• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       Тады яна сама сабе думае: «Ужо тут нікога няма, пайду ў крамку». Вылезла з мора і пайшла. Толькі яна вылезла, а мароз узяў ды мора ўсё і замарозіў. Конь крыкнуў на Іваньку:
       — Бяжы, Іванька, лаві хутчэй ДзеўкуПаланянку!
       Тая як пачула гэта, што хочуць яе злавіць, пабегла ў мора. А там усюды лёд. Іванька яе тут і ўхваціў.
       — Ну, — кажа конь, — дзяржы, Іванька, пакрапчэй гэту ДзеўкуПаланянкуды паедзем!
       Падзякаваў Іванька маладзіцы той і марозу, што памаглі яму ўлавіць ДзеўкуПаланянку, ды ўссеў на каня і паехаў к пану ў двор. Прыехалі ў двор, аддаў Іванька пану ДзеўкуПаланянку, а сам пайшоў адпачываць. Адпачнуў ён колькі, тая ДзеўкаПаланянка вялела пану даставіць ей з мора яе скрынку. Прызваў хутчэй пан Іваньку і кажа:
    
    # 167 #
    
        Дастань ты мне з мора скрынку ДзеўкіПаланянкі! А калі не дастанеш, дык мой меч, а табе, Іванька, галава з плеч!
       Іванька як заплача, як загалосіць! Пабег к свайму каню.
       — А канёчак! А татачка ты мой! А што ж я буду рабіць цяпер? — А што там?
       — Мне пан сказаў: «Калі ты дастаў ДзеўкуПаланянку, дык дастань жа ж цяпер скрынку яе з мора, а калі не дастанеш, дык мой меч, а табе галава з плеч!»
       — А што, Іванька! Ці я табе не казаў: не руш, пяра, бо будзе бяда? Ну, ды гэта бяда не бяда, бяда яшчэ наперадзе. А трэба якнебудзь дастаць скрынку. Садзіся на мяне, паедзем!
       Уссеў Іванька на каня і паехалі. Ехаліехалі, ехаліехалі — нікога нідзе не відаць. Прыехалі к мору, ажно выходзіць рыбіна, што ляжала на адным баку.
       — Добры дзень, Іванька! Куды Бог нясе?
       — А іду даставаць скрынку ДзеўкіПаланянкі з мора, пан сказаў.
       — Ну, Іванька, ты мне памог, а я цяпер табе памагу. Пасядзітка ты тут, а я пайду загадаю ўсёй рыбе шукаць скрынку.
       Сеў Іванька на беразе, а рыбіна пайшла ў мора і загадала ўсёй рыбе шукаць. Шукала, шукала ўся рыба і не знайшла. Рыбіна зноў загадала шукаць, другі раз. Рыба шукала, шукала — не знайшла. Трэці раз як загадала рыбіна, як пайшла ўся рыба! Ііх! Аж кішыць, аж мора піуміць! Шукала, шукала, алеткі адна маленькая рыбіна нясе скрынку ДзеўкіПаланянкі! Ухваціла рыбіна скрынку і падала Іваньку. Узяў ён скрынку, падзякаваў, уссеў на каня і паехаў к пану. Ну, прыехаў у двор, аддаў скрынку ДзеўцыПаланянцы, а сам пайшоў у свой пакой адпачываць. Адпачыўшы, думае сабе: ну, ужо ж нікуды я не пайду. Ажно во табе: ДзеўкаПаланянка загадала пану даставіць вады гаючай і жывучай. Пазваў пан Іваньку:
       — Схадзі ты, Іванька, прынясі мне вады гаючай і жывучай! Калі прынясеш, дык ладна, а калі не прынясеш, дык мой меч, a табе, Іванька, галава з плеч!
       Іванька як пачуў гэта, як заплача, як зальецца слязьмі! Пабег к каню.
       — А канёчак мой, а татка мой! А што я буду рабіць?
       — А што?
       — Ды загадаў мне пан прынесці вады гаючай і жывучай, а калі не прынясу, дык панаў меч, а мая галава з плеч!
       — А што, Іванька, ці я табе не казаў, што не руш пяра, бо будзе бяда. Ну, ды яшчэ гэта бяда не бяда, бяда будзе наперадзе. Садзіся на мяне, паедзем!
    
    « 168 *
    
       Сеў Іванька на каня і паехалі. Як ехаць дык ехаць — і прыехалі к мору. Тады конь кажа Іваньку:
       — Злазька ды рэж мяне!
       — Як я цябе буду рэзаць? А хто ж мяне будзе тады вучыць?
       — Я табе кажу: злазь ды рэж! Улезеш у мае косці, і як будуць тут садзіцца крукі кляваць мяне, дык ты, як можна, хапай, лаві кручанёнка!
       Іванька зноў кажа:
       — Як я цябе буду рэзаць?
       А конь гаворыць:
       — He бойся, рэж!
       Нечага рабіць. Злез Іванька з каня, разрэзаў пуза ды ў сярэдзіну, у косці ўлез, схаваўся — сядзіць, пільнуе крука. Ажно якраз ляцяць крукі. Кручаняты ляцяць ды крычаць:
       — Тата, мяса! Тата, мяса!
       А стары крук крычыць:
       — He, дзеткі, гэта здрада наша, здрада наша!
       Але кручанёнак зляцеў ды сеў на касцях; толькі хацеў ён клюнуць, а Іванька і схапіў яго. Тут крук стаў прасіць, каб Іванька аддаў яму дзіцёнка яго, а Іванька кажа:
       — Злётай ды прынясі мне гаючай і жывучай вады, дык я табе аддам, a то не аддам.
       — Ну, дай жа мне, Іванька, дзве пляшачкі!
       Даў яму Іванька дзве пляшачкі, крук адну пляшачку прывязаў к аднаму крыльцу, а другую к другому і паляцеў. Ляцеў, ляцеў, прылятае туды, дзе жывучая і гаючая вада. Бачыць — тую ваду пільнуюць бабы з качэргамі. Ніяк няможна вады дастаць! Ен тады ўзяў і паляцеў каля самых іх. Бабы тыя і заглядзеліся.
       — Вунь, вунь, — кажуць, — якая дзіўная птушка з пляшачкамі пад крыльцамі!
       Заглядзеліся і адышліся ад вады. Крук тады скоранька к вадзе, зачарпнуў у адну пляшку гаючай вады, у другую — жывучай, падняўся і паляцеў, панёс ваду к Іваньку. Прыносіць ён ваду, Іванька узяў ды кручанёнка і разадраў папалам. Тады ўзяў гаючай вады, узліў на кручанёнка, кручанёнак згаіўся; узліў жывучай вады — кручанёнак аджыў. Быў кручанёнак харошы, a то яшчэ палепшаў. Тады Іванька кажа:
       — Злятай ды дапоўні мне пляшачкі!
       Узяў крук пляшачкі, схаваў пад крыллем, набраў прыгожых стужак і паляцеў. Прыляцеў ён к вадзе, а там зноў бабы сядзяць з качэргамі і нікога не пускаюць. Што тут рабіць? Адляцеў ён
    
    # 169 *
    
    12. Зак. 3433
    
    трошкі ад вады ды так, як ляцеў, і кінуў істужкі. Бабы пабеглі збіраць істужкі, а крук скоранька к вадзе, зачарпнуў у абедзве пляшачкі і паляцеў. Узяў Іванька ваду, аджывіў каня, аддаў круку кручанёнкадзіцёнка і паехалі ў двор.
       Аддаў Іванька ваду гаючую і жывучую ДзеўцыПаланянцы; яна і гаворыць яму:
       — Можа ты мне маніш, трэба цябе пасеч!
       Іванька кажа:
       — Сячы сабе!
       Узяла яна тапор і пасекла Іваньку на дробныя частачкі. Тады ўзяла гаючай вады, спрыснула яго — цела згаілася. Узяла жывучай вады ды спрыснула — Іванька ўстаў.
       — Ах, — кажа, — як я смашна быў заснуў!
       Быў Іванька прыгожы, a то яшчэ прыгажэйшы стаў! Пан тады кажа ДзеўцыПаланянцы:
       — Зрабі мне гэтак!
       ДзеўкаПаланянка ўзяла сякерку дый пасекла пана на дробныя кавалачкі, улажыла ў гаршчочак, зварыла і сабакам выкінула. А Іванька з ДзеўкайПаланянкай пажаніліся і сталі жыць у панскіх палацах.
    
    Рогі
    
    
    Ж Л некатарым царстве, у некатарым гасударстве, ці можа ў тым, што мы жывём, жыў сабе чалавек. I было ў яго тры сынкі, як саколікі. Ён іх парасціў, пагадаваў, пуць ім падаваў, a дзяліць ніводнага не дзяліў да смерці да свае. Колькі там часу прайшло, старык сваіх сыноў сабраў і гаворыць ім:
       — Mae сынкі, я ўжо збіраюся ўміраць, і трэба мне вас раздзяліць. Вазьміце вы мяне на бераг к сіняму мору, ды перанясіце цераз мора на востраў пад зялёны дуб: я вас там раздзялю.
       Яго сыны ўзялі і панеслі. Неслі напераменку, кажан панямногу. Можа яны пранеслі яго тры дні, можа больш, пакуль данеслі да месца. А пад зялёным дубам ды стаяла ў яго скрынка. Ён вынімае з тае скрынкі торбачку, дае большаму сыну і пытае:
       — Ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
       Ён адказвае:
       — Дзелаць нечага, даволен!
       А сам бачыць, што няма нічога ў ёй, у торбачцы — пустая. I недаволен, і баіцца бацьку сердзіць.
    
    
    # 170 #
    
       Вынімае бацька другому сыну, сярэдняму, ражок, што трубяць, і зноў кажа:
       — Ну, ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
       Ён адказвае:
       — Дзелаць нечага, даволен!
       Тады бацька вынімае меншаму сыну, халастому — а тыя два жанатыя — рушнічок і зноў пытае:
       — Ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
       I ён адказвае, як браты.
       Тады ён і расказвае сынам. Большаму сыну кажа:
       — Вось, мой сын! Ты пры хазяйстве жывеш, у цябе ўсякія расходы хазяйскія. Ты гэту торбачку, калі нада, скалатні — будзе яна табе поўная. Выбярэш з яе, што нада, і павесіш. А калі яшчэ нада, зноў скалатні — зноў яна будзе поўная. I пакуль твая жысць — будзе з цябе!
       А другому, сярэдняму:
       — А ты, мой сын, па лясніцкай часці ходзіш, па лясах; случай табе ўсякі бывае. Стрэціць цябе непрыяцель, ці ўдвух, ці ўтрох — колькі случыцца, — дык ты ў адзін канец ражка затрубі, дык табе помач і будзе, колькі табе трэба. Аў другі кончык затрубіш, дык яны зноў убяруцца ў ражок!
       — А ты, меншы мой сын, — халасты; табе яшчэ нічога не трэба; табе трэба толькі, каб з дзеўкамі пагуляць. Дык ты вазьмі рушнічок раскаці ды скажы: «Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне туды і туды, — куды хочаш!»
       Тады і пытае ў іх:
       — А што, мае сынкі, ці давольны вы маёй наградай?
       Яны яму гавораць:
       — Давольны!
       Яны з радасці ўзялі свайго бацьку ды панеслі дамоў. Туды неслі тры дні, а адтуль за паўтара справіліся. Прынеслі яго дамоў. Ён колькі ўрэмя пажыў ды і памёр. Сыны сталі жыць разам, брат з братам.
       I праявілася за дзевяць зямель, у дзясятым царстве, у цара дачка, такая прыгожая і карцёжніца бальшая. Колькі к ёй кавалераў не наязджала, дык яна ў карты абыграе, ды тады і выб’е. Пачуў пра гэта халасты і давай у большага брата прасіць торбачкі. Большы брат не хацеў яму даць:
       — Перавядзеш і нічога з цябе не будзе!
       Доўга цягаліся, а ўрэшце брат торбачку даў. Ён выйшаў на двор, выняў рушнічок ды кажа:
    
    « 171 #
    
    12*. Зак. 3433
    
        Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к той царэўне!
       Прыляцеў туды, увайшоў у горад, купіў сабе харошую адзежу, купецкую, адзеўся ды ходзіць па горадзе, і пытае ў тых людзей:
       — Як бы мне к вашай княжне падысці?
       Яны яму кажуць:
       — He гэткія былі, яна іх абыгрывала, а цябе нечага абыгрываць!
       — А ўжо ж паспрабуем, што з гэтага будзе!
       Яны яго і прывялі да часавых. Часавыя прапусцілі. Ён увайшоў у горніцу, паздрастваўся і сеў піраваць. Папіліпагулялі і давай у карты граць. Гралі некалькі дзён, некалькі сутак: яна ўсё адбірае грошы, а ён усё з торбачкі калоціць. Яна ў яго пытае:
       — Вот што, мой мілы друг, любезны! 3 кім я грала — абыгрывала, ну цябе не абыграць. Адкуль ты гэтыя грошы бярэш? Відна, я твая!
       — Аўжо ж мая.
       Ну, бросілі ў карты гуляць і селі хлебсоль есці. Яна яго харашэнька напаіла і стала пытаць.
       — Усё роўна, я твая! Скажы мне праўду, адкуль ты гэтыя грошы бярэш?
       Чалавек выпіў — розум паслабеў — і сказаў, адкуль грошы ён бярэ:
       — У мяне ёсць такая бацькава торбачка; не мая, а большага брата. Дык я яе буду калаціць, а яна ўсё будзе поўная...
       Яна тады яму яшчэ крапчэйшага напітку дала, каб ён упіўся болей.