• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       — Я ліўскага народа цар Ліграй, хачу забраць вас, дзяўчат, у палон. — А сам смяецца і не ведае, што рабіць, дае ёй рыбу.
       Узяла царэўна тую рыбу дай кажа:
       — Што ж ты не пытаешся, хто я такая ёсць і адкуль тут з’явілася?
       — He трэба, — кажа цар, — здагадаюся. Ты, мусіць, свеўская царэўна Рожа, з сяброўкамі гуляеш.
       Пра цябе я ўжо даўно шмат добрага чуў, што ты і разумніца, і прыгожая, ды, прызнацца, не думаў, што такая ёсць. Застанься, — кажа, — тут, будзь мне за жонку.
       — He, не магу, — адказала царэўна, — трэба перш у таткі спытацца, калі ён дасць дазваленне, дык з усёй душой рада за цябе пайсці, бо ты мне прыйшоўся па сэрцы.
       Пакуль тое ды сёе, хмара перайшла, вецер сціх, і зноў сонейка пачало свяціць і грэць. Развіталася царэўна з ліўскім царом і, вярнуўшыся дамоў, усё расказала свайму роднаму татку. Пачала
    
    ^ 18 #
    
    яна прасіць дазвалення выйсці замуж за цара Ліграя. Цар і рад бы, але, пакуль дачка гуляла па возеры, прыбыў да яго нямецкі рыцар Ліхдзей, які прывёз з сабою нейкі незразумелы народ з пікамі ды з мушкетамі, прывёз на конях шмат золата і серабра, самацветных каменняў і папрасіў аддаць за яго царэўну, пагражаючы, што, калі цар адмовіць яму, то ён, Ліхдзей, забярэ ў палон цара разам з народам яго і дачку ўсё роўна возьме за сябе.
       Hi са скуры, ні з твару не спадабаўся Ліхдзей цару. Але што тут рабіць! I павёў цар дачку ў пакой, дзе быў тым часам Ліхдзей. Паглядзела царэўна на Ліхдзея і жахнулася: доўгі, худы, тонкі, як трэска, ногі быццам з палак выструганыя, абцягнутыя вузкімі штанамі з гузікамі і абутыя ў жоўтыя чаравікі з бліскучымі спражкамі; надзета на ім нешта такое куртатае, а зверху накрыта не то хусткай, не то абрэзкам якім; каля шыі пушчаныя белыя кругі, адзін на адзін пакладзеныя, як бліны, з краёў зморшчаныя.
       Мабыць, з той прычыны, што шыя дужа доўгая, як у чаплі. Рыжы, з твару вузкі, бародка падобная на казліную, вусы пушчаныя стрэлкамі. Языком лапоча, вачамі так і шнырыць па ўсіх кутах, а голас скрыпіць, як нямазаныя колы. Народ ягоны — такі ж, як ён.
       Убачыў Ліхдзей царэўну Рожу ды і закруціўся каля яе, бы чорт перад ютранню, давай да яе пад’язджаць. Падарункі ёй coBae ў рукі, языком так і лапоча, лапоча няведама што, абяцае і тое, і сёе, а сам у вочы не гляне, мусіць, чыстыя дзявочыя вочы яму страшныя былі.
       Паглядзела, паглядзела на яго царэўна і, слова не сказаўшы, пайшла да сябе ў пакой і татку з сабою павяла.
       — Ну, — кажа, — гэты чалавек загубіць нас. He аддавай ты мяне за яго, бо будзе ліха і мне, і табе. Скажы Ліхдзею, што даўно маеш крыўду на ліўскага цара і, пакуль за тую крыўду не адплоціш яму, ні пра што думаць не можаш. I яшчэ скажы ты яму, каб ён за адну ноч праз возера мост каменны пабудаваў, тады аддасі мяне за яго, а калі не зробіць моста, дык ён ніхто, а толькі хвалько. Смела скажы яму так, бо я маю надзею на падмогу ліўскага цара.
       Сказаў свеўскі цар Ліхдзею, як навучыла яго дачка, каб ён за адну ноч мост праз усё возера пабудаваў, а без таго, кажа, дачкі табе не аддам.
       Паморшчыўся Ліхдзей і адказаў:
       — Цяжкую ты мне работу даў, ды я не баюся яе.
    
    * 19 *
    
       I пайшоў языком лапатаць.
       Так ды сяк і дзень прайшоў, настала ночачка. Падняліся на возеры гул, гоман ад безлічы галасоў, быццам з цэлага свету сабраліся сюды людзі на ігрышча — крычаць, рагочуць, смяюцца, свішчуць і няведама што лапочуць.
       Па возеры нібыта вецер ходзіць, такі шум, якога не бывае і восенню ў ветраныя дні. Вада так і плёскае, валы пайшлі, а кругом возера ўсё ціха, ні вятрынкі, ні шалясцінкі, чутно толькі, што на возеры бултыхаецца вада, стукаюць камяні адзін аб другі, бразгае жалеза.
       Ад гэтага шуму, гулу ды бразгату прабудзіўся свеўскі цар. Прабудзіўся дый думае: авой, ліханька, што ж гэта значыць, кругом ціха, а на возеры людзі пасабіраліся? Ды як успомніў: можа, ліўскі цар даведаўся, што ён дачку сваю абяцаў аддаць рыцару Ліхдзею ды плыве па возеры да яго з вайною, — так перапалохаўся, што ледзьве знайшоў свае боты. Неяк сабраўся, выскачыў з хаты і пабег на возера паглядзець, што там такое дзеецца.
       Прыбег да берага, бачыць — людзей не відаць, а шум, гул, рагатанне, бразгат, боўтанне — страх якія: ён прыжмурыўся ды як прыгледзеўся добра, дык і ўбачыў, што па небе самі лётаюць камяні і кідаюцца ў возера. Ужо нават зазначыўся каменны мост, больш як на тры чвэрці, праз усё возера.
       He пужлівы быў свеўскі цар, умеў пастаяць за сябе на вайне ў чыстым полі, нікога з ворагаў сваіх ніколі не баяўся, а тут так перапалохаўся, што і ножанькі крэпкія падагнуліся, і ручанькі дужыя затрэсліся і не рухаюцца. Здагадаўся свеўскі цар, чыя гэта работа. У тую самую хвіліну са страшэнным гулам праляцеў і з трэскам чмякнуўся вялізны, сажні на два, калі не большы, камень, блізенечка ад яго; цар адхінуўся і ледзьледзь на нагах устояў, бо зямля кругом закалыхалася, вада ад берага адкацілася, і зашумеў ад ветру лес. Пасля на возеры ўсё сціхла, быццам і не было нічога. Паглядзеў цар на ваду — стаіць як шкло: рыба гуляе, вакол лясы, быццам заснулі, ніякага шуму, у небе ціхія, ясныя зоры гараць так роўна ды спакойна, як царэўніны вочкі. I ўспомніў тут цар пра дачку сваю, і хутчэй пабег дамоў, бо баяўся, каб Ліхдзей не ўкраў яе. Паглядзеў — аж дачка спіць спакойна. Прылёг і ён крыху адпачыць.
       Раніцай выйшаў цар з дачкою і з народам на возера і вачам веры не дае; дзівяцца ўсе: з камення пабудаваны ледзь не праз усё возера, вярсты на паўтары, здаецца, мост. I калі б яшчэ трошкі, то ўпёрся б у іхні бераг, а на беразе, супроць моста,
    
    ^ 20 #
    
    ляжыць камень з невялікую гару, раней тут ніколі яго не было. Рыцар жа Ліхдзей са сваім войскам прапаў, быццам скрозь зямлю праваліўся. I не засталося аб ім нават погаласу.
       Царэўна радавалася, што цяпер можна праз гэты мост да ліваў хадзіць. Але ліўлянам не спадабалася гэта, яны думалі, што свяўляне знарок пабудавалі мост, каб на іх вайною пайсці. Таму яны пакінулі сваё гарадзішча і пайшлі да сіняга мора, там яны абралі сабе новае месца, аселі на ім, набудавалі дамоў і назвалі новае гарадзішча Лівоніяй.
       Царэўна як спярша радавалася мосту, так пасля, як пайшлі да мора ліўляне, глядзець на яго не магла. Зірне, бывала, на мост і на возера ды як укінецца ў слёзы, што аж сэрца замрэ глядзець, як яна заліваецца. I з твару змянілася, і схуднела, і вочы смутныя сталі. Сяброўкі колькі ні суцяшалі яе, нічога зрабіць не маглі. Яна ім не гаварыла пра сваю любоў да ліўскага цара, не гаварыла і таго, што ліўскі цар знарок адышоў да сіняга мора, каб не ваяваць са свеўскім царом. Зналі пра гэта толькі яна сама ды яе бацька. Кажуць, што блізка года прайшло з таго часу, як ліўляне адышлі ад мора, а царэўна ўсё плакала ды гаравала і ні на якіх жаніхоў глядзець не хацела.
       Прайшлі восень і зіма, надышла вясна другога года, а царэўна ўсё спадзявалася ўбачыць свайго мілага Ліграя.
       Пайшла гэта яна адзін раз з сяброўкамі на ліўскую старану паглядзець на тыя месцы, дзе жыўбыў яе мілы цар Ліграй, мусіць, ёй хацелася сваю душаньку адвесці, успомніць, як бачыла яна яго першы і апоші раз у сваім жыцці. Прыйшлі яны на тое месца, куды ветрам прыгнала іх некалі, зірк, аж цар Ліграй ловіць рыбу.
       Убачыў ён царэўну Рожу, кінуў нерат — і да яе. Яна так і кінулася яму на шыю, як раненая галубка. I радыя ж былі яны! Хапіла тут усяго: і плакалі, і смяяліся, і цалаваліся, і расказвалі, перабіваючы, адно аднаму пра сваё жыццё, пра сваё гаротніцтва, ад шчасця не ведалі, што рабіць.
       Ну і вяселле было ў свеўскага цара, тыдні тры балявалі! Як ужо ажаніўся Ліграй з царэўнаю Рожай, дык і народы іх і два царствы зліліся ў адно на векі вечныя, і возера з таго часу таксама пановаму завецца — Свеўліў.
       Цяпер гэта возера людзі называюць розна: адны — Свібло, другія — Свеўла, а іншыя — Свеўліўскім...
       Пра ўсё гэта нам расказалі нашы дзяды і прадзеды, якія жылі тут спакон веку.
    
    ^ 21 ^
    
    Пра татарскія курганы
    
    S££0
    
    Е&
    
         Вілейскім павеце за дзесяць вёрст ад мястэчка Куржэнец W (Куранец) у лесе пры дарозе ў маёнтку Губы стаіць дагэтуль старажытная земляная крэпасць. Гэта велічнае гарадзішча, якое народ называе Замкавай гарою. Яно акружана глыбокім ровам і валам... Цераз дарогу насупраць гарадзішча выцягнуліся ў лінію на паўвярсты восемдзесят тры курганы... Пра тыя курганы расказваюць: татары напалі на гэты край — палілі сёлы, рабавалі цэрквы, лютавалі над жанчынамі, дзецьмі і старымі. Хто з жыхароў змог — уцёк і хаваўся ў лесе. Татары пачалі іх выклікаць рознымі хрысціянскімі імёнамі, крычалі, што татары ўжо ўцяклі. Тыя, што падмануліся, загінулі ў страшэнных пакутах. Знішчаючы ўсё агнём і мячом, татары прыйшлі на берагі Віліі да вёскі Малмыгі. На другім беразе ракі стаяў яшчэ адзін вялікі атрад татараў. Бог паслаў на іх слепату, пакараўшы за лютаванне...
       He пазнаўшы сваіх і падумаўшы, што гэта русіны, пачалі нішчыць адзін аднаго да апошняга. Ад іх і ўтварыліся курганы.
    
    
    Вітаўка
    
    
    Тут, дзе цэрква цяпер стаіць, колісь быў груд, а на тым грудзе стаяў двор дужа багатага баярына, на імя Віт. Жыў той Віт па праўдзе, у веры, і Бог быў да яго дужа ласкаў. Вось жа пайшла трывога вялікая, што швед у наш край наехаў, і горш усякага татарына грабіць, і пустошыць, і над народам здзекуецца.
       Віт быў удавец і меў адну дачку, вельмі красную панну. Вітаў двор быў прыродаю схаваны ад ворага: спераду непраходным балотам, што і цяпер цягнецца абапал рэчкі Хамычкі, хоць шмат ужо сушэйшае, як за тым часам: а за балотам і за дваром цягнуліся бясконцыя, адвечныя лясы, — тая старана і цяпер пушчаю завецца. Віт з дачкою, гэта цямячы, былі спакойныя ў сваім двары. Але, знаць, слава пра яго багацце далёка ішла.
       I вось раз ноччу, калі ў двары ўсе крэпка спалі, спаў і сам баярын Віт, спала і красная яго дачка, чуе гэта Віт праз сон зычны голас:
       — Віце, Віце! Устань і выстралі!
       Віт прахапіўся, аж нідзе нічога не чуваць. Ён ізноў стаў засынаць ды ізноў чуе:
    
       — Віце, Віце! Устань і выстралі!
    
    
    ^ 22 ^
    
       Ён і гэтым разам, прахапіўшыся і нідзе нічога не бачачы і не чуючы, стаў драмаць ды зноў чуе:
       — Віце, Віце! Устань і выстралі!