• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       — Ну, — кажа мужык, зграбаючы са стала ў кішэню свае грошы, — дык я ж сілаваць не буду, калі няможна.
       Але хоць і разумны бацюшка, ды ўсё ж такі, маўляў, на грошы мае папова вока, дык крыкнуў:
       — Пастой, я падумаю!
       Мужык грошы паклаў назад, сеў дый чакае, a non бегаў па хаце, а далей стаў дый кажа:
       — Добра, я гэта для цябе зраблю, толькі прысягні, што людзі не будуць знаць аб сучцы, што быццам хаваем тваё дзіця, ды каб на могілках дамавіну не адчыняць.
       — Добра, бацюшка! Будзьце спакойны, усё зробім як трэба.
       Назаўтра рана пайшла па сялу плётка, што Ганнабагатырчыха ноччу скінула дзіця. Стаў сходзіцца народ, а неўзабаве і бацюшка
    
    * 244 #■
    
    надышоў. Пасля малітвы вынеслі з хаты дамавінку, паставілі на калёсах, а багатыр сам узяў вожкі ў рукі дый павёз, быццам мерцвяка. Вось як прыехалі на могілкі і бацюшка хацеў крапіць, то адзін з суседзяў падбег ды і крышку скінуў з дамавінкі.
       — Так, — кажа, — святая вада не дойдзе да мерцвяка. А цяпер крапіце.
       Як пабачылі людзі сучку ў труне ды як наробяць крыку, той тое, а той другое: non скруціўся, папу нешга зроблена, а мо на ўсіх чорт туман напусціў, і ўсім здаецца, што гэта сучка, ды яшчэ знайшліся і такія, што хацелі біць абодвух — і папа і багатыра. A non ні на гэтым, ні на тым свеце — сам не свой, ведама, з вокам запарушаным, стаіць ні жывы ні мёртвы, а багатыр падышоў ды і кажа:
       — Цяперака адрабі сваім розумам тое, што я зрабіў грашыма.
       Сеў сабе на калёсы дый паехаў да гасподы, пасвістваючы, a non яшчэ доўга стаяў моўчкі, пакуль народ разышоўся, а тады і ён павалокся дадому паза гумнамі.
       Мужык, добра паабедаўшы, звязаў чорнага казла, паклаў на калёсы, запрог каня дый паехаў у мястэчка, бо чуў ад якогасьці пераезджага, што там сягоння чакаюць архірэя. Прыехаў ужо змярканнем ды, спыніўшыся ў заездзе, выпраг каня, закінуў травы і, аслабаніўшы казла, прывязаў яго ля каня, а сам пайшоў на подслухі ды на пранюхі. Прыйшоўшы на двор благачыннага, уваткнуў таму ды сяму гасцінца і яшчэ, быццамто нехаця, як паказаў, сколькі мае грошай пры сабе, дык і даведаўся, што яму трэба, што архірэй прабудзе дні са два і што да яго можна даступіцца заўтра пасля службы. Прыйшоўшы да заезду, калі ўжо запальвалі свечкі шабас канчаць, напаіў каня, узяў чвэртку моцнай гарэлкі і тарана ды, маючы з дому сала і хлеб, павячэраў дый лёг на калёсах, накрыўшыся світкаю.
       Назаўтра пасля службы дапусцілі яго з казлом да архірэя, думаючы, што казла ён вядзе на гасцінец, калі архірэй сядзеў у пакоі сам адзін. Увайшоўшы туды, нізенька пакланіўся, перахрысціўся тройчы дый цмокнуў архірэю ў руку.
       — А што скажаш, чалавеча добры?
       — Ваша прасвяшчэнства, мне Бог даў усяго патроху, нечага грашыць, але ж козы нешта не вядуцца, дык мне добры чалавек нараіў прасіць вас, каб на майго казла руку палажылі, пастрыглі дый далі яму імя айцец Іван.
       I гэта кажучы, паклаў на столе здаровы варашок сярэбраных рублёў, мо больш трох соцень. Архірэй зразу анямеў, а далей
    
    # 245 *
    
    вочы загарэліся агнём, ды як раскрычыцца і стане лаяць, дык яшчэ горш за папа:
       — Ты сякітакі, сабака, сукін сын, пайшоў вон, падлюга! — ды яшчэ такога нагнуў, што і пераказаць сорам.
       — Калі няможна, ваша прасвяшчэнства, то я ж сілаваць не буду; маўляў, купіў не купіў, а патаргавацца можна.
       Ды давай зграбаць свае грошы ў кішэню, так каб мацней звінелі. Але хоць ён і архірэй, ды ўсё ж такі папова вока: як пачуў, што рублі звіняць, хаваюцца ў кішэнях, то крыкнуў:
       — Пастой, я падумаю.
       I давай бегаць так, як тады non. Бегаў, бегаў, а далей стаў ды кажа:
       — Добра! Толькі ж, барані цябе Госпадзі, не кажы нікому, бо нам абодвум будзе бяда.
       — He бойцеся, ваш прасвяшчэнства, ад мяне ніхто не даведаецца, калі вы самі да гэтага не давядзеце.
       Зрабіўшы ўсё, як трэба, мужык з казлом, ці бо то з айцом Іванам, прыехаў дадому яшчэ зарана ды вельмі рад.
       Хтось данёс архірэю, што non хаваў сабаку на могілках, дык архірэй не паехаў у аб’езд, ды завярнуў сюды, каб гэтую паганую справу разабраць. Прыехаў ён з благачынным, пазваў старасту, дзясятніка ды з дзясятак гаспадароў, склалі такі суд, што куды, a бедны папок, бачыўшы гэта, думае сабе: «Ну, ужо я цяперака суздром прапаў!»
       Яшчэ не пачыналі дапытвацца, як і што было, калі глянулі: багатыр вядзе казла проста к самым папоўскім дзвярам.
       — Ці ты скруціўся, — хтось кажа, — куды ты прэшся з гэтым казлом?
       — Эге! Каму, — кажа, — казёл, а каму айцец Іван.
       Архірэй, як гэта пачуў, дык вельмі спужаўся: ухапіўся за галаву дый сам да сябе кажа:
       — Ох, бедная ж мая галоўка! Мне і не ў памяці, што мужык з казлом і non з сабакам могуць быць у адным сяле. Пускайце гэтага чалавека да мяне!
       Мужык казла прывязаў, увайшоў у хату, дзе, акрамя архірэя, нікога больш не было, і як ні ў чым не бывала, тройчы перахрысціўся, пакланіўся нізенька, цмокнуў у руку дый маўчыць.
       — Ты ж кляўся, што ніхто не будзе ведаць, а бач, як дадзяржаў прысягу.
       — Ніхто, ваша прасвяшчэнства, не ведае і ведаць не будзе, як вы самі да гэтага не давядзеце, я вам тады так казаў.
    
    * 246 *
    
       — Дык чаго ж ты ад мяне хочаш? Гавары барзджэй, бо ўжо людзі вельмі цікавяцца.
       — Аслабаніце і суздром абчысце бацюшку, скажыце, што ён ніколі, нічога, ніякага, што вока мае светлае, а я вам аддам пашпарт ды скажу людзям, што казла прыводзіў вам на гасцінец, бо мне знахар нараіў, а вы не прынялі.
       — Бог з табой, няхай і так будзе!
       Выйшаў архірэй на двор, баццам папытаў то сяго, то таго а як уперад багатыр падпаіў ды падгаварыў, дык яны і ляпнулі ні тое ні сёе — дый агаласіў, што non ні ў чым не вінаваты.
    
    Мужык, пан і цар
    
    Жыўбыў пан. Ён вельмі любіў гуляць у карты. Гуляў да таго часу, пакуль не прагуляў усё, што меў. Калі яму не было ўжо чым залажыць, ён пайшоў да аднаго мужыка і пазычыў у яго тысячу рублёў. Як прыйшоў час, мужык пайшоў да пана па грошы, але пан прагнаў яго. Што рабіць? Шмат думаў мужык і вырашыў падаць на пана жалабу цару. А хто ж напіша? Сам няграматны, а ў вёсцы грамаць ведалі толькі пісар і дзяк. А яны ж будуць на баку пана. I мужык сам стаў пісаць прашэнне. Нарысаваў, навадзіў ліній і адправіўся з гэтым пісьмом да цара.
       Прыйшоўшы да дварца, мужык стаў прасіцца ў слуг, каб яго прапусцілі да цара. Яго не пускалі. У гэты час міма праходзіў саветнік цара. Слугі падалі яму прашэнне. Саветнік паглядзеў, нічога не разабраў і загадаў не пускаць мужыка. Ходзіць мужык каля дварца з думай, як жа папасці к цару. А цар у гэты час гуляў у садзе і ўбачыў мужыка.
       — Што патрэбна табе, чаго ходзіш ты тут?
       Мужык не знаў, што гэта цар, і паведаў яму аб сваім горы.
       — Пакажы прашэнне.
       Мужык падаў.
       — А што тут намалёвана?
       — Вось гэта, паночак, панскі маёнтак, а гэта мая хаціна. Па гэтай дарозе пан прыходзіў да мяне...
       Цар выслухаў і загадаў яму гіайсці ў дзверы і сказаў, што яго там прапусцяць. А сам, пераадзеўшыся ў царскае адзенне, пайшоў у дварэц. I мужык зайшоў.
       — Што патрэбна яму? — спытаў цар у саветніка.
       — Жалабу прынёс на пана, але разабрацца ў ёй немагчыма.
    
    * 247 *
    
        — Падай сюды! — загадаў цар і стаў разглядаць жалабу. — Ды што тут няясна? Усё ясна. Гэта маёнтак пана. Так, мужык?
        — Так, царочку, так.
        — А гэта твая, мужык, хаціна?
        — Мая, царочку, мая.
        — Па гэтай дарозе пан прыходзіў к табе, і ты пазычыў яму грошай, а ён не аддае цяпер?
        — Вось гэта дык галава! — сказаў мужык на цара. — А ў вас, — зірнуў ён на саветніка, — бязмен.
        Цар загадаў пану вярнуць мужыку грошы.
    
    
    Бацькавы наказы
    
    Жыў бацька з сынам. Бацька быў стары, і прыйшла гадзіна яму паміраць. А сына свайго ён вельмі любіў і хацеў, каб той жыў правільна, не горай за другіх. А для гэтага даў яму перад смерцю шэсць наказаў: кабылы жаробнай на чужыя рукі не давай; з двара жонкі не бяры; няпрошаны на вяселле не ідзі; каб заўсёды з мёдам снедаў; каб, праходзячы, у працы людзям не казаў «памажы Божа»; а калі ў пуню будзеш вазіць снапы, то павуцінне на пацёсе каб шапкай выцер.
       Сын бацьку не паслухаўся. Узяў ён ды і даў жаробную кабылу свайму суседу. А тая кабыла на трэці дзень жарабё скінула. Пагараваў ён ды і супакоіўся, а для навукі жарабё закапаў і на тым месце дубочак пасадзіў — для запамятавання пра бацькаў наказ.
       Прыйшоў час яму жаніцца, а сасватаў ён дзяўчыну не прастую, а дваровую. Згулялі яны вяселле, пара ўжо б і за працу прыняціся, а жана нічога рабіці не ўмее ды і ўдабавак не хочыць, вельмі ж дужа працаваць яна не прывыкшы. Тады й успомніў хлопец наказ бацькі, але позна — жонкі не закапаеш.
    
       У вёсцы вяселле, а яго на вяселле не клічуць; ён бярэ кумпяк, добры літр водкі і ідзе на вяселле. Стаў у парозе і стаіць, чакаець, пакуль яго за стол папросюць. А за стол яго не клічуць. Пастаяў, пастаяў і дахаты так вараціўся, а кумпяк ды літру з водкай падвесіў на бэльцы — для запамінання бацькавага наказу.
       Спіць, спіць гэты сын, а потым устане і снедаць не хоча, бо дужа ж доўга ён спаў. I бярэ тады да свайго снедання мёд і есць, бо ўспомніў, што бацька казаў, каб ён з мёдам еў. А нейк раз прыйшлося яму з рання, яшчэ да снедання, добра папрацаваць. Прыйшоў ён снедаць і так смачна паеў, што як з мёдам усё роўна. Вось тады і ўспомніў ён чацвёрты бацькаў наказ.
    
    » 248 #
    
       Прыйшла пара звозіць жыта дамоў Едзе ён звозіць жыта, а людцэ ўжэ ўсе даўно ў полі. Успомніў сын бацькаў пяты наказ, каб нікому ў працы не казаў «памажы Божа», ён і не кажа, а людзі дзівяцца: вось дзе які ірад — пройдзе і нікому нічога не кажа. У той дзень звазіў ён саўсім мала снапоў. Тады назаўтра ўстаў ён да свету і паехаў у поле, а ў полі яшчэ нікога не было. Вось вязе ён з поля снапы, а людзі ў поле ідуць і «памагай Бог» яму кажуць. Вось толькі тады зразумеў сын, што азначае бацькаў пяты наказ.
       Ну, і апошні, шосты наказ: як будзе вазіць снапы ў пуню, ён павінен шапкай павуцінне з пацёсу выцерці. Ну, ён і ўзяўся. Ну, думае, хоць гэты наказ выканаў. I пачаў вазіць снапы, вазіў, вазіў і столькі шмат навазіў, што ажно да пацёсу шапкай пачаў даставаць і разам павуцінне выціраць. Агледзеўся сын і думае: нашто ж я гэта мэнчыўся, лазіў, выціраў, калі яно само выцерлася? I зразумеў, што яму хацеў сказаць бацька.