• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       Асілкі тыя былі людзі здаровыя, росту ў касую сажань, у плячах аршына з два, голас мелі, як звон немалы, бывала калі крыкнець ва ўвесь голас, ды свіснець, дык якое б дзе дзерава не было бальшое, а заваліцца. Вот якія былі яны людзі тыя асілкі.
       Хазяйства яны ніякага не трымалі, не было ў іх ні якой худобы, ні скацінкі дамашняй, ні прыпасу, ні запасу. Hi хлеба, ні лёну не сеялі. Кармілісь яны тым, што лавілі па лясах звярэй ды па вадах рыбу. Адзежу сабе яны строілі з звярыных шкур. Вот так і жылі. Мусіць пра Бога яны зусім не зналі, бо ніхто не чуў яд старыкоў, штоб яны мелі дзенебудзь царкву алі папа. Асілкі, пажыўшы на рацэ Вараухе, спадабалі ЖанвільУтужыцкую старонку, бо тут ім усяго досыць было. Звяр’я па лясах было відзьманявідзьма і рыбы ў водах тожа, а ім больш нічога і не трэбавалась. Вот і задумалі яны абсяліцца і пачалі сразу строіць два гарадзішча — Заборкі і Іваніху. Народу тут было многа, шутка сказаць, кажынны год бабы прывадзілі па два ды па тры рабёнкі.
       Струменту ў іх амаль ніякага не было. Кажуць, што ў іх быў на ўсіх адзін тапор, ды і той не жалезны, а якісь медзяны, а можа і жалезны, пра гэта дзяды не сказывалі, мусіць, не запомнілі. Адно
    
    
    WOW
    
    звесна, што асілкі не мелі струменту, а гарадзішчы строілі. Гарадзішчы гэтыя і цяпер ёсць на Вараусе, вот зараз ідзі і паглядзі. He меўшы досыць струменту, асілкі перабрасывалі тапор з гарадзішча і на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на хаджэнне. Зыкнець, бывала, асілак з аднаго гарадзішча ў другое, тапор давай, той возьмець тапор ды й кінець яму. Такая была ў іх сіла, за то і празывалісь асілкамі. Гэта яшчэ нешто тапор перакінуць, вярсты за тры, a то, бывала, нада на пастройку дзерава, пойдзець у лес, вырвець дзерава з карнём ды так і прэць на гарадзішча, a то камень прыдзецца прыставіць, дык ён возьмець яго ды й кінець за вярсту і больш прама на гарадзішча. Другія кідалі такія бальшушчыя камні, што будзець у полсажня велічынёю, алі такія камні не ўсягды дакідывалі да гарадзішча. A то ёсць такія мясціны, што саўсім закіданы камнямі. Дзяды казалі, што на гэтых самых мясцінах асілкі друг супроць дружкі ваявалі, кідаясь камнямі. Яны і звярэй убівалі камнямі, адтаго камні і ляжаць аж сягодня па лясу. А далі сказывалі старыкі, што асілкі ўшлі адсюль, як толькі перавяліся ў лясах звяры і пазменшала рыбы ў вадзе, бо ім не з чаго стала жыць. 3 тых пор і гарадзішчы іхныя запусцелі, бо пасля іх не скора прышлі сюды нашы дзяды, каторыя абабралі сабе другія мясціны, каторыя больш спасобны для хлебапашаства і для разводу скацінкі.
    
    Адкуль сяляне і паны
    
    Бог першага чалавека вылепіў з гліны, да, паставіўшы пад плотам, штоб сох, сам кудысь пайшоў; тагды прыбег чорт, да з тае гліны, што асталася, вылепіў такога самюсенькага другога чалавека, да й кажа сам да сябе:
    
       — Як жа я пазнаю, калі Бог ажывіць абодвух, каторы яго, а каторы мой? Трэба неяк свайго назначыць.
       Зірнуу ён кругом, ці няма якое ламакі, ды не знайшоў нічога, a тут чуе, што Бог падыходзіць, дык барджэй плюнуў сваёй леплёнцы ў лоб ды й пабег. Бог прыйшоў ажыўляць ды бачыць, што стаяць дзве леплёнкі, як адна, начэ дзве краплі вады.
       — Хіба ж, — кажа, — я дзве вылепіў? Здаецца адну... а мо і дзве? He прыпомню.
       Узяў да й ажывіў абедзве, а як яны заварушыліся, то з божае выйшаў хадзяінпахар, а з чортавае — нейкае благароддзе ў казённай шапцы, з кругленькаю бляшкаю, акурат на тым месцы, дзе чорт плюнуў. Тагды хазяіну Бог сказаў:
    
    2. Зак. 3433
    
    *9*
    
      — Ідзі да гасподы!
      А благароддзю, узяўшы за шыварат, даў каленам... Начэ выгнаў, не даўшы ніякага спосабу.
    
    Колькі жыць чалавеку
    
    Калісьці ў далёкім мінулым кожны чалавек знаў, колькі яму гадоў жыць на свеце. Але адзін раз адбылося такое.
       Ішоў Бог па зямлі. Зайшоў у адну дзярэўню і відзіць, што адзін чалавек робіць плот з саломы. Бог паглядзеў на яго і пытаецца:
       — Ты чаго, чалавеча, плот не з дрэва гародзіш, а з саломы?
       — Дык мне ж ужо мала гадоў жыць на свеце асталося. На мой век хваціць.
       Тады Бог рашыў зрабіць так, каб людзі не зналі, каму калі паміраць. Так і цяпер.
    
    SgEH
    
    
    
    Чаму не аднолькава работы ва ўсіх?
    
    Было яшчэ так. Хадзілі па зямлі Пётра з Богам і не ведалі, каму што прыдзяліць. Ну, ідуць яны. Сонца нізка. Падыходзяць да жанчыны, якая жала, пытаюцца, як прайсці ім туды ды туды, просяць, каб паказала ім дарогу. А яна кажа:
       — Сонца нізка, мне жаць трэба. He буду паказваць, ідзіце, куды хочаце.
       Ну, раз такое дзела, пайшлі яны далей. Косіць мужык. Падышлі яны да мужыка і кажуць:
       — Ці не паказаў бы ты нам дарогу, як туды ды туды прайсці? Мужык кажа:
       — Чаму ж не, пакажу.
       Закурыў і павёў іх да дарогі, паказаў, куды трэба ісці. Далей ідуць, ідуць, ходзіць конь. Пытаецца Бог у каня:
       — Як бы ты нам дарогу паказаў?
       А конь глянуў:
       — Сонца нізка, я не пад’ем. He павяду вам паказваць дарогі.
       — Ну ладна, не павядзеш, дык хадзі, грызі.
       Пайшлі далей. Ходзіць карова. Просіць Бог у каровы, каб паказала ім дарогу.
       — Чаму ж не, — кажа карова, — пакажу.
       Павяла іх і на дарогу вывела. Ну, вот і кажа Бог на Пётру:
    
    
    ^ 10 *
    
       — Слухай, што гэта будзя: вот гэта жанчына будзе век рабіць, і ёй век будзе работы па горла — ніколі не паробіць. А мужык паробіць і ўсягды яму будзе вольны час. А конь таксама — будзе грызці, грызці, і ніколі яму не дадуць пад’есці, а карова паходзіць — ужо і жвакуе, ужо і пад’ела.
    
    
    
    Чаму варагуюць сабака, кот і мышы
    
    
    Перш і сабака меў шляхэтскія паперы. Ну вядомо: дзе яму з імі насіцца. Аддаў ён кату і просе:
       — Схавай, братко (перш сабака, кот і мышы былі з сабой у дружбе), пад страху дзе высока, там цалей будзіць.
       Кот узяў ды аддаў мышам схаваць пад падлогу, бо баяўся, што пад страхой найдзе хто. Адылі', бача сабака, што яго ніхто не
    
    шануе, — акрыўдзіўся, мысля: «Я ж ім пакажу, хто я такі!» Пашоў к кату, просі дастаць паперы. Той палез к мышам, — аж яны даўно іх з’елі. Ну з тых пор у іх і пашлі гэта нінавісць адзін к аднаму: сабака на ката, а кот на мыш.
    
    
    
    Пра скарб
    
    
    Там, дзе ад шляху пашла паваратка на Зялёную Параслю, у правую руку, як ісці ад Рэчыцы к Хвайнікам, у калодзезі е
    
    вялікі браварны казан, поўны грошай, накрыты млінавым каменем. Сколькі раз людзі хацелі выкапаць тыя грошы, да як толькі
    
    дакапаюцца да таго каменя, каторым пакрыты кацёл, так зараз з Рэчыцы і ляцяць казакі з голымі шаблямі. Людзі паўцякаюць, то і казакі шчэзнуць, а далей і места зараўняецца, як бы нічога ніколі.
    
    Як п’яніца ў рай папаў
    
        рыходзіць п’яніца к царству нябеснаму і ў дзверы стукае: — Адчыніце!
    
      У апостала Пятра ключы ад царства нябеснага; дык ён чуе стук, падыходзіць к дзвярам:
      — Хто тут?
    
        * Адылі — тут у значэнні але.
    
    *11 ^
    
    2*. Зак. 3433
    
        Ды я.
       — Хто ж ты?
       — Ды п’яніца. Пусці мяне ў царства нябеснае!
       — Ну, тут п’яніц няма — нельга!
       — А ты хто, што мяне не пускаеш?
       — Я апостал Пётр!
       — Я знаю цябе: гэта той, што ад Хрыста адракаўся, не паспеў пятух тры разы прапець, а цяпер ты ў міласці ў Бога! А я, хоць і п’яніца, а Хрыста не забываю: калі пападзецца чарка гарэлкі, то гавару: «Госпадзі, благаславі!» А ад Хрыста я ні разу не адракаўся, як ты. Я ўсё, брат, знаю.
       Няма чаго гаварыць Пятру супроць гэтага, назад вярнуўся, падышоў к Паўлу:
       — Ідзі, Павел, пагавары ты з ім!
       Падыходзіць Павел к дзвярам.
       — Хто тут?
       — Я, п’яніца; пусці мяне ў царства нябеснае!
       — Тут п’яніц не прымаюць.
       — А ты хто, што мяне не хочаш пусціць?
       — Я апостал Павел.
       — А, Павел! Знаю: гэта той самы, што гнаў Хрыста ад Ерусаліма да Дамаска; а цяпер ты ў яго ў міласці! А я ж ніколі Хрыста не гнаў, а калі прыдзецца чарачка гарэлкі, то зараз жа: «Госпадзі, благаславі!» I не гнаў Хрыста патвойму.
       Нечага адказваць Паўлу супроць гэтага: вярнуўся назад і расказаў Пятру пра ўсё. Гаворыць Пётр:
       — Ну, пашлём евангеліста Івана: ён ад Хрыста ні разу не адракаўся — няхайка з ім пагаворыць.
       Падыходзіць к дзвярам Іван:
       — Хто тут?
       — Я, п’яніца; пусціце мяне ў царства нябеснае!
       — А, ты п’яніца і просішся! Такіх сюда не прымаюць.
       — А ты хто такі, што не хочаш мяне ўпусціць?
       — Я евангеліст Іван!
       — А, ты евангеліст! Навошта ж вы абманваеце людзей! Вы напісалі ў евангеллі: стучыце — і адчыняць вам; прасіце — і атрымаеце! Хіба гэта не абман! Я гадзіны дзве стаю і стукаю, а мне не адчыняюць. Калі ты мяне не ўпусціш у царства нябеснае зараз жа, то я вярнуся на белы свет і раскажу людзям, што вы напісалі ў евангеллі няпраўду.
       Спужаўся Іван сораму і ўпусціў п’яніцу ў царства нябеснае.
    
    ^ 12 ^
    
    Пра вайну са шведамі
    
         1709 годзе, калі Пётр Вялікі атрымаў вядомую перамогу пад W Палтаваю над шведскім каралём Карлам XII, шведы па дарозе назад пераходзілі праз Валожын, абрабавалі і разарылі тутэйшых жыхароў. Яны ўварваліся таксама ў царкву.., забралі там усё... і паставілі ў ёй коней. Некаторыя з шведскіх салдат пачалі былі страляць у абраз святой Параскевы... і за тое... аслеплі.
       Услед за шведамі прыйшоў атрад рускіх войск, а з ім і сам рускі цар, Пётр Вялікі. Ен асабіста аглядаў аграбленую непрыяцелямі царкву.
    
    Бітва пад Лясной
    
    Швед, разбіты пад Лясной, трапіў у балота Чыстая Лужа.
           Там патанулі ў дрыгве яго гарматы, коні, людзі, а галоўны начальнік іх — Левенгаупт — кінуўся цераз Брадзілаў мост на Прапойск. Прапойскія перавознікі на вачах у шведаў хутка знішчылі паромы на Сожы. У той жа час на левым баку Сожа, у Старынцы і Краснаполлі, з’явіліся казакі. Яны не дапусцілі шведаў да пераправы і пагналі іх далей, на Рудню... Тут шведы пакідалі сваё ваеннае снаражэнне ў балота і разбегліся па лясах, ратуючыся ад пагоні рускіх... Начальнікі шведскія кінуліся да Сожа, закапалі там пад сасновым крыжам купу золата і срэбра... I давай уцякаць па слядах свайго караля.
    
    Вайна шведска
    
    Як то было кедысь цяжка на свеце, неспакой, от шведска вайна была, мноства рознага войска цягалася па свеце. От тады ішлі якіясьці Сасы, Тарантасы, не зналі нашай мовы, а мы іх. Бог іх ведае, як яны гаварылі, толькі ўвойдзе да хаты і крычыць: «Пекі курка!», то ледзьве дамысліліся, што ён кажа — палі печ. Забіралі людзям хлеб, авёс, на хвурманкі гналі, а некаторыя як паехалі, то і прапалі з імі зусім. От, кажуць, з Дрыгі неякі Баран Мацей і Балдыка стары прапалі. А возьмуць дзяцей, пазасаджаюць шыямі за лаву, прыціснуць лаваю і падушаць. А старшыя паўцякалі да лесу, дзеўкі ўсе ў лесе сядзелі, бо не можна было быць дома.