• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       Але і на Машэку прыйшла пагібель. Чаго не маглі зрабіць сотні людзей, зрабіла адна жанчына. Аднойчы па дарозе праз лес ехала плеценая васьміконная брыка, у якой сядзеў малады мужчына з прыгожай жанчынай. Раптам з’явіўся Машэка зза вялізнай яліны, у адзін міг спыніў брыку і адправіў на той свет кучара, так што той і азірнуцца не паспеў. Убачыўшы, што тут не да жартаў, мужчына, што сядзеў у брычцы, выхапіў шаблю і з усяго размаху ўдарыў Машэку па галаве, але шабля пераламалася аб стальную шчэць, а мужчына прырос да свайго месца ад аднаго ўдара разбойніка. Але глянуўшы на жанчыну, Машэка аслупянеў.
       Ен пазнаў у ёй старую знаёмую. Яна, не прыняўшы кахання Машэкі, прымусіла яго пасябраваць з буйным ветрам. Калі прайшло здзіўленне, Машэка ўзяў у свае лапы паўмёртвую ад перапугу прыгажуню і аднёс у сваё логава. Тут яна апрытомнела, адразу зразумела сваё становішча і склала план, як бы звесці са свету вылюдка. Яна прыкінулася лагоднай, так што разбойнік цалкам паверыў ёй. Аднойчы ён бестурботна заснуў пры ёй крэпкім сном. Яна асцярожна дастала вялізны нож — і кроў палілася ракой з перарэзанага горла вылюдка. Зрабіўшы гэту справу, прыгажуня неяк выйшла на дарогу, прыйшла да сваіх і паказала ім праклятае месца, дзе з вялікім ганьбаваннем закапалі таго людаеда і назвалі гэтае месца магілай льва.
       Недалёка ад таго месца знайшлі вялікі бугор ці гару, якая ўся была абліта крывёю і ўсыпана касцямі нявінных ахвяр Машэкі.
       Пасля Машэкі тут было яшчэ шмат разбойнікаў, дзеля знішчэння якіх мясцовыя ўладарыкнязі прызначылі тое месца для высылкі злачынцаў. Злачынцы паволі вырубілі лес і праз гэта прагналі разбойнікаў. 3 цягам часу на тым месцы быў заснаваны горад, які, ці то ад мноства магіл забітых разбойнікамі людзей, ці ад магілы льва Машэкі, назвалі Магілёвам.
    
    
    
    Нарач
    
    
        гушчары старых бароў, як сляза, упаўшая з неба, блішчэла 1 вялікае возера. Вельмі прыгожым яно было. Расказы пра яго чароўнасць ішлі ад паселішча да паселішча і нават у далёкія
    
    краіны заходзілі.
    
    
    # 78 #
    
       А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, што прыляпілася да аднаго з берагоў возера, жыла дзяўчынасіраціна па імені Найрыта, а аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касой абкручвалі галаву. Іолас у яе быў высокі і гучны.
       Бывала сядзе на беразе пад разлапістым клёнам, дзе збіралася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае. Спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляціць над пабярэжжам. У гэты час і птушкі спынялі свой спеў. Людзі забываліся пра сваё гора.
       Аднойчы, калі Нара спявала, праязджаў вёскай пан, стары ўдавец. Пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніць каня. Слухаў, слухаў і сказаў Нары: «Прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі. Табе толькі спяваць у маіх пакоях».
       — Кепская з мяне будзе служанка, — прамовіла Нара.
       — Ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй, — зазначыў пан.
       Вакол Нары сядзелі на зялёнай мураве хлопцы і дзяўчаты. Адзін з іх, чарнявы хлопец, падыйшоў да пана.
       — Гэта мая нявеста, — сказаў ён, — а пан няхай сярод паноў жонку шукае.
       — Ці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ? — успомніў пан, чырванеючы ад злосці. I залямантаваў: «Узяць яго!»
       Прыслужнікі звязалі Андрэйку і павезлі ў маёнтак. Больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час пасля гэтага здарэння пан зноў прыехаў да Нары даведацца, ці згодна яна да шлюбу. Дзяўчына зрабіла выгляд, што згадзілася. Тут жа дамовіліся пра вяселле.
       Надышоў гэты дзень. Злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў жалобныя песні. Нара ехала на фурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак. Сустрэлі яе служанкі. Завялі ў панскія пакоі і апранулі ў шлюбнае адзенне. I Нара выйшла такой прыгажуняй, што ні пяром апісаць, ні ў казцы расказаць. Пакланілася яна пану ды папрасілася перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях. Пан згадзіўся. Ходзіць ён па дварэ, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае.
       А Нара тым часам з пакунка дастала смалякі ды падпаліла пакоі адзін за другім. I калі шугануў чорны дым з вакон, а па даху заскакалі чырвоныя языкі полымя, выскачыла праз вакно і на сваёй фурманцы, паганяючы каня, паехала ў вёску. Прыйшла на тое месца, дзе з Андрэйкам часта сустракала ўсход сонца, прыхілілася да клёна і горка заплакала.
    
    ^ 79 ^
    
       Да тут пачуўся конскі тупат. Прыехалі панскія служакі. Бегалі паўсёй вёсцы. Людзей бізунамі білі. Дапытваліся, дзе Нара.
       —     Вось яна, — закрычаў адзін з іх.
       —    Жывую не возьмеце, — крыкнула ворагам дзяўчына і кінулася да возера.
       Цёмныя хвалі з белымі грабянямі ішлі адна за другой, а на беразе калыхаўся човен. Той човен, у якім Нара з Андрэйкам не раз каталіся. Спрытна і ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен.
       —    Я адпомсціла, пан, за Андрэйку за яго бацьку і за ўсіх тых, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку — прашаптала Нара.
       Ад злосці панскія служакі кінулі гуслі ў возера. А човен адплываў усё далей і далей, потым зусім знік у хвалях. Усю ноч бушавала возера. Стагналі хвалі...
       3    таго часу і назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны. Да нашых дзён дайшла назва Нарач.
    
    Пра возера Баторына
    
    Раней Мядзель быў вельмі вялікім горадам, які цягнуўся ад цяперашняга Мядзеля аж да Волачка. Горад быў багаты і меў тарговыя шляхі. Са сваім войскам, для захвату Мядзеля, рушыў князь Батурын. Каб хутчэй дайсці да горада, ён павёў сваё войска не вакол возера, а напрамую праз возера. Але чужынцаў чакала вялікая бяда. Калі войска дайшло да сярэдзіны возера, раптам лёд праламаўся, і возера пад лёдам схавала ўсё войска князя Батурына, разам з ім самім. Hi адзін воін не дайшоў да горада. 3 гэтага часу возера носіць назву «Батурына». Яна дайшла і да нашых дзён. Яшчэ і цяпер рыбакі часта выцягваюць з возера каскі чужынцаў.
    
    
    * * *
    
    Непадалёку ад Мядзеля знаходзіцца возера Баторына. Раней яно не мела ніякай назвы. Але старыя людзі ведаюць легенду аб тым, як гэта возера пачало называцца Баторынам.
       Гэта было ранняй вясной. Польскі кароль Стэфан Баторый уцякаў са сваім атрадам з Масквы. Дарога ішла праз возера. Лёд на возеры быў ужо слабы, і ўвесь атрад патануў у возеры. Пасля гэтага возера і сталі называць Баторынам.
    
    
    ^ 80 ^
    
    Адкуль Рубеж
    
    Пра войны тыя нам дзяды расказвалі, ну а ў кніжках можа і ні так, як мы знаім. Тут і шведы былі, і палякі, і французы, ну, усіх іх і пабілі. Во, можа слыхалі, тут недалёка Рубеж, дак то шчэ ад татар. Прышлі яны і сталі супроць нашага войска. A paHeft дак перш біліся князі ці багатыры, а за імі ўжо войска. Вышлі на поле татарын і рускі, біліся конныя, потым пешшы, ну ніхто не пераможа. На другі дзень, аддыхнуўшы, зноў сышліся. I зноў таксама ніхто не пабядзіў. Так і прастаялі сем дзён, пакуль не знайшоўся такі малады хлопец, што як схапіў таго татарына, да як кінуў яго вобземлю, так і ўбіў. А за ім і ўсё войска на татар пайшло, пабілі іх многа, каторых пабралі да паразганялі.
       Дак ад таго і Рубеж завецца, што доўга на ім стаялі. А ў капцах недалёка татары закапаны.
    
    
    Сож і Дняпро
    
    Оярод глухіх пушчаў, цёмных бароў, на прыгорку, стаялі калісь старыястарыя палацы вялікага валадара, сівога старога Рыдана. 3 канца ў канец зямлі называлі Рыдана багацеем з багацеяў, а над усім багаццем славілася схаваная за дванаццаццю дзвярамі, дванаццаццю замкамі залатая Рыданава карона. Як адмыкалі замкі, адчынялі дзверы і выносілі тую карону, то, калі на свеце была ноч, яна днём станавілася, а калі была зіма, то перамянялася ў лета — так зіхацела дарагое каменне на залатой Рыданавай кароне.
      Зайздросцілі суседнія валадары і князі Рыдану і пастанавілі здабыць карону. Зазвалі варажбітоў і знахароў і загадалі ім прыдумаць, як украсці карону з Рыданавага скарбца.
      Варажбіты і знахары думалі тры дні і тры ночы і прыдумалі разрыўтраву якой, калі дакрануцца замкоў то самі адчыняцца, ды сонтраву, зярняткамі якой калі пасыпаць, то ўсё жывое наўкола засне. Прыдумаўшы гэта, паслалі злодзеяў красці залатую Рыданаву карону. Тыя, прыйшоўшы пад харомы, сыпнулі сонзелля, і ўся варта паснула; кранулі разрыўтравой замкоў, і замкі паспадалі. Тады ўзялі яны залатую Рыданаву карону і пайшлі назад.
      Устаў раніцой сівы Рыдан, падышоў да акна, ажно глядзь — уся варта покатам спіць, увесь народ у сне беспрабудным валя
    
    
    ^ 81 ^
    
    ецца. I зразумеў стары адразу, што няма ў скарбцы ў яго залатой кароны. Падышоў ён тады да звона, ударыў раз, ударыў два, і прачнуліся два Рыданавы сыны: Сож і Дняпро.
       Павярнуўся бацька да Дняпра і кажа:
       — Вазьмі, сынок, сталёвую зброю, каваны меч і бяжы садамі, лугамі аж да скалістых гор, дагоніш цікунцоў з каронай.
       Схапіўся Дняпро і чым хутчэй пабег, а Сож застаўся пры бацьку.
       Сеў на залаты пасад стары Рыдан і кажа сыну:
       — Прылажы, сынку, вуха да зямлі, паслухай, ці бяжыць Дняпро? Прылажыў Сож вуха да зямлі і кажа:
      —  Бегма бяжыць і не стаміўся яшчэ.
       I другі раз кажа бацька:
      —    Прылажы, сынку, вуха да зямлі, паслухай.
       Прылажыў сын вуха да зямлі і кажа:
      —    Бяжыць, але ўжо цяжка дыхае — шум зямлёю ідзе.
       I трэці раз сказаў бацька паслухаць сыну. Сын прылажыў вуха да зямлі і кажа:
      —    Гул зямлёй ідзе і крык вялікі.
       Тады ўстаў Рыдан з пасады і кажа:
      —    Бяжы ж ты, сынку, імхамі, балотамі на падмогу яму, бо сам адзін не праб’ецца ён праз скалістыя горы.
       Пусціўся Сож імхамі, балотамі на падмогу брату, а стары бацька застаўся чакаць сыноў.
       Доўга чакаў стары. He дачакаўся, з маркоты вялікай пачаў плакаць:
      —    Бадай нам, дзеткі мае, слязамі разліцца. — Ды ўлучыў ён такі момант, што сапраўды разліліся слязамі браты і стары бацька: у рэкі ўсе трое змяніліся.
       Дняпро плыве садамі ды лугамі, Сож — імхамі ды балотамі, a Рыдан — у свет вочы.
    
    Паходжанне ракі Віліі
    
    Было тое так даўно, што нашым дзядам і прадзедам іх дзяды і бабкі апавядалі гэтую гісторыю, як даўніну даўнюю, даўно
    
    забытую.
       У слаўнай зямлі ў барысаўскай, каля вёскі Шыляны, цягнуцца вялізныя Шылянскія, або Кравецкія, балоты. 3 балот тых выцякае зпад каменякрэўца рэчка Вілія.