Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
Была ў адных бацькоў вельмі лянівая дачка, нічога рабіць не ўмела ды і не хацела. На ўсё адказвала: «Не ўмею». Вось так і вырасла яна. Прыйшоў час і замуж дачку аддаваць, а бацькі бядуюць, як яна ў чужыя людзі пойдзе. Прыехалі сваты, а бацька цішком і кажа свату, што аддаць то мы аддадзім, але ж яна рабіць нічога не ўмее. Пачуў гэта бацька маладога і кажа: «То нічога, мы яе навучым».
На другі дзень пасля вяселля ўсе з раніцы ўзяліся за работу, толькі маладая нявестка ні за што не бралася, думала, што будзе, як і дома. Прыйшоў час палуднаваць, свёкар і кажа:
# 223 #
— Ну, хто што рабіў, ідзіце есці.
А яе не завуць. Самой жа брыдка ісці, бо нічога не рабіла.
Увечары паўтарылася ізноў тое самае. Прагаладалася нявестка і заснуць ніяк не можа. Усё чакае, каб скарэй раніца наступіла, тады ўжо, хоць і не ўмеючы, будзе рабіць штонебудзь, абы пад’есці ёй далі.
Раніцай яна паднялася з пасцелі разам з свякрухай і свёкрам, узяла венік, пачала месці падлогу і пытае:
— Тата, а падлогу месці — гэта работа ці не?
А свёкар адказвае:
— Работа, дачушка, работа.
Пытае далей:
— Тата, а ваду несці — гэта работа ці не?
А свёкар зноў адказвае:
— Работа, дачушка, работа.
I яна гэтак да абеду не прысела, усё старалася, каб штонебудзь зрабіць.
Аў абед свёкар зноў гаворыць: «Ну, хто што рабіў, ідзіце есці».
Тут і яна ўжо таксама прыйшла, бо рабіла ж. I так пайшло дзень за днём.
Прыходзіць адзін раз бацька праведаць дачку. Сеў на лаве і гаворыць з свёкрам. А калі той недзе выйшаў, дачка падбегла да бацькі і кажа яму ціхенька:
— Тата, ты так не сядзі, хоць палу кажуха тры.
А бацька і пытаецца:
— А чаму, дачушка?
А яна адказвае:
— У нас есці таму не даюць, хто нічога не робіць, а кажух церці таксама работа, абы так не сядзець.
Прыходзіць свёкар, а бацька і пытаецца:
— Ну, то як мая дачка, робіць яна што ці не?
— Усё, усё робіць, навучылася!
Як мужык хітра гуся падзяліў
0^®
0f^
дзін бедны мужык прынёс да пана гуся і просіць, каб пан даў за яго шуфель жыта. Дык пан кажа:
— Ну, нас семера: я, пані, двое сыноў і двое дачок. Падзеліш ты на нас усіх гэтага гуся?
Той падумаў:
♦ 224 *
— Добра, — кажа, — пан галава ў даму, то пану будзе галава; пані будзе шыйка, бо першая за панам; паненкам будзе па ножцы, каб лёгка танцавалі, панічам па крылышку, каб красіва пісалі, а я, мужычышча, вазьму сабе кадлубішча'.
— Ну, — кажа пан, — хітры!
Гуся яму аддаў і ўжо не адзін шуфель жыта, але можа якіх даў з пяць. Прынёс мужык жыта, а брат як даведаўся, дык узяў дзве гусі, занёс да пана і просіць таксама жыта. Пан кажа:
— Добра, але падзялі ж ты нас.
Той падумаў і кажа:
— Пану будзе гусь і пані будзе гусь.
— А маім дзецям?
Дык той і не ведае, што рабіць.
— Ідзі ж, — кажа пан, — па свайго брата, ён нас раздзеліць.
Пайшоў ён па таго, прыходзяць, дык пан кажа:
— Падзялі ты нас, бо твой брат дурны якісь, не дасць рады.
Той падумаў трошкі і кажа:
— Ці пан верыць у святую тройцу?
— Цо табе гэта, альбо ж я не католік?
— Ну, калі так, то пан, пані і галоўка — то святая тройца; дзве паненкі і ножка — і то святая тройца; двое панічоў і скрыдэлька — і то будзе святая тройца, а мужык і дзве гусі, то таксама святая тройца.
Так пан аддаў яму гусі і жыта, колькі ён хацеў, а брата прагнаў вон. От які мужык быў мудры!
Кацярына
ыўбыў дзед. У яго была дачка Кацярына. Адзін раз дзед пайшоў у лес і найшоў там залатую ступу, прынёс дамоў і кажыць дачцэ:
— Дачушка! Я гэту ступу аднясу пану.
— He нясі, татулька, пану, бо пан, узяўшы яе, захочыць і таўкачы.
Толькі дзед не паслухаў дачкі, панёс ступу пану. Калі дзед прынёс ступу, пан выйшаў на двор, паглядзеў яе і сказаў дзеду, каб к ступе былі таўкачы. Дзед заплакаў і пайшоў. Прыйшоў дзед дамоў і кажыць дачцэ:
— Праўду ты казала, што пан захочыць і таўкачоў.
* Кадлубішча — тут тулава (ад польск. kadhib — корпус).
* 225 #
15. Зак. 3433
Тады Кацярына гаворыць бацьку:
— Ідзі, бацьку, і скажы пану трох дуракоў: адзін, што пацяраў ступу, другі, што знайшоў, а трэці — ты, пан, што ўзяў ступу і хочаш яшчэ таўкачоў.
Дзед пайшоў і сказаў. Тады пан гаворыць:
— Дзед, твая дачка Кацярына разумна. На табе жменьку лёну, знясі яго сваёй дачцэ, няхай яна мне гэты лён спрадзець, саткець і здзелаець мне к вечару рубашку.
Дзед заплакаў і пайшоў дамоў.
Прыйшоўшы, ён сказаў дачцэ, што прыказаў пан. Тады дачка дала дзеду палачку і сказала:
— На табе, татулька, гэту палачку, аднясі яе к пану і скажы яму, штоб ён мне перша здзелаў усё прыпасы для таго, штоб можна было ткаць.
Дзед пайшоў і аддаў пану палачку. Пан узяў яе і сказаў:
— Разумна, брат, твая дачка Кацярына.
Пасля гэтага пан узяў дзясятак яец, зварыў іх і сказаў дзеду.
— Штоб твая дачка пасадзіла курыцу на гэтыя яйкі і штоб цераз дзве нядзелі былі цыпляты.
Дзед заплакаў і пайшоў дамоў.
Прыйшоўшы, аддаў дачцэ яйкі і сказаў, што пан прыказаў.
Тады дачка ўзяла гарнец ячменю, зварыла яго і сказала бацьку, штоб ён яго аднёс пану, штоб ён яго пасеяў, зжаў, змалаціў і надраў круп, каб было чым карміць цыплят.
Дзед пайшоў і аддаў ячмень пану. Пан тады сказаў:
— Разумна твая дачка Кацярына, але ты ёй скажы, штоб яна ка мне ні прыйшла, ні прыехала, ні сытая, ні галодная, ні голая, ні адзетая.
Дзед пайшоў і кажа гэта Кацярыне. Яна тады ўзяла наварыла жыдкага кісялю, нахлябалася яго, укруцілася ў сетку, узяла труса, села на казла і паехала к пану. Толькі што пан з акошка ўвідзіў Кацярыну, вялеў напусціць на яе сабак. Як толькі сабакі кінуліся на яе, яна зараз кінула ім труса, а сама на казле пад’ехала пад крыльцо к пану. Пан выйшаў к Кацярыне, гаворыць:
— Я ж табе казаў, што б ты ні прыйшла, ні прыехала, ні сытая, ні галодная, ні голая, ні адзетая.
— А я ж так кісялю паела, сець надзела і на казле прыехала.
— Ну, будзем, Кацярына, жаніцца, — сказаў пан.
— Будзем, паночак.
— Толькі ты, Кацярына, мой суд не перасуджвай.
— А пан на мяне «брэдзіш» не скажа.
♦ 226 *
Вот яны і ажаніліся і жывуць. Толькі раз, у навозную талоку, у аднаго мужыка жарабілася кабыла, а жарабёнак падкаціўся пад калёсы. Тады мужыкі началі спорыць. Адзін гаворыць: «Мая кабыла жарабілася», другі: «Мае калёсы». I пан гаворыць: «Калёсы жарабіліся».
Тады Кацярына сказала, штоб калёсы і кабылу пусцілі з гары, за кім пабяжыць жарабёнак, таго кабыла. Пан кажа:
— Кацярына! Ты мой суд перасудзіла.
— На ночы ў майго бацькі, — сказала Кацярына, — куры, узлезшы на дом, клювалі звёзды, а шчукі, вылезшы з вады, сабіралі гарох.
— Што ты брэдзіш?
— Во, пан, на мяне сказаў «брэдзіш».
— Будзем, Кацярына, разжэньвацца.
— Будзем, паночак.
Тады Кацярына ўзяла напаіла гарэлкай пана, палажыла яго ў лодку і паехала з ім па рацэ. Толькі пан прачнуўся і гаворыць:
— Вернемся, Кацярына, у двор.
Пасля гэтага пан і Кацярына сталі жыць і пажываць умесце.
Пану навука
Олухайце, бо скажу вам не казку, а шчырую праўду. Дзе тое было, цяпер я забыўся, бо ўжо, бачыце, старасць. А ведама, калі з чупрыны гінуць валасы, то і памяць з галавы. Вось я забыўся, што сёння абедаў. He памятую. А мо і нічога. Трапляецца і гэтак. Кажуць жа: «Часам з квасам, а парою з бядою, ці то з вадою». Цяпер ліха, жалюцца маладзічкі, а даўней было гарэй. Вы таго не памятаеце. He вельмі даўно тое было, яшчэ за паншчыну.
Добра, калі трапляўся добры пан. Але дзе трапляліся такія добрыя паны? Больш былі не паны, а звяр’ё паганае. Як трапіцца такі паганы пан, то хоць лажыся ды памірай, — нічым яму не ўгодзіш. Кажуць жа: «Зачыні чорту дзверы, то ён праз вакно». Гэтак і люты пан. Ты яму годзіш, шчыра робіш, а ён табе ўсё крычыць: «Не так, шэльма, не так, галган, не так, псякрэў», — і есць цябе поедам, есць, зневажае, здзекваецца. А чуць што — жыўцом скуру злупіць. Ой, цяжка, вельмі цяжка было за лютымі панамі. А ліхія паны былі ўсе.
Вось жа ў адным дварэ быў такі ліхі пан. Чаго толькі ён ні вычвараў! Як толькі ён ні здзекваўся над людзьмі! Сек ён і
* 227 #
15*. Зак. 3433
мужыкоў і баб, старых і малых. Расцягнуць маладзіцу або дзеўку камісар тыча пальцам ды й кажа: «Лупі!» Хурман пачне пярэсціць, што аж пара валіць. He аднаго ён засек насмерць і нікога не баяўся. А людзей ён лічыў гарэй сабак. Што ён вычвараў над маладзіцамі ды дзеўкамі, дык сорам казаць... He мог той паганы пан ужо больш нічога прыдумаць, каб паздзеквацца над людзьмі, вось і вялеў ён, каб мужыкі прыводзілі на продаж валоў толькі ў двор. А па канцах сяла паставіў рагаткі ды не пазваляў праехаць к мужыкам ніякаму купцу. Вось і павялі людзі ў двор валоў на продаж. Але прывядзе хто вала, а пан і кажа:
— Што гэта ты прывёў, асёл? Гэта ж не вол, а казёл.
I заплаціць бы за казла, a то яшчэ пашле на стайню ды ўсыпле паўсотні гарачых. Доўга мучыліся бедныя мужыкі з такім панам. Доўга цярпелі, бо што зробіш, каму пажалішся. Ведама, паны за панамі і цягнуць. Але вось знайшоўся адзін чалавек, што адплаціў таму пану за ўсе людскія слёзы ды за крыўду. Вось як тое было.
Быў там удалы, здатны хлопец. Рана ён асірацеў, але і адзінтакі ўзбіўся на гаспадарку. Горды быў хлопец. Ніхто яго ніколі і пальцам не зачапіў. Толькі вось ён прыводзіць у двор на продаж вала. Убачыў пан, выйшаў на ганак ды і кажа:
— Што ж ты прывёў асёл? To ж не вол, а казёл.
Пазірнуў той дзяцюк, што блізка нікога няма каля пана, паказаў яму папліску ды і пытае:
— Што гэта, пане, бяроза ці лаза? Я ж прывёў табе вала, не казла.
I давай пярэсціць, давай дубасіць пана тою папліскаю. Рэзаўрэзаў, пакуль сам здаволіўся.
— Вось жа табе, пане, за тое, што ты людзей мучыш. Калі вычухаеш гэта, то чакай мяне яшчэ другім разам, тады здыму з цябе скуру.
Сказаў гэта дзяцюк ды і ўцёк у лес. А ведама, якія даўней былі цёмныя ды густыя лясы. У іх жыві, колькі хочаш, ніхто цябе не трапіць. Знайшла дворня пана без памяці — так вымесіў той дзяцюк. Толькі на трэці дзень трохі ачухаўся пан і вялеў злавіць Рымшу — так звалі таго дзецюка. Ды куды там, яго і след ветрам замяло. Амаль тыдняў сем пракачаўся пан, чуць чорту душу не аддаў. Якіх толькі дактароў ні справаджалі — нічога не парадзяць, бо яму, мабыць, Рымша адсадзіў печанцы. А што ўложыць хам, то не выйме і пан.