• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       — He сярдуй, дай мне справу скончыць! — сказаў Пакацігарошак і ўзяў мезеным пальцам таркануў тую калоду, дык яна на дробныя друзгі разляцелася, а як дзьмухнуў — попел стаў, як і не было!
       — Ну што? Я сваю справу зрабіў.
       — Пойдзем цяпер пабораемся: ці ты дужэйшы, ці я?
       Пакацігарошак гаворыць яму:
       — Дай руку, паспрабуем так, хто дужэйшы!
       А змей гаворыць:
       — Дзе табе, малакасосу, за руку мяне браць!
       Ён кажа:
       — Усё роўна нам трэба біцца.
       — Ну, — гаворыць змей, — на табе руку.
       Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змяіная рука з усімі пальцамі засталася ў Пакацігарошка.
       — Аднак я тым незадаволен, — гаворыць змей, і як дзьмухнуў — зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як дзьмухнуў — зрабіў сярэбраны ток.
       I схапіліся яны бароцца. Як дзьмухнуў змей — убіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, а Пакацігарошак як дзьмухнуў — убіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як дзьмухнуў другі раз — убіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дзьмухнуў другі раз — убіў змея па пояс. Змей гаворыць:
       — Пастой, швагер, адпачнём.
    
    13. Зак. 3433
    
    * 193 *
    
       — Яшчэ не вельмі патаміліся, — кажа Пакацігарошак, — я з паходу, ды і то не стаміўся.
       Змей да яго гаворыць:
       — Відаць, швагер, я ў цябе загінуў?
       Пакацігарошак кажа:
       — Бо я за тым прыйшоў.
       — Пакінь мне колькінебудзь жыцця, — просіць яго змей, — і бяры сабе залатую, сярэбраную і бумажную маю казну, колькі пажадаеш.
       — Я б пакінуў табе жыццё, але ты мяне зняважыў, назваў малакасосам, гэта мне вельмі цяжка знесці. Няма табе прашчэння! Больш з табою і гаварыць не хачу.
       Змей распусціў сваю кроў па ўсіх сваіх жылах, даў прастор сваім рацівым плячам і ўдарыў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс у зямлю.
       — Ну што, нацешыўся, швагер! Бо я, дурань, перад табою доўга балую, даўно трэба цябе прыбраць.
       Як ударыў яго Пакацігарошак трэці раз, убіў яго па самую шыю ў медны ток. I бярэ ён сваю булаву сяміпудовую і кончыў яму жыццё. Ды ўзяўшы змея, замазаў яго зусім у медны ток.
       I пайшоў Пакацігарошак у багатырскую стайню, дзе стаялі багатырскія жарабцы; узяўшы першага жарабца за хвост, ён садраў з яго тулуном шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулава ўлез. Прылятае крук з кручанятамі і пачалі есці. Ён адно кручаня і злавіў за нагу, і гэты воран стаў чалавечым голасам гаварыць:
       — Хто ў тым тулаве ёсць? Акажыся.
       — Я, Пакацігарошак.
       Крук яму гаворыць:
       — Што ты ад мяне хочаш?
       — Што я ад цябе хачу? Прыстаў мне цалючай і жывучай вады, а калі не даставіш, то колькі вас ёсць — усе загінеце.
       Тады крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзясятае царства, іншае гасударства і дастаў вады зпад вялікай стражы і прыносіць Пакацігарошку.
       Атрымаўшы гэту ваду, Пакацігарошак для надзейнасці ўзяў яго дзіця за дзве нагі і разарваў папалам.
       — Я вось пагляджу, ці тая гэта вада!
       Ён адной вадой памачыў — стала кручаня цэлае, а другой памачыў — і кручаня аджыло. Падзякаваў Пакацігарошак за ваду і пусціў яму дзіця. Цяпер ён прыходзіць к сваім братам, узяў памачыў іх цалючаю вадой — і сталі яны цэлыя, а другою памачыў — сталі жывыя. I прыводзіць ён іх да сястры.
    
    * 194 #
    
       — Ну, сястра і браты! Бярыце залатую, сярэбраную і бумажную казну, колькі вам трэба, і нясіце дадому.
       I пайшлі яны ўсе ўчацвярых.
       Вось браты, увайшоўшы ў лес, прывязалі Пакацігарошка к дубу.
       — Братцы! Што вы робіце?
       — Які ты нам брат? У нас брата не было і не будзе.
       Ен, адпусціўшы іх ад сябе на вялікую адлегласць і вельмі раззлаваўшыся, выкруціў дуб з коранем і павалок за імі. Выходзіць ён з лесу і, убачыўшы сваю хату, прыходзіць дамоў і крыкнуў на бацьку і маці:
       — Вось вам дровы!
       — Ідзі, сынок, у хату.
       А ён гаворыць:
       — Я баюся, калі ў лесе хацелі мяне знішчыць, то ў хаце тым больш. Бывайце, бацька і маці, браты і сястра! Жывіце сабе добра!
       Пайшоў ён назад. Ішоў, ішоў, і трапляецца яму насустрач Вярнігара.
       — Добры дзень, брат Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуцьдарогу дзержыш?
       А Пакацігарошак пытаецца ў яго:
       — Хто ты такі?
       Ён яму адказвае:
       — Я ёсць магутны багатыр Вярнігара.
       — Ці хочаш быць маім таварышам? — гаворыць Пакацігарошак.
       А ён адказвае на гэта:
       — Можна! Хачу табе служыць.
       I пайшлі яны разам. Ішлі, ішлі, і трапляецца ім насустрач магутны багатыр Вярнідуб.
       — Добры дзень, братцы!
        Здароў!
       — Якія вы людзі ёсць? — пытаецца Вярнідуб.
       — Пакацігарошак і Вярнігара.
       — Куды ж вы ідзяце?
       — Мы ідзём у далёкі горад. Змей людзей выядае, дык ідзём яго біць.
       — Ці нельга мне к вам у таварышы прыстаць?
       — Можна! — гаворыць Пакацігарошак.
       I прыходзяць яны ў горад і з’яўляюцца к цару.
    
    * 195 #
    
    13*. Зак. 3433
    
       — Якія вы людзі ёсць?
       — Мы ўсе магутныя багатыры.
       — Ці не можаце вы мой горад абараніць? Унадзіўся змей і губіць многа народу, трэба яго перамагчы.
       — Навошта ж мы называемся магутнымі багатырамі, каб яго не адолець?
       Прыходзіць поўнач, і пайшлі яны пад калінавы мост на вогненную раку. Вось прыходзіць шасцігаловы змей і супыніўся перад мостам, а яго конь заржаў, а сокал зашчабятаў, а хорт заскімліў. Ен каня ў лоб.
       — Ты, чортава насенне, не іржы, а ты, сокал, не шчабячы, a ты, хорт, не скімлі! Бо тут ёсць Пакацігарошак. Ну, — гаворыць, — выходзь, Пакацігарошак! Ці будзем біцца, ці мірыцца?
       Гаворыць Пакацігарошак:
       — He затым добры маладзец ходзіць, каб мірыцца, а затым, каб біцца!
       I пачалі яны змагацца. Пакацігарошак з таварышамі сваімі збілі ўтрох змею па галаве.
       Змей, убачыўшы, што хутка загіне, гаворыць:
       — Ну, братцы! Толькі Пакацігарошак мне перашкаджае, я бы з вамі з двума ўправіўся.
       Вось яны сталі яшчэ біцца і адсеклі апошнія галовы змею, каня змеева ўзялі ў стайню, сокала ў клетку, а хорта ў псярню. А Пакацігарошак узяў павырэзваў языкі з усіх шасці галоў і палажыў сабе ў кішэню, і тулава скацілі ў вогненную раку. Прыходзяць яны к цару. Пакацігарошак прыносіць яму языкі для іменнай праўды. Цар ім дзякуе:
       — Бачу, што вы ёсць сапраўдныя багатыры і абаронцы горада і ўсяго народа! Што вам пажадана піць і есці, бярыце ўсякія напіткі і наедкі.
       I з радасцю ўдарыў ён публікацыю па ўсяму гораду, каб былі адкрытыя ўсе тракціры, кабакі і малыя корчмы для непераможных багатыроў. Вось яны хадзілі ўсюды, пілі, гулялі, прахалоджваліся і рознымі словамі забаўляліся.
       Прыходзіць ноч, і ў самую поўнач ідуць яны пад калінавы мост на вогненную раку, аж падыходзіць сямігаловы змей. Конь яго заржаў, сокал зашчабятаў, хорт заскімліў. Змей каня ў лоб.
       — Ты, чортава насенне, не іржы, ты, сокал, не шчабячы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут ёсць Пакацігарошак. Ну, — гаворыць змей, — вылазь, Пакацігарошак! Ці будзем біцца, ці мірыцца?
    
    * 196 *
    
       — He затым добры маладзец ходзіць, каб мірыцца, толькі затым, каб біцца!
       I пачалі яны біцца. I збілі багатыры змею шэсць галоў, а сёмая засталася. Змей гаворыць:
       — Дайка адпачнем, нячыстая сіла!
       А Пакацігарошак гаворыць:
       — He чакай, каб я табе адпачыць даў!
       Сталі яны зноў біцца, збіў ён і апошнюю галаву змею, павырэзваў языкі і палажыў у кішэню, а тулава кінуў у вогненную раку. Прыходзіць к цару і прыносіць языкі для іменнай праўды.
       У трэці раз таксама апоўначы ідуць яны к калінаваму мосту і к вогненнай рацэ, раптам падыходзіць к ім дзевяцігаловы змей. Конь яго заржаў сокал зашчабятаў, а хорт заскімліў. Змей каня ў лоб.
       — Ты, чортава насенне, не іржы, ты, сокал, не шчабячы, а ты, хорт, не скімлі, бо тут ёсць Пакацігарошак. А ну, вылазь, Пакацігарошак! Ці будзем біцца, ці мірыцца?
       — He затым добры маладзец ходзіць, каб мірыцца, толькі затым, каб біцца!
       I сталі яны біцца, і збілі багатыры восем галоў, дзявятая засталася.
       Пакацігарошак гаворыць:
       — Дайка адпачнем, нячыстая сіла!
       Змей гаворыць:
       — Адпачывай не адпачывай, а са мною не саўладаеш; ты і братоў маіх перамог абманам, не сілаю.
       Пакацігарошак не столькі ваюе, як думае, як бы змея абмануць: аднак уздумаў і гаворыць:
       — Ды яшчэ вашага брата многа ёсць і ззаду — усіх прыбяру!
       Змей аглянуўся, а ён і дзявятую галаву зняў, павыразаў языкі, палажыў сабе ў кішэню, тулава ў вогненную раку кінуў. Прыходзяць яны к цару. Цар гаворыць:
       — Дзякуй вам, непераможныя багатыры! Жывіце сабе з радасцю і з міласцю і бярыце, колькі вам трэба золата, серабра і бумажных грошай.
       Пасля таго ўсе тры змяіныя жонкі сышліся ў адно месца і ладзяць паміж сабой савет:
       — Адкуль яны ўзяліся, што нашых змяёў пабілі? He жанчыны мы будзем, калі не зжывём іх са свету!
       Меншая жонка гаворыць:
       — Ну, сястрыцы! Пойдзем мы на вялікую дарогу, куды яны будуць ісці. Я зраблюся прыгожым ложкам і яны, стаміўшыся, як сядуць на ложак, то ўсім тром будзе смерць!
    
    ■* 197 *
    
       А другая гаворыць:
       — Калі ты ім нічога не зробіш, то я зраблюся яблынькаю каля вялікай дарогі, і як стануць яны ка мне падыходзіць — возьме іх прыемны пах, а як пакаштуюць, то ўсім будзе смерць!
       Вось пад’язджаюць багатыры к прыгожаму ложку. Пакацігарошак махнуў па ім шабляю — дык палілася кроў!
       Пад’язджаюць яны к яблыньцы.
       — Брат Пакацігарошак, давай з’ядзім па яблычку, — гавораць багатыры.
       А ён кажа:
       — Калі можна, братцы, дык з’ядзім, а калі няможна, то далей паедзем.
       Вымае ён шаблю і махнуў па яблыньцы накрыж, і палілася з яе кроў. Паспяшае за імі трэцяя змяя і раскрыла сваю пашчу ад зямлі да неба. Бачыць Пакацігарошак, што ім цяжка прыходзіцца; як выратавацца? Аглядваецца ён і бачыць, што і яна на яго напірае, і кінуў ёй трох коней у рот. Паляцела змяя да сіняга мора ваду папіць, а яны пайшлі далей. Даганяе яна іх зноў. Бачыць ён, што змяя блізка, і кінуў ёй у рот трох сокалаў. Зноў змяя да сіняга мора паляцела ваду піць. А яны пабеглі далей. Аглядваецца Пакацігарошак, змяя зноў яго даганяе, і бачыць ён небяспеку, узяў ды кінуў ёй трох хартоў у рот. Зноў яна да сіняга мора паляцела ваду піць, пакуль напілася, яны яшчэ далей уцяклі. Аглядваецца ён і бачыць, што зноў змяя даганяе. Пакацігарошак, узяўшы абоіх таварышаў, кінуў ёй у рот. Змяя паляцела да сіняга мора ваду піць, а ён далей. Даганяе яна зноў, ён аглядваецца і бачыць жалезны завод і забягае ў кузню.