• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       Жывуць яны ў шчасці, што лепшага і не згадаць, год, другі і трэці, а далей — згадала Зязюля бацькоў, і захацелася ёй пераведаць іх, і просіць мужа:
       — Саколе мой ясны, пусці мяне дадому збегаць, бацьку ды маці пацешыць!
       Той хоць нехаця, але дазволіў і кажа:
       — Глядзі, Зязюля, не баўся, перад ноччу назад вяртайся, і як прыйдзеш на бераг, то клікні тройчы: «Якуб!» — і выплыве вуж вялізны, а ты не лякайся яго, бо то я буду і забяру цябе!
       Прыйшла гэта Зязюля к бацькам, а тыя радыя — не знаюць, як яе прымаці: на кут пасадзіўшы, белым пірагом ды салодкім
    
    # 37 *
    
    мёдам трактавалі. А Мляву, гледзячы на тое, яшчэ горш зло бярэ. Як толькі маці з Зязюляю засталіся самі ўдзвюх, стала маці пытаціся, дзе яна жыве, як і з кім, як яго зваці. Тая, бедная, вядома, як матцы, і выказала ўсё, а таго не ведала, што Млява пад дзвярыма ўсё чуе. Прагаварылі так да вечара і не агледзеліся, як стала цямнець.
       Тады бачыць Млява, што Зязюля да мужа збіраецца, сама, узяўшы тапор, чым дужа — на бераг і кліча:
       — Якуб! Якуб! Якуб!
       Ён, небарака, не распазнаўшы голасу, выплыў, а яна як трэсне тапаром яго па галаве, так напалам і рассекла, а сама наўцёкі. Счакаўшы крыху, прыбягае і Зязюля, але, знаць, сэрцам чуе нядолю, бо і губы пабялелі, і ручкі чагось трасуцца, а сэрца аж здалёк чуваць, як калоціцца. Стала на беразе і кліча:
       — Якуб! Якуб! Якуб!
       I жаласць бярэ яе вялікая... 3 той вялікай жаласці зрабілася яна птушачкай, і ляціць Зязюля на вярбу, з вярбы ў лес, і так з дрэва на дрэва ляціць і кліча:
       — Якуб! Якуб! Якуб!
    
    
    Пра зязюлю
    ІМ
         ылібылі брат і сястра. Брат быў вельмі бедны, а сястра — дужа багатая. Аднойчы пайшоў брат да сястры, каб хоць кавалкам хлеба дапамагла. Сястра скупая была, сказала, што ключы ад клеці згубіла. I пачала яна нібы шукаць ключы, а брат стаяў, стаяў пад акном, чакаў, чакаў і нарэшце не вытрымаў і пайшоў. На дарозе паваліўся і памёр ад голаду. Сястра зразумела, што зрабіла дрэнна, і стала клікаць брата:
      — Якуб, Якуб, вярніся, ключы знайшліся.
      Праз сваю скупасць яна зрабілася зязюляй і цяпер у весь час кліча:
      — Якуб, Якуб!
      Толькі чуваць:
      — Куку, куку!
    
    Як мы вучыліся
    
    
    Бацька наш памёр, пакінуў сям’ю з шасці душ. Працаваў я адзін — грузіў дровы на станцыі, а маці дома ўвіхалася каля астатніх пяці маленькіх.
    
    
    ^ 38 *
    
       Ніхто з нас не вучыўся.
       Блізка ад нашага дома была царква. Там non адчыніў школу. Звалі яе васкрэснай, бо займаліся па нядзелях, адзін раз на тыдзень.
       Маці аддала мяне ў гэтую школу. Там чыталі псалтыр, часаслоў; навука была — нікуды. Вучыў нас айцец Якаў — худы і высокі non, злосны, як яшчарка. Калі не вывучыш штонебудзь, дык ён абавязкова лінейкай па плячах лясне. Але больш за ўсё ён любіў цягаць за валасы.
       — Я вам, — кажа, — пакажу зараз гару Арарат, — і цягне за валасы, ажно свет з авечы хвост здаецца.
       Хлопцы, вучні нашай школы, дзеці рабочых, былі ціхія і забітыя і часта заплаканыя ішлі дадому.
       Я быў хлопец зухаватьГ, і надумаліся мы з Антонам зрабіць папу такую штуку.
       Зарабляў я ў дзень трыццаць капеек. Маці аддаў тады дваццаць, а дзесяць капеек узяў сабе.
       Раніцай, як толькі хлопцы пайшлі ў школу, я сабраў усіх, хто быў з доўгімі валасамі, і павёў да цырульніка, які жыў каля царквы. Ен за гэтыя грошы і пастрыг усіх пад першы нумар.
       Прыйшлі ў школу. Сядзім, чакаем папа. Заходзіць.
       А мы паціху смяёмся ў кулак. Пытаецца non у Янкі:
       — Вывучыў?
       Той вочы апусціў да зямлі.
       — He ведаю, — кажа, — урока.
       Бацюшка падышоў, толькі нацэліўся за чупрыну ўзяць, аж яе і няма.
       Раззлаваўся ён, глядзіць — усе голеныя. I тут усё зразумеў.
       Але хітры non з таго часу пачаў цягаць нас за вушы.
       Вось так і вучыліся.
    
    Здарэнне з прыставам
    
    Жыў у нашым Пінску ў старыя часы адзін царскі прыстаў.
          Тоўсты быў, вусаты, важны. Такое пуза адгадаваў сабе, не дай Бог! Усе называлі яго Бочкай, а якое было сапраўднае прозвішча — ніхто і не помніў. Неяк паехаў гэты Бочка з Пінска ў адну далёкую вёску, бо Пінскі павет быў, каб ведалі, надта вялікі. Даў
    
    но збіраўся прыстаў у тую вёску, ды ўсё не было як. Нарэшце паехаў. Мабыць, не толькі па службовай справе. Была, напэўна, і
    
    
          Зухаваты — бойкі, удалы, маладзецкі.
    
    ^ 39 *
    
    яшчэ нейкая прыватная выгода. He такі той прыстаў быў дурань, каб ехаць у далёкую і нялёгкую дарогу толькі дзеля службы, без сваёй патрэбы. Кажуць, быў вялікі хабарнік гэты царскі служка. Цягнуў і з жывога і з мёртвага, хто яго не ведаў! Але як бы там ні было, паехаў. I паехаў, трэба вам сказаць. позняй восенню, калі трохі падмерзла. Дачакаўся першых марозаў. Паехаў і знік без вестак. Назад не вярнуўся. Дома чакаюць, на службе чакаюць, a яго ўсё няма ды няма. Прайшлі зіма, вясна, лета, восень. Прыстава няма. Толькі пад канец другой зімы вярнуўся Бочка ў Пінск.
       А было так, што да той далёкай вёскі дабраўся Бочка зімовай дарогаю, цераз замёрзлае балота, а калі хацеў вярнуцца ў Пінск, то пачалася адліга і трымалася доўга. Зіма выпала цёплая, няўстойлівая. Балота не замярзала, а пра вясну і казаць няма чаго. Усё наваколле надоўга было затоплена. Вы ж ведаеце, як у нас бывае вясной, калі ўсе нашы рэкі ды рэчкі выйдуць з берагоў, ды злучацца між сабою, ды зальюць разам вялікія прасторы! Ого! Усю балоцістую нашу мясцовасць ператвораць у такую топкую дрыгву, што ні прайсці, ні праехаць, ні пераплысці.
       Пеша не пройдзеш, бо загразнеш у багне, і на лодцы не перабярэшся, бо вада, хоць і вялікая, але ж амаль усюды такая неглыбокая, што лодка не пройдзе. He ўсюды прабярэшся і не на ўсякай лодцы... Вось і не мог той прыстаў выбрацца з вёскі, хоць і быў па тым часе немалы начальнік. Так і жыў там, на невялікім пясчаным астраўку, да наступнай зімы. А што яму? Піў, пэўне, гарэлку, еў кілбасы ды вяндліну, ласаваўся мёдам. Сёння ў адной хаце, заўтра ў другой. Давалі ж, мусіць, бясплатна. Заўсёды знойдуцца такія, каму трэба пачаставаць начальства! Нарэшце надышлі вялікія маразы і дрыгва замерзла як мае быць. Цэлы год мусіў гэтага чакаць!.. He было ж тады ні добрых дарог, ні машын, ні самалётаў. Дзіва што — такія нетры! Як у нас кажуць, хоць ты цалы месёнц ідзі, то да краю нігды не дацягнешся! Ад вёскі да вёскі, ад астраўка да астраўка, зімою вёрстаў пятнаццаць, калі наўпрост, па лёдзе, цераз балота. А каб трапіць летам з адной вёскі ў другую, трэба ехаць у абход усе дзвесце, як не трыста вёрстаў калі ласка!..
    
    
    Дзядзіна
    
    
    Ну і дзядзіна ў мяне была, а багатая дык багатая!
            Было ў яе сем моргаў зямлі, адна каза, сем хлявоў, тры гумны, і ўсе поўныя: у адным мак, у другім — так, а ў трэцім цапы
    
    
         Морг — даўняя мера зямельнай плошчы, 1 морг = 0,71 га.
    
    
    ^ 40 *
    
    віселі. А як пойдзе, бывала, дзядзіна казу даіць, ды покуль казу найдзе, аж у мазгі зайдзе, а як зачне яе даіць, дык нясуць малако цэбрамі, вёдрамі, кадушкамі...
       А масла дык білі на гумнішчы цапамі і маслянку ў застрэшкі змяталі; бедныя людзі дык ішлі з мяшкамі і з гаршкамі, з рэзгінамі: хто з чым прыйшоў, той з тым пайшоў.
       А парсюкі кормленыя ў дзядзіны дык такія былі, што праз парог не маглі пралезці; але пад парогам дзірачка была, дык туды лазілі.
       А грэчка ў маёй дзядзіны як зарадзіла! Вось дару божага было!
       Калі палажылі стог на слупе ля прыпечка, дык вось быў стог!
       Але зрабілася няшчасце: дзядзіна хусту вязала, хтосьці дзвярамі стукнуў, стог перавярнуўся ў начоўкі, і ратуначку не было!
       Вось тут мая дзядзіна і збяднела. А дзяцей — з асьмін*, а карміць няма чым.
       Убачыўшы гэта, панскі аліндар як прыстаў да дзядзіны:
       — Прадай казу ды прадай!
       Ведаў, каб яго немач, што добрая каза.
       Дзядзіна думала, думала — глядзіць, што няма чым карміць, і прадала казу.
       Аліндар — казу браць, а каза ў лес наўцёкі, а воўк дык з лесу, ды яе за горла.
       Покуль мы даляцелі, яна толькі крыкнула: «Мааагда!» — і зарэзаў яе воўк. He так дзядзіне шкада было той казы, як таго, што каза імя яе ведала...
    
    
    
    Як Мікола і Пётр коней ва Украіне куплялі
    
    
    Бог завёў свет не так, каб усюды ўсяго было пароўну: людзей, рагатай жывёлы, коней. Спачатку было ўсяго болей ва Украіне.
       Надышла вясна. Бачыць Бог, што беларускаму мужычку араць няма чым — коней няма. He прападаць жа, хоць сабе і нашаму брату, з голаду.
       Даў Бог Міколу і апосталу Пятру грошай і паслаў іх абодвух ва Украіну купляць коней.
       Мікола надта любіў выпіць, і зайшлі яны з Пятром у карчму.
    Узялі паўштоф, другі. Як завяло ў Міколы ў галаве, дык і забыўся
    
    
         Асьміна (ад лічэбніка восем) — даўняя мера аб’ёму сыпкіх цел.
    
    
    4. Зак. 3433
    
    # 41 ^
    
    ён пра ўсё, прапіў грошы, што яму Бог даў, — да капейкі. Няма за што цяпер Міколу з Пятром і коней купляць...
       Глядзяць, аж бягуць два табуны коней. Мікола сеў на першага каня і пагнаў табун перад сабою, а Пётр ускочыў на каня з другога табуна і таксама пагнаў перад сабою.
       Гоняць яны гэтых коней і думаюць: усё чыста зрабілі, бачыць ніхто не бачыў, акрамя толькі вароны, сарокі і зязюлі...
       Прыводзяць яны коней да Бога. Вось ён і пытае ў іх:
       — Вы гэтых коней купілі?
       — Купілі.
       — А сведкі ў вас былі, як куплялі?
       — He, сведкаў не было.
       Тут прылятае варона (яны пра варону і забыліся) і крычыць:
       — Укралі, укралі. — Сядзіць на галінцы ды сваё гарлапаніць.
       З’явілася сарока.
       — Што ты скажаш, сарока?
       Сарока з жэрдачкі на жэрдачку пераскоквае і крычыць:
       — За гэта ім трэба чы, чы, чы.
       Нарэшце прыляцела зязюля і пачала заліваць:
       — Яны купілі ды куупілі, ды куупілі.
       Пётр і Мікола ўзрадаваліся, што хоць зязюля іх руку трымае. Тады гавораць:
       — Вось ты кукуй толькі да Пятра, а там табе далей свабодна. Вы ж, сарока і варона, што так сказалі, — вам увесь год крычаць, не будзе роздыху ніколі.
       Дык вось як Мікола з Пятром ашуканствам займаліся.
    
    
    Ілья і Пятро
    
    
    Было гэта тады, калі аддаў Бог увесь свет Ільі і Пятру. Але, ведама, дзе два паны, там ніколі ладу няма. Адзін пасылае дождж, а другі — пагоду. Плачуць хмары, не ведаюць, што рабіць, каго слухаць.
       Пойдзе дождж, Пятро бяжыць ды крычыць, лаецца на чым свет стаіць: