Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
Я, ведама, як хлапчук вельмі любіў ездзіць на конях. Вось надзеў я на коней аброці, ускочыў на каня — а кабылу вяду поруч — дый пагрукацеў на круговіну. Мой бацька жыў на хутары. Да круговіны было, можа, з паўвярсты. Я хутка па вузкай дарожцы праехаў праз густы лес, саскочыў з каня каля круговіны, пусціў коней на пашу, а сам садраў бяросту да давай рабіць кузобчыкі на ягады. Толькі я скруціў у ражок бяросту, як чую, аж блізенька ў хвойнічку плача дзіця. Я кінуў кузобчык дый пабег проста туды. Расхіліў я густы маладняк, пралез у саму гушчарню, аж чую, што дзіця плача зусім блізенька, але ў другім баку. Доўга не думаючы, кінууся туды. Чую, дзіця плача ў мяне ззаду. Пабег я туды. Яно далей. Я бегчы, а яно ўсё ад мяне ўцякае. Я даганяць, а яно далей. Вот здаецца, яно плача так блізка, бы каля самых ног, але нічога не відаць і ніяк нельга дагнаць. Бег я, бег, аж засопся, чуць вочы не выдраў у гушчарні, а ўсё ж не магу дабегчы да таго дзіцяці.
Адбег я ўжо, можа, з паўвярсты дый упёрся ў балота. А балоты ў нас гразкія ды глыбокія, так што можна зусім праваліцца ў такую тхлань, што й не вылезеш. Тут толькі я здагадаўся, што гэта не дзіця, а нечысць кпіць з мяне ды пад’юджвае, каб заманіць у балота. Спалохаўся я, ды ледзьве знайшоў свой хутар — у такую гушчарню да нетру завёў мяне паганец. Кінуў я й коней дый кажу бацьку, што не пайду ў круговіну. Ён пытае: “Чаму?” Я й расказаў, як мяне падманьваў нячысцік. Бацька кажа: “Можа, шуткаваў сусед”. Пасля толькі пакруціў галавою дый пайшоў сам па коні, запытаўшы, аднак, куды я палажыў аброці. Дык вось якое са мною здарэнне было.
Чорт у віхры
Гэта было ўлетку, якраз каля макавея. У нас вырасла вельмі добрая атава на поплаве. Дзядзька памог мне скасіць такі
добры кусок. Накасілі мы, можа, вазоў са тры вельмі пахучага сена. Было добрае надвор’е. Сенца высахла, аж трэцца. Забраў я жанчын, і пайшлі мы грэбці тое сена. Згрэблі перш у валы і
толькі пачалі класці ў копы, аж прыходзіць Сцяпан Дазорцавых
* 48 «
закурыць люльку. Ён, бачыце, згубіў краменьчык, і не было чым выкрасаць агню. Вот убіў ён граблі ў землю, паклаў у люльку тытуню дый пачаў красаць агонь. Тым часам жанчыны злажылі тры ці чатыры капы сена дый кажуць:
— Ой, зірнеце вы толькі на захад, што гэта там такое! Мабыць, будзе дождж.
Азірнуліся мы, аж на захадзе чорная хмара, бы клубок, так і коціцца на нас, так і расце. Выбілі мы люлькі ды хутчэй кінуліся памагаць жанчынам класці копы. Дык то скажэце, не паспелі мы злажыць і аднае капы, як хмара завалакла ўсё неба. Раптам закруціў віхор, схапіў нашыя копы, падняў увышкі ды давай церусіць. Вот Сцяпан Дазорцавых барзджэй адвязаў ад пояса свой канчаты нож ды як шыбане ў самы віхор, дык чорт толькі піснуў, а віхор невядома куды і дзеўся, толькі нашае сена падае ўніз, дзе на землю, дзе завісае на дзерава. Стаім мы ды толькі дзівімся, што гэта такое. Вот упала дадолу ўсё сена, паказалася сонейка. Зірнулі мы на неба, аж там аніводнага воблачка. Тагды Сцяпан і кажа:
— Мабыць, я забіў ліхога. Памажэце шукаць майго нажа.
Кінулі мы граблі ды давай шукаць нажа. Доўга шукалі мы, амаль споўзалі ўсю сенажаць, нарэшце я знайшоў нож на купіне.
— Хадзі сюды, Сцяпане, — кажу я, — зірні, што тут робіцца.
Падышоў Сцяпан туды. Зірнулі мы, дык аж спужаліся. На купіне ляжыць вужака, перарэзаная пасярэдзіне нажом. Яна яшчэ трапяталася. А канчаты нож з разгону аж у землю ўбіўся войстрым канцом. Узяў Сцяпан нож, аж на ём яшчэ відаць кроў.
— Гэта не вужака, — кажа Сцяпан, — а сам ліхі, што хацеў раскідаць сена.
Дык вось, мае вы саколікі, гэта я сам бачыў на свае вочы.
Чорт у постаці цяляці
Пайшоў у нас адзін чалавек у лес паглядзець сабе здатнае дзерава, каб зрабіць вулей для пчол. Доўга хадзіў ён, блукаўся то ў адну, то ў другую пораслю, то ў гушчэчу, блутаўся, пакуль аж збіўся з панталыку, дый не ведае, з якога боку прыйшоў і ў які бок ісці. Пачаў ён пазіраць на неба, каб па сонейку пазнаць, у якім баку дом, дый вот бяда, на яго ўсе ліха, што акурат трапіўся хмурны дзень. Што тут рабіць, — думае ён, — вось хіба ж даведаюся па ветру. Выбраўся ён з гушчарні на прагаліну дый пачаў цікаваць,
^ 49 ^
адкуль цягне ветрык. Але на той час у лесе стала ціха, як у вусе. Пачухаў ён патыліцу, патупаў на месцы дый пасунуў за вачыма. Толькі крыху прайшоў, аж трапляецца яму насустрач цяля ды такое гожае, гладкае, бы мянёк. Дай, — думае ён, — паганю гэтае цяля дадому. Вот заняў ён тое цяля дый пагнаў. Толькі прагнаў ён гоняў пяць, як зірне, аж і дом відаць. Узрадаваўся ён, узваліў тое цяля на плечы дый панёс. Нясе ён тое цяля дый думае, што гэта, чым далей, тым яно становіцца цяжэй. Перш было лёгка, а тут стала так цяжка, што нельга і несці. Вот прынёс ён ужо да двара дый спусціў цяля на зямлю. Тут яно падбрыкнула, зарагатала ды чорт ведае дзе й дзелася. Здагадаўся ён, што гэта быў чорт, а не цяля, што ён толькі пашуткаваў з яго дый накпіў.
Чорт скінуўся бараном
Гэтак каля Багатніка прычапіўся да мяне Янкель Чараваты дый пачаў прасіць, каб я адвёз яго ў Петрыкаў. Што тут рабіць? Нельга было не паслухаць. Баба і не пускала, але я мусіў згадзіцца. Вот запрог я пару коней у лёгкія драбінкі, набіў дзяругу мурагу, узяў з паўасьмінкі аўса, пасадзіў Янкеля дый патарахцеў на ўсю ноч. Раненька мы прыехалі ў Смятанічы, а к абеду — у Петрыкаў. Рады Янкель Чараваты, заплаціў умоўленыя дзесяць рублёў ды яшчэ, апрача таго, даў мне добрую кварту. Пахарчаваў я коні, купіў сабе солі ды тараноў, узяў жонцы лычка абаранкаў дый завідна папхаўся памаленьку назад.
Еду дый думаю сабе, ці не заехаць да сябра ў Млынок. У мяне, бачыце, з Яўхімам у Млынку адзіныя пчолы, вот затым мы і сябры. Падумаў я гэта дый звярнуў на Курынічы. Толькі што я ўехаў у лес, аж бачу: стаіць каля самае дарогі вельмі гожы баран ды так бляе, што аж мае коні не хочуць ісці. Што за ліха, думаю сабе. Mae коні ніколі не былі наравістыя, а тут сталі бы ўкопаныя дый ні з месца. Я й так, я й сяк, я й пад чэрава, я й пад хвост — хоць ты што, — на дыбы становяцца, а ўперад ні на пядзю. Злез гэта я з воза, узяў з дзяругі жменю сена, зайшоў уперад дый вяду коней за павады. Коні храпуць, але йдуць за мною. Толькі я параўняўся з тым бараном, ён як забляяў ды і пабег у лес. Сеў я на воз дый па конях. Гнаў я што ёсць духу, пакуль прыехаў у Курынічы. Супыніўся каля карчмы дый зайшоў туды закурыць люльку. Заходжу я ў карчму, аж там людзей поўна. Ведама, як у карчме там стаіць гоман. Стаю я каля печы дый прыслухоўваю
# 50 *
ся, аб чым гавораць людзі, а яны ўсе як у бубен б’юць, усе гамоняць аб тым, якія хто бачыў страхі. Толькі вось падходзіць да мяне Гараська дый кажа:
— Чалавеча, з табою сягоння было ліхое здарэнне. Як пачуў я тое, дык чуць не прысеў. Бачыце, я даўно ведаў, што Гараська вядзьмак, але не даваў веры, каб ён быў такі моцны знахар, што пазнаў маё здарэнне. Спалохаўся я Гараські, нічога яму не сказаў ды хутчэй выйшаў з карчмы. А ён мне наўздагон:
— Пачакай, яшчэ сягоння будзе другое здарэнне.
Я незнарок спалохаўся, але падумаў што Гараська толькі шуткуе ці кпіць з мяне. He ведаю, як я даехаў да Млынка дый хутчэй да сябра. Сябра якраз у той дзень падглядаў пчолы. Давай ён мяне частаваць. Паставіў на стол пляшку гарэлкі, баба насмажыла на скаварадзе. Давай мы піць ды закусваць. А як трохі выпілі, дык і адкуль тая гаворка ўзялася. He вытрымаў я дый расказаў сябру, якое са мною здарэнне было і што мне казаў Гараськавядзьмак. Сябра і кажа:
— Эй, не вер ты Гараську, ён толькі чмуціць.
— Як жа, — кажу, — не верыць, калі ён усё бачыць, калі яму, мабыць, чэрці служаць.
Вот пагасцяваў я добра ў сябра дый збіраюся пхацца дадому, a Яўхім дый кажа:
— Чаго табе сунуцца на ноч гледзячы, начуй у мяне, а заўтра раненька халадком як піць дасі паедзеш дадому.
— He, — кажу, — баба будзе сварыцца.
Упёрся я на сваім дый паехаў. Толькі я пераехаў за палянкаю пералесак ды грэбельку, як вось зноў бачу, што пры дарозе стаіць баран. Пад’ехаў я бліжэй, дык ён узышоў дый стаў пасярод дарогі. Я гнаць коні, а тыя ані з месца. Што тут рабіць, думаю сабе. Пачакаю, можа, хто наедзе. Баран бляе, коні храггуць, я сяджу на возе бы на іголках, а шапка на галаве расце. Чакаў я, чакаў аж абрыдла. Чакай, — думаю, — паспрабую я зрабіць адну штуку. У мяне з лейцаў было зроблена ў драбінках гертаванне. От я давай распутваць гертаванне да аслабаняць лейцы. Нарэшце распутаў я тыя лейцы, зрабіў з іх пятлю, злез з воза дый пайшоў уперад коней. Стаў я, прынаравіўся дый як шыбану пятлю, дык акурат і закінуў таму барану на шыю. He паспеў ён і варухнуцца, як я зашмаргнуў пятлю дый пацёг барана да сябе. Звязаў гэта я таго барана, узваліў яго на воз дый хацеў ехаць далей. Пагнаў гэта я коней, а тыя ані з месца. Я біць, я гнаць, а коні пнуцца, аж жылы ў іх трашчаць, а не могуць пацягнуць воза. Бачу я,
^ 51 #
што гэта не просты баран, а якісь нячысцік, вот я развязаў лейцы дый скінуў яго з воза. Баран забляяў, зарагатаў дый рассыпаўся па дарозе, бы мяшок жару. А коні як рвануць ды панясуцца, дык я думаў, што і костачкі мае растрасуць. Нарэшце выбіліся з сілы дый супыніліся. Ніколі не забуду, якога страху набраўся ў тую дарогу.
Дамавік ездзіць на конях
Оядзім мы раз у карчме, пакурваем люлькі ды гамонім аб тым аб сім. Толькі вось заходзіць Купрэй і пачынае жаліцца, што яго коні ноччу хтось заезджвае ў хляве.
— Гэ, ды гэта, мабыць, той самы, — кажа Мікіта Кульган. — Летась ён як прычапіўся да маіх коней, дык чуць жывымі пакінуў. Але то, кажуць, нячыстая сіла. Я выгладзіў коней, як лялек, а ён за нядзелю так заездзіў, што засталіся толькі шкура ды косці.
— Дык вось гэтак жа і маіх, — кажа Купрэй. — Сягоння чую ўначы, што коні грукаюць, запаліў я трэску дый пайшоў у хлеў. Прыходжу туды, а мае коні ў пене, бы іх хто ганяў колькі міль. Гэта ён цешыцца. Ен любіць, калі гладкія коні.
— Прапалі мае коні. He ведаю, што і пачаць. Парадзь, Мікітабратка, што мне рабіць. Можа, трэба старацца людзей, каб адрабілі, бо гэта, мусіць, уздзеяна.
— Плюнь ты, Купрэй, на гэтую справу ды вот паслухай, як я зрабіў. У мяне яшчэ горш было, бо я і не ведаў, што ён ездзіць на конях. Толькі бачу, што як я ні кармлю, а яны ўсё падаюць з цела. Дзякаваць сябру, ён мяне перасцярог.