• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       От учулі па палацах той вялікі голас ды і спалохаліся слугі Змея, пачалі яны войска збіраць ды Іванкапрастачка шукаць. Чуюць голас на ўсходзе — шамялях яны туды. Палашы блішчаць, пікі, бы лес, тырчаць, гарматы грымацяць, а Іванка не відаць. Стануць ціха, бы на паляванні, слухаюць, стаяць. Аж тым часам чуюць голас на захадзе — грае дудкавесялушка, грае, людзей навучае. Ідзе пошчак ад сяла да сяла, па полі, па лесе, ад краю да краю. Кінуцца яны на захад, гоняць коней, бягуць самі, шаблямі звіняць, ды Іванка не спаймаюць. Гудзе дудка, грае: то засвішча, то, бы бусел, заляскоча, то зацягне тонкатонка, от бы павуціна, то так дробненька шчабеча, што ў паноў аж лыткі затрасуцца, a мароз бяжыць па спіне, быццам мышы туды залезлі ды і скрабуцца пазурамі.
       От з тых часоў слугам Змея ні ўдзень, ні ўночы няма спакою, бо бяды яны сабе чакаюць, бы вол доўбні. Дудка свішча, дудка грае; пошчак па свету гуляе, людзей навучае. Яго ні злавіць, ні з гармат не забіць. Ён вольна па свету гуляе, ніякіх загародак не знае; хоць сам без цела, ды вялікую сілу мае. Граеграе, а як прыдзе час, дык усіх ён параўнае.
       Ой, ты дудка мая, весялушка мая!
    
    Чортзлодзей
    
    Жыў сабе дзед ды баба. Жылі яны пры вялікай беднасці.
          Калі выпрасяць у каго зярнят, змелюць ды папалам з попелам спякуць прасначок — аб тым і жылі. Вось раз пайшоў дзед у поле, узяў з сабой сваю шаўлюгу і пянькі ўзяў. Паехаў і стаў араць. Араў, араў, захацеў ён есці. Тады ён выпраг сваю іпаўлюгу, пусціў на луг, а сам сеў на ўзмежку і стаў з пянькі вяроўкі віць. Віў, віў, ажно прыносіць баба яму прасначок. Палажыў дзед каля сябе прасначок, стаў канчаць вяроўку, аж выскаквае чорт і схапіў прасначок. Дзед зір — няма прасначка! Паглядзіць — аж чорт пабег у балота. Дзед за ім.
    
    * 218 #
    
       Увайшоў ён у палацы ў прыгожыя, аж там дужа многа чарцей. Прыйшоў дзед к старшаму чорту і пытае:
       — Дзе мой прасначок?
       А ён кажа:
       — Шукай у маладых чарцянкоў, бо стары гэтым займацца не будзе!
       Дзед кажа:
       — Разявайце раты!
      Як разінулі, ён і ўбачыў свой прасначок у чарцянка ў роце.
      — Во, — кажа, — мой прасначок!
      Тады старшы чорт гаворыць таму чарцянку:
       — Нашто ты гэта зрабіў? Яны і так бедныя. Вазьмі, дзед, яго служыць к сабе, хай адслужыць!
        Куды я яго буду браць? Што ён будзе ў мяне рабіць, мне самому есці нечага!
       Ну, алетку ўзяў — добра, думае, дроў у лес з’ездзіць! Прывёў яго дамоў. Дасталі яны сабе жменьку жыта. Чарцянок кажа:
       — Давайце мне малоць!
       — А не, мы самі змелем, нам самім нечага рабіць!
       — He, давайце!
       Аддалі яму малоць. Ён малоў, малоў, ужо і хлеб замясілі, а ўсё поўныя жорны мукі. Сталі яны яе ў засек сыпаць. Сыпалі, сыпалі і насыпалі повен засек. Тады яны думаюць сабе: «Дадзім яму малоць і пшаніцы жменьку!»
       Дасталі жменьку пшаніцы ў суседзяў, стаў ён яе малоць і намалоў поўны засек пшоннае мукі. Дасталі яны тады жменьку ячменю; ён і з тае жменькі намалоў поўны засек ячменнае мукі. Жыве дзед з бабаю ўжо ладна!
       Сталі яны тады зямлю араць. Чарцянок той тудысюды павярнуўся — усё поле і ўзараў.
       — Што цяпер, дзед, будзем рабіць? Возьмем у пана здзельна ляда высеч ды пасеем пшаніцы!
       Узялі яны ляда. Ён яго за адзін дзень высек, узараў і пшаніцу пасеяў. Зарадзілася пшаніца добрая. Сталі дзяліць. Гэты жа чарцянок кажа дзеду:
       — Няхай пан возіць вазамі, а я табе буду насіць ношкамі.
       Пан сабе думае: «Што то воз, а што то ношка! Усёткі воз большы!» Ну, выслаў ён каней. Пан жа ўзяў з поля дзесяць вазоў, а той засіліў усё астатняе ды прыцёг. Тады ён гаворыць дзеду:
       — Ну, дзед, паедзем у дровы!
       Прывёў дзед яго к лазе, а чорт кажа:
    
    * 219 #
    
       — He, я гэтых дроў сеч не буду, пакажы мне тоўстых!
       Прывёў дзед яго ў бор.
       — Ну, — кажа, — цяпер ідзі сабе ў двор, я і без цябе ўпраўлюся!
       Пайшоў дзед дамоў, а чорт наваліў калод з карэннем, наклаў на шаўлюгу дроў чуць не пад неба, сеў на воз і вязе, ды так вязе, што і чацверыком не дагоніш! Едзе пан на чацверыку, і прыстаюць коні. Ен тады, той пан, гаворыць:
       — Давай мяняць коней!
       Чорт кажа:
       — Давай!
       Памянялі яны коней і паехалі. Прыязджае ён к дзеду на чацверыку.
       — Эй, дзед, адчыняй вароты, вязу дровы!
       Адчыніў дзед вароты, бачыць чацвярых коней.
       — Што ж ты, — кажа, — прыехаў на чацверыку — у мяне ж сена няма!
       Пайшоў тады чорт к пану малаціць, сена зарабляць. На біцюк узяў бервяно, на цапілна ўзяў балку і стаў малаціць — тут жа ўсё і памалаціў. Пайшоў к пану.
       — Паночак, я памалаціў. Калі будзеце ласкавы, дайце мне чарку гарэлкі!
       Пан узрадаваўся.
       — А ідзі, міленькі, у склеп! Там гарэлка стаіць і закусіць ёсць чым!
       Чорт пайшоў, папіў гарэлку, паеў хлеб, сыр, вяндліну і прыходзіць к пану.
       — Дзякуй, паночак, выпіў, закусіў. Ці не далі б мне ношачку сена?
       — А вунь там у лесе, за ракой стаіць стог. Ідзі, наскубі сабе ношку.
       Чорт прыйшоў, узяў стог, абматаў вяроўкамі і панёс. Убачыў войт.
       — Ах, паночак, вы казалі ношку наскубсці, а ён увесь стог павалок!
       — Ах, каб яго! Выпусціце на яго двух быкоў бадлівых, хай яго забадаюць!
       Выпусцілі двух валоў, а чорт тых валоў за вушы, ды на стог і панёс!
       — Ах, каб яго! Пусціце скарэй двух парсюкоў хай яму лыткі абарвуць!
    
    * 220 ♦
    
       Пусцілі парсюкоў. Ён і тых за вушы, ды на плечы і панёс! Прыносіць, сена на двары пакінуў, а быкоў і парсюкоў у хлеў загнаў. I стаў дзед жыць пагаспадарску. Праслужыў чорт год і кажа:
       — Дзядулька, адпраў мяне дамоў!
       — А йдзі, маё дзіцятко, з Богам!
       Тады чорт зноў кажа:
       — Дзядулька, пусці мяне дамоў!
       — Ды ідзі ж, маё дзіцятка, з Богам!
       Чорт тады зноў просіць:
       — Пусці мяне, дзядулька, дамоў!
       А дзед як раззлуецца:
       — А ідзі ты, — кажа, — к чорту!
       Ён тады зарагатаў і пабег.
    
    Мужык, яго жонка і пан
    
    Жыў сабе ў адным сяле Сенька, і была ў яго жонка, але надта лянівая. Пайшла аднаго разу жаць, нажала сноп і лягла спаць. Выспалася і пайшла дадому. Сенька стаў пытацца:
       — Колькі ж ты нажала?
       — Капу, ды і злажыла капу.
       Пайшла на другі дзень, нажала столькі ж і на трэці дзень нажала столькі ж — усяго за тры дні нажала тры снапы.
       Паехаў Сенька забіраць жыта. Прыехаў туды, глядзіць — ажно жонка яго спіць, а жыта нажата ўсяго тры снапы. Ён забраў снапы, жонкі не будзіў, абмазаў яе смалою, абсыпаў пер’ямі і паехаў дадому. Сеньчыха ўстала, паглядзела на сябе, спужалася і сказала сабе: «Гэта ж не Сеньчыха, аднака ж пайду на сяло, калі будуць сабакі брахаць ды дзеці палкамі кідаць, то я ўжо не Сеньчыха». Прыйшла яна на сяло — сабакі не брэшуць, дзеці палкамі не кідаюць; стала счытаць хаты: «Гэта кумава, гэта Навумава, гэта сватава, гэта братава, а гэта Сенькава». Падышла пад вакно і пытаецца:
       — Сенька, а Сенька! Чы Сеньчыха дома?
       — Дома, — ляжыць на ложку, як ступа.
       Пайшла далей. Ніхто ў хату не пускае; зайшла ў пусты млын, села ў кош, сядзіць. Прыйшлі ўночы зладзеі і сталі дзяліць грошы. Адзін кажа: «Мне!» Другі: «Мне!» I трэці кажа: «Мне!» Тады яна бачыць, што ёй усё роўна — бяда ёй прыйшла, і кажа:
       — А дзе ж мне?
    
    * 221 »
    
       Зладзеі папужаліся, думалі, што чорт, і разбегліся. А яна набрала грошай і пайшла дадому. Прыйшла і кажа:
       — Сенька, Сенька! Адчыні!
       — Хто там?
       — Я, Сеньчыха!
       — He трэба! У мяне ёсць свая Сеньчыха.
       — He, Сенечка, адчыні, я грошы нясу.
       Сенька адчыніў і кажа:
       — Дзе ж ты ўзяла?
       Яна расказала, як было, ды і кажа, што яшчэ ўсіх не забрала. Сенька пайшоў наперад на раку, усадзіў у нерат зайца, а ў жалезы занёс шчуку, пасадзіў і пайшоў за ёю. Прыйшлі, забралі грошы і пайшлі дадому. Ішлі цераз мост. Сенька кажа ёй:
       — Зайдзём, паглядзім нерата на рацэ.
       Пайшлі, глядзяць — сядзіць заяц.
       — Вот шчасце! — кажа Сеньчыха.
       — Пойдзем жа яшчэ, — кажа Сенька, — паглядзім жалезы!
       Пайшлі, і'лядзяць — сядзіць шчука.
       — Аа! Вот шчасце! Але разам шчасце, — кажа Сенька.
       Прыйшлі дадому і схавалі грошы.
       — Ну, глядзі ж, цяпер жа як прыдзеш на месца, дык купі мне шубу янотаву.
       — Добра, куплю, як паеду.
       Паехаў ён на месца, накупляў абаранкаў начапляў на дугу, на аглоблі і едзе дадому. Толькі што Сенька прыехаў, Сеньчыха выбегла на двор і пытаецца:
       — Ну, што ж, прывёз шубу?
       — Ды не!
       — Чаму?
       — Што было рабіць? Як зайшла абаранкава хмара, было забіла — насілу ўцёк.
       — Ну, глядзі, як паедзеш у другі раз, дык ужо купі!
       — Куплю.
       Паехаў Сенька ў другі раз і ізноў прыехаў без іпубы.
       — Чаму ж не купіў? — пытаецца Сеньчыха.
       — Калі пан на месцы ўкраў кілбасу, дык яго білі па насу, дык і я спужаўся і насілу ўцёк.
       — Ах, няшчасце! Ну, глядзі ж, як паедзеш ізноў, дык ужо, канешне, купі! — прыказвае Сеньчыха.
       Паехаў Сенька трэці раз, купіў валову шкуру і прыехаў дадому. Сеньчыха выбегла на двор і пытаецца:
    
    * 222 *
    
       — А што ж? Купіў?.. Дзе?
       — А вот я нясу ў хату.
       Прынёс, надзеў на яе валову шкуру, і яна пайшла ў царкву. Усе людзі там разбегліся па кутках. Яна глядзіць і дзівіцца, — падышла к сваёй куме і кажа:
       — Што гэта, кумка, людзі ад мяне ўцякаюць?
       — Але, кумка, гэта ж ты валову шкуру надзела.
       — Гэта ж мне Сенька купіў, казаў, што янотава шуба. Пайду ж скажу пану, што ў яго ёсць багата грошай.
       Пайшла і сказала. Пан прызваў к сабе Сеньку з Сеньчыхай і гаворыць:
       — Што ж ты, Сенька, грошы маеш, а падаці не плаціш?
       — Дзе ў мяне, пане, тыя грошы? Мала што яна наманіла!
       — А я кажу прыметы, — кажа Сеньчыха, — як мы неслі грошы ды бачылі...
       — От слухай, пане, што яна, шалёная, будзе гаварыць.
       — А што ж, не выцяглі мы зайца з нерата на рацэ, а шчуку з жалез?
       — Бач, пане, што яна кажа.
       — А ты ж казаў, як ты ездзіў на месца купляць шубу, ды як абаранкава хмара найшла, дык ты насілу ўцёк, ды як пан быў на месцы, украў кілбасу і яго білі па насу; ды ты мне гаварыў?
       — Чуеш, пане, чы гэтаму была праўда, што яна, шалёная, кажа?
       Раззлаваўся пан, казаў набіць Сеньчыху і прагнаць яе вон. Прапалі яе і грошы, і шуба. А Сенька спажыў яе грошы і пасля яе смерці ўзяў сабе маладую і разумную жонку.
    
    
    Як лянівая дачка рабіць навучылася