Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
— I серада й пятніца — добрыя дзянькі. Мы іх і шануем.
— He, але каго ты любіш больш, Сераду ці Пятніцу?
— Мы больш любім нядзельку, бо гэта свята.
— А з нас каго больш?
— У сераду ўсё ядуць, а ў пятніцу не прадуць, не аруць.
Пабачылі Серада ды Пятніца, што ад хітрага мужыка нічога не дапытаешся, плюнулі дый пайшлі далей. Мужык ад’ехаў трохі, азірнуўся дый кажа:
— Яшчэ пытаюць, каго мы больш шануем. Абедзве голадам мораць ды яшчэ пашаны хочуць. Той у пашане, хто нам есці дае.
# 57 ^
Паморак
Якое толькі ліха не даймае людзей! Бяда на бядзе едзе ды бядой паганяе. Пастаіш — бяда нагоніць. Пабяжыш — на бяду наскочыш. I жывеш, як той заяц: куды ні сунься — бядзе ў зубы. Шмат бяды ад Бога. To мароз памарозіць сады і гароды, збажыну ў полі, траву на сенажаці; то град паб’е ўсё, што ацалела ад марозу ці сіверу; то сонца смаліць, аж зямля гарачая, як прысак, хоць ты ў ёй пячы яйкі... А дасць Бог харошае лецейка — абавязкова ўсякія пошасці ці паморак нападуць на людзей і жывёлу. Тут ужо не абышлося без ліхіх чараўнікоў.
Вось як гэта здарылася ў адной мясцовасці. Была ранняя, вельмі гожая вясна. Кожную ноч ішоў ціхі, цёплы дожджык, a ўдзень свяціла яснае сонейка. Яно галубіла зямлю, нібы матуля сваё дзіцятка. Здаецца, пасадзі на полі малое, дык яно само вырасце, як гарбуз на гародзе. Бачаць людзі, што ўсё расце, як на дражджах. Настала лета. Абмінулі, дзякаваць Богу, навальніцы з градам. I так усё шчодра зарадзіла, што ўвосень хаваць не будзе куды. Толькі не радуюцца людзі багатаму ўраджаю. Так прывык селянін да бяды, што нават лішняе дабро яго палохае. Папаўзлі ад вёскі да вёскі чуткі, што хоць Бог даў шчодры ўраджай, але не будзе каму яго спажываць, бо набліжаецца паморак. Як самай жахлівай бяды спалохаліся людзі небывалага ўраджаю. Ходзяць засмучаныя, нібы ў ваду апушчаныя.
Мінула лета і аб’явіўся паморак. Спачатку ён касіў жывёлу, a потым і за людзей узяўся. У адным далёкім сяле таксама з дня на дзень чакалі бяду. А каб хвароба хутка не выкасіла іхняе сяло, людзі пачалі берагчыся. Нездарма кажуць: беражонага і Бог беражэ. Так і тыя людзі. Пайшлі яны ў лес, звалілі самую высокую хвойку, зрабілі з яе крыж, які саматугам прынеслі да сяла і паставілі на прыгорку, каб адусюль было відаць. Затым дзецюкі доўга церлі адзін аб адзін сухія ясеневыя брусы, пакуль не здабылі агонь. Людзі ўзялі гэты агонь у свае хаціны і ўжо не зводзілі яго. Каля крыжа і ў абодвух канцах вуліцы дзень і ноч палілі вогнішчы, каб паморак не мог пракрасціся ў сяло. Жывёлу загналі ў цёмныя лясы, на балотныя купіны. Парабілі там буданыкашары і пасвілі статкі да самай зімы. Раніцай і вечарам кожнага дня абкурвалі гаўяда тхарынаю: кінуць на вуголле кавалкі сушанай тхарыны, дый аб
*
Кашары — загоны для ўтрымання жывёл.
^ 58 #
курваюць жывёлу. Навокал такі смурод стаіць, аж насы ўсім разрывае. Ніякая хвароба ці пошасць не падкрадзецца.
Мінае восень, хутка замаразкі. Навокал паморак, быццам касою, косіць людзей і жывёлу, а ў гэтае сяло ніяк не можа ўплішчыцца. Тады ён пусціўся на хітрыкі: перакінуўся ў старую бабу і падыбаў глухою сцежкаю да сяла. Дагнаў яго па дарозе адзін чалавек, пытаецца:
— Куды ідзеш, бабця?
— У тое сяло, мой голубе, дзе няма паморку...
Здагадаўся чалавек, хто перад ім. Напалохаўся — аж дух заняло, але не разгубіўся. Набраўся адвагі і кажа:
— Хадзем разам, я пакажу табе дарогу.
Ішлі яны, ішлі, нарэшце падышлі да багністага балота. Далей трэба скакаць па кладках і бярвеннях.
— Ідзі, баба, першая, — кажа чалавек, — ды моцна трымайся за мой кій.
Паслухалася яна, пайшла. А чалавек — следам. Далёка не адышліся: спіхнуў чалавек старую ў багну. А месца выбраў паганае, глыбокае дна не дастаць. Утапіўся паморак і нават бурбалкі не пайшлі.
Пабег чалавек у сяло, расказаў усім, каго ён сустрэў. Давай людзі яшчэ пільней глядзець, каб не ўбіўся паморак.
Аднойчы паехаў з таго сяла дзядзька на балота па сена. Развяршыў стажок, кладзе сена на воз. Толькі вытаптаў драбінкі, a тут выходзіць з хмызняку страшэнны аднавокі дзед з доўгаю касматаю барадою. Зірнуў на яго дзядзька і жахнууся: такога страшнага дзеда яшчэ не даводзілася бачыць. Стары лыпнуў вокам і просіць падвезці яго да сяла.
Падвезці мне не цяжка... — кажа яму дзядзька, — але нашы людзі не пусцяць цябе. Яны вартуюць, каб у сяло не ўплішчыўся ліхі паморак.
— Ээ, мой даражэнькі, — усміхнуўся стары, — я хоць і бядняк, але нясу людзям шчасце, якое яны не маюць, пакуль жывуць на белым свеце.
— Якое ж тваё шчасце?
— А такое, якое будуць мець і багатыя, і бедныя, і здаровыя, і хворыя, якое зраўняе караля з апошнім жабраком...
Пачуўшы гэта, дзядзька адразу здагадаўся: нясе стары смерць. Толькі яна адна ўсіх раўняе, усім дае роўнае шчасце і царам, і мужыкам. Спалохаўся дзядзька — пазнаў паморка. Потым кажа:
Ну, дзеду, лезь на воз! А я цябе прыкідаю сенам мо хіба так завязу ў сяло.
# 59 *
Залез стары на воз, чалавек зацерушыў яго сенам, прыціснуў, каб не выпаў, жэрдкай, і паехалі яны да сяла. Нарэшце прыехалі на выган. Тут стаяла варта і гарэла вялікае вогнішча. Шапнуў дзядзька хлопцам, хто ў яго на возе. А тыя знарок галосна пытаюцца:
— Што вязеш, дзядзька?
— Дровы.
— Якія дровы? Гэта ж сена!
— Навошта пытаецеся, калі бачыце...
— А ў сене што?
— Як што, шышкі з ігліцаю.
— Гэ, дык ты над намі кпіш! Хлопцы, бярыцеся за воз, зараз паглядзім, што ён вязе.
Уперліся хлопцы ў воз, штурханулі яго з усёй сілы — шухнула сена проста ў вогнішча. Як выбухне агонь — вышэй за лес! А хлопцы кіямі варушаць сухое сена, дровы падкідваюць. Круціўся, круціўся паморак — не можа ўцячы. Спалілі яго людзі, так спалілі, што нават костачак не засталося.
Але нечысць у агні не гарыць. Спачатку згарэла, а потым зноў ажыла. Праўда, людзі з таго дня перасталі паміраць ад паморка, і жывёлу ён не чапаў. Мабыць, моцна напалохаўся злыдзень, як задалі яму вогненную лазню. Уцёк за сіняе мора, за высокія горы. Часам наведваецца ў наш край: парэжа трохі гаўяда, пакосіць людзей — і ўцякае хутчэй назад, баіцца, каб зноў не злавілі і не падсмажылі.
Трасца
Пайшоў аднойчы ўвесну чалавек па бярозавы сок. Напусціў паўнюткае вядро бярозавіку дый вяртаецца з лесу. Падыходзіць да вёскі, а каля дарогі на плоце нейкая худая паненка сядзіць і жаласліва просіць папіць.
Падаў чалавек ёй вядро. Толькі глытнула яна бярозавіку — знікла, як скрозь зямлю правалілася.
Здагадаўся чалавек, што гэта трасца была, пабег хутчэй дахаты. Пераступіў парог — пачалі калаціць яго дрыжыкі. Потым як узялася трасца трасці — ажно зубы ляскацелі.
Шэсць тыдняў біла небараку трасца, пакуль не памаглі добрыя людзі, што ўмелі суняць паганую пошасць.
# 60 #
Напасць
ёз чалавек у горад пшаніцу прадаваць. Сустрэлася яму па дарозе баба з кавальскім молатам на плячы. I просіць жаласліва:
— Падвязі, чалавеча, мой молат.
— Добра, падвязу.
Укінула баба молат на воз, а сама побач пешкі ідзе. Потым пытаеца:
— Скажы, гаспадарыку, а ці молішся ты Богу ад злой напасці?
— Навошта мне маліцца? — здзівіўся чалавек. — Яна і так да мяне не прычэпіцца.
— А ты маліся, дзетка, — няўхвальна заківала галавой старая, — бо пашкадуеш, што не маліўся...
Сказала так і залезла на воз. Едуць далей. Пад’язджаюць да горада, баба зноў пра сваё:
— А чаму ты не молішся ад напасці?
Маўчыць чалавек, а сам сабе думае: «Што з дурною бабаю гаманіць...» Яна ж не сунімаецца, зноў са сваім пытаннем лезе. Так дапякла, аж чалавек прыгразіў:
— Сядзі, калі сядзіш, бо папру з воза!
Нарэшце прыехалі на кірмаш. Выпраг гаспадар коні, паставіў каля воза, сена падкінуў. А баба не злазіць, сядзіць на мяхах з пшаніцай.
— Бяры свой молат ды ідзі, куды табе трэба, — кажа ёй чалавек.
А яна на ўвесь кірмаш:
— Ты чаго прывязаўся да майго воза? Прывезла твой молат, дык яшчэ лаешся!..
Усчалася сварка. Прыбегла паліцыя.
— Што тут здарылася?
Чалавек кажа, што ён падвёз бабу, а баба бубніць, што яна яго падвезла. Вядома, усе заступаюца за бабу, бо кавальскі молат не для жаночых рук. Хацелі ўжо гаспадара ў астрог валачы. Давай ён маліцца, хрысціцца і плакаць:
I не сніў, кажа, — і не думаў, што такая напасць прычэпіцца!..
Зарагатала тут баба і злезла з воза.
Глядзі, чалавеча, помні, што я па дарозе табе казала, бо завуць мяне — Напасць.
Сказала так і знікла, як скрозь зямлю правалілася.
^ 61 #
SASE
¹ ^iHS#^*
Халера
амая страшная халера была ў трыццатым годзе. Рады не маглі ёй даць. Што ні рабілі людзі, як ні сцерагліся, а яна рэжа ўсіх, быццам нажом.
Спачатку пайшлі чуткі, што дзесьці ў мястэчку халера скруціла мешчаніна і мяшчанку. Суседзі, каб уратавацца, запхнулі іх у глыбокую яму і закапалі жыўцом, а ўсе іхнія хатнія транты пакідалі ў рэчку. Вада разам з дабром вынесла за мястэчка і халеру. Паплыла яна ўніз па рацэ і давай касіць людзей па прыбрэжных вёсках. Усіх касіла, нікога не мінала. Ідзе чалавек у поле здаровы, быццам рэпа, а халера перапыніць яго ды як шасне! Пакачаецца, пакачаецца небарака — і дух з яго вон.
Але дзякаваць Богу аднаго дня наскочыла гадаўка на жаўнерамаскаля.
— Прылёг я на сенажаці адпачыць, — расказваў жаўнер потым людзям, — і, мабыцьтакі, задрамаў. Праз гадзінудругую прахапіўся, прадзёр вочы, гляджу, а каля мяне схілілася высокая, худая, як жэрдка, кабеціна, апранутая ва ўсё чорнае. Твар сіні, быццам курыны пуп. Вядома, спалохаўся я, аж мову адняло. Адразу здагадаўся, што за цётачка каля мяне спынілася. Потым думаю сам сабе: ці пан, ці прапаў! Падхапіў гадаўку на рукі — і папёр да ракі. Прывалок на высокі бераг рачны, а ўнізе глыбіня бездонная, чорны вір круціць. Бачыць чорная паненка, што я не жартую, давай прасіцца ды маліцца:
— Адпусці мяне! He губі! Больш я ніводнай душы не зачаплю!..
Хацелася мне боўтнуць яе, каб ажно бурбалкі пайшлі. А тады разважыў сам з сабою: «Якая будзе карысць, калі яе загублю? А як замест яе новае ліха зробіцца? Лепш адпушчу — не забудзе маёй навукі...»
— Добра, адпушчу цябе, — кажу ёй, — але пабажыся, што ніколі сюды не прыдзеш і не будзеш губіць людзей.