Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
^ 13 #
Так, бывала, яны падходзяць пад лес і крычаць: «Крыся, Марыся, жані валэ да дому, жані!» А як катора выйдзе з леса, то ўжо яе ўхопяць і робяць, што хочуць, з ёю.
Платонказак
1г дванаццатым гаду падняўся на белага рускага цара пранцуз W Напальён. Нагнаў ён сюды войска, бы цёмная хмара, ды й пачаў паліць вёскі, гарады ды забіваць людзей. Пахаваліся людзі, хто паспеў, у лес ці за балота, загналі туды ўвесь свой статак, a дабро закапалі ў зямлю. Знішчылі пранцузы ўвесь край, змарнавалі ўсё дабро, так што й самі пачалі падыхаць з голаду. Пераелі паганыя сабак ды катоў, палавілі мышэй ды пацукоў, пастралялі ўсіх варон ды й паелі ўсялякую' погань. Сам цар Напальён ходзіць сабе на балоце ды ловіць жабы або чарапахі, каб пасілкавацца, бо голад не свой брат, кожнага як засмокча, дык гатоў сам сабе руку адгрызці. Соўваюцца галодныя пранцузы, бы сонныя мухі, ды збіраюць чарвякоў, жукоў ды ўсялякіх слізнякоў каб хоць гэстаю пошкуддзю набіць сабе лантух. От і пачалі людзі памаленьку вылазіць з лесу ды дабіваць тых гадаў. Збяруцца яны дзенебудзь грэцца ў хату, а тут бы з зямлі вынырне Платонказак, да й запаліць адусюль тую хату. Пякуцца пранцузы, бы картопля ў прыску, пякуцца, а вылезці з хаты не могуць, бо дзверы калом падпёрты. Гуляе Платонказак то тут, то там, і ніяк яго не могуць злавіць пранцузы. Абяцаў Напальён вялікі гасцінец таму, хто зловіць Платонаказака, ці хоць скажа, дзе ён. Але ніхто не можа таго сказаць, бо Платонказак лятае, бы арол, плавае, бы шчупак, бегае, бы хорт. От пераадзеўся ён за купца ды й прыехаў к Напальёну, нібыта прадаваць хлеб. Прымае яго Напальён ды й
пытае:
— Ой ты, слаўны купецмаладзец, ты ўсюды па свету бываеш, усё бачыш, усё знаеш, мо Платона дзе стракаеш?
— Ну, няма таіць чаго, — добра знаю я яго.
Цар тут разам схамянуўся, на Платона азірнуўся. Дак казак той не дурак, паказаў яму канчак. Замахнуўшыся з пляча, рэзнуў трэйко згарача, аж звалілася карона: сам ускочыў у стрымёна дый крычыць:
— Лаві Платона!
От такі то быў казак, што пранцузам даўся ў знак. Ен па полю раз’язджае, страх на армію наганяе, паліць генералаў хаты да
# 14 #
бярэ ад іх гарматы; забягае на дарозе, топіць войска ў Бярозі. От адзін стаў Напальён, хоць прывёў да нас мільён. От і едзе той казак па полю, смела даў каняцы волю. Жыта поруч каласіцца, крыж за горкаю ласніцца. Сонца грэе, аж пячэ, толькі пот з ілба цячэ. От ён шапачку здымае, Бога шчыра праслаўляе, што памог пранцуза раць з края роднага прагнаць. Толькі ў жыце зашумела, раптам сэрца бы згарэла. Толькі ён перахрысціўся да й на карак да каня схіліўся. Казакоў падбегла двое. — Мабыць, месца тут ліхое. — Перш пранцуза тут забілі, a Раманава мястэчка на жалобу запалілі. Бы свяча, дамы палаюць, — то Платона памінаюць. Слёзанькі з вачэй цякуць, песню ж казакі пяюць, як вялікі той казак згінуў дарам небарак.
Дзяды расказвалі
Абылі ў Пагосце і туркі, даўнодаўно. Нам пра іх дзяды расказвалі, а ім іхнія дзяды. Тур, што з таго канца паўз сяло да Сцвігі цягнецца, таго так завуць, што ў ім турак утапіўся. Ехаў па тонкаму лёду на кані, праваліўся да ўтапіўся. Глуміліся туркі над нашымі людзьмі. Людзі хаваліся ад іх па зарэччу, у лесе, дзе прыходзілася. Як уполету, так і ў далінах хаваліся, дзе капелюшніку багата. Залезе чалавек у даліну, галаву з вады высуне, штоб дыхаць можна было, а галавы не бачна, бо капелюшына зверху прыкрывае. Вось адзін раз паўцякалі людзі ад туркаў з сяла, хаваюцца, дзе хто. Каторыя то ў Дзедавай даліне, што каля панскага поля, пад капелюшнік пахаваліся. Сядзяць да перажыдаюць, пакуль туркі з сяла пойдуць. Аж некі чалавек ідзе паўз бераг да панашаму нашых людзей гукае: «Кулінааа, Марынааа, хадзі пашлііі!» А ў вадзе якраз нейкая Куліна і сядзела. Паверыла на гэты голас, вылезла да таго чалавека. Мокрая ўся. Падышла, аж бачыць, што гэта турак — чорны, з вусамі, з шабляю, толькі ў наша адзенне перадзеты. Уцякаць не пабегла — дагоніць да яшчэ зарубае. Загадаў ён ёй у сяло йці да свае хаты. Зайшлі ў яе хату, да ён загадаў яду яму згатовіць да вады багата нагрэць, штоб яму памыцца. Затапіла яна печ, прыставіла там нешта, мо картоплі, мо крышаны, мо боршч, Бог яго ведае, а яшчэ вады ў вялікім чыгуне прыставіла, як турак загадаў. Агонь у печы гарыць, у чыгунах да гаршках вада кіпіць, нешта варыцца, а Куліна каля печы стаіць. А турак сеў на парозе, сцеражэ жонку. Да бачыць жонка, што галава яго набок пахілілася, вочы зліпліся. Задрамаў турак.
^ 15 ^
А вада ў вялікім чыгуне парыць моцна, кроп ужо ў чыгуне. Куліна гэты чыгун вілкамі з печы выцегла, абматала шматкою, узяла дзвюма рукамі да як шамнула ўвесь кроп турку на галаву. Апарыла яго, ды ён кончыўся. Вось так жонка турка накарміла і сама жывая засталася.
Векавечная мяжа
Е^Е
Жыў калісь у нашай зямлі князь Радар, які спярша кавалём быў, а пасля ж яго выбралі ў князі. А ў Ляцкай старане жыў кароль Лях, у якога быў Змей Крагавей. Панадзіўся Змей Крагавей у нашу старану хадзіць: прыйдзе, людзей паядае, а што не з’есць — пабівае. Думаўдумаў Радар: што рабіць? I пачаў ён лемяшы каваць ды дубы ламаць: задумаў велізарную саху зрабіць. Кожны лемех на пяцьсот пудоў, а паліцы са старога дубу, а лейцы з найбольшых сосен, якія былі ў пушчы. Зрабіўшы саху, занёс Радар у поле, палажыў яе пад лесам, а сам давай камяні цягаць
ды вежу мураваць. Замураваўся ў каменнай вежы, запёрся на трое жалезных дзвярэй, а дружыну схаваў пры сабе. Прыбягае Змей, а Радар яму:
— Стой, Змей, не чапай людзей, а вось, калі ты пралізнеш гэтыя трое дзвярэй, то я табе сам сяду на язык і ты мяне з’ясі, — тады рабі што хочаш у маёй старане.
— Добра, — кажа Змей.
I ён раз лізнуў, другі раз — лізнуў і пралізаў трое дзвярэй. Тады Радар цап яго за язык кляшчамі ды давай гваздзіць яго па галаве
стопудовым молатам, а дружына чым барзджэй упрагаць Змея ў
саху.
Змей вярцеўся, круціўся, а ўрэшце скарыўся.
— Давай, — кажа, — будзем мірыцца!
— Добра, — кажа Радар, — давай мірыцца. А каб нам назаўсёды ведаць, дзе чыё, то валачы саху, правядзём граніцу.
I вось аралі яны лес, аралі луг, аралі поле і даараліся да вялікай ракі; тут Радар крыкнуў Змею, кіруючы яго ў ваду:
— Гайда, бух! — значыць, каб ён скакаўу раку.
Змей скочыў з прыгорка, ледзь не ўтапіўся, але сахі пазбыўся: яна сарвалася з хамута і патанула рагачамі ўверх. Рады Змей, што жыў застаўся, не азіраецца, пыліць дамоў, у нару пад гарой, дзе жыў князь Лях. Як убачыў свайго князя Змей, то яшчэ ў страху тым здалёк крычыць яму:
# 16 #
— Помні, Ляша, па Бух наша! — і як толькі дапаў сваёй нары, то і апрогся.
3 гэтых часоў на векі вечныя тая разора, якую празвалі Бухам, ці Бугам, сталася граніцай паміж нашым і ляшскім краем. А вежа, якую будаваў тады Радар, і дагэтуль стаіць у мясцовасці, Камянцом званай. Доўга і тыя жалезныя лемяхі тырчэлі з ракі і цяпер, кажуць, ляжаць там на дне.
ажв
Чортаў мост
Даўней не так было, як цяпер: людзі жылі па гарадах ды па месцах. Кожнае племя па сваім месцы празывалася. Вось і ў нашым баку над Свібельскім возерам жылі даўней два народы, адзін народ па гэты бок, дзе цяпер Клюеўская воласць, і празываўся свевы, а па той бок — празываўся лівы, дзе цяпер і царква Ліўская ёсць... У кожнага народа быў свой цар, і яны часта хадзілі адзін на аднаго вайною, бо блізка жылі. Кажуць, што на тым месцы, дзе цяпер вёска Пешыўка, быў свеўскі горад і ў ім жыў іхні цар. Быў ён чалавек разумны, багаты і дужа сільны. Меў жонку, кажуць, дужа прыгожую, і празывалася яна Ягодай. Спарадзіла Ягода дачку, ды такую красуню — у тысячу разоў прыгажэй за сябе, а сама з тых родаў і памерла.
Цар дужа гараваў, плакаў, нудзіўся, хацеў другую жонку ўзяць, але больш не знайшоў такой прыгожай і застаўся ўдаўцом. Гадуе ды мілуе сваю дачку, якую ён сам і людзі празвалі Рожай. Расла, гадавалася Рожа пры ўсякім дастатку. I вырасла на здзіўленне ўсяму свету, бо такая была прыгожая, такая пышная, як усход сонейка: белаліца, бы сняжынка, а вочы гарэлі, як зоркі нябесныя. I душа ейная была ад усіх людзей адменная, бо бацьку свайго яна шанавала, паважала, народ свой любіла, як сваю душу, усякаму, хто што прасіў, аддавала, пра сябе забываючы; здарыцца няшчасце якое, яна і парадай, і справай дапаможа. Рожа была такая разумная, што другой такой тады і на свеце не было. I бацька ейны, свеўскі цар, дужа яе паважаў і заўсягды з ёй раіўся.
Ад жаніхоў ёй не адбіцца было. Сваталі яе і свае, і суседскія жаніхі, прысылалі сватоў да яе з далёкіх бакоў — царскія і княжыя сыны, нават аж зза мора прыязджалі сватацца, ды яна ні за каго не хацела выходзіць; ніхто яшчэ па сэрцы не прыйшоўся ёй. Толькі ліўскі цар не сватаўся, бо не бачыў яе. Вось якая была свеўская царэўна.
^ 17 #
Адзін раз захацелася ёй па возеры пагуляць, села яна ў лодку з дзяўчатамі, і паплылі на Свібельскія астравы. Вось плывуць яны з вострава на востраў, гавораць, смяюцца, вядома, як і заўсёды, цешацца на волі дзяўчаты, а таго не бачаць, што на неба чорная хмара паднялася з іх роднага берага. Паднялася тая хмара ды як пусціць па возеры вецер у ліўскі бок; узяліся хвалі баранчыкамі, падхапілі лодку з дзяўчатамі, панеслі з шумам яе, кідаючы з боку ў бок і заліваючы дзяўчат пырскамі белымі, a дождж — зверху. Прапалі і жарты, і смех, перапужаліся ўсе, лямантуюць, адна толькі царэўна спакойна сядзіць ды ўсміхаецца, угаворвае сваіх сябровак не журыцца, а сама тым часам кіруе як след, быццам рулём, ды з такою сілай, што гожа б і добраму малойцу павучыцца.
Прыбіла іх да берага ліўскага, і ўгледзеў іх сам ліўскі цар, ён на той час якраз рыбу лавіў. Хацеў ён паклікаць народ свой, каб забраць дзяўчат у палон, ды як зірнуў на царэўну, дык аж самлеў, ані з месца, стаіць, разявіўшы рот, і вачэй не зводзіць з яе. А царэўна на яго паглядзела дый кажа:
— Хто ты ёсць, чалавек?
А ён маўчыць, не можа слова сказаць, замерла ягонае сэрца ад радасці, што ўбачыў такую прыгажунюдзяўчыну. Пачакаўшы трохі, яна зноў давай пытаць у яго, а сама тым часам глядзіць яму ў вочы з ласкаю і ўсміхаецца, бо сваім сэрцам яна адразу згадала, што дужа спадабалася яму. Ад ласкавых слоў ды ад усмешкі яе і свет цару змяніўся, а як прыйшоў ён да памяці, дык і кажа ёй: