Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
Гэты фурман пазваў караля. Падыйшоў гэты кароль, паслухаў, паслухаў.
— Ну, — кажаць, — як гэтак, паедзем дамоў.
Паехалі яны дамоў. Прыязджаець назаўтра кароль да іх у сваты. Прыехаў гэты ўжо кароль у сваты і кажаць:
— Дзе тая, каторая казала, што двух сыноў прывядзець: аднаго зпад слонца, а другога зпад месяца і звёздачкі.
Гэта была самая меншая. Ну і ўзяў ён ажаніўся ўжо, гэты кароль. Ажаніўся ён, кароль гэты, ну і жывець з ёй. Жывець. Прыходзіць яму аб’яўленне на вайну ехаць. Паехаў ён на вайну, а ў яе яшчэ не было гэтых сыноў. Прыйшлі ейныя дзве сястрыцы, старэйшых яна забрала к сабе, гэтых абедзвюх, каб яны ўжо жылі і ёй весялей было. Нарадзіліся ў яе два сыночкі. Адзін — у лобе месяц свеціць і звёзды, а ў другога — слонца над галавой. Як ён ідзець, так слонца свеціць, дзе ні йдзець, усюды слонца свеціць. Толькі як шапкі надзенуць — тады нічога не відаць. Як шапачкі здзенуць, — тады відаць.
He панравілася гэтым сёстрам, што яна маладзейшая, а яна царыцай.
Напісала яна пісьмо ўжо цару гэтаму, каралю. Напісала яна пісьмо каралю, што ў яе два сыны нарадзіліся, што адзін ужо зпад слонца, другі зпад мясёнца. Паслала, слуга ж нёс, а сёстры яго перанялі, напаілі ў хаце там недзека. Узялі пісьмо, перапісалі ягонае і напісалі, што яна двух шчанючкоў прывяла, два шчанюкі ёсць у яе. Ну што ж. Пачуў цар гэта пісьмо, ну ўсё роўна, што ні ёсць, пускай будзець. «Да майго вяртання нічога штоб не дзелалі. Пусць яны гадуюцца, гэтыя самыя шчанючкі». Прынёс слуга зноў гэта пісьмо. Яны зноў перанялі яго, прачыталі пісьмо, зноў напісалі, каб выкінулі яе вон, вывезлі саўсём, дажа ў лес, штоб яе нагі не стала ў хаце. Ну што, узялі гэтыя слугі ўсе сабраліся, мусяць жа ж прыказ цара слухаць. Узялі яе, адзежу ейну царскую здзелі з яе ўсю, дзяцей гэтых саўсём павыкідвалі голенькіх на двор, не было нічога ў яе, што надзець. Тады яна нейкіх там анучак знайшла рваных, паўкручвала гэтых рабятак ужо і пайшла ў свет. Торбамі абчапілася на плечы і пайшла ўжо жабраваць. Ну, хадзіла яна доўга, жабравала, жабравала, гэтыя сынкі падраслі, настаяшчыя ўжо сталі, па пяць, па шэсць гадоў ім ужо. Выраслі яны і ходзяць па свету ўсё і жабруюць.
* 148 #
Вярнуўся гэты цар з вайны. Ну, сказалі яны, што яна сама кінула ўсё і ўшла за тое, што гэтакія шчаняты прывяла яму. Шчаняты ў яе. Ну, што ж ён будзець рабіць.
Тады яна ўжо раз ідзець каля возера. Прыйшла ўжо ў возера. Цяжка хадзіць, трудна жабраваць і кажаць:
— Mae вы дзеткі, я ўжо вас падгадавала, а я вазьму і ўтаплюся ўжо ў гэта возера.
Яны сталі плакаць:
— Мама, не тапіся, мы падрасцём, будзем жыць, тады і цябе будзем глядзець.
Ну, пайшлі яны.
— Пойдзем да бацькі да нашага, да цара свайго, пойдзем туды.
А там баль, сільна залажыў баль вялікую цар гэты. Гасцей сазваў са ўсяго свету, якія толькі былі госці, усіх гасцей паззываў ён туды на гэта ўжо, на баль. Ну, прыйшлі, прыйшлі яны ў кухню, у служанкі просяцца:
— Можа вы пусцілі б нас нанач?
Дык яна:
— Ой, у нас нідзе месца няма сёння — гэтулькі многа людзей, не магу нідзе вас пусціць.
Дык яны:
— Ну, хоць мы пад краваццю, хоць дзе, пазвольце вы нам ужо хоць дзенебудзь схавацца, то няма нідзе, ноч на двары.
Ну, служанка каець:
— Толькі схавайцеся і ціханька сядзіце, каб ніхто вас не ўвідзеў, бо, барані бог, хто ўвідзіць, дык і мяне выганяць вон за вас.
Ну, тады гэдак ужо схаваліся яны і ляжаць пад ложкам. Ну, балявалі, пілі яны там, гулялі, тады цар прынёс цэлы кораб арэхаў і кажаць:
— Хто разгадаець гэты кораб арэхаў, таму апішу палавіна свайго царства.
Усе разгадвалі, усе разгадвалі — ніхто не разгадаў. Тады гэтыя хлопчыкі просяцца:
— Мама, мы папросімся ў служанкі, мы разгадаем гэты кораб арэхаў.
Яна кажаць:
— Дурачкі, ён вас не прымець абадраных, гэтакіх страшных.
— He, мы разгадаем.
I вот тады яны прасіліся, прасіліся, служанка гаворыць:
— Ну я схаджу, я схаджу, папрашу ў цара гэтага, ці прымець ён вас.
# 149 #
Пайшла, спыталася:
— У мяне жабрачка начуець, двое ў яе мальчыкаў, яны просяцца, яны кажуць, што яны разгадаюць ужо гэты кораб арэхаў.
— Ну, пускай ідуць.
Прыйшлі яны і сталі разгадваць абодва, адзін і другі. Вот адзін бярэць пару арэшкаў і кладзець у другі кораб арэхаў у парожны кораб. I кажа:
— Два ў кораб арэшкі, быў стары, два ў кораб арэшкі, былі ў яго тры дачкі, два ў кораб арэшкі, яны пралі, два ў кораб арэшкі, і гаварылі, два ў кораб арэшкі: «Каб мы пайшлі за пана круля, два ў кораб арэшкі, адна казала, два ў кораб арэшкі, — я б аднэй ба нітачкай увесь свет бы абвязала, два ў кораб арэшкі». Другая казала, два ў кораб арэшкі: «Каб я выйшла за пана круля, два ў кораб арэшкі, я ўсім ба кросны ткала, два ў кораб арэшкі, я ўсіх ба аднэй ба адзежкай адзела, два ў кораб арэшкі». А трэцяя кажаць: самая меншая, два ў кораб арэшкі: «Я каб пайшла за пана круля, два ў кораб арэшкі, я б двух бы сынкоў прывяла, два ў кораб арэшкі, аднаго зпад мясёнка кала звёздачкі, два ў кораб арэшкі, а другога зпад слонца, два ў кораб арэшкі». Пан круль ехаў, два ў кораб арэшкі, пачуў, што гэтак гаварылі тры сястры, два ў кораб арэшкі. Ён ажаніўся з гэтай, два ў кораб арэшкі, каторая гаварыла, два ў кораб арэшкі, двух сынкоў прывядзе, два ў кораб арэшкі. Пану крулю прыйшлося, два ў кораб арэшкі, ехаць на вайну, два ў кораб арэшкі, а крулёва нарадзіла двух сынкоў, два ў кораб арэшкі: аднаго зпад мясёнца, два ў кораб арэшкі, а другога зпад слонца, два ў кораб арэшкі. Напісала пісьмо, два ў кораб арэшкі, пану крулю, каб ён ведаў, два ў кораб арэшкі, што яна прывяла двух сынкоў, два ў кораб арэшкі. Паслала слугу, два ў кораб арэшкі, а слугу сёстры перанялі, два ў кораб арэшкі, пісьмо перапісалі, два ў кораб арэшкі, што прывяла двух шчанючкоў, два ў кораб арэшкі. Ён, цар, сказаў, два ў кораб арэшкі, што толькі ні прывяла, няхай гадуе, два ў кораб арэшкі. I адпісаў пісьмо, два ў кораб арэшкі. Яны перанялі, два ў кораб арэшкі, адпісалі, каб яна вон выхадзіла, дваў кораб арэшкі, каб яе выгналі, два ў кораб арэшкі. Яны выгналі яе з дварца, два ў кораб арэшкі. Яна пайшла жабраваць, два ў кораб арэшкі. Яна хадзіла, два ў кораб арэшкі, прыйшла да возера, два ў кораб арэшкі, хацела ўтапіцца, два ў кораб арэшкі, а сынкі сталі плакаць, два ў кораб арэшкі: «Не тапіся, мама, мы цябе глядзець будзем, два ў кораб арэшкі». У пана круля быў баль вялікі, два ў кораб арэшкі. Кажуць: «Мама, пойдзем да свайго папы, два ў кораб арэшкі, схо
* 150 «
дзім, паглядзім, які ён ёсць, два ў кораб арэшкі». I мы прыйшлі, два ў кораб арэшкі, а там служанка не пушчала, два ў кораб арэшкі. Папрасіліся нанач, два ў кораб арэшкі, а яна пусціла, два ў кораб арэшкі. Пад ложкам мы схаваліся, два ў кораб арэшкі. Мы паляжалі, два ў кораб арэшкі. Пан круль прынёс кораб арэшкаў і сказаў, два ў кораб арэшкі, хто разгадае гэты кораб, два ў кораб арэшкі, таму поўцарства, два ў кораб арэшкі.
Мы прасіліся ў мамы, два ў кораб арэшкі: «Пусці, мама, нас, два ў кораб арэшкі». Мама не пушчала, два ў кораб арэшкі, мы папрасілі служанку, два ў кораб арэшкі, каб яна, два ў кораб арэшкі, папрасіла нас разгадаць гэты кораб, два ў кораб арэшкі. Пан круль пазволіў, дваў кораб арэшкі.
I яны шапачкі паздымалі: слонца засвяціла ў хаце, месяц, усё. I круль увідзеў і пазнаў сваіх сынкоў.
I тады сёстраў гэтых да конскіх хвастоў прывязаў і паганяў, і іх паразрывалі. А тады выцягнулі яе зпад ложка, прыбралі яе і яна стала царыцай і сыны сталі з імі жыць.
Іван Іванавічцарэвіч
іГнекаторым царстве, у іншым гасударстве жыў сабе адзін V цар. Захацеў ён жаніцца і паехаў у чужыя землі нявесту выбіраць. Паехаў ён у адно царства; ездзіўездзіў — пад абычай жану не знайшоў. Вярнуўся дамоў. Пажыў колькі там дома ды й паехаў у другое царства. I там не знайшоў пад сваю натуру. Вярнуўся дамоў, пажыў маламнога дома і паехаў у трэцяе царства. Ездзіўездзіў — тожа не знайшоў. Вярнуўся дамоў і заехаў у дзярэўню. Папрасіўся ў мужыка нанач у харошага і стаў там пытаць сабе нявесты.
Тым часам павёў кучар коней паіць і спусціў вядро. Аглянуўся — цёмна ва ўсіх хатах, а ў адной свеціцца. Ён пайшоў вядзерца прасіць туды. Падыходзіць пад вакошка, аж там сядзяць тры дзявіцы — сёстры і размаўляюць між сабой:
— Царэвіч гэты ездзіць ды сватаецца, ну толькі крашай нас трох не знойдзе!
Большая кажа:
— Калі б мяне ўзяў то я б яго ўсю армію адным хлебам накарміла! Сярэдняя кажа:
— Калі б мяне ўзяў, то я б яго ўсю армію адной іголкай абшыла!
# 151 #
А меншая кажа:
— Калі б мяне ўзяў, то я б яму радзіла дванаццаць сыноў, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!
Кучар той не стаў ўжо вядра прасіць, вярнуўся дадому, пазваў царэвіча і стаў яму гаварыць:
— От, царскае вялічаства, як вадзіў я коней паіць і спусціў вядро. Аглянуўся — ва ўсіх хатах цёмна, а ў адной свеціцца. Пайшоў я вядра прасіць, аж там тры дзявіцы сядзяць і шыюць, і выхваляюцца між сабой: «Хай гэты царэвіч хоць усю зямлю аб’ездзіць, а крашай нас не знойдзе!» Большая кажа: «Калі б мяне ўзяў, то я б яго армію адным хлебам накарміла!» Сярэдняя кажа: «Калі б мяне ўзяў, то я б яго ўсю армію адной іголкай абшыла!» А меншая кажа: «Калі б мяне ўзяў, то я б яму радзіла дванаццаць сыноў, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!» Выйшаў царэвіч са двара і пытае ў таго мужыка, што начуе:
— Што, ёсць у вас такія і такія дзеўкі?
— Ёсць!
— Ну, пойдзем у сваты!
От ідзе цар і думае:
— Якую мне ўзяць?
Думаўдумаў сам сабе і надумаўся:
— Хоць бы я большую і ўзяў — у мяне хлеб ёсць; сярэднюю б узяў — у мяне і адзежа ёсць. А вазьму меншую!
Узяў сабе меншую і паехаў у сваё царства. I жыў там ці мала, ці многа, і зацяжарала яго хазяйка. На гэту пару трэба было яму са свайго царства на паўгода адпраўляцца. I прашчаецца ён са сваёй жонкай і прыказвае ёй дужа:
— Мая мілая, калі Бог дасць табе радзіны, каго б ты ні радзіла, дык бы мне напісала!
Тут жа і адправіўся ён, а яна праз месяцы два пасля яго радзіла дванаццаць сыноў, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры. Піша яна пакет і адпраўляе са свайго царства верніка і строга яму прыказвае, штоб пакет не даваў нікому ў рукі. Дачуліся яе сёстры пра гэта і ўзялі па бальшой дарозе паадкуплівалі сабе шынкі. Так жа ехаў той вернік з пакетам і папаў к большай сястрэ нанач. I пытае тая сястра: