• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
      Сцеражонага Бог сцеражэ.
      Беражыся каровы спераду, а каня ззаду.
      Цярпі, казак, атаманам будзеш.
      Каса на камень трапіла (нашла).
      Трапіў лысы на пляшывага.
      Справіць гарбатага магіла.
      Лысае жарабя ўрадзілася, лысае і здохнець.
      Каму рупіць, той не спіць.
      Малады верабей, ды спрытны.
      Ішла разявака і дастала аглоблямі ў рот.
      Адным вухам слухае, а другім выпускае.
      Ад зямлі адарваўся і да неба не дастаўся.
      Абы сумленне чыста.
      Нікому вады не замуціў.
      Брахнёю (абманствам, лгарствам, няпраўдай) свет пройдзеш, назад не вернешся.
      У яго на вербе грушкі растуць.
       Хітрасцю доўга не нажывеш.
       Хітрасцю ўвесь свет перайдзеш, а назад не вернешся.
       Хто ліслівы, той куслівы.
       Зміцер то хіцер, да і Саўка не дурак.
       Людзі хітрэй за чорта.
       Коськось, ды й у аглоблі.
       На хітрасць дай Бог мудрасць.
       Злітаваўся рак над жабаю да й очы выдраў.
       Пажалеў воўк кабылу: аставіў хвост да грыву.
       На губах  мёд (медзь), а на сэрцы  лёд (ледзь).
       Хоць мякка сцеле, але цвёрда спаць.
       У вочы лісам, а за вочы воўкам.
       3 воч іскры сыплюцца, а з языка мёд цячэ.
       Ніяк не глядзіць — ні вока, ні бока.
       Да сэрца ліпне, а ў кішэнь паглядае.
       Ён цябе прадасць і грошы палічыць.
    
    е 2бз«
    
       He бойся сварлівага, а бойся маўклівага.
       He бойся ліхога, а бойся ціхога.
      У ціхім балоце чэрці растуць.
       Ціхая свіння глыбока капае.
       Спадцішка, як зпад мяшка.
       Паклонамі шубы не пашыць.
       Гібкага дзерава вецер не зломіць.
       Па шэрсці трэба гладзіць.
       Падліза падлізаю і застанецца.
       Усяго на свеце не заграбеш.
       Сам не гам і другому не дам.
       Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць.
       Хто сябе хваліць, няхай таго агонь спаліць.
       Гаварыла свіння, што даўно б каралём была, але лыч не пускае.
       Адным махам сем сот душ забіяхам.
       На капейку ўпіўся, на рубель пахваліўся.
       He пераскачыўшы, не кажы гоп.
       Без фігі (дулі) ні да носа.
       Відаць птушку па яе палёту.
       He ўсё то золата, што блішчыць (свеціць).
       Стыд не дым — вачэй (вочы) не выкура.
       Паганыя вочы дыму не баяцца.
       П янства (гарэлка) да дабра (да добрага) не давядзе.
       Вада жывіць, а гарэлка губіць.
       Без чаркі няма хваробы і сваркі.
       Калі мужык п’е, то палавіна бяды, а калі жонка, то цэла бяда.
       Ад водкі розум кароткі.
       Хлеб на ногі ставіць, а гарэлка з ног валіць.
       Хто п’яны ходзіць, сам сабе шкодзіць.
       Хто гарэлку любіць, той сам сябе губіць.
       Хто п’е, той доўга не жыве.
       Бачыш, пані (дружа), як гарую: з адной карчмы да ў другую.
       Як п’е, то як у бочку лье.
       П’яны і мора выпіваець.
       Усей гарэлкі не вып’еш.
       Што ў цвярозага на вуме (на мыслі, на думцы, у галаве), то ў п’янага на языцэ.
       П’яны што й дурны.
       П’янаму і мора па калена.
       П’янаму вуліца вузкая.
       Як п’ян, тады ўсім пан.
       Сядзіць нядуж: налізаўся, як вуж.
    
    $5 264 #
    
       Ідзець Іван, вельмі п’ян, за ім Якаў паўзе ракам — той не п’яны.
       Калі хочаш прапасці, начані (ідзі) красці.
      Крадзеным доўга не пажывеш.
      Крадзеным сыты не будзеш.
      Крадзена не ідзе ў карысць.
      Крадзеным падавішся.
      У лесе крадзеш — поле ўбачыць, на полі крадзеш—лес убачыць.
      Па нітачцы і клубок знайдзеш.
      Як украў, то й прапаў.
      Пусціў воўка ў аўчарню (аўчарнік).
      На злодзею (і) шапка гарыць.
      Хто парася ўкраў, таму ў вушах пішчыць (вішчыць).
      He той злодзей, што ўкраў, ды той, што кепска схаваў.
      Хоць украў, абы канцы схаваў.
      He ўзяў за руку, не кажы злодзей.
      Шукай у полі ветру.
      Быў і на кані, і пад канём.
      Дзяржы язык за зубамі.
      На чужы раток не павесіш замок.
      Слова не кідай на вецер.
      Слухам зямля поўна (поўніцца).
      Па сакрэту, ды ўсяму свету.
      He смейся з людзей, ты сам смяшней.
      Смех без прычыны — прызнак (адзнака, знак) дурачыны.
      Век пражыць — не кашулю пашыць.
      Старасць не радасць, а смерць не пацеха.
      Сабацы сабачча і смерць.
      У кожнага свая дарога.
      Шчасце само ў рукі не ідзе.
      Шчасце не конь — у аглоблі не запражэш.
      Хутчэй шчасце згубіць, як найці.
      He радзіся красны, а (радзіся) шчасны.
      Ад дабра дабра не шукай.
      За добрае добрым плаціць трэба.
      Нарабіў ліха — не чакай дабра.
      Любіў добрае, палюбі ж і злое.
      На праўдзе свет стаіць.
      Праўда не ўтоне і не згарыць.
      Праўда вочы коліць.
      За праўду не гневаюцца.
      He ўсё праўда, што кажуць.
    
    « 265 Ж
    
      Хлебсоль еш і праўду рэж.
      Кожнаму крыўда не міла.
      Лепей горкая праўда, як салодкая мана.
      Чужое ў карысць не пойдзе.
      Чужым багацтвам сыт не будзеш.
      Чужым дабром не забагацееш (не збагацееш).
      Чужое не грэець.
      Чужы кажух (нікога) не грэе (не нагрэе).
      3 чужога не радуйся (не цешся).
      Хто сумленне мае, той чужога не чапае.
      Чужы кусок дзярэ раток.
      На чужы каравай рота не разявай (не разяўляй).
      He чапай нікога, не бойся нічога.
      Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае.
      Жыві не так, як хочацца, а як можацца.
      Трэба так жыць, як набяжыць.
      Як гукнеш, так і адазвецца (адгукнецца, адклікнецца).
      У людзей пытай, да свой розум май.
      Жыві сваім розумам.
      Агню ў шапцы не носяць.
       За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не паймаеш.
       He шукай мора — у лужы ўтопішся.
       Хутка йдзеш — бяду найдзеш, памалу ідзеш — бяда цябе нагоніць.
       Шануй людзей, то і цябе пашануюць.
       He чыні таго другім, што табе не люба.
       He капай на каго (на чалавека) ямы, бо сам упадзеш.
       Ад добрага не ўцякай і благога (ліхога) не рабі.
       He рабі каму бяды, бо сам яе сустрэнеш.
       He плюй у крыніцу: прыдзеш па вадзіцу.
       Кінь перад сабою — знойдзеш за сабою.
       Калі робіш дрэннае для людзей, то робіш дрэннае для сябе.
      Дзе ўзяў, там палажы.
      He падымай носа — спатыкнешся.
      Паперад бацькі ў пекла не хватайся.
      Еш пірог з грыбамі ды дзяржы язык за зубамі.
      He спамінай ліхога.
      Няма чаго наперад загадваць.
      Любіш катацца (ездзіць), любі і саначкі вазіць (цягаць).
      He кіем, да палкаю.
      У чужым воку і порах відна, а ў сваім калода не відна.
      Чалавек сабе не вораг.
    
    Ж 266 #
    
       Дзе тонка, там і рвецца.
       Каб ведаць, дзе павалішся, саломкі бы падсцяліць.
       He хваліся, план складаючы, пахваліся, год канчаючы.
       Хваляць — заткні вуха, крытыкуюць — слухай.
       He навучышся выконваць каманду, не здолееш камандаваць і сам.
       Салдат без дысцыпліны хварэе, ад дысцыпліны здаравее.
       Прыняў прысягу — ад яе ні шагу.
       Хто за Радзіму гарой, той сапраўдны герой.
      У беларускім краі не быць фашысцкай зграі.
       Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх.
       Бургамістр ды кат — адзін другому брат.
       Для прадажнай (фашысцкай) псіны — кол з асіны.
       Ад вялікіх «перамог» не пацягнуць фашысты ног.
       Фашысты высока масціліся, ды нізка зваліліся.
       Гітлер хацеў Расію праглынуць, але Масквою падавіўся.
       Гітлер да Волгі дайшоў, а здох у Берліне.
       Пераступілі фашысты наш парог, ды асталіся хто без рук, a хто без ног.
       Ішоў да нас ваякам, а назад поўз (паўзе) ракам.
       Мір будуе, а вайна руйнуе.
       Добрым людзям — мір, а шаленцам — галавою ў вір.
       Аб міры на зямлі дбаем, хоць звышмагутныя ракеты маем.
       Хто пасее вецер, той пажне буру.
    
    ЗМЕСТ
    
    
    ЛЕГЕНДЫI ПАДАННІ............................................. 3
      Прамова.................................................... 5
      Вялікі грэшнік............................................. 6
      Як чалавек зрабіў агонь.................................... 7
      Асілкі..................................................... 8
      Адкуль сяляне і паны....................................... g
      Колькі жыць чалавеку....................................... 10
      Чаму не аднолькава работы ва ўсіх?......................... Ю
      Чаму варагуюць сабака, кот і мышы.......................... 11
      Пра скарб................................................. 11
      Як п’яніцаў рай папаў...................................... ц
      Пра вайну са шведамі...................................... 13
      Бітва пад Лясной.......................................... 13
      Вайнашведска.............................................. 13
      Платонказак.............................................. 14
      Дзяды расказвалі.......................................... 15
      Векавечная мяжа........................................... 16
      Чортаў мост............................................... 17
      Пра татарскія курганы..................................... 22
      Вітаўка................................................... 22
      Пявунзвон................................................ 23
      Казацкі гаёк.............................................. 24
      Пакаранне................................................. 24
      Месяц..................................................... 26
      Вось як даўней старых бацькоў кідалі...................... 27
      Пра пане Каханку.......................................... 28
      Пра чорную даму........................................... 29
      Трохгранны дуб............................................ 31
      Дуб і сасна............................................... 31
      Легенда кахання........................................... 31
      Помнік вернаму каханню.................................... 32
      Марысін парк.............................................. 32
      Пра бярозу Міцкевіча...................................... 33
      Пра князя слуцкага і яго замак на Князьвозеры............ 33
      Пра пана Карпінскага і чортава вакно...................... 34
      Прылукі................................................... 35
      Адкуль зязюля ўзялася..................................... 37
      Пра зязюлю................................................ 38
      Як мы вучыліся............................................ 38
      Здарэнне з прыставам...................................... 39
      Дзядзіна.................................................. 40
      Як Мікола і Пётр коней ва Украіне куплялі................. 41
      Ілья і Пятро.............................................. 42
      Правільны суддзя.......................................... 45
      Бутрымава прыгода......................................... 45