Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
— Што вы робіце, нашто мочыце сена, цяпер жа людзі косяць!
— Нам, кажуць хмары, — Ілья загадаў.
— Ах, вы, — лаецца Пятро, — я вам пакажу Ілью. Ілья заўсёды наробіць гнілля.
Ухопіць Пятро мятлу і паразганяе хмары па кутках, неба чысценька падмяце.
* 42 *
Ды вось, ні стуль ні ссюль тарахціць, едзе Ілья крычыць, як на жывот, аж неба і зямля дрыжаць. Хмары таўкуцца, бы непрытомныя, вылазяць з куткоў, і ўжо ліне такі дождж, што не толькі берагі, але і груды паплывуць.
Жаляцца людзі Богу, што паны б’юцца, а ў мужыкоў чубы трасуцца, жаляцца і просяць, каб Бог даў пагоду.
Прызывае Бог Ілью, сварыцца на яго, а той кажа, што столькі развялося нечысці, трэба яе громам пабіць, бо ўвесь свет запаганіць.
Прызывае Бог Пятра і кажа, што няхай Ілья трохі папалюе чарцей.
А Ілья тым часам падымае такія грымоты, аж зямля стогне: няма ні дня, ні ночы; хмары таўкуцца, як уюны ў рэшаце; на небе кіпіць, як у гаршку; маланка бліскае, аж у вачах цёмна робіцца, a пярун смаліць разпоразу, паласуе хвоі і дубы ды паліць будоўлю альбо стагі.
А Ілья ездзіць па небе — камандуе:
— Тактактак! Гогого! Яшчэ, яшчэ... Лупі, лупі яго... От тактак... Гогого! Лясні яго па карку! У патыліцу, у патыліцу лупі яго, гада! Трахтрах! Тактактак! Гогого!
Просяць людзі напрамілы бог, каб уняліся грымоты, а Ілья не слухае.
Ходзіць Пятро ды плюецца бяззубым ротам ад злосці.
Нацешыцца Ілья, пачысціць сваю каляску і паедзе да сонейка ў госці.
Тут Пятро падмяце неба ды давай сушыць зямлю.
От надыходзіць пара сеяць жыта, а зямля сухая, як прысак, — зноў бяда! Бяда ўжо, што няма дажджу. Ілья сваволіць сабе з сонейкам, а пра зямлю забыўся.
He маюць вока адзін на аднаго Ілья і Пятро, сярдзітыя, баяцца, каб і не сустрэцца.
Але вось раз уздумалі яны пахадзіць па зямлі, папытаць у людзей, каго тыя больш любяць: Пятра ці Ілью? Як сышлі яны на зямлю, так па немалым часе і сустрэліся.
Ідуць разам і спрачаюцца: Пятро кажа, што яго больш любяць людзі, а Ілья кажа — яго.
Як дакапацца, чыя праўда?
Бачаць яны, аж чалавек сее грэчку.
— От, — кажа Пятро, — давай папытаем, каго мужыкі больш любяць.
— Папытаем, — згаджаецца Ілья.
^ 43 #
4*. Зак. 3433
— Памагай Бог! — кажа Пятро.
— Дзякаваць...
— Скажы, добры чалавеча, каго вы больш любіце: Пятра ці Ілью?
Мужык зняў з плячэй сявок, паставіў яго на зямлю, пачухаў патыліцу дый кажа:
— А багі яго знаюць, каго мы больш любім: мо Ілью, мо ПаўлаПятра.
— Ты не гарадзі плота, — гаворыць Пятро, — кажы проста.
— Ілья і ПавелПятро — добрыя святкі: мы іх і любім.
— А каго больш?
Бачыць мужык, што тут не выкруціцца, і кажа:
— Пэўне ж, ПаўлаПятра.
Аж затросся Ілья ад злосці.
Пайшлі яны далей, а Ілья і кажа.
— Ото ж спяку за гэта яму ніву — нічога не зародзіць.
— А я намачу і зараджу, — кажа Пятро.
— Калі так, дык я зраблю вось як: хто першы ўкусіць з гэтай нівы перапеч, той адразу ж і падавіцца.
Ухмыльнуўся Пятро, і пайшлі яны далей. Было вельмі добрае тое лета: аб дзень пагода, цяпло, а ўначы ці цёплая раса, ці ціхенькі цёплы дожджык. Расце ўсё як на дражджах; здаецца, пасадзі на полі дзіця, дык і тое вырасце. Зарадзіла грэчка ў пояс. Набіў мужык паўгумна. Вось намалаціў ён грэчкі, намалоў і напякла баба свежых перапеч поўну печ.
На той час прыходзяць у сяло Ілья з Пятром і заначавалі ў таго мужыка. Забыўся Ілья, не пазнаў яго. Селі яны вячэраць.
— Вось жа, дзякаваць Богу, — кажа мужык, — зарадзіла цяпер грэчка, паспытайце, госцейкі, свежых перапеч.
А Ілья такі добра выгаладаўся. Ён як хопіць перапеч, так і падавіўся. Тудысюды ён, і вадою запіваць, і кулаком біць у грудзі і ў спіну — хоць бы што. Здагадаўся ён, што гэта праклятыя ім перапечы, і давай прасіць у мужыка і ў Пятра прабачэння.
Ледзьве ачомаўся.
3 тае пары: годзе Ілья мяшаць людзям сена касіць.
Але ўсё было б добра, каб Ілья не быў такі стары і глухі. Бог кажа:
— Пасылай тады дождж, як людзі просяць.
А ён недачуе ды пасылае дождж, як людзі косяць.
* Перапечы — булкі з грэчневай мукі.
# 44 #
Правільны суддзя
Д pay адзін мужык у полі на кабыле, у якой было жарабя. Ішоў гіміма святы Мікола з трысцінкаю. Узяў і забраў жарабя з сабою.
Мужык крычыць:
— Куды ты, стары, жарабя забраў?
— Як куды? Гэтае жарабя, — гаворыць, — ажарабіла мая трысцінка.
Пачалі яны тузацца. Тузаліся, тузаліся, пакуль не прысталі.
I давай ужо згаджацца на суд.
Мікола пытае ў мужыка:
— А дзе ж ты ведаеш такога суддзю, які б нас мог рассудзіць па ўсёй праўдзе?
— Есць у нас суддзя, вярсты за тры ад вёскі нашай жыве; пойдзем да яго, ён нас разбярэ.
Прыходзяць да суддзі, мужык і расказвае сваю крыўду: так і так, маўляў.
Суддзя выслухаў усё дый кажа:
— Пасядзіце тут трохі, цяпер мне некалі вас судзіць.
— А куды ты паедзеш? — пытае Мікола.
— На мора авёс сеяць, — адказвае суддзя.
— Дык на моры ж авёс не сеюць! — гаворыць Мікола.
— Ну й трысцінка жарабя не ажарэбіць, — адказвае суддзя.
На гэтым суд і закончыў. Мусіў Мікола аддаць жарабя мужыку.
Бутрымава прыгода
ІгЗасуллі, у сяле, што абапал рэчкі дзвюма вёскамі раскінула1 ся, быў гаспадар, Бутрымам празываўся. Тады ён быў яшчэ малады, гадоў колькі як жанаты, ды любіў часам загуляці.
Што буду гаварыць, то не выдумка якая — сама жонка яго, Марцэля, будучы ўжо ўдавою, клялася ды бажылася.
Сышоўся гэта той Бутрым са сваім кумам у Мэндалевай карчме, павялі гутарку пра сёетое і згадалі пра грошы.
— Ведаеш, — кажа Бутрымаў кум, — дзе нам грошай узяці?
— А дзе? — пытае Бутрым.
— А ў панскім лесе... Я ўчора нагледзеў на Папоўшчыне, каля балота, брускі ляжаць. Дык ты пайдзі запражы вала ды едзь пад
^ 45 #
Туры, а я там чакаціму цябе. А там узложыш адзін і — у Стоўбцы... Вот і будзе які рубель...
Як параіў, так і зрабілі. Бутрым запрог вала. Прыехалі пад бруссе, паклалі адзін на воз і паехалі. He праехалі яны і дзвюх вёрст, як валы чагось утарапіліся. Калі глядзяць — ажно на дарогу чалавек выходзіць. Яны дужа спалохаліся, бо думалі, што хтось са двара. Адно, прыгледзеўшыся, пазналі, што гэта хтось чужы: у кароткім сурдуціку, у вузенькіх штоніках, у капелюшы і, залажьгўшы рукі назад, як бы кійком памахвае. Сказаць пан — не пан, бо на пана затонкі... Адным словам, хтось такі незнаемы.
А каб яны лепей прыгледзеліся, дык убачылі б, што гэта ззаду ў яго не кіёк, а хвост касматы, а ён адно, дзеля прыліку рукі залажыўшы, яго прытрымлівае і што зпад капелюша рожкі невялічкія тырчаць. Ды ім гэта няўцямкі было.
— Куды гэта, людцы, едзеце? — пытае той ягомасць.
— У Стоўбцы, паночку, — кажуць мужчыны.
— Гэ, гэ! Ды вы, — кажа, — заблудзілі.
— He можа быць, паночку! Мы ж не толькі дарогу, а кожную хвою тутака знаем.
— Аднак жа вы заблудзілі, вот прыгледзьцеся добра.
Калі сталі прыглядацца, дык і ім здалося, што заехалі ў незнаёмае месца, і, скрабучы за вушамі, кажуць:
— Аа, дык вашая праўда! I што мы цяпер рабіцімем?.. Хіба, панок, — будзь так ласкаў, — і пакажы нам дарогу!
— Дык добра, я вас аж у Стоўбцы завяду, бо і сам туды ж іду. Вярнеце налева і едзьце за мною!
Тыя, яму падзякаваўшы, паехалі за ім. To як стаў ён іх вадзіць па нейкіх невядомых дарожках, па карэнні ды па балоце, а яны скрозь за ім.
I немаведама, як доўга б ездзілі, але адзін вол паў. Тады яны, здагадаўшыся, давай хрысціцца ды Богу маліцца, дык той хрант перш усё корчыўся, пляваў а далей — як зарагоча ды ў балота як скоча — адно пырскі выш лесу паляцелі.
А нашыя мужчыны назаўтрае на адным вале дамоў прыбіліся.
Чорт дурыць падарожных
Гэта недалёка было, у суседнім сяле, ці што. Я быў на варце ў воласці, дык там расказваў адзін чалавек, маўляў, яго стрэчны брат якраз ехаў з дзецюкамі з месца, куды яны збожжа вазілі,
^ 46 ^
дык іх нячысцік дурыў чуць не ўсю ноч у дарозе. Дык вось як тое было.
— Ссыпалі, кажа, — мы збожжа ў свіран, пахарчаваліся трохі ў карчме дый паехалі ўлегцы дадому. Ужо цямнела, як мы выехалі з месца. Марозік быў невялічкі. Едзем, шуткуем, смеімося, a адзін дзяцюк аж заспяваў песню. Пад’ехалі мы да карчомкі, вось дзецюкі і кажуць:
— Ніпачом сем карчом, абы грошы, дык усе абайдзём, — дый супыніліся. Зайшлі ў карчомку люлькі закурыць дый выпілі па чарцы, па другой, а можа, больш, але ніхто не быў п яны. Hi ў водным воку! Паехалі мы далей. Толькі праехалі лясок, з пярэдняе фурманкі хтось і крычыць:
— Дзецюкі, не туды мы паехалі.
He туды, дык не туды. Павярнулі коней. Толькі трохі праехалі, зірнулі на грушку пры дарозе — здаецца нам, што не так едзем. Зноў павярнулі назад і хутка прыехалі да той самай карчомкі, адкуль выехалі, толькі не з таго боку. Чорт ведае што гэта такое! Знаёмая карчомка, але калодзеж не там. Зайшлі мы ў карчомку. Выпілі дзеля прыліку па чарцы, па другой, а можа, і больш, закурылі люлькі дый паехалі. Дарога была добрая, коні трохі прамерзлі. Чуць мы селі на сані, дык не трэба было і паганяць, нашы канякі духам пруць, толькі скрыпіць пад палазамі. Мінулі каплічку ды крыж, што стаіць ля дарогі і пад якім пахаваны якісь стары, зірнулі наўкола — аж зноў збіліся.
Згрудзіліся мы і давай гаманіць, куды тут ехаць. Адзін кажа — проста*; другі назад; трэці трэба павярнуць направа; чацвёрты — што варта трымацца левага боку. Нарэшце закрычалі ўсе разам, дык і сам чорт не разбярэ, куды ехаць.
Вось так цалюсеньку ночку мы і ездзілі з аднаго месца ў другое. Ужо надыходзіў дзень, а нячысты ўсё нас дурыў ды круціў у полі. Нарэшце, мабыць, і яму надакучыла з намі валэндацца, дык ён кудысьці знік, а мы адразу сваю вёску і ўбачылі.
Нечысць заманьвае ў балота
Што вы ні кажэце, а я сам добра чуў, як пішчала нячыстая сіла, як падманьвала мяне да зазывала перш у лес, а потым у балота. Вось як было тое здарэнне. Як цяпер памятаю,
* Проста — tvt прама.
# 47 #
павёу я на круговіну пасвіць коні. Я ўжо быў хлопец ладны, можа, гадоў дванаццаці, як вось бацька кажа:
— Вазьмі, дзетка, да папасі коней. Чаго яны ў хляве галодныя зубамі звоняць. Завядзі на круговіну, ці што, няхай паходзяць, пакуль нямашака заедзі.