• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
    ^ 82 #
    
       У вёсцы Шылянах жыў калісь кравец Сцяпан. Слаўны то быў на ўсю Барысаўшчыну здольнік. Шыў ён панам вяльможным бармы і саеты, князям харобрым дарагія шаты з грызетаў, павалок грэцкіх і аксамітаў венецкіх, сялянам маламожным — світкі і жупаны.
       Багата жыў Сцяпанкравец і пашану меў у людзей, а невясёлы быў: моцна білася сэрца маладое, што хоць і багаты, і малады, і прыгожы сабою, а няма ў яго жонкікрасы. Устане хмарны Сцяпан, хмарны за работу бярэцца і хмарны спаць ляжа. I не таму хмарны хадзіў Сцяпан, што не было дзяўчат маладых, гожых, ахвочых за яго замуж пайсці, а таму, што адзіная любая дзяўчынакраса ад яго ўцякае, а сустракаючыся, вочкі сінія ў зямлю патупляе.
       Мовіць, бывала, Сцяпан да яе слова ласкавае, а яна загарыцца, як макаў цвет на зары, ды маўчыць. I як жа тут малойцу добраму не тужыць, не хмарыцца, калі сэрца гарыць, як нарог у горне, дабелу распалены, і стукае ў грудзях, як молат па кавадле, а палёгкі яму няма ніякае.
       Хмарыцца Сцяпан, бо праўды не ведае. He ведае таго, што любка яго, у буйных думах калыханая, гэтаксама, як і ён да яе, да яго ўсім сэрцам хінецца, як хмялінка да тычынкі цягнецца, ды сарамлівасць дзявочая няволіць нябогу на Сцяпана ўзірацца, уздыхаць па ім у ночы майскія, цёплапарлівыя, паглядаючы зпад бярозкі касістае на месячык бледны.
       Ох, і гожа ж была Сцяпанава нябога Ульяна, якую за рост высокі, стан перагібісты ды за белы тварык людзі Вельянай празвалі.
       Доўга цярпеў сваю муку Сцяпан, але далей цярпець сілы не стала, і не стрываў, гаротны.
       Раз апоўначы выйшаў Сцяпан у поле чыстае, стаў на крыжовых дарогах і прызваў да сябе сілу цёмную.
       Калі настаў дзень, доўга шукалі людзі Сцяпана ў будынках, у полі і ў лесе. Здзівіліся, убачыўшы на месцы роўнага поля велізарную лагчыну. Ідучы лагчынаю, знайшлі каля крыжовых дарог скамянелага Сцяпана.
       Як учула Вельяна, што Сцяпан абярнуўся ў камень, пабегла непрытомная ў поле і, абняўшы рукамі камень, прыпала да яго і залілася горкімі слязамі.
       Плакала яна дзень, плакала ноч, а з усходам сонейка, чуць золак на ўсходзе займаўся, сканала, а са слёз яе зпад каменя прабілася крыніца.
    
    ^ 83 #
    
       Разлілася крыніца па ваколіцы, затапіла ўвесь абшар, дзе ўвагнуўшыся была зямля, ператварыла тую нізіну ў непраходнае балота, якое завуць Шылянскім, або Кравецкім, і паплыла ў свет рэчка празрыстая, прыгожая, як і сама Вельяна калісь была.
       Рэчку гэтую адразу ў памяць Вельяны Вельяй назвалі і гэтак завуць дагэтуль, толькі людзі, не ведаючы ўсёй гісторыі, перайначылі крыху яе праўдзівае імя, завучы Віліяй.
    
    
    Як нарадзіліся Нёман і Лоша
    
    
    
    
    ра Нёман расказваюць так. Даўно гэта было. Недалёка ад вёскі Забалацце, што на нашай Уздзеншчыне, зпад вяліка
    
    га лазовага куста выбілася крынічка. Вада ў ёй была халодная, як лёд, а чыстая, як дзявочая сляза. Вада тая ўсё прыбывала, большала, аж пакуль не пабегла па двух ручайках. Так вось нарадзіліся рэкі Нёман і Лоша.
       Нёман быў шчыры і крэпкі хлапец, а Лоша ціхая, лянівая і хітраватая дзеўка. Яшчэ больш падужэўшы, Нёман аднойчы сказаў Лошы:
      — Раздолля трэба мне, волі захацелася. Буду як мага прабі
    
    вацца да мора.
       Нічога не сказала на гэта Лоша, толькі сама сабе надумалася навыперадкі бегчы з Нёманам і першай выскачыць к мору.
       Назаўтра, яшчэ не развіднела, яна ціхенька ўстала і пайшла па нізінах ды па далінах да мора.
       Прачнуўся Нёман, угледзеў, што Лошы няма, ну й кінуўся наўздагон, не разбіраючы дарогі, напрасткі.
      3 таго часу ён так і ляціць, паспяшае да мора, магутны і шырокі, а Лоша плыве сабе ціха, хаваючыся ды туляючыся па кустах і нізінах.
    
    * * *
    
    Кажуць, нібы нейкі даўні князь Віт, ці Віток, праходзіў са шматлікім войскам праз лясы цяперашняй Лошніцы. Яго ўначы заспела моцная бура, і ён загадаў сваім воінам расчысціць лес і зрабіць начлег на высокай гары каля ручая.
       I нібы воіны выкапалі на вяршыні гары яму, абклалі яе шкурамі і зрабілі Віту ложа.
       Ад таго гару назвалі Ложніцаю, а ручай ці рэчку Ложай, або Лошай.
    
    
    ^ 84 ^
    
       Лошніцкія старажылы ўказваюць месца начлегу каля рэчкі Лошы, на гары, што за могілкамі, яно і цяпер завецца Вітагор’ем.
    
    Нёман і Лоша
    аж
     Даўнымдаўно, тысячы гадоў таму зпад вялізнага каменя, дзе б’е крыніца, нарадзіўся славуты асілак. Яго назвалі Нёманам. Жыў сярод лясоў дрымучых, лугоў шырокіх. Прыгожы, працавіты. Прыродзе, і людзям, і ўсяму жывому дабром плаціў. У суседстве жыла Лоша. Гультаяватая, ляжала ў цяньку, сабою любавалася. Нікому ад яе не было ні радасці, ні карысці. Лоша часта заглядала да свайго суседа. За маўклівасць называла яго Неманцом.
       Цяпер ніхто не ведае, што Нёману спадабалася тая красуня. Адно вядома — было вяселле. Гуляла на ім уся жаніхова радня: і Сула, і Уса, і Уздзянка, і Шчара... Каго толькі тут не было! Пілі, балявалі, маладым шчасця ды добрай долі жадалі.
       Скончылася вяселле, пачаліся будні.
       Зноў Нёман не ведаў ні дня, ні ночы. Паіў, карміў, туліў усіх, хто да яго гарнуўся: і чалавека, і звера, і птаха, і рыбу, і жыўнасць усякую. Цешыў сваім люстэркам водным прыбярэжныя лясы, палеткі, лугі, на сваіх магутных грудзях насіў чоўны, ганяў плыты.
       He раз запрашаў на шырокую прастору і сваю красуню ненаглядную. Толькі тая была абыякавая, халодная да ўсяго, паранейшаму не хацела дзяліць са сваім волатам нягоды і радасці.
       He да душы было такое жыццё Нёману. Аднойчы цёмнай ноччу кінуўся ўпрочкі. Стараўся замесці след: там пад паплавам прабяжыць, там, дзеля перадыху, вынырне плёсам, тоняй, азярынкаю, а потым зноў схаваецца. I толькі там, дзе цяпер Забалацце стаіць, асілак у адкрытую пайшоў да мора.
       Прачнулася Лоша, а Нёмана няма. Пачала даганяць уцекача, ды не ў той бок кінулася. Па далінах ды па нізінах бегла. Ажно сіл не ставала, дый не ведала, куды далей падацца. Гукалаклікала на дапамогу, але ніхто не прыйшоў — ні Пціч, ні Бярэзіна, ні Свіслач... Толькі Выня паспачувала ropy сваёй сяброўкі. Выбеглі яны ўдзвюх да груда пясчанага, дзе сягоння Пясочнае, і ўбачылі: Нёман праз долы і лясы дарогу сабе пракладае. Хвалямі горкіх слёз кінулася Лоша ў абдымкі да свайго асілка: адчула, што жыць паранейшаму, ды яшчэ адной заставацца, не варта — знікнуць
    
    
    ^ 85 *
    
    можна. Пачала дапамагаць Нёману. 3 часам і людзі не абмінулі яе стараною: паблізу пачалі будавацца. Так нарадзіліся вёскі Лоша, Мрочкі, Перавоз, Сасноўка, Рачыца, Пясочнае.
       Нёман ніколі не забывае родныя мясціны. Кожную вясну, кожную восень дажджлівую вяртаецца да маці сваёй — крынічкі, якая цячэ зпад вялізнага каменя. Вяртаецца сюды, каб сустрэцца са сваёй Лошаю, са сваёй маладосцю...
    
    Пра возера Свіцязь
    
    Калісьці ўладаром возера быў мірскі князь. I вось ён задумаў даведацца, ці праўда, што на дне возера стаіць затоплены горад Свіцязь, як гэта гавораць у народзе.
       Рыхтаваўся ён тры тыдні. Пабудаваў вялікі карабель, сплёў невад, паклікаў ксяндза. I вось, калі закінулі невад і пачалі выцягваць яго, то быў ён лёгкі. Рашылі, што нічога няма. Але, калі выцягнулі апошняе крыло, убачылі ў нераце цудоўную дзяўчыну з белым тварам, доўгімі распушчанымі валасамі. Адны ад здзіву анямелі, другія кінуліся ўцякаць. Тады дзяўчына загаварыла голасам, падобным да голасу ручая, які бег у гэтае возера:
       — Вы задумалі дзёрзкую справу, парушылі спакой возера. Але я раскажу вам пра яго. На тым месцы, дзе сёння возера, стаяў некалі горад. Князь, які валодаў горадам, быў у хаўрусе з навагрудскім князем Міндоўгам. Аднойчы напаў на Навагрудак з магутным войскам суседні цар. Князь разам са сваёй дружынаю паехаў на дапамогу Міндоўгу. У горадзе засталіся старыя, жанчыны, дзеці і сярод іх прыгожая князева дачка. Магутнае войска Міндоўга і княскае войска разбілі, і ворагі падышлі да горада Свіцязя. Тады перад князёўнай з’явіўся аднекуль стары і сказаў, што ператворыць горад у возера, а людзей у кветкі. Горад сапраўды адразу пачаў знікаць, а на месцы яго разлілося возера, па якім плавалі цудоўныя кветкіцары.
       Расказаўшы гэта, дзяўчына знікла. Больш яе ніхто ніколі не бачыў. Як успамін пра гэта, кожную вясну цвітуць на возеры кветкіцары.
    
    * * *
    
    Жыхары горада Свіцязя мелі такую негасцінную завядзёнку, што ніколі не дазвалялі начаваць у ім падарожнікам. Раз прыйшоў туды стары калекапрахожы і папрасіўся да беднай
    
    ^ 86 ^
    
    жанчыныўдавы з дзіцем пераначаваць. Яна не хацела пускаць яго, наракаючы на сваю беднасць, і яшчэ баялася суда суседзяў. Але стары расчуліў яе, даў ёй тры зярняткі жыта, і калі яна іх змалола, дык выйшла тры чвэрці мукі. Здзіўленая цудам жанчына нарэшце пусціла яго ў хату. Стары пераначаваў, а на другі дзень жанчыну за непаслушэнства закону жыхары хацелі пакараць. Стары заступіўся за яе, але, разам з тым, за такі нядобры звычай вырашыў пакараць усіх жыхароў Свіцязя. Загадаў жанчыне ўзяць на рукі сваё дзіця і ісці не аглядаючыся з горада, які зараз жа, сказаў, затопіцца вадой. Толькі яны выйшлі за браму, як горад пачало заліваць. Жыхары ўзнялі плач, енк, а жанчына, што выйшла з горада, з цікаўнасці азірнулася. За тое, што не паслухалася старога, яна ператварылася ў камень.
       I цяпер гэты камень стаіць у возеры недалёка ад берага, нагадваючы жанчыну з дзіцем на руках. Кажуць, што калі хто даплыве да каменя і дакранецца яго рукою, то з каменя выступае кроў.
    
    * * *
    
    Даўно гэта было. Тое, што вам раскажу, чула я ад свайго дзядулі. Пан Незабытоўскі, якому належала возера, захацеў даведацца, ці глыбокае яно. Часта выязджаў ён на сярэдзіну, прывязваў да матузка груз і апускаў у ваду, каб дастаць дно, але так ніколі і недастаў.
       Вельмі цікавіла яго і тое, адкуль ідзе вада ў возера. Вось ён і загадаў сваім сялянам выкапаць два каналы, каб спусціць з возера ваду. Адзін канал выкапалі ў бок вёскі Валеўка, ён злучыў возера з ракой Неўдай (якраз у тым месцы, дзе быў млын), а другі — у бок вёскі Парэчча, да рэчкі Моўчадзь. Вада так пайшла па каналах, што ў вёсцы Валеўка затапіла некалькі хат.
       Пасля гэтага пану прысніўся сон, нібы прыйшла да яго ў абліччы дзяўчыны Свіцязь і, грозна глянуўшы, сказала, што зможа ён дастаць дно толькі галавой, а калі будзе чапаць возера, то яно затопіць усё на сем міляў вакол. Пан спужаўся і загадаў засыпаць каналы.