Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
Піў ён, піў, пакуль напіўся, ды і з ног зваліўся. Царэўна яго тады абабрала, торбачку ўзяла, гукнула сваіх часавых, ды як дала яму казацкіх нагаяў! Выбіла харашэнька, ды і за дзверы выпіхнула. Ен праспаўся, праглуздаўся, паглядзеў — няма торбачкі, толькі рушнічок! Ен рушнічок выняў разаслаў.
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне дамоў!
Прыскочыў дамоў, стаў у сярэдняга брата прасіць ражка. Сярэдні брат стаў на яго сварыцца:
— Што? Перавёў большага брата награду, перавядзеш і маю!
— Што Бог дасць, тое і будзе: можа вярну і тую — і тваю, і сваю.
Сярэдняму брату дзелаць нечага: даў яму ражок. Малодшы брат выйшаў на двор, рушнічок выняў, разлажыў:
* 172 *
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к той царэўне!
Ён зноў на месцы. Ля таго горада астанавіўся на полі і стаў у ражок граць. Датуль граў, пакуль увесь той горад войскам абняў. У таго цара няма столькі сілы, а ў яго рознае войска: і казакі, і жандары, і якое толькі на свеце ёсць. Распяў белы шацёр, паставіў часавых, абняў увесь горад пушкамі, розным прыпасам і смаліць у горад!
I кажа меншы брат:
— Разару ўсё царства, горад, затым што тут жывуць не цар з царэўнай, а зладзеі. Як ім можна было мяне абкрасці!
Цар той выйшаў на двор, глянуў у празорную трубу і спужаўся, што няма яму сілы, няма ў яго столькі войска, нечым яму бараніцца. Ён стаў на сваю дачку, на царэўну, сварыцца:
— Ідзі, мая дачка, перапрасі, бо цераз цябе нам усім галовы пакласці. He трэба было табе чапаць тую торбачку.
Царэўна зараз жа надзелася ў харошае плацце, узяла з сабою прыслугу і пайшла да яго з просьбай. Падыходзіць да яго шатра — часавыя яе не пускаюць:
— Куды ідзеш, караўка нямытая? Ты яго раз абабрала.
Яна горка плача і просіць, як можна просіць, каб яны яе прапусцілі.
А ён не спіць, усё чуе ды толькі яе муштруе. Падаждаўшы, яна падыходізь другі раз:
— Здзелайце міласць, прапусціце мяне к свайму гаспадару!
Яны яе ў грудзі, не пускаюць, кажуць, што гасудар яшчэ спіць, не ўстаў.
А ён не спіць, ды ўсё яе так муштруе.
За трэцім разам прыйшла, ён вялеў прапусціць часавым. Яна падышла к яму, укленчыла, стала плакаць, стала прасіць:
— Друг мой любезны, прасці мяне! Пасля гэтага не буду ўжо так рабіць. Усё роўна ты мой, я твая!
Ён сеў, давай яе гасціць з сваімі часавымі, і яе прыслугу прыняў. Папіраваліпагулялі, і стала яна прасіць яго ў свой дом з яго дружынаю. Ён узяў сваю дружыну і яе прыслугу і пайшлі ў яе дом, і сталі там піць і гуляць. Пілігулялі некалькі ўрэмя. Тады, царэўна зноў яму харошых напіткаў паднесла, каб ён ап’янеў, і зноў давай у яго спрашваць.
— Адкуль ты набраў столькі войска, што ў майго бацюшкі столькі няма, і як гэта ты ка мне прыстаўляешся з далёкай стараны?
Ён, выпіўшы добра, ды і прызнаўся ёй:
# 173 *
— У мяне ёсць такі ражок, што як у яго затрублю, дык яшчэ ў пяць разоў набярэцца столькі. У адзін канец затрублю, — яно набярэцца, а ў другі канец затрублю, — яно зноў убярэцца ўсё. I ёсць у мяне такі рушнічок: куды ўгодна ён мяне занясе і зноў дамоў прынясе.
Яна яго яшчэ больш падпаіла крапчэйшымі напіткамі. Ён датуль піў, пакуль і заснуў. Яна яго харашэнька абабрала: узяла ражок, узяла рушнічок, выйшла на ганкі і давай трубіць у ражок у другі канец. Патуль трубіла, пакуль ўсё войска ўтрубіла і часавыя яго паўцякалі. Толькі засталіся яе часавыя, яе слугі, а яго няма нікога. Яна сваіх часавых гукнула, яго ўзбудзіла, вывела на двор, ды дала яму такіх нагаяў казацкіх, колькі яму ўлезла. Выцягнулі яго за горад ды і ўкінулі ў балку. Ён колькі ўрэмя праляжаў, пакуль прачухаўся пасля чэсці, тады папоўз койяк ровам тым і пайшоў, не чаяў ужо жывым быць. Нельга яму і дамоў ісці, патаму абкрадзен увесь. Дык ён сабе думае: «Пайду, ці не найду дзе якую пропасць — упрапасціцца, бо мне дамоў нельга вярнуцца: і братоў баюся, і не з чым».
Ішоў ён колькі ўрэмя — ці дзень, ці два, ці можа і тры берагам, паўз балота, чуе — яблыкамі пахне. Ён сабе думае: «Пайду, ці не найду дзе яблычка смагу прагнаць — бо ўжо рот заросшы смагай — недзе ані напіцца, ані ўкусіць чаго».
Найшоў яблыню рагатую, кашлатую; сарваў яблычка і ўкусіў таго яблычка. Як параслі на ім рогі! Такія, як на яблыньцы! Было яму ліха, ды і пагорала! To ішоў, дык нічога хоць не чапаў, a то ідзе, дык бярэзнік скобліць рагамі!
Прайшоў колькі ўрэмя — ці дзень, ці два, ці можа тры, паскабліў рагамі бярэзнік, ужо чуе зноў яблычны дух. Ён сабе думае так: «Пайду, ці не з’ем ужо такога яблыка, каб ужо прапасці!»
Стыдна ўжо выйсці і на свет божы з гэтакай карай. Адна кара, што рогі, другая кара, што пабіты крэпка бізунамі.
Найшоў яблыню, харошанькую яблыню, сарваў яблычка, укусіў — і адпалі ўсе яго рогі. I стаў ён яшчэ лепшы за таго як быў: і здаровы, і боль уся ўнялася. Ён яшчэ нарваў яблык, дастаў хустачку — была ў яго ў карманіку, — завярнуў іх ды і пайшоў тым следам, каторым скабліў бярэзнік рагамі. Прыйшоў да той яблыні да рагатай, нарваў і тых яблык ды ў другое месца паклаў. Ды і пайшоў у горад у той самы зноў. Ажно нанімае цар работнікаў засаджваць сад у сябе. Колькі ўрэмя ён яго засаджвае, а сад усё сохне. Нанімае цар садоўнікаў. Ён і аб’явіўся:
— Я магу сад садзіць!
* 174 *
Данеслі гэта цару, што такі і такі хлопец паднімаецца быць за садоўніка. Выклікае цар яго і пытае:
— Можаш ты сад садзіць?
— Чаму не, магу.
Цар яго прыстаўляе к народам, а той гаворыць:
— Я не хачу з людзьмі садзіць, адвядзіце мне ў другім месцы, з другога крыла!
Паказалі яму другое месца, ён і стаў займацца работай.
Гэта казка скора кажацца, ды няскора дзела ішло.
Народ садзіць сад — ён сохне, а ён садзіць — расце, і цвіце, і яблыкі растуць.
Па заканчэнні дзела пайшлі глядзець работу. Пайшлі, дзе садзілі народы — няма нічога, як было, так і ёсць пасохла ўсё. Яны пасмяяліся і кажуць:
— Пойдзем глядзець новага садоўніка работу, — у яго работа добрая: і расце, і цвіце, і яблыкі растуць, і польза вялікая.
Данеслі яны самому цару, што не трэба больш нікога браць і плаціць, акрамя новага садоўніка: няхай жыве і садзіць сад. Цар выстраіў яму святлічку і прыставіў к яму дзявіцу, каб яму служыла, пішч гатавала, падносіла кушанне, прыбірала, абмывала. Ён і заняўся работай. I пачала царэўніна служанка хадзіць да яго на гулянкі, і ён пачаў яе прывучаць да сябе і кажа:
— Ты красівая дзявіца, а то б яшчэ пакрасівела, калі б з’ела майго яблыка, што я табе дам. Мудрэй бы была за сваю царэўну!
Ну, гэта просіць:
— Пажалуста, дай мне яблычка!
Ён ёй яблычка харошае выняў і даў. Яна яго з’ела — то была красівая, a то яшчэ пакрасівела, што яе і царэўна не ўвазнала. I пытае ў яе:
— Дзе ты такой масці набрала, нарумянілася?
— Гэта мне даў садоўнік новы яблыка, дык я як з’ела, дык і падужэла, і папрыгажэла, і павесялела.
Царэўна кажа:
— Хадзем жа мы патаргуем і мне яблыка!
Ну, і пайшлі таргаваць яблыка. Прыходзяць к садоўніку і таргуюць. Ён дае не тое яблыка, а другое — рагатае — і просіць за яго, што сам хоча. Садоўнік яблычка ёй паклаў, грошы ад яе ўзяў і гаворыць:
— Ты ж не еж яго цяпер, а з’ясі заўтра ўранні.
А для таго ён ўрэмя прадаўжае, каб уцячы адтуль. Узяла яна яблычка, пайшлі яны з святліцы. Ён святліцу зачыніў, усё сваё сабраў, ды сам — марш!
* 175 #
Гэта казка скора кажацца, ды няскора дзела ішло.
Пакуль царэўна пераначавала, ды садоўнік скрыўся ў горадзе, і няма нікога ў святліцы. Назаўтра ўранні памылася царэўна і з’ела таго яблыка. Як параслі на царэўне рогі, дык не месцяцца і ў комнаце. Што хоча каторы зламаць баліць; хоча сарваць баліць; і не ўходзіць у дзверы, не можна выйсці вон. Цар кажа:
— Вось мая дачка! Гэта, верна, ён самы! Будзеш ты цяпер гараваць, было табе не дзелаць такіх праступкаў!
Здзелалі вобыск па ўсіх гарадах, ці не знойдуць якога знахара, якога чалавека, каб ён збавіць мог. Той жа самы хлопец купіў ксяндзоўскае плацце, надзеўся так, як ксёндз, наўчыўся маленька грамаце і аб’явіўся:
— Я магу вычытаць ёй усё, толькі каб яна сазналася ў сваіх грахах.
Прыставілі яго к ёй. I стаў пытацца грахоў.
— Дзіцятка, можа ты каго абідзела? Можа хто на цябе плачацца?
Ну, яна і прызналася:
— Торбачку ўзяла ў такога і такога кавалера.
Ен кажа:
— Аддай, дзіцятка, гэта мне, гэта трэба на касцёл аддаць.
Яна аддала яму торбачку. Ён тады стаў чытаць малітву — што чытае, а што маніць, патаму грамаце знаў мала, а гэта толькі так, каб якнебудзь ды сваё ўзяць яму.
— He, дзіцятка: яшчэ не ўсе грахі! Яшчэ нешта заняла ў людзей, і тое аддай на касцёл!
Яна і ражок аддала яму і рушнічок аддала. Ён тады вялеў тапіць лазню і вялеў прыставіць шэсцьдзесят музыкаў. Вытапілі лазню, прыставілі музыкаў, узялі царэўну пад рукі і павялі ў лазню. Ён узяў з яе рукі персцень і ўбіў пад брусам. Раздзеў яе і крыкнуў на музыкаў:
— Грайце!
Музыкі зайгралі, ён як яе ўзяў нагаем, дык зняў ёй радзімую шкуру з пят і да галавы. Тады вакно расчыніў:
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к братам!
А яе так і кінуў. Тыя музыкі гралігралі, ды і стаміліся. I няма ніякага адзыву з лазні. Яны пайшлі, дзверы разламалі, ажно царэўна вісіць пад брусам. Яны адвязалі, адтуль яе вывелі — кроў з яе цячэ... Ну, прыслугі яе абмылі, абчапурылі тыя раны. Бацька і выслаў яе ў свет.
« 176 *
— Ідзі, — кажа, — бо гэта ён сам. Шукай яго, можа дзе знойдзеш!
А ён явіўся к братам. Браты гавораць:
— Годзе табе бадзяцца па свету! Жаніся ўжо тут, ды будзем жыць, — добра, што сваё паўзыскваў!
— He, братцы, не буду жаніцца, падажду!
Пражыў можа годпаўтара, а можа паўгода — невядома колькі — выехалі яны ўсе ўтраіх з сахамі на поле работаць. Работаюць яны — ажно яна ідзе шляхам. Малодшы і кажа:
— Вы казалі, каб я жаніўся, — во мая жонка ідзе!
Яны засмяяліся, — ведама, бачаць, гэтакае цуда. Падыходзіць яна да яго, абняла яго ногі, стала цалаваць, стала прасіць:
— Прасці мяне! Што было, тое прайшло, а цяперака я твая, што хочаш, то са мной і дзелай, бо мне ўжо дамоў не варочацца адсюль!