Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
— Ах, Божа мой, Божа, што як бы той рак ды мне гэта яйцо падаў!
Так і нясе той рак яйцо яму. Ён узяў і пайшоў. Прыходзіць прама к самаму Бяссмертнаму Кашчэю. Так як ішоў так прама ў дом. Бяссмертны Кашчэй, як толькі ён увайшоў, — глядзь на яго і кажа:
— Тут Івашкамядзведжае вушка?
— Аўжо ж тут!
Так Кашчэй усхваціўся, прама к яму і кінуўся. Івашка яго ўдарыў тым яйцом прама ў лоб. Так Бяссмертны Кашчэй кажа:
— Ах, вот мая смерць!
Забіў Івашка Бяссмертнага Кашчэя. Тады кажа:
— Ну, красная дзеўка, я цябе вазьму, а дома гэтага жалка, як мы дом забярэм?
* 182 #
— Я, — кажа, — зараз забяру!
Узяла яйцо, абкатнула кругом, так гэты дом увабраўся ўвесь чыста ў яйцо. Тады Івашкамядзведжае вушка ўзяў яго ў кішэню ўклаў, і пайшлі.
Прыходзяць к другому дому. Той залаты ўзялі, і шчэ прыходзяць к сярэбранаму.
— Што ж, — кажа, — красная дзеўка, я цябе забяру, а як жа дом забраць?
— Я дом гэты січас забяру!
Узяла яйцо, абкатнула кругом, так гэты дом увабраўся ўвесь чыста ў яйцо. Тады Івашкамядзведжае вушка ўклаў яго ў кішэню, і пайшлі. Прыходзяць яны к трэцяму дому, к меднаму. Івашкамядзведжае вушка і кажа:
— Ну вот, я цябе забяру, а як жа ты дом забярэш, дома шкада!
— Эх, — кажа, — я дом січас забяру!
Яна ўзяла яйцо, абкатнула кругом, так гэты дом увабраўся ўвесь чыста ў яйцо. Тады Івашкамядзведжае вушка ўклаў і яго ў кішэню, і пайшлі. Прыходзяць на тое месца — акурат год прайшоў. Узяў ён і пасадзіў гэту, з меднага дому, і таргануў той пас. Яны і пацягнулі. Выцягнулі і пачалі адзін з адным біцца. Той гаворыць:
— Мне.
А той:
— Гэта мне.
А дзеўка гэта кажа:
— Стой, не біцеся, там яшчэ крашай мяне ёсць!
Тады яны ўзялі, спусцілі зноў пас. Івашка пасадзіў з сярэбранага дому дзевушку. Яны пацягнулі. Выцягнулі і сталі зноў біцца. Адзін гаворыць:
— Мне.
А другі:
— Гэта мне.
А дзеўка гэта кажа:
— Стой, не біцеся, там яшчэ дзевушка крашай мяне ёсць!
Яны ўпусцілі пас: ён пасадзіў і трэцюю, што з залатога дому. Тады выцягнулі.
— Ну, — кажуць, — гэта нам па адной, а трэцяя будзе нам за чалядку, служыць будзе нам. А яго, брат, упусцім пас, уцягнем упол і перарэжам — няхай ён уб’ецца.
Упусцілі пас. Ён тады зноў узяў пудоў ля сто зачапіў камень і таргануў пас, і сам адышоў дужа далёка. Яны і пацягнулі яго.
# 183 #
Толькі ўпол света ўцягнулі, пас перарубілі, і гудзе той камень назад. Івашка кажа:
— Ах, Божа мой, вот бы гэта было мне!
Зажурыўся і пайшоў адзін: «Як бы мне на той свет дастацца?»
I надышла дужа хмара вялікая. Ен і думае: «Пайду я пад дуб схаваюся, што б я не змок». Прыходзіць пад дуб, стаў і чуе: крычаць пціцы дужа крэпка. Ён тады:
— Ох, Божа мой, як пойдзе хмара, засячэ іх дождж! Узлезу я ды іх прыкрыю.
Ен узлез на дуб і распяўся над гняздом, і прыкрыў гэтых дзяцей, пакудава хмара не прайшла.
Калі распагодзілася, ён узяў злез і схараніўся [пад тым дубам]. He па доўгім часе ляціць пціцаПолугрыца і пытае:
— Ах, дзеткі мае, хто вас прыкрыў ад гэтай хмары? Я ўжо думала, што вы жывы не будзеце.
Яны кажуць:
— Якісь чалавек!
Яна і крычыць:
— Ах, чалавек, што ты за гэта хочаш?
Ен адказвае пціцыПолугрыцы:
— Я нічога з цябе не хачу, толькі штоб ты мяне даставіла на той свет!
Яна яму і кажа:
— Ідзі набі дзве бочкі мяса, дык я цябе дастаўлю!
— Толькі чым жа мне, якім мясам?
— А вот бы лягушак, мышэй, гадаў, якую звярыну пападзеш, такую бі — і складай у бочкі. Тады мне і скажаш, я цябе панясу.
Пайшоў Івашкамядзведжае вушка і пачаў біць розныя рознасці: і вужоў, і лягушак, і мышэй — што толькі на свеце ёсць — і складаў у бочку. Набіў і прыходзіць.
— Ну, я ўжо набіў.
Апускаецца пціцаПолугрыца.
— Ну, — кажа, — надзявай мне на адно крыло бочку і на другое, а сам садзіся пасярод. I глядзі: управа гляну — з правай бочкі падай, улева гляну — з левай бочкі падай, і як гляну, так і кідай!
Ну, і панесла яна. Стала пціцаПолугрыца што далей, то вышэй угару падымацца. Як яна на бакі пазірае, так ён гавядзіну кідае. Так ён кідаў, і не даляцелі яны больш як сажань на пяць — ужо гавядзіны не стала. ПціцаПолугрыца ў адзін бок зірнула — няма, у другі бок зірнула — няма, пачала маленька ўніз апускацца. Івашкамядзведжае вушка ўрабеў. Узяў адрэзаў свае ікры.
# 184 #
Як яна зірнула, ён і ўкінуў — так яна зразу сажані на два ўгару ўсхвацілася. Зірнула яна ў другі бок, ён адрэзаў другія ікры і ўкінуў іх у рот. Ну, яна яго ўжо вынесла і пытаецца:
— Скажы, колькі ты мне гавядзіны даваў — ну смашней гэтыя не было. Што гэта за гавядзіна?
А ён кажа:
— Я адрэзаў свае ікры.
— А ну, пакажы!
Ен узяў выставіў. Яна хакнула, яно зразу прырасло. Ен другую выставіў — яна зноў хакнула, і другая болька загаілася.
— Ну, цяпер ідзі паскарэй, ужо твае таварышы скора будуць жаніцца. Яны б даўно жаніліся, толькі без цябе нічога не будзе!
Ён пайшоў — прыходзіць у горад. Сказаўся масцеравым і сапожнікам, шаўцом, значыцца. Ну, аднака ж, ён шыць не ўмее — толькі ён стаў у шаўца кваціраваць. А тая дзевушка самая паследняя, што была ў залатым доме, кажа:
— Калі ты мне пашыеш такія чаравічкі, як у мяне былі ў тым залатым доме, дык я тады ўжо, так таму і быць, з табой буду жаніцца.
Так гэты ДубДубавік выйшаў на вуліцу і пытае:
— Хто такія чаравічкі пашые, во столькі грошай дам!
Шавец і кажа Івашку:
— Ах, Іванічка, — а ён называўся ўжо Іванічкап’янічка — ах, Іванічкап’янічка, за адзін заказ штоб чаравічкі такія і такія былі, як у гэтыя барыні, — дужа багата грошай дасць!
А ён яму гаворыць:
— Ідзі бяры задатак і гавары, што я спраўлю.
Ен пайшоў, узяў задатак, даў гэтаму Іванічку. I сказана так: штоб к такомута часу былі чаравічкі гатовы. А Іванічка напіўся, аб гэтым не думае. Гэты шавец і кажа:
— Ах, Іванічка, што гэта будзе?
— А што?
— А як жа! Згадзіўся: калі ўмееш шыць, дык і шый! Мне за гэта, — кажа, — галаву знімуць!
Ванька пайшоў дом раскаціў, чаравічкі ўзяў і аддаў:
— На, нясі, і будуць у цябе пытацца, хто табе іх шыў, ты скажы, што ў мяне ёсць Іванічкап’янічка!
Ен і панёс. Узялі гэтыя чаравічкі, і дабраў ён сваю астатнюю плату. Яна гаворыць:
— Во гэта акурат, як мае! Во цяпер я табе яшчэ скажу: «Калі ты справіш мне такое плацце, як у мяне, так таму і быць, будзем жаніцца з табою».
* 185 #
Ён, ДубДубавік, выйшаў на базар і гаворыць:
— Эй, вы, партныя, гаспада, ці не можа хто з вас зрабіць такое і такое плацце!
Іванічкап’янічка і гаворыць:
— Паднімайся, бяры задатку пабольш.
Ен узяў задатак і прыходзіць.
— На табе грошы, ну толькі ці зробім, Іванічка?
— Зробім, не бойся!
Ужо гэтаму шаўцу трэба несці, а тут плацце не гатова.
— Ах, Іванічка, што будзем рабіць?
— Я не знаю! Што ўмеў, то і зрабіў, ты паднімайся!
Пайшоў Іванічка, раскаціў дом і ўзяў плацце.
— На, нясі, дабірай астатнія грошы!
Прынёс і аддаў.
— Вот гэта, — кажа царэўна, — маё! От цяпер харашо! Толькі каб у мяне такі вянок быў! Калі скуеш, то ўжо пэўна, што мы з табой будзем вянчацца!
А Іванічка перайшоў у кузніцу. Выйшаў ДубДубавік на базар і кліча:
— Гаспада кавалі, ці не можаце зрабіць вянок такойта, як у маёй нявесты быў!
А пачым хто знае, які ён быў. А Іванічка кажа кавалю:
— Кузнец! Ступай, паднімайся!
— Ох, Іванічка, як жа скуём? Мы зробім, які хочаш, толькі як жа не бачыўшы? Ліцо пад ліцо не падвядзеш!
Ен гаворыць:
— He бойся, бяры грошай паболі!
— Ну, харашо.
Ен пайшоў і падняўся.
— Я, — кажа, — зработаю.
— Зработаеш?
— Зработаю!
— Вот табе грошай столькіта! Ды глядзі, штоб зрабіў.
Прыходзіць у кузніцу.
— Давай, Іванічка, работаць! Я, брат, гэтага не ўмею, што ўмеў, то рабіў, а гэтага не знаю.
— Ты ж каваль, дык доўжан усякае работаць.
Напіўся Іванічка ды спіць.
— Што, Іванічка, прачынайся, a то галава прапала мая!
Іванічка дамок раскаціў, вянок узяў, прыносіць:
— На, аднясі ды астатнія грошы забярэш!
# 186 *
Каваль панёс гэты вянок. I пытаецца ў яго царэўна:
— Хто ў цябе работае?
— Іванічкап’янічка!
Запрагае коней, едзе Іванічку глядзець.
— Дзе Іванічкап’янічка?
Іванічка гэта ўслыхаў — ён узяў лёг да сцяны. Пайшла яна зноў к кавалю і пытаецца ў яго:
— Скажы праўду, ці іменна гэта ён работаў?
— Я вам не скажу — работаў ён ці не, толькі ён мне падае.
Яна зноў к яму. Ён так і ляжыць. От яна прама ў ліцо яму паглядзела.
— Вот, — кажа, — друг мой любезны, я цябе колькі лет ажыдала!
Ну, вот яны і павянчаліся. А ДубДубавік і ГараГаравік павянчаліся з меншымі. I сталі жыць ды пажываць кожныя ў сваім доме.
Пакацігарошак
ІГнекаторым царстве і некаторым гасударстве, на морыакіяW не, на востраве на Буяне стаіць дуб зялёны, а пад дубам бык пічоны, і ў яго баку нож тачоны, і гэты ножык дабываецца — бяры еш! I то яшчэ не казка, толькі прыказка, а хто маю казку будзе слухаць, так таму собаль і куніца і прыгожая дзявіца, сто рублёў на вяселле, а пяцьдзясят на прагулянне.
Быў сабе мужык, быў у яго саламяны язык, і меў ён двух сыноў і адну дачку: хаця яна стану простага, але хараства неапісанага. Айцец і маці жылі добра, усё жыццё былі хлебаробамі. Вось айцец гаворыць сынам:
— Дзеці, не трэба спадзявацца на тое, што ёсць, не спадзявацца на тое, што зроблена, а трэба шчыра працаваць.
Адпраўляюцца яны ў чужое панства ў заработкі і бяруць хлеба на тры дні.
— Калі вы той хлеб з’ясце, вам сястра прынясе больш.
А ім было ісці так, як бы цераз Гарадзілаўскі лес. Сястра і гаворыць, што не будзе знаць, куды ім несці. Старэйшы брат гаворыць:
— Мы будзем для цябе дарогу адзначаць, будзем салому трусіць па гэтай дарозе, проста к нам прыйдзеш.
I яны пайшлі і дарогу адзначылі; а ў тым лесе быў вялікі змей. Ён тую размову чуў і пераслаў дарогу ў свой палац. Як выйшла тры дні, адпраўляецца яна к ім з абедам.
# 187 *
Пайшла яна і прыходзіць проста ў змяіны палац. Згубіла шляхдарогу і гаворыць:
— Куды я зайшла?
Выходзіць к ёй сямігаловы змей і гаворыць: