Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
Адсек венічак і пабаешачку, звязаў і павесіў на асіну. Венічак шасьшась, а пабаешачка стукстук! Яна думае, што бацька дроўцы сячэ, і ўсё яго чакае. Вечар прыходзіць, бацькі яна чакалачакала, — ніхто не прыходзіць. Тады яна гаворыць:
— Хто ў лесе, хто ў балоце, хадзі ка мне начаваць!
Мядзведзь адгукаецца:
— Я ў лесе, я ў балоце, прыду к табе начаваць!
А яна думае, што бацька ёй адказвае. Тады прыйшоў к ёй мядзведзь нанач:
— Ну, дзеўка, адмыкай дзверы!
Яна адамкнула і дужа спужалася.
— Ну, — гаворыць мядзведзь, — затапі печ, вары кашу, пячы бліны.
Тады шчурка падскочыла і гаворыць:
* 142 *
— Дзеўкадзявіца, красная красавіца, дай ложачку кашы аблізаць.
А яна гаворыць:
— На табе, шчурка, кашкі.
З’ела шчурка капіу і зноў прыбягае:
— Дзеўкадзявіца, красная красавіца, дай мне блінка з печы, у худой гадзіне прыгажуся...
Яна кінула блінца, шчурка і пабегла пад печку.
Яны павячэралі.
— Ну, — гаворыць мядзведзь да дзеўкі, — пасцель пасцялі: рад камення, рад палення і ступу ў галовы.
Ён лёг і даў ключыкі, і прыказаў бегаць па хаце і бразгаць ключамі. А шчурка падскачыла і яе падмяніла.
— Дай, — гаворыць, — мне ключыкі, я цябе падмяню, a то цябе заб’е.
Стаў мядзведзь кідаць паленні — нікога не забіў.
На другі дзень мядзведзь, устаўшы, гаворыць:
— Шчасце тваё. Ну дзеўка, мы з табой ажэнімся.
Яны ажаніліся і сталі жыць добра. Ён ёй нанасіў і мёду, і коней,і ўсяго.
У яе бацькі была сучка рабая, — яна выскачыла на вуліцу і стала брахаць:
— Гаўгаўгаў! Дзедава дачка ў госці шасцёркай едзе і грошай многа вязе!
А бабе то не спадабалася. Яна сучку чапялой:
— Што ты, сучка, воўк це заеж, брэшаш! Дзедавай дачкі даўно на свеце няма!
А тут дачка і прыехала, і грошай бацьку прывязла. Бабе гэта не спадабалася, яна і кажа:
— Адвядзі і маю дачку туды, дзе твая была.
Нечага рабіць, дзед адвёў яе. Прыйшоў дзед у лес. Там стаіць хатка на курыных ножках. Ён гаворыць:
— Хатка, хатка, стаяла пановаму, стань пастараму: ка мне акном, а к дочцы маёй дзвярмі!
Тая хатка абярнулася і стала пастараму: к яму акном, a к дочцы дзвярмі. Тады ён і гаворыць:
— Ну, дзіця, жыві тут, я пайду дроўцы сеч.
Адсек венічак і пабаешачку, звязаў і павесіў на асіну. Венічак шасьшась, а пабаешачка стукстук! Яна думае, што бацька дроўцы сячэ, і ўсё яго чакае. Вечар прыходзіць, бацькі яна чакалачакала, — ніхто не прыходзіць. Тады яна гаворыць:
* 143 *
— Хто ў лесе, хто ў балоце, хадзі ка мне начаваць!
Мядзведзь адгукаецца:
— Я ў лесе, я ў балоце, прыду к табе начаваць!
А яна думае, што бацька ёй адказвае. Тады прыйшоў к ёй мядзведзь нанач:
— Ну, — гаворыць мядзведзь, — затапі печ, вары кашу, пячы бліны.
Тады шчурка падскочыла і гаворыць:
— Дзеўкадзявіца, красная красавіца, дай ложачку кашы аблізаць!
А яна гаворыць:
— Мядзведзь, мядзведзь! Шчурка кашкі просіць.
— У лоб яе ложкай!
Яна яе ўдарыла, шчурка пабегла, — сама стала печ бліны...
— Дай мне блінка з печы, у худой гадзіне прыгажуся...
Яна:
— Мядзведзь, мядзведзь! Шчурка бліна просіць.
Ён:
— У лоб яе чапялой!
Яна яе ўдарыла, шчурка пабегла пад печку, і закацілася, і завалілася. Яны павячэралі. Мядзведзь гаворыць:
— Сцялі мне пасцель: рад камення, рад палення і ступу ў галовы.
Ен лёг і даў ёй ключыкі, і прыказаў бегаць па хаце і бразгаць ключамі. Як ён стаў кідаць паленнямі, дык з першага разу яе і забіў. Дзедава сучка выскачыла:
— Гаўгаўгаў! Бабінай дачкі даўно на свеце няма!
Бабе гэта не спадабалася.
— Што, сучка, брэшаш? Мая дачка шасцярнёй прыедзе, у карэце, грошы прывязе. Дзед! Што твая сучка на мяне брэша? Ідзі прывядзі мне маю дачку, a то сучку заб’ю.
Дзед узяў кашалёк на плечы, пайшоў за бабінай дачкой. Прыходзіць у тую хату — аж там дачкі няма, адны косці ляжаць, дзед падабраў косці ў кашалёк і пайшоў дамоў. Тады сучка:
— Гаўгаўгаў! Бабіну дачку дамоў вязуць, у кашальку косці нясуць!
Бабе гэта не спадабалася.
— Што ты брэшаш? Мая дачка шасцярнёй прыедзе, у карэце, грошы прывязе.
Сучка зноў забрахала:
* 144 *
— Гаўгаўгаў! Бабіну дачку дамоў вязуць, у кашальку косці нясуць!
Тады баба ўрабела і злегла ў пасцель. А каб дачка яе шчурцы блінок дала з’есці, то была б жывая.
Аб рачку
ехаў адзін чалавек у лес па дровы, аж глядзіць — сядзіць у хворасце рак, так ён спалохаўся і адкінуў яго галіною, а рак давай прасіцца:
— Чалавечку, вазьмі мяне дахаты.
— Адчапіся ты, гадзе нялюдскі, на чорта мне здаўся!
Але як стаў рак прасіць, як стаў прасіць, так ён нішто, узяў. А там недалёчка жыў кароль і меў тры надтанадта харошыя дачкі: рак як адагрэўся на печы, так давай прасіць свайго гаспадара, каб пайшоў да караля і сказаў, што ў яго ёсць сын рачок і што ён хоча з каралеўнаю ажаніцца. Гаспадар кажа:
— Здурэў ты, гадзіна, ці што? Як ты смееш так казаць!
Але як стаў рак прасіць, як стаў прасіць, так пайшоў.
Прыходзіць дый то неяк адважыўся і кажа: так і так. Так кароль:
— Ну, калі твой сын гэтакі разумны, то няхай мне за гэту ноч ад твае хаты да майго палаца дыяментавы мост зробіць.
Так гаспадар прыйшоў і кажа:
— А што, казаў, што не варта хадзіць, цяпер глядзі, казаў, каб ты за адну ноч дыяментавы мост выставіў!
А ён:
— Ну, то і добра, — кажа, — гэта ўжо не ваша бяда, толькі вынесіце мяне на двор ды на стаўбцы пасадзіце.
Так ён яго і вынес. На заўтрашні дзень, зрання, кароль выходзіць, ажно ззяе ўжо дыяментавы мост! Так прызваў да сябе таго гаспадара дый кажа:
— Відаць, твой сын разумны, то няхай жа яшчэ зробіць, каб за гэту ноч ад твае хаты да майго палаца мак расцвіў.
Гаспадар, прыйшоўшы дахаты, наваліўся на рачка і кажа:
— Ну, мост то ты зрабіў, але гэтага не ведаю, ці дасі рады.
— Кажыце! Ну што ён там вычварыў?
— А то ж казаў, каб ад хаты да палаца мак расцвіў за гэту ноч!
А рачок кажа:
— Ну, гэта яшчэ не бяда! Стойце, толькі вынесіце мяне на двор і дайце жменьку маку.
# 145 *
Ён гэтак зрабіў. Калі на заўтрашні дзень кароль прачнецца, глядзіць праз акно, ажно праўда, найхарашэйшы мак цвіце! Кароль прызваў гэтага чалавека дый кажа:
— Калі так, то няхай твой сын той дачцы, каторую ён сабе выбера, сукню, не мераючы, справіць.
Той гаспадар прыйшоў, кажа так і так, ажно за ноч і сукня стала гатова. Тады ўжо яго ўзяў дый завёз да караля. Паказаў ён сукню, так кароль сказаў сваім дочкам станавіцца ў рад, а яму выбіраць. Так ён серадольшай дачцы на ножку ўспоўз, памералі сукню — ажно як уліта на яе!
Тады зараз сталі хадзіць каля вяселля, палажылі рака на талерцы, паабкладалі дыяментамі і так ім шлюб давалі.
Па шлюбе кладуцца спаць, ажно ён узяў струхнуўся, так шкарлупіна абляцела, дый зрабіўся харошы каралевіч. А тую шкарлупіну пад падушку палажыў. Як каралеўна ўгледзела такога нязмерна харошага, так надта ўцешылася і ўжо тады перастала плакаць.
А гэта не быў рак, ды каралевіч, закляты праз адну ведзьму ў рака. Ажно назаўтра незнарок яна агледзела гэту шкарлупіну дый, схапіўшы яе, кінулаў агонь.
Прыходзіць ён, хоча на сябе ўзлажыць — няма! Так ён да яе:
— He бачыла ты таго, што пад падушкаю было?
— Чаго? Брыды гэтай? А то ж я ўзяла і спаліла.
— Ну ж цяпер ты мяне навекі згубіла! Мне ўжо толькі месяц было пакутаваць, а ты мне вырабіла, што я не ведаю, калі пакута скончыцца.
I даў ёй жалезныя чаравікі дый кажа:
— Як гэтыя чаравікі стопчаш, тады хіба я выпакутуюся.
Гэта кажучы, перакінуўся ў галуба і паляцеў. Яна ад таго часу як дзень, так ноч усё плакала ды лямантавала, ды ўсё хадзіла па лесе ды па полі, па карэннях, па каменнях, каб хутчэй чаравікі патаптаць.
Ажно аднаго разу зайшла да аднае хаткі, а ў той хатцы была ведзьма, што каралевічаў заклінала. Яна просіцца на службу, a ведзьма кажа:
— Мне не трэба, у мяне і так ёсць задосыць, хіба ідзі тут недалёка да аднае пані, то яна цябе возьме галубкі пасвіць.
А тая пані таксама была ведзьма і згадзіла яе пасвіць, а тыя галубкі ўсё былі заклятыя каралевічы. Тая ведзьма ёй так сказала:
— Як будуць усе галубкі цэлыя, то я табе добра заплачу, а калі не, то галаву зніму.
* 146 *
I здала ёй на рукі ўсё чыста. Гоніць яна іх пасвіць дый між усімі пазнала неяк свайго. А ён яе таксама пазнаў і з тае пары стаў ёй пасабляць: як галубкі дзе паразлятаюцца, ён іх пазганяе да горбы.
Выбыла яна год і ідзе па плату, ажно яе каханы сядзіць на дубе і кажа:
— Глядзі ж, ты нічога не бяры, толькі аднаго галубка, а ўжо ты мяне пазнаеш, бо я няўзнак кіўну галоўкаю.
Ведзьма, пералічыўшы галубкі, бачыць, штоўсе, і кажа:
— Ну, дзеўка, добра ты пасвіла — дам, што хочаш, а мо на другі год аставайся?
А яна кажа:
— На другі рок застацца не магу і грошай не хачу, толькі за тое дайце мне аднаго галубка.
— Добра, — кажа, — які ж табе даспадобы?
А каралевіч кіў няўзнак галоўкаю, так яна кажа:
— Вось, я гэтага хачу! — і ўзяла сабе.
Варочаецца яна да палаца, ажно на дарозе чаравікі падраліся, так ён як бач і перакінуўся зноў у чалавека.
Кароль, угледзеўшы іх, надта ўзрадаваўся, зараз ім справіў вялікі банкет, усе каралі на ім былі, віно лілося рэкамі, і я там была, мёдвіно піла, па барадзе цякло, а ў роце не было.
Два ў кораб арэшкі
Жылібылі дзед і баба. Было ў іх тры дачкі. Гэтыя дочкі ўсё пралі ўтрох. Раз пралі яны ў лазні, а ехаў цар з фурманам. Едзець і кажаць:
— Што такое? Ніколі агню не было ў гэтай лазні, а цяпер аганёк гарыць. Пайдзі паглядзі.
Зайшоў гэты фурман у лазню. Глядзіць: тры дзеўкі прадуць. Пастаяў ён пад дзвярмі. Пастаяў ён пад дзвярмі, чуець, адна ка
жаць:
— Го, каб я за цара пайшла, нічога б не хацела, увесь бы свет абаткала.
А другая кажаць:
— А каб я пайшла за цара, так бы аднэй ба нітачкай увесь свет адзела.
А трэцяя кажаць:
— А я каб пайшла за цара, за пана круля, дык ба двух сынкоў прывяла: аднаго зпад мясёнца, вакол гвяздачкі, а другога зпад
# 147 #
слонца, слонца б свяціла. На адным слонца, на другім месяц і звёзды свяцілі.