Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
— А няхай круціць ды матае і душу пітае!
Юр’я і паехаў. Пад’ехаў ён к Несцерку, той Несцерка пытае:
— А што, святы Юр’я, што табе Бог казаў?
— А вот што Бог казаў: «Няхай круціць ды матае і душу пітае!» Ну, дай жа, Несцерка, маю страмяну, што ты ў мяне ўзяў у заставу залатую!
— А калі я ў цябе яе браў? Я яшчэ сам табе даў страмяну лазовую. Падавай яе мне назад! Во мая страмяна, ля сядла!..
Што той Юр’я набраўся з Несцеркам, алеткі мусіў заплаціць за лазовую страмяну. Той Несцерка пабег у хату:
— Троху пажытку ёсць, слава Богу! Мнеткі не напрасна Бог сказаў, што як салгу, дык жыў буду і з таго хлеба!
# 239 *
Пражыў тое, што заплаціў яму Юр’я за лазовую страмяну, тады ўзяў і павесіў залатую страмяну на варотах. Ажно едзе пан багаты. Убачыў страмяну, што вісіць на варотах, і кажа свайму кучару:
— Зайдзі, папытайся, ці не ёсць у яго прадажныя сёдлы?
Кучар зайшоў у хату і спрашвае:
— Што, ты сёдлы дзелаеш?
— Дзелаю, — кажа Несцерка, — ды толькі на заказ, патаму я дзелаю сёдлы дарагія — сярэбраныя, залатыя!
Кучар пайшоў і сказаў пану. Той пан злез і стаў дагаварвацца. Дагаварыліся, каб ён здзелаў яму сядло за сто рублёў і згарыгрошы. Узяў Несцерка грошы ды і сядзіць на печы. Прыязджае той пан за сядлом, а ён ляжыць босы на печы.
— Дзе сядло?
— Якое сядло, паночак?
— Ды тое, што я табе даваў грошы.
Несцерка толькі ксціцца:
— А вой, а вой! Якое ў мяне сядло? Я не ўмею лапцей сплесці...
Пан той крычаў, крычаў ды і кажа:
— Адзявайся, пойдзем на суд!
А Несцерка кажа:
— А што, ці я босы пайду?
— Ах, д’яблы яго вазьмі! Кучар, дай яму мае валенцы! Ну, адзявайся, пойдзем!
— А што, ці я голы пайду?
— А, нех ці, пане, д’яблы ўзялі! Дай яму, кучар, маю хутру!
Кучар прынёс хутру. Несцерка абуўся, адзеўся. Выйшлі вон. Пан стаў садзіцца на каня. А Несцерка паглядзеў ды кажа:
— А што я ці сабака, ці што, што я пяшком пабягу!
— А, нех ці д’яблы, пане, узялі! Дай яму, кучар, прысцяжнога каня!
Сеў той Несцерка, і паехалі на суд.
Прыехалі туды. Сталі іх судзіць.
— Ну, што ты, Несцерка, грошы пану не аддаеш?
— Ды я ж яму не вінават! Ен ка мне вяжацца, сам не ведаю чаго. Хоча, мусіць, сарваць штонебудзь! Зараз скажа, што гэта і боты яго на мне!
Пан той кажа:
— Дурань ты! Дык гэта ж мае боты!
— Ну вот, бачыце! Ен кажа, што боты яго на мне. Можа, ён скажа, што і хутра гэта яго!
* 240 *
Пан зноў:
— Ах, каб цябе д’яблы, пане! Гэта ж мая хутра!
— Ну во, бачыце, гаспадзіны суддзі: ён ужо прызнаецца і к хутры! Можа, зараз скажа, што і конь гэта яго!
Пан той зноў крычыць:
— Ах, каб цябе д’яблы, пане! Гэта ж і конь мой!
— Ну вот, бачыце, гаспадзіны суддзі: ён ужо кажа, што і конь яго!
Суддзі тыя думалі, думалі ды і кажуць пану:
— He, брат, відаць, што ты маніш, што гэта ўсё тваё: і хутра, і боты, і конь, і грошы!
I нічога не прысудзілі Несцерку. Сеў той Несцерка на каня і паехаўу двор. Засталіся яму і конь, і хутра, і боты, і грошы. I цяпер ён жыве з тых грошай.
Завідны non
аднаго вельмі беднага чалавека памёрла дзіця. Просіць 11 бедны чалавек суседзяў зрабіць дамавіну і выкапаць магілу для дзіцяці. Але ведама, калі чалавек багаты, дык усе яму памагаюць, а беднаму — ніхто. Прасіў, прасіў бедны чалавек, але ніхто не пайшоў капаць яму. Горка яму, слёзы так і цякуць, бы з бярэзіны сок. Няма чаго рабіць, трэба ісці самому капаць яму для свайго дзіцяці. Кажуць, гэта вялікі грэх, але што зрабіць, калі ад беднага й людзі адступіліся. Узяў бедны чалавек заступ і пайшоў, але перш зайшоў к папу й просіць, каб пахаваў дзіця.
— Добра, — кажа non, — толькі ты мне перш прынясі дзесяць злотых і паўасьміны аўса.
— Няма, — кажа, — бацюшка, у мяне ні аўса, ні грошай.
I давай прасіць, каб non пахаваў дзіця так, а ён ужо потым адробіць. Куды там! Поп не хоча і слухаць. Як ні прасіў бедны чалавек, non стаіць на сваім ды й толькі. Заплакаў бедны з жалю і пайшоў капаць магілу.
Ось капае ён, капае і выкапаў гаршок з грашыма: чырвонцы аж ззяюць... Панёс гэты бедны чалавек гаршок з грашыма да гасподы і схаваў пад печ, а адзін чырвонец прыносіць папу. Здзівіўся non, адкуль гэта ў беднага чалавека золата, і давай выпытваць. Бедны ўсё і расказаў, як было. От пахавалі ў беднага чалавека дзіця. Сама пападдзя з папом потым зайшлі ў хату к беднаму на памінкі. Толькі позна разышліся ўсе. Астаўся бедны чалавек
* 241 #
16. Зак. 3433
адзін з жонкаю. Прыйшоў non дамоў, і хочацца яму адабраць у беднага грошы. Зарэзаў ён казла, абвярнуўся ў казліную скуру, прыладзіў рогі ды й пайшоў у самую глупась к беднаму пад вакно. Прыйшоў, высунуў у вакно галавішчу з рагамі і кажа нямым голасам: «Аддай мае грошы!»
Спалохаўся бедны чалавек і аддаў гаршок з грашыма. Ухапіў non аберучкі гаршок і пабег дамоў. Прыбег, хоча паставіць гаршок на стол, ды нельга — рукі прыраслі. Паспрабавала пападдзя садраць з папа казліную скуру. Куды там! I скура, і рогі прыраслі. Што ні рабіў завідны non, нічога не ўрадзіць. Прыйшлося прасіць беднага чалавека, каб ён забраў свае грошы.
Сабраліся людзі, дзівяцца на папа, а ён толькі казлінаю барадой трасе. Ось, прыйшоў бедны чалавек і як узяў свае грошы, дык і скура з папа звалілася, ды не толькі казліная, але й свая.
От які быў завідны non.
Шаптуха
Уякомсь сяльцы жыла старэнькая баба. Была яна адна, бы тая былінка ў полі. Усе яе крэўныя да сваякі даўно паўміралі, а яна як асталася, так і ліпіць, як тое гнілое да старое дзерава. Сяльцо было маленькае, мо якіх дамоў дзесяць. На самым канцы стаяла бабіна хатка. Яна была такая старэнькая, як і сама баба... Знайшоўся якісь добры чалавек, што нарабіў у бабінай хатцы падпорак, да аблажыў яе загатай; от і стаіць старэнькая, абросшая мохам, бы яе хазяйка, хатка...
Назбірае баба шчэпачак, падтопіць у печцы да й апякаецца перад полымем. Ведама, на старасці дак і ўлетку холадна. Вот так і жыве сабе старэнькая баба: калі ёсць што, то з’есць, a калі няма, дак і так абойдзецца. Да й колькі ёй трэба? Дасць хто кольвек асушкаў хлеба або бульбы, от баба размочыць скарынку да й пасмокча яе трохі бяззубым ротам, а бульбу спячэ ў прыску да й есць. От гэтым і жывілася тая баба ўжо пэўне гадоў з сарачню. Бачыце, ёй ужо было мо больш як гадоў сто.
Мо яшчэ доўга б пражыла так тая баба, але от раз ехаў праз тое сяльцо тамашны пан, убачыў ён старэнькую бабу і здзівіўся, што яна так доўга жыве.
— Хіба ж ты, бабка, яшчэ жыва? — пытае пан.
— Жыва, паночку... От не дае Бог смерці...
— Як жа ты жывеш?
* 242 *
— Якое маё жыццё, паночак! Як так жыць, дак лепей гніць: зарабіць — не ўздолею, а дзеткі і ўнукі ўсе даўно паўміралі. Некаму і
вады падаць.
— Чаму ж ты, баба, не шэпчаш або не варожыш?
— He ўмею...
— Слухай, баба, я цябе наўчу.
— Наўчы, паночак, наўчы, каб і я недарма свет займала.
Пан прыхіліўся к вуху ды й кажа бабе:
— От як пазавуць цябе к хвораму, дык ты пахукай трэйко на яго ды й шапчы: «Сіголаў жыў, сіголаў не». Пашапчы о гэ трохі, дай яму выпіць вады, ён і паправіцца. А калі памрэ, сіголаў яго бяры. От за тое цябе будуць карміць і паважаць.
Падзякавала баба пану, ды й пачала шаптаць...
Пайшла чутка, аб’явілася такая баба, такая шаптуха, што вельмі добра шэпча... Павалілі к той бабе адусюль, нясуць і вязуць усякага дабра. Жыве сабе баба анігаткі. Тым часам той пан, што наўчыў бабу шаптаць, чуе аб тым ды толькі смяецца сабе ціхенька з дурных людзей.
Але вось пайшоў той пан на паляванне, спацеў ды пакрычаў проці ветру, от і зрабілася ў яго ў горле скула. Пан к дахтурам — куды там — отот скула задавіць. Жонка кажа, каб пазвалі тую бабу, а пан і слухаць не хоча, але, нарэшце, як прыпёрла ліха, так згадзіўся. Прыйшла баба, а пан ужо чуць дыхае. От давай баба хукаць да шаптаць: «Сіголаў жыў, сіголаў не».
Прыслухаўся пан, ды як учуў, што баба шэпча тое, што ён яе вучыў, дак яго апанаваў такі смех, што не можа вытрымаць. А баба шэпча і шэпча. Слухаўслухаў пан, ды як зарагоча — скула і трэснула. Выздаравеў ён, да й пытае ў бабы:
— Ці ж ты, бабка, усё так лечыш?
— Эге ж, мой саколіку, усё так...
Дык вось як шаптала ды варажыла тая баба.
Папоўская хцівасць
Быў сабе ў адным сяле багаты мужык і бедны non. Вось аднаго разу заклаліся яны між сабою, што на свеце мае большую сілу: розум ці грошы?
— Ты, — кажа non, — сваім багаццем нічога не зробіш ды толькі дарэмна перавядзеш усе грошы, бо ты дурны.
— Хоць вы, бацюшка, і вельмі разумны, а я такі грашыма вас так уплутаю, што вы сваім розумам нічога не зробіце, а як я грашыма ўвёў у паганае дзела, так грашыма і выведу.
# 243 #
16*. Зак. 3433
— Добра, добра, але і для гэтага трэба розуму.
— Калісь пабачым.
Прайшло з паўгода, а мо яшчэ больш, мужык не забыў сваёй крыўды, таго дурня, што тады зарабіў ад папа, ды як толькі з ім стрэнецца, так віляе, каб не зайшла гаворка за розум ды за грошы. Ён хацеў, каб non зусім забыўся на колішнюю спрэчку. Вось раз увечары прыйшоў мужык к папу, тройчы перахрысціўся, сказаў: «Вечар добры», — сеў ды быццам то зажурыўся. Поп перастаў чытаць, кніжку склаў, адсунуў, зірнуў на мужыка дый пытае:
— Чаго ты такі маркотны?
— Ой, маўчыце, бацюшка, маю вялікае гора!
Ну?!
— Сучка здохла!
— Тху! Па сучцы так гаруеш? I сораму табе няма!
— Каму сучка, а каму роднае дзіця.
Гэта кажучы, паклаў на стале кучку сярэбраных рублёў, мо з сотню, а паповы вочы загарэліся полымем.
— Што ж мне з табою рабіць, — кажа жаласна, — каб твая туга скора прайшла?
— Ёсць спосаб: мне вось знах... добры чалавек (тут мужык прыпомніў, што non знахароў не любіць, дык пасунуў, быццам нехаця, грошы так, што кучка разбурылася і рублі бразнулі) нараіў сучку пахаваць на могілках, у труне з малітваю, з крастом ды са святою вадою, дык я прыйшоў прас...
Як не рассердзіцца бацюшка, ды як не стане крычаць:
— Што ж ты такі ды сякі, скруціўся ці якога чорта?! Гэта ж не то грэх, а яшчэ і астрогам пахне. Ці ты аб гэтым падумаў, а?!