Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
Узышлі на ўзгорак, знайшлі той дзікі камень. Палова яго была ў зямлі, а верхняя частка пакрытая сухім мохам. Акапалі яго кругом, супольна вынялі з таго месца і глыбока ў зямлю ўваткнулі жалезную рапіру. I тады вострым канцом яна ўпёрлася нібы ў нейкую бляху. Тут напэўна скарб — і пачалі раскопваць зямлю.
Працавалі доўга, часта пробавалі рапірай, — скарб ляжаў неглыбока, але колькі ні капалі, зямля ізноў асыпалася з усіх бакоў і напаўняла яму. Нейкі час стаялі ў здзіўленні, ім здалося, што скарб закляты, засыпаецца пяском і не хоча дацца ім у рукі.
^ 108 #
Калі параіліся між сабою, што рабіць далей, на ўсходзе з’явілася чорная хмара, якая закрыла ўсё неба, і месяц схаваўся ў густых аблоках. Зрабілася так цёмна, што яны ледзь бачылі адзін аднаго, і пайшоў ціхі дожджык.
— Работа лепей пойдзе, калі пясок крыху намокне, — сказаў адзін з іх. — А болей не трацьма дарэмна часу.
Падбадзёрваючы сябе, дружына пачала ізноў капаць і выкапалі цяпер такую доўгую і шырокую яму, якая ўжо лёгка не магла засыпацца.
Рыдлёўкі слізганулі па жалезу.
— Кацёл, кацёл з грашамі! — радасна закрычалі яны.
Толькі калі акапалі вакол і хацелі падняць з зямлі, убачылі, што гэта быў важкі жалезны панцыр; пакрываў ён грудзі шкілета, у якога пры боку ляжаў меч, а на чэрапе быў жалезны шышак. Сталі яны ў здзіўленні і глядзелі, як недарэчна падманула іх надзея.
Тады адзін смялейшы кажа:
— Пакінем гэты шкілет, а зброю возьмем сабе, няхай застанецца яна хоць памяткай аб нашай начной працы.
Толькі яны намерыліся так зрабіць, як раптам бліскавіца асвяціла ўзгорак, і бачаць: стаіць агромністы асілак у жалезным панцыры і трымае востры меч над іх галовамі.
Трывога праняла іх сэрцы, грымоты ўзрушылі зямлю, і асілак прамовіў:
— Нікчэмныя! Золату і серабру прадалі ўсе пачуцці вашы, толькі ў багацце ўклалі свае надзеі, не ўшанавалі прах волата, які з годнасцю скончыў тут жыццё...
Загрымелаў аблоках, і асілак знік з іх вачэй...
Пры святле бліскавіцы ізноў убачылі перад сабой засыпаную пяском яму, і падалося ім, што на тым месцы зямля някранута была...
Дзе цень сягае
М
Некалі пры дарозе з Войцішкаў у Заячкі стаяла старая жараластая ліпа. Хоць яе сарцавіна даўно абярнулася ў парахню, а вершаліна цалкам змуршэла і абвалілася, але знізу яна кожную вясну кучаравілася густою лістотай...
Біліся тут, кажуць, якіясьці войскі. Біліся не на жыццё, а на смерць. I бачыць адзін военачальнік, што яго войска пахіснулася і пабегла пад націскам ворага. Схапіў ён тады абкаваную жалезам
* 109 *
скрыню з грашыма на заплату сваім салдатам і закапаў яе паблізу гэтага дрэва. Частка салдат таго военачальніка загінула ў гэтай бітве, і косці іх ляжаць побач з касцьмі іхніх непрыяцеляў на тых старых могілках, што каля ўрочышча Прыстань пры самай рацэ Нарве. Другая ж частка разам са сваім военачальнікам трапіла ў палон і пайшла ў няволю.
Міналі гады, хадзілі і ездзілі сюдою людзі, і расла сабе ўвышыню ды ўшыркі ліпа на пагорку. Ніхто так і не даведаўся б пра закапаны тут скарб. Але ж той военачальнік, дажыўшы да глыбокай старасці ў чужыне, перад самай смерцю напісаў запавет. Згадаў у ім пра тую скрыню золата і дадаў, што закапаў яго у тым месцы, куды дасягае цень ліпы.
Прагныя дармовага багацця спадчыннікі мігам прымчаліся сюды і пачалі шукаць таго скарбу. Была якраз раніца, і цень разгалістага дрэва сягаў мо на паўвярсты ці болей. Кінуліся яны капаць. Валяць ямы ў рост чалавека, а там няма нічога. Тым часам сонейка паднялося і цень стаў іншае месца паказваць. Давай яны там ямы капаць. He паспелі і да пояса выкапаць, як цень далей перабег. Капалі яны так, капалі раніцай, апоўдні і ўвечары, a цень вёў іх усё ў новае месца. Капалі яны тыдзень, капалі месяц, спрытна наваколле перарылі і аніяк не маглі на скарб натрапіць. I толькі тады, як са стомы не далі рады ўжо і ног валачыць, зразумелі, што скарбу не знойдуць, бо ў запавеце не было сказана, у якую пору года і дня той военачальнік скрыню з золатам закопваў. Нічога іншага не засталося тым спадчыннікам, як толькі адрачыся ад пошукаў.
Цяпер цень сваім абсягам ужо не спакушае людзей шукаць той скарб. Ад старасці ліпа зусім засохла і звалілася. Нават добра невядома, дзе яна і расла.
Пра скарб, закапаны на Азярыйскім гарадзішчы
Расказваюць, што шмат гадоў таму, уначы прыйшлі ў адно мястэчка да рыбакаселяніна Вяхоткі трое невядомых людзей і папрасілі яго перавезці іх на гарадзішча. Стары рыбак уважыў іх просьбу і разам з імі пераехаў на востраў. Тут падышлі яны да рабіны і, вывараціўшы яе, знайшлі пад карэннямі жалезныя дзверы. Адзін з тых людзей адамкнуў тыя дзверы ключом, затым усе чацвёра зайшлі ў пакой, у якім пры запаленай свечцы
* 110 #
сядзела дзяўчына, а каля яе ляжаў сабачка. У пакоі былі яшчэ адны жалезныя дзверы. Адамкнулі і тыя і зайшлі ў другі пакой, які быў поўны грошай. Тут тыя людзі сказалі Вяхотку, каб ён браў сабе грошы колькі хоча і адвозіў іх дамоў, пакуль яны будуць снедаць. Рыбак паспеў звезці дамоў тры мяшкі грошай. Калі ён у апошні раз звярнуўся на востраў, то незнаёмцы аддалі яму ключ ад дзвярэй патаемніка і сказалі, што пакідаюць яму ўсё сваё багацце з тым, аднак, што ён можа карыстацца ім толькі сам, не кажучы пра тое нікому.
3 таго часу рыбак Вяхотка зрабіўся багаты і, не ведаючы куды дзяваць так лёгка нажытыя грошы, пачаў піць. Гэта заўважылі суседзі і аднавяскоўцы і пачалі дапытвацца, адкуль такое багацце ў Вяхоткі.
Раз стары, будучы пад чаркай, расказаў свайму сыну, як ён здабывае грошы, і разам з ім выправіліся на востраў, каб паказаць месца, дзе схаваны скарб. Але пад рабінаю не было ўжо ні склепа, ні дзвярэй.
* * *
Гадоў каля шасцідзесяці таму да няшчаснага года (так называе народ 1812 год) прыехаў у сяло Мястэчка позна вечарам нейкі пажылы чалавек і прасіў рыбака перавезці яго на востраў і паказаць гарадзішча. Рыбак уначы доўга не згаджаўся, але калі той даў яму рубля серабром, перавёз яго на востраў.
Толькі яны прыйшлі да самой сярэдзіны гарадзішча, як перад імі з грукатам і віскам раскрыліся адны за другімі трое жалезных дзвярэй і адкрыўся склеп. Зайшоўшы ў яго, яны ўбачылі на крэсле цудоўную баярыню, ля ног яе двух хартоў ', а побач, з правага і левага бакоў, застаронкі сярэбраных і залатых грошай. Чалавек той спакойна набраў у свой мяшок серабра і пайшоў. Выйшаў за ім і рыбак, думаючы: прыйду я заўтра ўдзень ды набяру як мага больш золата. На світанні ён сапраўды прыйшоў на гарадзішча, але ні золата, ні серабра, ні прыгожай баярыні і яе верных хартоў, ні нават дзвярэй жалезных і мура каменнага і слядоў не засталося.
Заклятае багацце
Урочышча Уборак за адну вярсту ад Цітвы на беразе ракі Пціч. Пра яго расказваюць, нібы ў даўнія часы там стаяў
Харты — пароды паляўнічых сабак старажытнага паходжання.
^ 111 #
хорам нейкай багатай княгіні. Паміраючы і не маючы нашчадкаў, княгіня пракляла і церам, і ўсё сваё багацце.
3 цягам часу гэты церам зруйнаваўся і на яго месцы засталася толькі вялікая гара. Кажуць, што адзін чалавек, ведаючы, што тут некалі было, схацеў пакарыстацца яе скарбам. Адшукаў грошы, набраў як панесці, але ў той самы момант, як захацеў пайсці з набытым скарбам, аслеп і не трапіў на сваю дарогу, хоць яна была тут каля яго. Тады ён усё сцяміў, кінуў скарб на былым яго месцы і тады ізноў стаў відушчым і пайшоў сабе дадому.
Курган каля Заслаўя
Каля Заслаўя цячэ невялікая рэчка, якая да гэтага часу завецца Княгінькаю. Народ кажа, што над рэчкаю быў замак, у якім жыла нейкая княгіня. Яна любіла гуляць па беразе ў глыбокую поўнач. Мела княгіня дзвюх дачок. Старэйшая — прыгажуня, а малодшая — брыдкая. Раз праязджаў праз Заслаўе менскі князь і, пазнаёміўшыся з князёўнамі, пакахаў малодшую і прасіў яе рукі. Незадаволеная была старэйшая князёўнапрыгажуня такім выбарам князя, бо адразу ўпадабала яго і пачала рабіць усё, каб разладзіць сястрын шлюб. Але не здолела нічога перайначыць і папрасіла помачы ў чараўніцы, што жыла над ракою. Атрымаўшы ад чараўніцы нейкае зелле, паспяшыла дадому. Ажно, ідучы праз лес, спужалася прывіду і з перапуду кінулася ў раку.
Сястра пахавала яе каля замка і насыпала курган, што, як і рака, з тых часоў завецца Княгінін.
Лоскія паданні
Згодна аднаго старога падання, сцены Лоскага замкакрэпасці муравалі не з цэглы або прывазнога граніту, а з валуноў і
камянёў, якіх багата было калісьці на лоскіх палях. Але муры заклалі шырынёй у сем крокаў, і хутка на адзін толькі падмурак, апушчаны на многа метраў у глыб гары, пайшлі ледзь не ўсе сабраныя на палях камяні. Вось тады і быў выдадзены строгі загад: не ўпускаць у Лоск ні пешага, ні коннага без камянёў. Коннаму — не менш тузіна камянёў прывезці на возе, пешаму — хоць адзін замест пропуска здаць за брамаю варце.
Калі камянёў набралася цэлыя горы, іх рассартавалі па памерах, па колеры і пачалі ўзводзіць сцены. У ніжні першы рад пак
* 112 *
лалі самыя вялікія валуны, і ўсе чорнага колеру. Далей пайшлі пласты сініх, за імі — шэрыя, карычневыя... I чым вышэй уздымаліся сцены, тым яны рабіліся ўсё святлейшыя, усё ярчэйшыя. А самыя апошнія метры сцяны і ўсе зубцы на ёй і вежы былі складзены з камянёў толькі жоўтых і чырвоных адценняў.
Калі ў сцяну замуравалі апошні чырвоны камень і дождж адмыў высокія муры ад пяску і гліны, убачылі жыхары Лоска, што зубцы і вежы нібы залівае чырвонае зарава, хоць неба і было зацягнутае воблакамі.
Вось так, здзіўляючы гасцей і палохаючы ворагаў, над Лоскам у любое надвор’е гарэла выкладзенае з розных каляровых камянёў зарава...
На пабудову Лоскага замка людзі сабралі каменне з палёў і лясоў на сто вёрст вакол. I той, хто задумаў паставіць печ або закласці пад дом каменны падмурак, мусіў купляць камяні па дарагой цане або ехаць па іх ажно пад Вільню. Пакутавалі праз гэта людзі цэлыя стагоддзі, пакуль не пачалі трэскацца і рассыпацца муры старога замка. Вось тады і пайшла пагалоска, што каціліся з Лоскага ўзгорка камяні датуль, пакуль зноў не трапілі на тыя самыя месцы, адкуль іх калісьці прывезлі ў Лоск.
* * *