтакага дзіва ніхто не бачыў. I збіраецца многа народу дзіва гэта глядзець. Ішоў карабельшчык морам і прываліў караб свой к берагу дзіва гэта глядзець. Паглядзеў гэта дзіва і адпраўляецца ў землі ў
    
    * 156 *
    
    свае. Хлопчык жа, правёўшы яго, пайшоў к каню. Кажа яму конь:
       — Хазяін мой любы, узлезь ты на мяне і ўпадзі з мяне, скінься галубцом і паляці на той бок мора.
       Садзіцца галубец карабельшчыку на плячо, і ўносіць ён яго ў дом. I распісуецца цар з карабельшчыкам, і гаворыць карабельшчык:
       — Вот, царскае сіяцельства, як па той бок мора, дык то было дзіва, а цяпер яшчэ большае: стаіць шчогла, а на шчогле зязюля. Што кукне, — дык салдат з яе выйдзе з канём і з сядлом, і на вайну гатоў. Як упадзе, у адзежу надзяецца і на работу ідзе.
       Адпраўляе ён карабельшчыка і кажа:
       — Ах, мая мілая, паедзем гэта дзіва глядзець!
       — Э, мой мілы, ці гэта дзіва? To дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, дзікі кабан лычам арэ, нагамі скародзіць, хвастом рассявае, і ў тры дні хлеб паспявае. Ды некаму яго з’ядаць, дык ён там і згнівае.
       Галубец адправіўся дамоў і, не заходзячы ў свой дом, ідзе к каню свайму. Пытае ў яго конь:
       — Ах, хазяін мой любы, хазяін мой мілы, што там цар з царыцай гаманілі?
       — Што ж там цар з царыцай гаманілі. Гэта, гавораць, не дзіва, а от то дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, дзікі кабан лычам арэ, нагамі скародзіць, хвастом рассявае, і ў тры дні хлеб паспявае. Конь мой любы, конь мой мілы, ці не можам мы гэтага дзіва дастаць?
       Конь яму адказвае:
       — Прасі ў маткі благаславення, і паедзем у пуць!
       Ен узяў благаславенне, сеў на свайго добрага каня і паехаў. Прыязджае к кабану.
       — Здрастуй табе, кабан!
       — Здрастуй, Іван Іванавічцарэвіч!
       — Эх, у якім ты месцы ў нядобрым стаіш, хлеб сееш! От як бы ты пайшоў у маю старану, там бы мы гэта жыта зжыналі і гэты хлеб з’ядалі, і за цябе б Бога прасілі! Ці не пойдзеш ты са мною?