• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
    
    Літоўскі камень
    
    На паўдарозе паміж Жодзішкамі і Тупальшчынай дно Віліі завалена каменнем. Расказваюць, што, калі езуіты задумалі пабудаваць у Жодзішках касцёл і ім не хапала на падмурак камення, яны пачалі прывозіць яго з ваколіц. Аднак чорт, якому касцёл быў вельмі не даспадобы, сабраў сваіх сяброўчарцей, і рашылі яны пажартаваць: пазакідвалі камяні ў воду. Некаторыя камяні нават аж на другі бераг паперакідвалі. Шчыравалі ўсю ноч, а перад самым світаннем, калі чорт нёс апошні вялікі камень, — відаць, хацеў зусім заваліць рэчку, — пачало днець, заспяваў певень, і чорт упусціў сваю ноіпу... на правым беразе Віліі. Камень гэты каля трох локцяў шырыні, пяць з паловаю вышыні і па кругу локцяў пятнаццаць.
    
    
    У ноч на Купалу
    
    Гадоў сто, а можа і дзвесце назад у ноч на Купалу ведзьмы і лесуны абралі пад свае скокі самы стары на Лысай Гары ясень. 3пад яго густой кроны разносіліся па наваколлі смех, свіст, нейкая бязладная гаворка.
       Лысагорцы, пачуўшы вядзьмарскае ўлюлюканне, пахаваліся ў сваіх хацінах. Адзін толькі малады каваль, асілак Янка, не спалохаўся. Ён шпацыраваў са сваёй дзяўчынай Марыйкай і нізвання
    
    * 118 #
    
    не зважаў на ўвесь гэты д’ябальскі вэрхал. Але раптам з ніжняй ясеневай галіны працягнулася белая як снег рука, і салодкі голас паклікаў:
       — Хадзі, Марыйка, хадзі да нас у карагод!..
       Марыйка падала руку і як у пастку трапіла. Пацягнула яе невядомая сіла ўгору, на ясень. Добра яшчэ, што Янка паспеў ухапіцца за яе. Расставіў ногі, упёрся магутнымі плячамі ў дрэва і не пускае. А зверху рагочуць ды прыгаворваюць:
       — Позна, Янка, позна. Марыйка сама згадзілася, не твая яна ўжо, а наша. Пусці, пакуль дабром просім...
       Раззлаваўся асілаккаваль, мацнейшы ў сем разоў зрабіўся. Паднапяўся ды так ірвануў з учэпістых пальцаў сваю каханую, што разам з ёю сцягнуў з ясеня цэлы тузін звязаных адной вяроўкай ведзьмакоў страшыдлаў. Адразу сціх рогат, пачалі ведзьмакі плакацьрыдаць, прасіць Янку, каб падсадзіў іх на ясень. Золата, брыльянты абяцалі. Янка загадаў Марыйцы заплюшчыць вочы, а сам ухапіў за чупрыну першага лесуна, пацягнуў увесь іх паганы карагод да гнілой сажалкі, што была каля падножжа Лысай Гары, і спіхнуў у дрыгву. Закіпеў бруд балотны, і ў адно імгненне выпарылася, высахла тая сажалка.
       3 таго часу на старым лысагорскім ясені, названым у гонар смелага каваляасілка Янкавым, ніколі больш у ноч на Купалу аніякай нечысці не з’яўляецца. Нават калі дзьме моцны вецер, калі трымцяць, гудзяць усе суседнія дрэвы, Янкаў ясень стаіць і не варухнецца...
    
    Ваўкалакі
    
    Ды вот я, што гаварыць далёка, сустрэўся з адным чалавекам, які ваўкалакам быў. Гэта было гадоў, можа, пяць таму. Іду я лесам да Неўклі Гарадніцкага павета Чарнігаўскай губерні. А насупраць ідзе чалавек, страшныпрастрашны, і вочы яму пакасіла, і выгляд нездаровы. Я пытаю:
       — Што гэта ты, чалавеча, такі пакалечаны?
       А ён адказвае:
       — Так, брат, будзеш пакалечаны, як ваўком колькі год пабегаеш.
       — Дык няўжо ты ваўкалакам быў?
       — Так быў жа!
       — А, брат, раскажы, як гэта было.
    
    
    * 119 *
    
       Ну, зайшлі мы ў шынок, выпілі па васьмушцы, вот ён мне і расказаў.
       — Пасварыўся, — кажа, — я з суседкай. Крыў я гумно сваё і скінуў неяк салому, колькі там снапоў, на яе каноплі. Яна кажа: «Ты мне паламаў каноплі». А я кажу: «Хіба ж я хацеў?» Хоць, кажу: «На суд падасі, дак і суд нічога мне не зробіць». А яна кажа: «Добра, будзеш ты ведаць суд: я цябе сама рассуджу». Ну, пагаварылі мы так, дый усё. Праз тыдзень паехаў я з кумам у млын. Пабылі ў млыне, едзем назад. I сталі мы коней падпасаваць. I мне стала так на сэрцы моташна, так нудна; і захацелася мне вот абавязкова праз хамут пралезці. Як я пралез, так і стаў ваўком, і пабег. I бегаў, браток ты мой, я тры гады без ваўкоў, адзін, а на чацверты яны ўжо прынялі мяне ў гурт да сябе. I бегаў я з імі разам і асобна. Раз Юры наказаў нам рабога каня з’есці. Дык ён нам пах за сто вёрст. З’елі мы таго каня і цэлы тыдзень есці не хацелі. Другі раз захацелі мы есці, дык ваўкі паслалі мяне ў статак. Я прыбег, парася ўзяў. А пастух кажа: «Эй, ты, што ж ты ўзяў без дазволу?» Дык я стаў і — ні з месца. Павярнуўся, дык кругом яма. Ваўкі крычаць: «Кідай ды ўцякай!» А мне няма куды ўцякаць, і стаю я, пакуль пастух прыйшоў ды сказаў: «Кінь!» Тады я кінуў, а пастух узяў пугу і хвастануў па мне дванаццаць разоў. I так, што на мне шкура аб’ехала воўчая. Я і зрабіўся чалавекам, толькі крыху пакалечаны.
    
    * * *
    
    О ыпала нейкае свята, вот нашы мужчыны і кажуць:
    LI Жанкі, о жанкі, чаго сядзіце дома? Сягоння ж свята, — кажам мы. Святу святая справа. Няхай бы вы схадзілі ў лес да назбіралі хоць якіх казлякоў.
       Праўду кажуць, што не так воўк баіцца сабакі, як яго звягу не любіць. Так і мы. Хоць і не баімся мужчын, але што ж з імі рабіць. Абулі мы з Хвядораю лапці, закінулі за плечы кашолкі дый пабеглі ў лог шукаць грыбоў. Лёталі мы, лёталі, абегалі ўвесь лог — няма нічога. Хвядора знайшла, можа, якіх з пяток бабак ды сыраежак, а я, апрача лісічак, нічога не знайшла. Падышлі мы да гушчарні дый завярнулі да кругловіны. Мы хацелі ўжо вярнуцца дадому, як вось раптам супыніліся дый стаім бы ўкопаныя: з гушчарні выскачыла цэлая чарада ваўкоў ды так проста на нас і садзіць. Хацелі мы крычаць, але толькі зяхаем — голасу няма. Стаім мы, бы самі сябе аддаём ваўкам у зубы, а тыя цялюх дый пабеглі міма нас проста ў гушчэчу. Спалохаліся мы, аж не па
    
    
    * 120 #
    
    лічылі, колькі там было ваўкоў, але, пэўна, з дванаццаць. Ачухаліся гэта мы ды як сунуліся дадому, дык толькі пяткі мітусяцца. Але вось развязалася ў мяне абора, дый зачапілася я за патырчаку. Рванулася я дый схапіла Хвядору за плечы. Як грымнуліся мы абедзве з усіх ног дый качаемся па верасе. Хацела я ўстаць, але чую, што нага прывязаная. Тут толькі ўбачыла я, што абора закруцілася. Пакуль я завязвала аборы, Хвядора аглянулася назад дый бачыць, аж збоку ідзе Гараська Каваль. Абрадаваліся мы ды бягом да яго насустрач.
       — Родненькі, — кажам, — ратуй. Чуць не загрызлі нас ваўкі.
       — Якія там ваўкі? — пытае ён.
       Мы ўзахапы пачалі яму расказваць, як на нас набегла цэлая чарада ваўкоў.
       Паслухаў ён дый кажа:
       — Якія гэта вам ваўкі! Гэта ж ваўкалакі. Яны былі такія ж людзі, як і мы, толькі, мабыць, іх нейкі чараўнік абярнуў у ваўкоў. Ён кажа, што больш за ўсё чараўнікі абарачаюць у ваўкоў людзей на вяселлі.
       Мы даўно чулі, што бываюць ваўкалакі, але ніколі самі не бачылі, якія яны. А тут і давялося ўбачыць іх на свае вочы. Вот і пачаў нас Гараська вучыць, каб мы другі раз працягнулі па зямлі пояс: як ваўкалакі пераскочылі б праз яго, то й сталі б зноў людзьмі. Пашкадавалі мы, што дурныя, не ведалі, як памагчы бедным людзям, але па смерці няма пакаяння.
    
    
    Расамаха
    
    
        тарыя людзі кажуць, што калісьці тут у лесе вадзіліся звяры V расамахі, але гэта, мабыць, няпраўда, бо я сам з дзецюкамі бачыў расамаху, дык яна была ў постаці жанчыны з распушчанымі косамі. Гэта не звер, а якаясь нечысць. У нас людзі кажуць, што расамахаю робіцца жанчына, як яна знішчыць сваё дзіця дый сама ўтопіцца.
       Неяк раз я з дзецюкамі касіў сена каля ракі. Выбралі гэты мы грудок, палажылі там свае торбачкі з абедам дый пайшлі касіць. Ведама, раненька з расою трава мяккая. Мы такі шмат выкасілі, пакуль сонейка паднялося ўгору. Пайшоў я на грудок узяць біклагу з квасам, аж бачу, хтось пачапаў нашы торбы, а біклагу павесіў на алешыну. Каб гэта быў сабака, то б ён не чапаў біклагі. Пачаў я прыглядацца ды прыслухоўвацца, аж чую, плача дзіця вот зусім блізка ў лазе. Я туды — яно далей. Я далей за лазу, а яно
    
    
    * 121 #
    
        ў алешнік. Я за ім — яно к самай рацэ. Думаю — што гэта за ліха? Забыўся я і пра квас, хочацца мне пераканацца, якое гэта ліха. Вот я нібыта пайшоў назад, а тым часам ціхенька, на пальчыках давай падкрадвацца праз алешнік к рацэ. Зірнуў я, аж каля ракі на бабровай хаце сядзіць голая жанчына з распушчанаю касою, а на руках трымае маленькае дзіцятка. Гэта, мабыць, яно і плакала, думаю сабе. Тым часам яна палажыла дзіця побач ды давай шчупаковым грэбнем расчэсваць валасы, а я стаю ды дзіўлюся, хто б яна была такая і чаго яна сядзіць тут на бабровай хаце? Толькі я тое падумаў, як зноў пачало плакаць дзіця. Яна давай яго хістаць, палажыўшы на ногу. Тым часам мае дзецюкі з другога боку пачулі, што ў алешніку плача дзіця, дый пайшлі туды. Як толькі тая расамаха прыкмеціла, што праз алешнік ідуць людзі, усхапілася сама, схапіла сваё дзіця дый шабултых у воду, толькі шчурачкі пайшлі.
           Падбеглі дзецюкі, сустрэлі мяне дый пытаюць, ці не бачыў я якога дзіцяці. А мне няма чаго і казаць, бо яны не павераць. Вярнуліся мы на сенажаць дый пайшлі палуднаваць. Прыходзім на грудок, аж там зноў хтось пачапаў нашы торбы. Здагадаўся я, які гэта злодзей, дагадаўся, што пачапала расамаха, але прамаўчаў.
    
    Кдзкі
    
               Кнігі абудзілі маю фантазію... Яле (юльш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне ўплыў беларусрія народныя разрі, якія я чуў у маленстве. Тўалімы я^ш ў ЯІрудзішчы (тады я быў яшчэ улапчуррм), у нас слу^ьіў рабочы... неута Тіёсляк^.. I вось ён быў, ярмне тады здавалася, надзвычайны майстра расразваць казц, ды яно тар і было. Ламятаю, што я не даваў яму праурду. 1[і пойдзе ён у поле арайь, ці паедзе на начлег, я заўсёды з ім і заўсёды выпрошваю ў яго разкў. Фасразваў ён зауапляюча... Можрце сабеўявійь: чалаве^урдзіць за саррй, а следам за ім, яр варона, радяу/ я і слууаю. Фругі тарг апавядальні^... 5ыўу^рў Селішчы. ‘ЛТакрама я яму не даваў спакрю ні днёлі, ні ў начы. Фыі^вось уто, ^адай, быў маім першым настаўнірам, уутчэй натуніцелему адносінау да маёй... паэтычнай творчасіа.
    Уёнка ТУупала.
    
    
    
    
    
                    «■»■««
    
    
    
    
    
    Каток, пеўнічак і лісічка
    
    
    Былі сабе каток з пеўнічкам, зрабілі яны хатку. Коцік накарміў пеўнічка, а сам йшоў на ўловы. Прыйшла лісічка і кажа:
       — Пеўнічку, пеўнічку, адчыні мне!
       Пеўнічак адчыніў, а лісічка ўхапіла яго і панесла да сваёй хаткі. А пеўнічак стаў крычаць:
                         Коце, браце!
                         Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па бору, па каменню, Па ўсялякаму зеллю.