• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
    
    IM
    
      Бібліятэка школьніка
    
    
    
                БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР
    
    
      ^ Легенды і поданні # Клзкі
      Ш Прыклзкі і прымлукі
    
    
    
    
    
    
    
        Мінск
        «Вышэйшая школа» 2021
    
    
    УДК 398(161.3)
    ББК 82.3(4Бен)
         Б43
    
    
    
    Серыя “Бібліятэка школьніка” заснаванаў 2015 годзе Для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
    
       Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    
      Спасылкі на аўдыязапісы ў выглядзе QRкодаў прыведзены па выданнях:
       Зборнік беларускага фальклору : з гук. электрон. дадаткам / тэксты чытае Н.А. Кухарава — Мінск : Вышэйшая школа, 2010. — (Школьная бібліятэка).
       Зборнік беларускага фальклору. Легенды і паданні. Казкі : аўдыякніга / тэксты чытае Н.А. Кухарава. — Мінск : Вышэйшая школа, 2013. — (Бібліятэкашкольніка).
    
    
    
    
    
    
            Беларускі фальклор. — Мінск : Вышэйшая школа, 2021. —
    
    
    
    
    Б43 271 с.
            ISBN 9789850633439.
    
              Выданне ўключае творы вуснай народнай творчасці і змяшчае спасылкі ў выглядзе QRкодаў на аўдыязапісы лепшых фальклорных матэрыялаў. Легенды, паданні, казкі, прыказкі і іншыя матэрыялы запісаны на тэрыторыі Беларусі ў XIX—XX стст. вядомымі вучоныміфалькларыстамі, этнографамі, мовазнаўцамі і літаратарамі (А.К. Сержпутоўскім, П.В. Шэйнам, Е.Р. Раманавым, К. Каганцом і інш.). Вусная народная творчасць дае яскравае ўяўленне пра светапогляд беларусаў, іх інтарэсы і звычаі. Гэта бяздонны скарб і неацэнная ўласнасць, якую народ павінен шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.
              Для шырокага кола чытачоў, карысна ўсім, хто цікавіцца беларускай вуснай народнай творчасцю, духоўным набыткам нацыі.
    
    УДК 398(161.3)
    ББК 82.3(4Бен)
    
    
        Усе правы на дадзенае выданне абаронены. Узнаўленне ўсёй кнігі ці любой яе часткі неможа быйь ажыццёўлена без дазволу выдавецтва.
    
    
    ISBN 9789850633439
    
    © Афармленне. Выдавецтва «Вышэйшая школа», 2021
    
    Лбгснды І ПАДАННІ
    
    
    
           Справай вялірага значэння з'яўляеййа ш то з5іранне легенд, ярія засталіся з часоў далрысціянсрай славяншчыны, у мэтар чыста гістарычны^ ці то мастайрре ад/^рыййё' йераз гр мінулага, што мроіцца за імглой вярдў, мінулага, частку веста^праякре данеслілетапісы, частру дарапваемся мы з курганоў. Здаеййа, гэта няшмат, але і з тарой кры^ геніяльны паэт можр стварыць рэчы гамераўскай магутнасш, fro шмат таго, шгпо нам недараскрзала ^ніж^а afro старая магіла, знайсці можра пад саламянаю страурю народа, якіў паданняр, разра^ прыказкау, прымхауў мове зауаваў яшчэ мноства даурысціянс^ага элементу. (Вышэй жр заўсё умейь падслурайь friuue сэрца гэтага народа, умець адкрыйь іерогліфы легенд ^лючом уласнай шчаслівай інтуіцыі, умейь узнавіць воОразы мінулагаў frapeayi кднтурау, ярія на прайягу стагоддзяў асталіся,  вось задача паэта, вось яго наглядная ніва.
    ‘Уладэіслаў Сыра^омля
    
    
    Прамова
    
    
    Гэй, хлопцы, брацця мае, сыны Зямлі Беларускай, каторая раскінулася ад Гродны да места Смаленска і ад Прыпяці аж на другі бок ракі Дзвіны перакінулася. Кіньце ўвакол вокам, сабярыце харашэнька думкі і скажэце, ці павінна так быць, як цяпер ёсць? Ці справядліва гэта — усяго, што сваё, чурацца: і мовы сваёй, і звычаю свайго, і апраткі сваёй? А ведаеце тое, што мова наша калісь слаўнай была і быў час, калі наша мова працвітала пры дварэ каралёў польскіх. Ведайце, што спамеж вас больш, як спамеж другіх народаў славянскіх, слаўных людзей выходзіла даўней і цяпер выходзіць і розумам і ваеннымі заслугамі.
       Колькіто вучоных людзей, колькіто слаўных казакоў, ваявод і гетманаў наша зямліца выгадавала?
       Адно нядобра, што кожны славу прыносіць не сваёй старонцы, а ўсё чужым. Прымерам кажучы, як той Галубок, просты селянін зямлі Наваградскай, што са сваёю сотняю казакоў — ці мала славы прыдбаў паляком так, што і песні аб ім складалі. А ў нас? Ці ведае хто яго?
       I бяру я гэта ўсё на розум, і здаецца мне, што хутка саўсім загіне наш народ, бо яшчэ за гадоў трыста таму, як паны, так і халопы свае мовы не саромеліся: і гаварылі, і пісалі ўсё пасвойму. Потым малапамалу паны сталі сваіх звычаяў чурацца, сталі свае парадкі і мову сваю пакідаці ды польскую пераймаці і так, што далей — болей, аж саўсім палякамі сталі. На паноў гледзячы, пачалі і сяляне апратку сваю мяняць на нямецкую і мову калечыць. Нават сваіх спяванак пачынаюць саромецца, мужыцкімі называюць.
       Але не! Наш народ не загіне, а прыйдзе такая часіна, што прачнецца наш народ і скажа суседзям так: «Служылі мы вам — заплацеце вы нам! Нам грошай не трэба, бо свайго хопіць хлеба. А скажэце нам толькі: “Беларусы вы!” Вось толькі!»
       Дый красна ж бо наша зямліца, усе выгады мае: і скіба ўрадлівая, і лесу багата, і сена аж надта. I рэчак сплаўных многа, а па краёх, як бы ад ворага абгароджаная пяском, балотамі ды цёмнымі лясамі. Вось выйдзі толькі дзенебудзь на гару, пад гай зялёны, ды азірніся на свет божы! Так душа твая і зарадуецца.
    
    ^5*
    
       Бач! Уніз ад рэчкі гара зараснікам пакрытая, уся арэшнікам, чаромхай, каліннікам ды маліннікам зарасла. А чаромхато цвіце — няйначай хто пухам лябяжым укрыў, і пах за вёрсты ветрам нясе. А рэчка сама — моў стужка блакітная, між верб ды альшын ветрам раскінутая. А за рэчкай лука аж зіхаціць кветкамі. А далей за лукай поле зелянее. А ўвакол усяго цёмны лес сінее. Глянь улева — панскі двор бялее і таполі тырчаць, моў на старожы стаяць; а ўправа сяло ціха лягло, паўз раку на беразе. У сады прыбрана яно, а ў сяле хлопцы, як дубкі, а дзяўчаты, як ягадкі. Пазіраеш на ўсё гэта, і штось за сэрца шчэміць і грудзі шырака раздымае, і ляцеў бы, здаецца, над палямі, над лугамі, панад лесам сінім...
       I на гэтай нашай зямлі спрадвеку нашы дзядыпрадзеды жылі, каторыя не раз грэкамі, немцамі і рымлянамі траслі...
    
    Вялікі грэшнік
    
    Даўно гэта дзеялася... Чула я ад старых людзей — а яны лгаць не будуць — значыць, праўда была. Жыў на свеце дужа вялікі грэшнік. Такі грэшнік, што не было таго граха, каб ён не саграшыў. Такі быў злодзей, якога і свет не бачыў: ён і краў і чыніў разбоі, губіў людзей без пакаяння... Нават чорту душу запрадаў; чараваў, калі краў, абарачваўся ваўкалакам, пушчаў моравае паветрые — і не было ліку яго грахам.
       Прыйшлося яму паміраць. Тут такі страх яго агарнуў, што не магла яго душа пакінуць цела. Няма яму смерці, ды й годзе. Тут успомніў ён на Бога. Захацеў паспаведацца, душу ачысціць. Сколькі не прыводзілі к яму папоў, ксяндзоў, — як раскажа ім свае грахі, — не даюць адпушчэння. Такі ён быў грэшнік. А смерць не прыходзіць, а душа яго мучыцца, з целам не можа разлучыцца.
       Раздаў ён сваё багацце ўбогім і пайшоў па свету шукаць таго ўгодніка, каб замаліў яго грахі, разлучыў душу з целам. Ідзе, распытвае...
       Параілі яму людзі даведацца к аднаму пустэльніку, што цэлае жыццё жыў у пушчы, еў толькі хлеб з вадой, маліўся, душу спасаў і ўгодны бьгў Богу. I пайшоў ён к яму. Прыходзіць — так і так, — кажа, — я дужа вялікі грэшнік, ратуй мяне, — выспаведуй. Ты ўгодны Богу, — можа адпусцяць мае грахі. Стаў спаведацца. Выслухаў яго той пустэльнік, кажа:
    
    «6 ^
    
       — Ты такі грэшнік, што цябе смерць не возьме, зямля не прыме, пакуль ты свае грахі на гэтым свеце не адпакутуеш, пакуль ты не зробіш столькі дабра, каб яно твае грахі пераважыла. А датуль ты будзеш мучыцца.
       I пайшоў той грэшнік заслужваць спасення. Хадзіў ён на афяры, і хадзіў на каленях, марыў голадам сваё цела, нанімаўся к сярдзітым гаспадарам на работу, каб яго білі, лажыўся за другіх пад розгі, служыў хворым і ўбогім — смерць не прыходзіць. Хацеў на сябе рукі налажыць: тапіўся, вешаўся і рэзаўся — усё няма смерці, толькі мукі прымаў надарэмна.
       I так прайшло многа год. Раз ідзе ён полем. Ідзе і праклінае сваю долю. Узяла яго злосць, што няма яму смерці. «Дакуль я буду мучыцца?» — думае ён сабе. А быў першы дзень Вялікадня. Ідзе ён і бачыць многамнога народу на полі — пашуць, барануюць. «Што ж бы гэта значыла? — думае ён, — першы дзень Вялікадня такое свята, што і птушкі святкуюць — гнёзды не ўюць, а тут народ марудзіцца». Падыходзіць бліжэй, бачыць — войт пахаджвае паміж работнікамі і бізуном іх падганяе. Тыя плачуць, жалюцца:
       — Што гэта, — кажуць, — ты насміхаешся над намі? Хіба няма ў цябе Бога ў сэрцы? Б’еш нас, катуеш у будні, у свята не даеш адпачынку... I нават сягоння, на Вялікдзень, выгнаў на прыгон!
       А войт раве, як апантаны, бізуном лупіць. Глядзеў, глядзеў той грэшнік. «Во, — думае, акаянны, ні папушчы мяне! Падумаць гэта, як народ мардуе!» Падышоў ён к войту і кажа:
       — Што ты робіш? За што ты людзей мучыш?
       А войт, ні слова не кажучы, як нахлысне бізуном цераз лоб, — аж іскры з воч пасыпаліся. Азвярэў наш грэшнік, схваціў камень, як пусціць ім у войта... I разбіў яму чэрап. Войт не айкнуў — сасвяжыўся. А грэшнік і скончыў сваю пакуту.
    
    Як чалавек зрабіў агонь
    
    Першы агонь к нам прыляцеў з Перуном, да як загарэўся адзін хварастовы курэнь, дак людзі збегліся адусюль хапаць галавешкі, да па сваіх курэнях і зямлянках у попелі пераховываць. Адначэ гэты агонь не шанцаваў нікому, аж пакуль аднаму старому калёсніку, каторы акрамя калодак тачыў і верацёна, не паслаў шчаслівае думкі, штоб ён папрабаваў кружкі на верацёнах вышпульваць ясянёвым клінком да не нажом вырэзваць як досі.
    
    ^ 7 ^
    
       — Чаму не, — кажа калёснік сам сабе, — ясень цвярдзей, дак павінен узяць мякчэйшую бярозу, і давай ось папробуем.
       Застругаўшы ясянёвы клінок, прыставіў яго к верацяну, моцна прыжымаючы, і зачаў смычком шморгаць то сюды, то туды, што раз скарэй, аж палянь — пашоў дым з верацяна, да так пахне, бы з вогнішча. Ён гэта далей шморгаць да яшчэ скарэй да хутчэй, аж покуль лоб стаў мокры да з верацяна іскры пасыпаліся. Дак вось як чалавек знайшоў справядлівы агонь, тагда людзі ўсюды патушылі перуновае цяпло да завялі свойскі агонь і з тых пор сталі лучшэй жыць.
    
    
    
    Асілкі
    
    
    Ааўно, даўно, калі яшчэ людзі жывалі па лясах драмучых, прыйшлі ў цяперашнюю Утужыцкую абшчыну асілкі і занялі яны два места, адно на рэчцы Вараухе, у Забарышчах, а другое — на Іваніхе пры той жа рэчцы. У тых мясцінах у тое ўрэмя ніякага народу не было, мяста былі вольныя па ўсёй ЖанвільУтужыцкай старане. У лясах той стараны жылі звяры ўсякія: мядзведзі, воўкі, ласі, кабаны, лісіцы, рысі, а па рэках і азярах жылі выдры: рыбы ў вадах было такое мноства, хоць палоўнікам чэрпай.