Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
Вось так выканаў сын бацькавы наказы.
Як я з дзедам пакутваў
Яжыў з дзедам, а бацькі яшчэ не было. Былі ў нас з дзедам пчолы па сабаку, насілі мёд рэзгінямі. Адна пчаліна несла мёд цераз возера і ўпусціла рэзгінь мёду ў возера; гэта возера стала салодкае. Хадзіла там мая кабылка і выпіла гэту ваду, так што аж упілася, і ляжала без ума, п’яная. Толку не маглі мы даць з дзедам (а бацькі яшчэ не было). Узяў мой дзед ды шкуру здзёр з яе. Праспалася гэта кабылка і ўстала. Як напалі на яе авадні з мухамі, а яна ж без шкуры. Я ж узяў з дзедам (а бацькі яшчэ не было) абсыпаў яе грэчкай дзеля таго, штоб была гнедая. Як парасла грэчка на кабыле, ды як унадзіліся ў тую грэчку цецерукі, то і тут мала з яе толку. Дзед мой кажа (як бацькі яшчэ не было):
— Надабе звязаць дзве вяровачкі і перакінуць цераз кабылу, прывязаўшы каробачку, а к хвасту прывязаць даўбешачку: цецерукоў як наляціць, яна хвастом як махне, то цецерука і заб’е.
Зрабілі мы так з дзедам (як бацькі яшчэ не было). Стала гэта кабыла біць цецерукоў і набіла поўну каробачку, так што стала цяжка, і перарэзала павадком кабылку. Трэба ж тут даць ратунак, — як жа жыць без кабылкі? Мой дзед кажа (як бацькі яшчэ не было):
— Нада адсеч дзве дубінкі і сшыць кабылку.
#• 249 *
17. Зак. 3433
Мы так і зрабілі. Параслі дубы на кабыле з гэтых галіц дубовых, так што не магла яна і хадзіць: возьмуць і абернуць яе набок. Што нам тут рабіць з дзедам? (а бацькі ўсё яшчэ не было). Давай мы ўжо бычкамі пасеку араць. Пааралі, пасеялі мы з дзедам (як бацькі яшчэ не было) пшаніцы, ячменю. Як парос ячмень — старому вераб’ю па калена, а маладому па бруха, колас ад коласа — не чуць голаса. Зжалі мы з дзедам (як бацькі яшчэ не было) ячмень гэты, а як ужо злажылі, дык капа ад капы — на дзень язды. Перавезлі мы яго з дзедам дамоў і злажылі сторану ў хаце на стаўпе, што каля печы стаіць, і сталі мы ўжо з дзедам малаціць (а бацькі ўсё яшчэ не было), так што страты не было; ложкамі мералі, коўшыкамі зносілі, з току гэта ўжо збіралі. Цяпер сталі мы з дзедам (а бацькі яшчэ не было) гэтым ячменем кабана карміць і выкармілі вочынь бальшога, што якраз падлезе пад чыгун і схаваецца. Выгналі мы яго з дзедам вон ужо на двор. Ухваціла яго варона, можа яшчэ маладая, узяла ў дзюбу і раздзяўбла, на кал седзючы.
Няма ў нас з дзедам (а бацькі ўсё яшчэ не было) гавядзіны, дык мы кол гэты рубім і ў гаршок брасаем: кабан наш вочынь жырны быў, так што і кол жыру набраўся і ад яго ў гаршку накіпаець. А цяпер, слава Богу, мы і лепш жывём, бо радзіўся мой бацька. Мы з дзедам пастарэлі і пасівелі, ды і бацька ўжо цыбук парадашны вырас.
Я там быў, мёдпіва піў па барадзе цякло, а ў рот не папала; далі мне барану, я адтуль смаргануў, далі мне смаляную кабылу: ехаў я, ехаў на ёй, — стала мне холадна; разлажыў я агонь, начаў грэцца, а кабыла мая і растала, звеснае дзела: смаляная.
Лесні і казкі, легенды і паданні, прыразрі і загадрі роднага рраю! Тўольрі ў іуглыборай мудрасш і высорай паэзіі, рольрі святла душы таго, уто стварыў душы працоўнага люду! Тўрлькі зуыцгіёвай сілы і уараства ў іумове'. I я\рра ваяріа уояуіаму чалавеку з маладыууадоў далучыййа душою да паэтычныу і моўныу срарбаў свайго народа map, раб празусё ярьіййё адчуваць патрэбу зноў і зноў прыгубійь сэрцам з гэтай цудоўнай невычэрпнай крынійы, а прыгубіўшы адчуць, я^ ты майнееш дууам, святлееш думрай, дузрэеш і аурыляешся на добрыя людсуія справы!
№л Гілевіч
/2&2\ Z^X Z^SX /Х&2\ z£&2\/£&2\ /1Л^х/2&Х /£&Х /£ч&\Л&£х,'2&2\/2&Х /2^І\/2^Х /2^^ч/2^2х/2^Ік/1^2\ Z^lX
ЖЖОШЮІІ®!
3 вялікае хмары малы дождж.
Шмат снегу — шмат хлеба.
Што ў воду ўпала, то пішы прапала.
3 малой іскры бываець часам вялікі пажар.
Воўка ногі кормяць.
Пчала на любую кветку ляціць, але не на кожную сядзе.
Што ў лесе родзіцца, у хаце знадобіцца.
Зімой і летам адным цветам.
3 голага куста і ягада пуста.
Зіма на лета робіць, а лета на зіму.
Якая зіма, такое лета.
Зіма снежная — лета дажджлівае.
Прыйшоў люты — пытаецца, ці добра абуты; прыйшоў марац — прымарозіў палец.
Вясной прапусціш — летам не дагоніш.
Красен красавік цяплом, а жнівень дабром.
Май халодны — не будзеш галодны.
Мокры май — жыта, як гай.
Што летам ножкай коп, то зімой ручкай хоп.
Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.
Хто халадку шукае, той узімку галадае.
Лета праляжыш, то ўзімку ў пазыкі пабяжыш.
Восень кажа: «Я ўраджу», вясна адказвае: «Пачакай, як дагаджу».
Учарашняга дня не дагоніш.
У адзін дзень сем перамен.
Чакай Пятра — з’ясі сыр.
Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышоў Ілля — апала два, прышоў Барыс — усё пагрыз, прышоў Міхал — усіх з поля паспіхаў.
На Юр’я павінна быць сена і ў дурня.
Пакланіся кусту, дак ён дасць хлеба лусту.
To не бяда, што ў жыце лебяда, — няма гарэй бяды, як ні жыта, ні лебяды.
У гліне зярнятка не гіне.
Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш.
# 253 #
Дзе гультай арэ ды скародзіць, там пустазелле добра родзіць. Паміраць збірайся, а жыта сей.
Хто сее рана, той насенне не губляе.
Сей у добрую пару — збярэш хлеба гару.
Сей авёс у гразь — будзеш князь.
Калі суніца красна, не сей аўса напрасна.
Калі суніца чырванее, не сей проса — не паспее.
Сей ячмень, як загудзіць сляпень.
Што пасееш, тое і вырасце.
Што пасееш, тое і пажнеш (сажнеш).
Якім зярном хто сее, такім збірае.
Хто сее ды вее, той не збяднее.
Каб не было пуста, трэба сеяць густа.
Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыць.
Калі старанна косяць, то сена зімою не просяць.
Каса любіць брусок і сала кусок.
Закончыш жніво ў пору — будзе што вазіць у камору.
He той хлеб, што на полі, а той, што ў гумне.
He гані каня дубцом, а гані аўсом.
Кармі каня не пугай, а сенам з луга.
Дагледзь каня дома, то ён цябе ў дарозе.
На галодным кані доўга не наездзіш.
Рамясло піцьесці не просіць, а само корміць.
Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме.
Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ.
У паляўнічага часта і заяц пудовым бывае.
Воўк яшчэ бегае, а шкуру ўжо дзеляць.
He тагды сабак кормяць, калі на ўловы ехаць.
Каваль без молата, як без рук.
Каб не клін і мох, то плотнік даўно б здох.
He святыя гаршкі лепяць.
I з голкі кравец жыве.
Працы і світкі не саромейся.
Работа міла, да дзень малы.
Работа і корміць і поіць.
Хто працуе, той мае.
Хто працуе, таму і шанцуе.
Хто працуе, той не сумуе.
Сушыць не работа, а турбота.
He вялік муравей, ды горы варочае.
He той харош, хто прыгож, а той харош, хто на справу гож.
# 254 Ф
Добра ўсё ўмець, але не ўсё рабіць.
Якая справа, такая і слава.
Адклад не йдзець у лад.
Хто рана ўстае, у таго хлеба стае.
Канец — дзелу вянец.
3 вялікага паспеху наробіш смеху.
Спяшыць — людзей насмяшыць.
Працуй да поту — з’ясі ў вахоту.
У добрага гаспадара ўсё ёсць.
Якія сані, такія і самі.
I мыш у сваю нару цягне кару.
He падпірай гнілога забора: ён усё роўна ўпадзе.
Даў Бог цяля, ды няма хлява.
He мела баба клопату, купіла парася.
Панадзілася свіння ў агарод.
Жыве кот і сабака, ды толькі жытка не аднака: кот на пячы, сабака пад дзвярыма.
Кату жартушкі, а мышы смяртушкі.
Свая хатка як родная матка.
На сваём сметніку і певень гаспадар.
Слаўна хата не вугламі, а пірагамі.
Дома й вуглы памагаюць.
Пасуда чыстату любіць.
Голад — найлепшы кухар.
Часам з квасам, а парою з вадою.
Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда.
Без хлеба няма абеда.
Шукаючы пірага, хлеб згубіў.
Хлеб не зяць — паглядзяць ды з’ядзяць.
Едзеш на дзень — бяры хлеба на тыдзень.
Першы блін комам.
Hi рак, ні рыба.
Дорага ложка к абеду.
На то кот і гладак, што паеў і набак.
He адзежа чалавека, а чалавек адзежу красіць.
Ладзь калёса зімою, а сані летам.
He конь вязе, а дарога.
Хто пытае, той не блудзіць.
Што з воза ўпала, то ўжэ прапала.
Лепш нічога няма свайго роднага вугла.
Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла.
# 255 #
Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць.
Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы.
Чужбіна не грэець.
У чужой старонцы не так свеціць і сонца.
Што край — то абычай, што старана — то навіна.
Калі пан смяецца — мужык плача.
Пан у шынку скача, а мужык у полі плача.
He дай Бог панскай злосці, а яшчэ горай не дай Бог панскай ласкі.
Пану не з’есці мужыка, бо тонка кішка.
Ці ад пана, ці цівуна, а ўсё баліць ад бізуна.
Рак не рыба, кажан не птушка, а няволя не жыццё.
Мужык у полі надрываецца, а ў пана пуза ўздымаецца.
Благая зямелька лепей добрага пана.
He так будзе, як пан кажа, а так будзе, як мужык зробіць.
He будзе аратага, не будзе і багатага.
He чын уважаюць, а чалавека па яго праўдзе.
Балота без чорта не будзе.
He давай, Божа, лячыцца ды судзіцца.
За курыцу судзішся, а гуся пад пахаю нясі.
Кабыла з ваўком цягалася — хвост ды грыўка асталася.
Хораша ў найме, ды не дай Божа мне.
Абы рукі, то служба будзе.
I так бывае: хто працуе, той не мае.
Наймалі — сала давалі, нанялі — хлеба не далі.
Моцны статак чарадою, а людзі грамадою.
Ідзі з людзьмі, то не згубішся.
Там добра рада, дзе шчыра парада.
Добрая слава лепш за багацце.
Пажыві для людзей — пажывуць і для цябе.
Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць.
Дзе дружна, там і хлебна.
Дружны табун і ваўкоў не баіцца.
Хто ў бядзе і ў вялікім няшчасці не быў, той і праўдзівых прыяцеляў не знае.
He той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.
Ліхая кампанія на ліха выведзе.
Блізкі сусед лепш дальняй радні.
Хата гасцямі багата.
У гасцях каша, а дома кулеш, да за кашу лепш.
Гдзе любяць — бывай рэдка, а гдзе не любяць — ніколі.
# 256 Ж
Госць першы дзень — злота, другі дзень — срэбра, а на трэці — медзь і дадому едзь.
Любіш гасцяваць — любі і прымаць.