• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       Ён паслухаў той рады іхняй, сабраў малых дзяцей і паслаў іх к Кажамяку прасіць, каб ён схадзіў к цмоку за дачкой за царскай. Пайшлі тыя дзеці к Кажамяку, а ён на возеры кожы мые. Сталі яны перад ім плакаць, кланяцца. Тады яго быццамта ўзяў жаль. Разарваў ён тыя кожы на чатыры часці і ўкінуў у возера. I паслаў сказаць цару, каб ён купіў дванаццаць пудоў пянькі і шэсць пудоў смалы і даставіў яму. Курыла абвярцеўся пянькою, абсмаліўся смалою і пайшоў на тую гару.
       Прыходзіць ён на тую гару, ажно цмок вылятае к яму.
       — Што, — гаворыць, — Курыла, за чым прыйшоў сюды?
       — А прыйшоў за царскай дачкой. Аддай мне яе!
       — He, я не аддам царскай дачкі!
    
    # 203 «
    
    14*. Зак. 3433
    
       — А не аддасі, дык мы з табою разбярэмся!
       I схапіліся яны біцца. Біліся, біліся з самага рання да самага паўдня. Цмок убіў Курылу па пяты ў зямлю, а Курыла цмока ўбіў па калені. Тады цмок кажа:
       — Аддышам, Курыла! Цары з царамі б’юцца, і каралі з каралямі б’юцца і то аддышку маюць, а мы з табою біліся палавіна дня і не аддыхаем!
       А Курыла кажа:
       — He, я не хачу аддыхаць, біцца дык біцца!
       Сталі яны зноў біцца. Біліся, біліся ад самага паўдня да самага вечара. Курыла цмоку галаву зняў, а цмок убіў Курылу па калені. Забіўшы праклятага цмока, Курыла раскапаў гару і дастаў царэўну. I, дастаўшы царэўну, прыставіў яе к аццу. Цар, убачыўшы сваю дачку перад сабою, крэпка ўзрадаваўся, угасціў Курылу як можна лепш і даў яму дужа многа грошай.
       Вярнуўся Курыла дамоў і лёг спаць на дванаццаць сутак. I прыставіў ля дзвярэй часавога, прыказаў яму так:
       — Каторыя хочуць паглядзець на мяне мужчыны, ты пускай, ну жанчыны ні адной не пускай!
       Як лёг ён спаць, тады яго матцы крэпка захацелася на яго паглядзець. Узяла яна адзелася ў мужчынскую адзежу і прыходзіць. Часавы думаў, што гэта мужчына, і прапусціў яе ў пакой. Увайшла яна туды, дзе ён спаў, і як толькі глянула на яго, так ён і памёр...
    
    Жораваў кашалёк
    
    Жылі сабе дзед з бабай. He мелі яны пры сабе ні дзяцей, ніякіх сродственнікаў, так сабе жылі ўдваіх у хатцы. Жылі яны крэпка бедна. Вядома, былі старыя, гадоў па восемдзесят, а можа й болей — старыя людзі доўга жылі. Дажылі яны да таго, што і есці нечага. Толькі тым і піталіся, што дзед дастане дзене
    
    будзь сухаркоў па міру.
       Даждаліся яны вясныкрасны. Баба дзеда і настаўляе:
       — Дзедка, людзі дык усе сеюць, хоць бы ты пасеяў пшана, у нас недзе гарчык ёсць! Хоць бы мы, бяззубыя, на старасці паспыталі кашкі ці крупнічку цёплага, a то гэтыя сухаркі ўжо абрыдлі!
       Дзед бабы паслухаўся і пасеяў пшана па вяснекрасне. Высек лядцо і на лядцы пасеяў. Пасеяўшы, дзед не пайшоў глядзець
    
    #■ 204 #
    
    цэлую нядзелю яго ўсходаў. На другую нядзелю пайшоў — вырасла пшано аж па пояс.
       Так Бог паспяшыў, каб яно расло на старых, на бедных, што есць нечага.
       Прыходзіць ён к пшану свайму, бачыць — стаіць у яго пшане журавель, ды такі бальшы, агромны. Як прыхадзіць к таму пшану, узяў дзед палку і шыбнуў у жорава. Жораў падняўся і паляцеў. Стаў глядзець дзед таго пшана, аж яно ўсё чыста збіта, патаптана, паламана. Ён тады прыходзіць дамоў і кажа бабе:
       — Вот, бабка, даў нам Бог хароіпую ўроду пшана, ды не даў спажыць: унадзіўся жораў у пшано і прама есць, косіць — усё чыста пабіў, паламаў!
       — А, мой дзядулька, а ты ж быў колісь стральцом, вазьмі стрэльбачку, пачысці яе, падпаўзі ды й забі яго. Вот будзе нам і мяса!
       Той дзед паслухаў, узяў стрэльбу, пачысціў яе і пайшоў к пшану. А журавель ды прылятаў перад поўднем. А ён які, значыцца, жораў — сам змей. Дзед толькі падышоў, а жораў тут і скінуўся: то быў пціцай, a то стаў панам — аж ззяе, пры ўсёй хорме, у твары красны. Адвяшчае той пан дзеду.
       — Стой, дзядулька, не бі мяне. Гэта тваё пшано?
       — Маё.
       — Што ж хочаш за сваё пшано?
       Той дзед спужаўся; бача — такі пан, а ён такі шкут, абадраны, залатаны, укураны, як у лазні ў якой!
       — Што, — кажа, — я хачу: няму ў мяне нікога — ні дзяцей, ні сродственнікаў — карміць мяне некаму!
       — Ну, дзядулька, калі ў цябе нікога няма і некаму цябе карміць, дык ідзі ты за мной зялёнай трапой, шаўковай травой, выйдзеш ты на паляну, там будзе мой двор. He ідзі ты на захад сонца к майму ганку, зайдзі ты наўпроці поўдня. Там будзе другі ганак: ты на яго і ідзі ў мой дом. Там будзе часавы стаяць; ён спросіць у цябе: «Куды ты ідзеш?» А ты скажы: «К жураўлёваму». Ён цябе пусціць. А тут я, можа, пачую, а можа, у вакно ўбачу — сам адчыню табе дзверы і ўпушчу ў свой дом!..
       Сказаўшы гэта, ён троптроп! — Здзелаліся ў яго рукі крылушкамі, ён узняўся і паляцеў.
       Той дзед і пайшоў зялёнай трапой, шаўковай травой. Ісці яму, ісці — выходзіць на паляну і бача дом сярод паляны. Такое страенне — гэта ні здумаць, ні згадаць, толькі ў казках сказаць; можа такога і ў цэлым нашым царстве няма — так і ззяе! Цяпер
    
    # 205 *
    
    прыходзіць той дзед к дому, падыходзіць к таму ганку, што ад поўдня. Стаіць часавы яго, таго жураўлёвага.
       — Ты куды, — кажа, — ідзеш, шкут ты гэтакі?
       А той пачуў, жораў, лоплоп, адчыняе адну комнату, а тады другую:
       — А пайдзі, пайдзі сюды!
       Часавы адступіўся набок. Вот дзед прайшоў адзін пакой, другі пакой, уваходзіць у трэці. Жораў пасадзіў яго ў крэсла і паставіў яму ядзенняпіцення, віна ўсякага, прадухтаў, хрухтаў — адкрыў яму свой увесь стол, толькі малака пташачага не было. Угасціў таго дзеда, тады спрашвае:
       — Што ты, дзядулька, хочаш за сваё пшано?
       — Мой панок, мой залаты, не магу сказаць, што ваша ласка, то й дасцё!
       Той жораў пайшоў у другі пакой, выносіць яму кашалёк і гаворыць:
       — Ну, дзед, калі ты, ідучы па дарозе, захочаш есці, скажы: «Кашалёк, кашалёк, дай мне піценняядзення!» Ён адкрыецца, і з таго кашалька будзе і стол, і крэсла, і тыя самыя кушанні, што ты ў мяне еў. А як пад’ясі, нап’ешся, тады скажы: «Піценнеядзенне, хараніся ў кашалёк!» Тады яно ўсё скрыецца, ты згарні і ідзі сабе дамоў. Толькі памногу не пі, a то ўвап’ешся, і хтонебудзь украдзе кашалёк!
       Той дзядулька, прайшоўшы па дарозе дамоў, захацеў паспрабаваць: ці праўда гэта будзе, што мне жораў абвясціў? Адышоў паўдарогі, сеў выняў кашалёк, раскрыў і кажа:
       — Кашалёк, кашалёк, каб мне было піценняядзення!
       Дзед той паспытаў сяготакога па малай частачцы, тады кажа:
       — Піценнеядзенне, хараніся ў кашалёк!
       Усё і схавалася. Прыходзіць ён к свайму сялу, к сваёй хатцы. Уваходзіць у яе:
       — Дзень добры! — кажа. — Ці жыва тут баба мая?
       — А жыва, дзядулька! А ты ці жыў?
       — Я жыўздароў!
       — А я ж думала, што цябе ці ваўкі з’елі, ці мядзведзі забілі, у мох зацягнулі, закапалі і калоддзем завярнулі.
       — He, бабулька, ваўкі не з’елі, мядзведзі не забілі, а прынёс я хлебасолі, будзе з нас па нашай жысці! Садзіська, бабка, за стол і я сяду, — можа ты з месяц не ела. Будзе нам піценняядзення!
       — Што ты, дзядулька? Адкуль ты возьмеш піценняядзення?
       — Садзіська, садзісь!
       Селі яны за стол, выняў дзед кашалёк, паклаў на стол. А стол той каравы, вядома, у курніцы. Раскрыў ён кашалёк:
    
    * 206 *
    
       — Ну, кашалёк, кашалёк, каб было нам піценняядзення!
       I тут адкуль што ўзялося! To была курніца, а тут сталі пакоі, можа лепш гэтых, ды што гэтыя — можа і ў цэлым царстве няма такіх. I рознаерознае піценнеядзенне: тут і віны, і бабкі, і пірагі — усяго было. Баба тая здзівілася!
       — Божа мой, Божа мой, адкуль усё гэта?
       — А вот, бабка, як паслала ты мяне забіць жорава, дык я прыхаджу к свайму пшану, а ён там. Толькі я злажыўся, каб яго забіць, а ён скінуўся панам, такім панам, што аж ззяе. «Што ты, — кажа, — хочаш з мяне за сваё пшано?» Я яму кажу: «У мяне няма нікога, карміць мяне некаму!» Тады ён кажа: «Ідзі ты ка мне ў мой двор зялёнай трапой, шаўковай травой, там я цябе награджу». Пайшоў я туды, у двор к яму, ён мяне накарміў, напаіў і кашалёк гэты даў.
      Тая бабка выпіла, абняла дзеда, пацалавала:
       — Ну, спасіба ж табе, дзедка, я рада табе: ты ўсё роўна як з таго свету явіўся! Ці ведаеш ты што, дзедка? Мы адны жывём, ні ў людзей не бываем, ні людзі ў нас. Пазавём мы к сабе войта і старасту ў госці! У нас гэткі стол, і хата наша ад стала правіцца!
       — А як, баба, сабе хочаш; можаш і пазваць сабе, няхай і пабудуцьу нас!
       Тая баба закухліла намятку, пайшла на сяло і пазвала войта і старасту.
       — Хадзіце, — кажа, — мае дзеткі, ка мне ў госці!
       — Што ты, — кажуць, — старая карзіна, якія ў цябе госці? Жыве ў западной хаце, можа, есці нечага, а яна ў госці заве!
       — He, мае дзеткі, тады будзеце нас ругаць, як пабываеце, ды не будзе ў нас накрытага стала. А напярод нечага ругаць!
       Тады тыя адумаліся: «Ну, няхай сабе і так, пойдзем сабе!» I пайшлі яны ўдваіх у госці. А яны ахвочы папіваць, калі хто заве. Уваходзяць у хату:
       — Дзень добры, дзед!
       Здароў!
      — Што скажаце нам?
      — А во сядзьце, пасядзіце на лаўцы: і скажам і пакажам!
       Тыя селі. Адзін кнут дзержыць — пугу, а другі — бізун. Вядома, войты і старасты былі граза для сялян — заўсёды з кнутамі хадзілі па сялу, з хат выганялі на баршчыну. Тады дзед выняў кашалёк:
      — Кашалёк, кашалёк, каб было піценняядзення!
       Адкрываецца з таго кашалька піценнеядзенне, усякае ўгашчэнне для ўсяго засядання, колькі будзе, ці пяць, ці дзесяць.
    
    # 207 #
    
    Стаў дзед угашчаць войта і старасту. Тыя п’юць і ядуць, і не надзівуюцца, што гэта такое: і піцення, і ядзення, і хата пасвятлела? Ці не Бог гэта з неба скінуў рай? Гэта і ў пана няма такога ўгашчэння, стала, украшэння! Напіліся яны, наеліся — лоўка нахлябаліся і зялёнага і вішнёвага, якое толькі ёсць на свеце, і пайшлі. Баба і гаворыць:
       — Ці ведаеш што, дзядулька?
       — А што?
       — Пазавём мы пана к сабе ў госці?
       Што ты, баба дурная! Во, праўда,  хто бабы слухае, заўсёды пагібае. Пойдзе к нам пан, к старцам к такім! Ідзітка, ён табе кнутам уздасць!
       — А што будзе, то будзе — пайду!
       — Ну, ідзі сабе.
       Пайшла баба. Прыходзіць к пану ў пакой. Выходзіць пан:
       — А што, старая бабка, скажаш?
        А што, паночак, скажу: прасіў дзед, прашу і я вас к сабе ў госці!
         Што? Ах ты, быдла! Ты мяне завеш у госці? Я пайду к старчысе?
       — He, паночак, не ймеце вы веры мне, запытайцеся ў сваіх верных людзей. Ёсць у вас войт і стараста: спрасіце ў іх, ці можна ісці к нам, ці не?