Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
— Я пайду к пану і ўсё яму скажу: я ўмею з ім гаварыць.
Рад аканом, чуць не цалуе Стопка. От аканом даў Стопку цэлую жменю грошай, чобаты з сваіх ног і пасылае яго к пану ў новы маёнтак. Ідзе Стопак і ні аднае карчмы не мінае.
Ці доўга ён ішоў, ці мала, толькі вось прыйшоў у новы двор. Падыходзіць к пакоям, аж там сустракае яго лакей.
— Ты чаго тут шляешся, валацуга? — крыкнуў лакей на Стопка і давай яго цкаваць сабакамі.
Стопак дастаў з вярэнькі кусок сала і кінуў яго сабакам. Сабакі годзе брахаць. Тым часам Стопак узышоў на ганак.
— Што табе трэба? — пытае лакей зноў.
— Мне трэба бачыцца з панам, — кажа Стопак, — прыйшоў я, паночку, з старога панскага двара.
— Добра, — кажа лакей, — я скажу пану аб табе, але скажы ж ты мне, адкуль ты знаеш, што я пан.
— Адтуль знаю, бачу; ты пан, не пан, а так сабе палупанак, бо ў цябе нос нізкі, лоб слізкі, от і бачна, што лізаў панскія палуміскі.
Хацеў лакей схапіць Стопка за каўтуны ды, як кажуць, паслаць яго з валаснога ўпраўлення ды ў земскі суд, але тут якраз лакея пазваў к сабе пан.
— Які там хлоп? — пытае лакея пан.
— To пасланы ад пані з панскага маёнтка.
— А пакліч яго.
Пабег лакей зваць Стопка к пану, а Стопак тым часам дастаў капшук, напхаў у люльку тытуню, выняў з магалейкі губку і крамянец, узяў цагало* і давай красаць агонь. Выкрасаў ён агню і давай курыць люлечку. Курыць сабе ды паплёўвае на чысты памост.
— Ідзі, цябе пан кліча, — кажа лакей.
— He трасца трасе, хай абажджэ, — кажа Стопак і пакурвае сабе люлечку.
— Прэндзей ідзі!
* Цагало крэсіва, красала — металічная прылада для высякання агню з крэменю.
# 234 #•
— Зараз, зараз, толькі люльку дакуру.
Ждаў, ждаў пан Стопка, не даждаўся. Гоніць зноў лакея па Стопка. А Стопак агінаецца ды шавеліцца, бы мокрае гарыць.
Дакурыў ён люльку, выбіў з яе попел, схаваў за пазуху і толькі тады памаленьку пасунуўся к пану. Лакей, бы сабака, бяжыць наперадзе ды адчыняе дзверы. Улез Стопак к пану ды і закашляўся. Кашляе Стопак, а пан чакае ды толькі вусы круціць.
— Дзень добры, паночку!
— А цо повеж? — пытаецца пан.
— Усё добрае, паночку.
— А па добрым цо?
— Ды от, паночку, мяне прыслаў аканом. Панскі сцізорык зламаўся.
— Які сцізорык?
— Ды гэта ж той, што пану пер’і рабілі.
— Як жа яго зламалі?
— Кажуць жа, пане, што без нажэндзя* і вошы не заб’еш. Але ўсялякае нажэндзе пры рабоце псуецца, от так і панскі сцізорык. Хацелі пану на боты злупіць з выжла** скуру, узялі сцізорык, але на панскім выжлу вельмі моцная скура — сцізорык і зламаўся.
— Якего выжла — цо ты пляцеш, галган?
— Панскі выжал, той самы, можа пан памятае, ён яшчэ ўскочыў у калодзеж, а Мікіту паслалі даставаць, ды ён і ўтапіўся там. Эге ж, той самы выжал, што пан любіў яго браць на паляванне. Ээж, дай Божа памяць, здаецца мне, што пан аддаў за таго выжла суседняму пану трох мужыкоў.
— Цо ж, мой выжал здэх?
— Здох, пане.
— 3 чаго ж ён здэх?
— Кажуць, паночку, быў здароў, але як каніны аб’еўся, дык разам і ногі выпруціў.
— Якой каніны?
— Ды мяса ж жарабца.
— Якога жарабца?
— Панскага буланага жарабца, з лысінаю.
— Цо ж, і ён здэх?
— Здох, паночку... А шкода, добры быў жарабец.
— О, я няшчэнслівы!
* Нажэндзя — інструменты, прылады.
** Выжла— паляўнічая парода сабак.
* 235 *
— Э, пане, чаго вельмі турбавацца? Ужо ж ведама, калі жарабятка ўродзіцца з лысінаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з’есць.
— А чаго ж жрэбец здэх?
— Падарваўся, мабыць.
— Цо ж на нім робілі, прэнтко ездзілі, чы цо?
— He, пане, на ім не ездзілі, заўсёды ён стаяў на стайні.
— А цо ж?
— Ваду, пане, вазілі.
— Але ж на цо была та вада?
— Людзі ж кажуць, паночку, што як топішся, то і за брытву хопішся. Як загарэўся ў двары свінух, дык аканом вялеў і на жарабцу ваду вазіць.
— Цо ж і свінух спалілсе?
— Згарэў, паночку.
— Як жа ён запалілсе?
— Бачыш, пане, ён быў блізка каля аборы, от ад яе і загарэўся.
— To і абора спаліласе?
— Гарэла, пане, як свечка.
— 3 чаго ж яна запаліласе?
— От гэтага, паночку, добра не ведаю: ці ад абозні, ці мо ад пакояў.
— Езус, Мар’я, то і пакоі спалілісе?
— Згарэлі, пане, суздром’ усё знікла, от як бы хто языком злізаў.
— I вшыстэк двор спалілсе?
— Увесь, пане; чыста, гладка, хоць рэпу сей.
Ухваціўся тут пан за галаву і давай божкаць.
— Але з чаго запалілісе пакоі? — пытае зноў пан Стопка.
— Ад свечак, пане.
— Для чэго ж палілі свецы?
— Ну, як жа, пане, ведама, заўсёды свечкі паляць, як хто памрэ.
— Цо?.. Хто ж там змарл?..
— Вечны пакой, каб ёй на тым свеце лёгка ікнулася, — пані памёрла.
— Цоцоцо ты гадаеш, пані змарла?.. О, я няшчэнслівы!
— Чаго ж пан плача? Пану ж Бог даў і прыбытак.
— Які? Гадай прэндзей!
— Пану Бог даў унука. Большая паненка сына мела. Гожы, кажуць, хлапчук, ці то паніч, выліты панскі хурман Мікіта.
Суздром — зусім.
#■ 236 ♦
...Пачуўшы тое, пан зваліўся з крэсла, а Стопак пайшоў сабе ў пякарню падвячоркаваць. Дык вот які быў Стопак і як ён умеў з панамі гаварыць.
He люба — не слухай
Адзін пан дужа любіў слухаць казкі. Раз і прызваў ён мужыка гаварыць казкі. I кажа яму пан:
— Вот талерка золата; калі скажаш ты мне такую казку, каб не было ў ёй ні слова праўды, каб я сказаў на цябе «лжэш», дык тады аддам табе гэту талерку з золатам.
I пачаў мужык.
— Чаго, паночак, на свеце не бывае. Вось са мной раз такая прыгода здарылася. Было гэта, як я яшчэ не радзіўся. Наняўся я ў аднаго гаспадара пчол пасціць, — пяцьдзясят раёў пчол. Кожны дзень трэба было іх сашчытаць і выпусціць за пажыўнасцю; вернуцца — трэба пералічыць іх, выдаіць і ў вуллі пазаганяць.
— Свет вялік, можа быць, праўда, — кажа пан.
Глянуў мужык на золата і гаворыць далей.
— Раз ранкам выпусціў я пчол на пасту. Вярнуліся яны дамоў — дванаццаць пчол няма. Што тут рабіць? Можа дзе ў балоце завязлі... Кінуўся я іх шукаць. Як ісці, дык ісці... аж бачу — адзінаццаць пчол ляцяць, акрываўленыя, параненыя, а дванаццатай няма. Будзе бяда!.. Я ісці далей. Бачу — за ракой стада ваўкоў, апанавалі маю пчалу і душаць; яна адбіваецца, не паддаецца ім. Я ну бегчы шпарчэй на помач. Прыбег к рацэ — перавозу няма. А бачу, што яшчэ часінку — і ваўкі яе разарвуць. Я, гэта, схваціў сам сябе за чупрыну, размахаўразмахаў, — як штурхну, так і перакінуўся на той бок ракі.
— Можа быць, — кажа пан.
— Але з разгону як гопнуў я аб зямлю, дык па пояс і ўвяз. Я і туды, я і сюды — не вылезці. Без рыдля нічога не зробіш, думаю сабе. Я, гэта, кінуўся як мага дадому, схапіў рыдзель ды і назад; адкапаў сябе, тады кінуўся к пчале на помач.
— Свет вялік, можа быць, і праўда, — кажа пан.
— Прыбег я к пчале, адагнаў ваўкоў, бачу, што ёй ужо не жыць: па баках боўтаецца мяса, як шмацце, а крывікрыві!.. Я, нядоўга думаючы, шась яе нажом па горлу і прырэзаў: потым абяліў яе і прывёз мяса дадому: дванаццаць кадзей мяса наклаў!
— Свет вялік, можа быць, і праўда.
* 237 *
— Тут я ўспомніў, што косці засталіся на пожні. Думаю сабе: «Лаяць будуць людзі, што заграмаздзіў касцямі больш дзесяціны сенажаці. Пабягу ды скіну іх у раку». Прыбег, стаў паднімаць хрыбет з рабрамі. Падняў я яго, потым як штурхну ад сябе! Я думаў, што ён упадзе ў раку, а ён адным канцом стаіць на зямлі, a другім у неба ўпёрся.
— Свет вялік, можа быць, і праўда.
— Палез я па гэтым хрыбце на неба. Як лезці, дык лезці — і ўзлез. Бачу — у адной хаце пірушка, святыя гуляюць: п’юць гарэлку і віно, закусваюць, песні такія прэпадобныя пяюць... Ну, думаю сабе, з п’янымі, чалавеча, не займайся, a то яшчэ ненарокам бокі намнуць. Іду далей. У другой хаце святы Мікола набраўся гарэлкі, як пучок, ляжыць пад лавай і храпіць, як пшаніцу прадаўшы.
— Можа, і праўда.
— Каля яго ляжыць шапачка, сама залатая з дарагімі каменнямі. Я гэту шапачку за пазуху ды і назад; аж тут святы Мікола прачнуўся, стаў шукаць сваю шапку. Падняўся крык... Ну, думаю, калі зловяць, — будзе кепска. А тут ніяк не найду таго месца, дзе стаяў хрыбет. Бачу — ляжыць пілавінне. Я давай з яго вяроўку віць.
Звіў доўгую вяроўку, прывязаў адзін канец яе і стаў спускацца з неба па вяроўцы. Спусціўся да самага канца вяроўкі, а яшчэ зямлі няма. Што тут рабіць? Я, гэта, вазьму ды адрэжу зверху кусок вяроўкі, а знізу надтачу і спускаюся далей.
— Свет вялік, можа быць, і праўда.
— Стаў, гэта, я на зямлю. Бачу — не наша зямля. Ну, думаю сабе, гэта, пэўна, пекла. Іду далей. Аж бачу — панскі бацька, пакойнік, абарваны, абшарпаны, босы, пасвіць свіней.
— Лжэш, хаме!
Мужык цап за талерку з золатам ды і за дзверы.
Несцерка
Жыў сабе так Несцерка, меў дзетак шэсцерка. Рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее — не з чаго яму пражыць. Вот ён узяў ды й пайшоў к Богу. Ідзе, ажно едзе Юр’язалатое сядло.
— Здароў, святы Юр’я!
— Здароў! Хто ты такі?
# 238 #
— А я, — кажа, — Несцерка, маю дзетак шэсцерка, рабіць лянюся, красці баюся, папрасіць не пасмею!
— Куды ты ідзеш?
— К Богу!
— Чаго?
— А вот чаго: не з чага мне пражыць, дык пайду к Богу спрашу, чым мне займацца: ці чытаць, ці пісаць, ці з гаршкоў хватаць? А ты куды, святы Юр’я?
— К Богу й я!
— Зачым?
— А пра свае надабнасці!
— Ну ўспомні там, святы Юр’я, пра мяне!
— Добра, успомню!
— Спытайся ў Бога, святы Юр’я, чым мне займацца?
— Добра, спытаюся!
— Забудзеш, святы Юр’я?
— He, не, спытаюся!
— He забудзеш? Дай мне ў заставу сваю залатую страмяну, што не забудзеш!
— А як жа я паеду!
Несцерка ўзяў лазінку, зрабіў страмяну і прывязаў, а залатую ў заставу ўзяў. Паехаў той Юр’я к Богу, а Несцерка дажыдае, пакуль ён вернецца. Тады святы Юр’я распрасіў у Бога пра свае надабнасці і стаў садзіцца на каня. А Бог убачыў лазовую страмяну і пытаецца:
— А дзе твая страмяна?
— А, Госпадзі, Несцерка атабраў, — мае дзетак шэсцерка, рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее, з чаго яму пражыць?