• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       Раз па дарозе праз лес ехала плеценая брычка, запрэжаная васьмерыком коней. У ёй сядзеў малады мужчына з прыгажуняйжанчынай. Тут з’явіўся Машэка зза агромністай елкі, мігам спыніў брычку і ўраз забіў кучара, што той не паспеў нават азірнуцца. Мужчына, што сядзеў у брычцы, бачыць, што тут кепскія жарты, выхапіў шаблю і з усяго размаху стукнуў Машэку па галаве, але шабля зламалася аб стальное шчацінне, а мужчына прырос да свайго месца ад аднаго ўдару разбойніка. Глянуўшы на жанчыну, Машэка стаў як укопаны: ён пазнаў у ёй сваю знаёмую. Гэта яна, адхіліўшы яго любоў, прымусіла Машэку пасябраваць з буйным ветрам.
       Ачуняўшы пасля здзіўлення, Машэка ўзяў у лапы паўмёртвую ад перапуду прыгажуню і аднёс у сваю бярлогу. Тут яна апрытомнела, адразу зразумела, што з ёю, і прыдумала, як загубіць разбойніка. Прыкінулася яна лагоднаю, паслухмянаю, і разбойнік зусім ёй даверыўся. I вось раз ён бяспечна заснуў пры ёй
    
    
    7. Зак. 3433
    
    ^ 97 *
    
    моцным сном. Яна асцярожна дастала вялізны нож, і кроў лінулася ракой з разрэзанага горла разбойніка. Учыніўшы гэтак, прыгажуня неяк выйшла на дарогу, прыйпіла да сваіх і паказала ім праклятае месца, дзе з вялікай знявагай закапалі таго людаеда і назвалі тое месца Магілаю Льва.
       Недалёка ад таго месца знайшлі высокі бугор, ці гару, якая ўся была аблітая крывёю і ўсыпана касцямі нявінных ахвяр зверстваў Машэкі.
       Гэтая гара і цяпер называецца Машэкаўкай, ці Машакоўкай, на ёй гарадскія могілкі.
       Пасля Машэкі тут жыло яшчэ многа разбойнікаў. Мясцовыя ўлады гэтае месца прызначылі для ссылкі злачынцаў. Ссыльныя памалу высеклі лес і прагналі разбойнікаў. Пазней на гэтым месцы заснавалі горад, які ад магіл забітых разбойнікамі людзей, ці ад магілы льва Машэкі названы Магілёвам.
    
    
    Паданне пра заснаванне Бярэсця
    
    
    Нібыта вёз купец на калёсах свой тавар у Літву ды заграз у багністых балотах. He выбрацца. Пачаў абдзіраць бяросту і засцілаць ёю гаць. А калі назад з Літвы вяртаўся, пабудаваў на гэтым месцы каплічку. Да той каплічкі, як да святога месца «на бярэсце», пачалі сыходзіцца людзі. Месца было лёгка ўмацаваць ад ворагаў. Вакол  прыродныя абарончыя равы  рукавы Мухаўца.
       I пачалі асядаць тут людзі, пачалі будаваць горад «на бярэсце».
    
    Адкуль Гомель
    
    Там, дзе цяпер стаіць Гомель, пасярэдзіне ракі Сож некалі было намыта шмат пяску. Каб плыты і баркі, што плылі па
    
    рацэ, не ўзбіваліся на мель, на беразе каля гэтага месца заўсёды стаяў чалавек і крыкам папярэджваў:
       — Го! Мель! Го! Мель!
       Так і пайшло — Гомель.
    
    Як паўстаў горад Браслаў
    
    He сто, не дзвесце, можа, тысячу гадоў назад на Замкавай гары жыў вядомы і багаты князь Дзвін. Была ў князя жонка Друя. Многа гадоў пражылі яны ў згодзе.
    
    « 98 ^
    
       Канчаўся знакаміты род Дзвінаў.
       I вось у Друі нарадзілася дачка Дрыва.
       Калі вырасла яна, пайшла чутка, што няма на зямлі другой такой прыгажуні. He адзін князь хацеў узяць Дрыву за жонку. Але не было ў князёў столькі багацця. I толькі тры князі — пскоўскі Сноў, лукомльскі Снуд і полацкі Брас — маглі сапернічаць з Дзвінам.
       Але яны не падабаліся Дрыве.
       — Толькі самы харобры стане маім мужам, — сказала Дрыва.
       Сноў і Снуд вырашылі, што Дрыве падабаецца Брас. Яны задумалі забіць Браса.
       Доўга чакалі такога моманту. I вось аднойчы ім стала вядома, што цёмнай ноччу Брас павінен ісці ў замак Дзвіна. Князі падпільнавалі Браса і забілі яго.
       Цяпер нехта з іх можа стаць абраннікам прыгажуні. Сапернікі пачалі біцца.
       Снуд перамог і забіў Снова, але і сам памёр ад ран. Раніцой іх знайшлі пад гарою. Тым часам людзі даведаліся, што Снуд і Сноў забілі не Браса, а яго слугу Беранса.
       Брас усё зразумеў і пайшоў у замак да Дзвіна.
       — Калі не аддасі мне Дрыву, — сказаў ён старому Дзвіну, — я вазьму яе сам.
       Пачула гэта Дрыва і кінулася ў Дрывяты. Смерць дачкі не перажыла Друя. Яна ўтапілася ў Друйцы. Памёр ад гора стары Дзвін. Тады забраў Брас замак і стаў кіраваць горадам. А гораду далі імя Браслаў.
    
    
    
    Валожын
    
    
     ЗВільні ганялі ў Мінск валоў прадаваць, а ў Валожыне рабілі папаску, бо быў там вялікі лес...
       Таму і назвалі Валожын, або Валыжэнь: валы жэнь! Гані валы, значыць.
    
    Пра ДавыдГарадок
    
    Д авыдГарадок — паселішча вельмі старажытнае.
    «Гарадок Давыда»! Чаму ён так называецца і хто быў Давыд? Паводле старадаўняга падання, гэта нейкі ятвяжскі князь, які
    
    перайшоў у хрысціянства. Ён пабудаваў на гары, на востраве ракі Гарыні, замак і горад, які да нашых дзён носіць яго імя.
    
    * 99 *
    
    7*. Зак. 3433
    
    Адкуль Івянец
    
    ІГглыбокай старажытнасці адна вельмі багатая княгіня, невядома адкуль праязджаючы праз Івянецкую мясцовасць, уг^эазла разам з брычкай і коньмі ў невялікай балоціне... Людзі навокал не жылі, і таму ратаваць не было каму. Княгіня, бачачы немінучую пагібель, прыйшла ў роспач і ў той самы час убачыла недалёка прыгожую жанчыну, што пляла вянок з кветак.
       — Як мне выратавацца ад няшчасця? — запыталася княгіня ў жанчыны.
       — Згадзіся насяліць гэту мясцовасць народам — выратуешся, — сказала жанчына.
       —    Згодна, — адказала княгіня.
       Коні яе адразу выйшлі з балота, нібы з ручая не адчуваючы ніякага цяжару.
       Тады княгіня запытала ў жанчыны, як назваць гэта месца.
       —    Ці бачыш у маіх руках вянок?
       —    Бачу, — адказала княгіня.
       —    Дык назаві новае месца Івянцом, — сказала дзіўная жанчына і знікла.
    
    Адкуль Капыль
    
    Даўно гэта было. Многа соцень гадоў таму на месцы Капыля стаяў замак багатага князя. Непадалёку ад замка цякла рэчка, якая разлівалася шырокім возерам каля княжых палацаў. У князя была адна дачка, ды такой прыгажосці, што князь надзвычай ганарыўся ёю і не дазваляў, каб на яе пазіралі простыя людзі. Князёўна жыла ў святліцы, якая была ў высокай замкавай вежы. Адтуль яна магла пазіраць праз вакно на навакольны свет, любавацца хараством палёў, лесу, ракі. Звалі князёўну Паліна, або проста Поля.
        Аднойчы, летам, каля замка з’явіўся малады пастух, які вельмі хораша іграў на дудачцы, якую ён сам і зрабіў. Князёўна пачула дзіўную песню дудара і вельмі зацікавілася музыкам і яго ігрою. Яна пераапранулася ў сялянскую дзяўчыну і непрыкметна выйшла з вежы і прыбегла на бераг возера, дзе пастух пасвіў свой статак. Тут яна ўбачыла прыгожага юнака, які, угледзеўшы прыгажунюдзяўчыну, не мог адвесці вачэй ад яе. Ен адразу пакахаў яе, як толькі ўбачыў, і зайграў так, што ўсё навокал было за
    
    # 100 %
    
    чаравана тою ігрою. Коля (так звалі пастуха) дамовіўся з Поляй, што ноччу як толькі ўзыдзе месяц, яны будуць катацца на чоўне па возеры.
       Князь быў у паходзе, і яны так сустракаліся некаторы час. Вярнуўшыся з паходу, князь даведаўся аб сустрэчах закаханых. Князёўну замкнулі ў вежы. Бацькі яе меркавалі выдаць замуж за багатага прынца. I вось у канцы лета ў цёмную рабінавую ноч, калі палыхала навальніца і бушавала возера, пастух падплыў на чаўне па возеры да самага замка і на жалейцы падаў голас сваёй каханай. Князёўне ўдалося выбрацца з вежы, і маладыя людзі кінуліся наўцёкі. Стража падняла шум. Князь падняў на ногі ўсю чэлядзь, каб злавіць уцекачоў. Ен убачыў дачку і пастуха на чаўне сярод хваль, калі возера асвяціла бліскавіца. I зноў усё знікла ў непрагляднай цемры. Малапамалу навальніца прайшла, а як стала зусім светла, на возеры нікога ўжо не было.
       Возера паглынула ўцекачоў. Тады ў роспачы бацька пракляў і возера, і рэчку, якія ў той самы момант праваліліся ў зямлю. Месца гэтае пасля таго сталі клікаць па імені закаханых: Колі і Полі — КоПоль, а пазней Капыль, ды так і засталося — Капыль. I сёння Капыль.
    
    Як узніклі Клімавічы
    
    3
    
    далёкага Пецярбурга трапілі да нас нейкія вяльможныя паны, можа, нават сам цар. Ездзілі тады ж яны не машына
    
    мі, а ў карэтах. Трапілі яны з карэтаю ў наша балота і загрузлі. Ніяк не маглі самі выцягнуць карэту з гразі.
       Жыў там толькі адзін чалавек з сям’ёй. Звалі яго Клім. Пачуў ён, што паны загрузлі, і пайшоў іх ратаваць. Запрог ён валы, прывязаў вяроўкаю карэту і выцягнуў яе. Узрадаваліся паны. Загадаў тады цар пабудаваць горад і назваць яго Клімавічы.
    
    
    Лунінец
    
    
    аша сяло старэйшае за горад. Ад Луніна і Лунінец паходзіць. Сяло Лунін з даўніх часоў вялікае. Жыхароў тут заўсёды было «богато», а на месцы горада Лунінца нічога не было. Ніхто там не жыў. Толькі дзікія качкі плёскаліся ў лужыне. Неяк адзін з жыхароў Луніна аддзяліўся ад сваякоў. Пасяліўся ён якраз там, дзе цяпер горад. Пабудаваў сабе хату, узараў зямлю,
    
    
    * 101 #
    
    пасадзіў сад, наладзіў гаспадарку. Неўзабаве яго сядзібу пачалі называць Лунінцам, бо там жыў лунінец, чалавек з Луніна.
       Час ішоў, патомства Лунінца павялічвалася. Унукі і праўнукі будаваліся па суседству, жылі побач. 3 хутара вырасла акружаная лясамі вёска, за якой назаўсёды захавалася назва Лунінец, як памяць пра яе заснавальніка, першага перасяленца з Луніна.
    
    
    Стоўбцы
    
    
    На тым месцы, дзе цяпер Стоўбцы, калісьці быў лес. У ім нейкі князь пабудаваў манастыр, і доўгі час там жылі манахі. Аднаго году яны ўсе памерлі ад чумы. Манастыр апусцеў, разбурыўся. А на тым месцы ўкапалі тры стоўбікі ў знак таго, што нельга сяліцца.
       Але прайшоў час, і па загаду князя тут пачалі пасяляцца людзі. Яны знайшлі закапаныя стоўбікі, якія называліся стоўбцамі.
    
    
    Адкуль Узда
    
    Пад Койданавам беларусы разбілі татараў, а сам татарскі атаман Кайдан уцёк. Але беларусы дагналі яго там, дзе цяпер
    Узда стаіць, і ранілі. Падаючы з сядла, Кайдан ухапіўся за ўзду свайго каня і сказаў:
      —    Вось дзе напаткала мяне смерць.
      На тым месцы пачалі будавацца людзі, і пасяленне тое назвалі Узда.
    
    * * *
    
    Аяшчэ расказваюць, што даўнодаўно, калі тут яшчэ нічога не было, праязджаў неяк рускі цар і згубіў залатую ўзду. Яго слуга, шукаючы тут залатую ўздзечку, ездзіў на кані то ў адзін бок, то ў другі. А чалавек адзін, бачачы гэта, спытаўся ў конніка, чаго ён шукае. I той кажа, што шукае залатую ўзду. Вось ад таго быццам наша мястэчка і завецца Узда.
    
    
    Налібакі
    
    
    Непадалёку ад мястэчка Налібакі, каля вёскі Клецішча, яшчэ да рэвалюцыі быў завод. Належаў завод, кажуць,
    
    
    ^ 102 #
    
    нейкай немцы. Тут здабывалі балотную жалезную руду і плавілі яе ў адмысловых печах. Вугаль рабілі з дрэва. Працаваць было цяжка. Вакол пушча, непраходныя балоты. Для прамывання руды патрэбна вельмі шмат вады. Карысталіся балотнай. А чыстую ваду на завод прывозілі ў баках. Кожную раніцу з упраўлення загадвалі камунебудзь з мясцовага насельніцтва наліваць бакі вадой: