• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       Тады ён ужо мусіў устаць, узяўшы стрэльбу, выйшаў на двор і бачыць, што шведы ўжо гаспадараць у яго на двары. Ен, тое ўбачыўшы, дужа спалохаўся і як трымаў стрэльбу, так і выстраліў на вецер, а сам пабег у пакоі дачку будзіць. Толькі пабудзіў, — чуюць, на двары якісь гоман падняўся. А калі яны выйшлі паглядзець, бачаць — шведы ў вялікай замешчы хочуць з двара ўцячы ды, не папаўшы ў вароты, ціснуцца на платы, душацца, калечацца, а каторым і ўдалося з двара выбрацца, тыя, чуваць, ратунку крычаць, папаўшы ў балота або ў рэчку. Так да раніцы ніводнага з тых шведаў жывога не засталося, бо ад Вітавага стрэлу ўсе пагінулі, каторыя ў двары падушыліся, каторыя ў рэчцы і балоце патапіліся, а каторыя патрапілі ў лес, тых звер люты парэзаў.
       Вот на тую памяць паставіў ён сярод свайго двара цэркву мураваную і вельмі яе ўкрасіў. Жывуць так Віт з сваёю дачкою, краснаю паннаю, ізноў у багацці і супакоі. Адно нячыстая сіла не дрэмле і пакусы вялікую сілу маюць. I ўпаў наш баярын у вялікі грэх, так што зямля нават здрыганулася. I аступіўся той узгорак, на каторым двор стаяў, і рынуліся мураваныя палацы, і пахавалі пад сабою грэшнага баярына. Дачка ж таго баярына зышла дзесь у далёкі манастыр і там веку даканала. Чэлядзь па свеце разышлася, а двор той штораз болей і болей стаў у балота апускацца і аднае ночы саўсім затануў. Завецца тое месца Вітаўка, або Вітавец.
       Там і цяпер у балоце можна абмацаць кавалкі муру.
                                                       Е^Е Пявунзвон
    
    Гадоў сотню, мо і болей таму, на беразе гэтага возера высіліся манастырскія муры. I даўней, як цяпер, людское жыццё не далятала да гэтых берагоў. Толькі птушкі пяялі тутака ў летнюю пару ды вольны вецер гуляў на прасторы.
       Адзін манастырскі звон гудзеў, разліваючыся ў паветры. Далёка навокал ляцелі прыгожыя гукі. I сціхала ўсё, слухаючы яго. Птушкі раптам абрывалі сваю песню. Сціхалі ў траве скакуны. Слухаў у імшары воўк. Нават вецер і той супакойваўся, хаваючыся ў гушчары. Так чароўна звінеў манастырскі звон. Манахі празвалі яго певуном. Доўгі час званіў так пявун на высокай вежы сярод манастырскага двору. Доўга ратавалася ў такой цішы шмат манахаў. Але неўзабаве заглянулі ў манастырскія муры трывожныя весткі.
       —    Ідуць французы.
    
    
    # 23 ^
    
       Дзе пройдуць яны, ніні не застаецца ніводнае чалавечае душы, ніводнае будыніны, усё нішчыць іх меч і агонь.
       Зышліся манахі на манастырскім двары і, памаліўшыся Богу, пачалі раіцца, што рабіць. Доўга не маглі яны нічога прыдумаць, але вось выйшаў з грамады стары манах і пачаў гаварыць:
       —     Браты, захаваем увесь манастырскі скарб, а певуна аддадзім хвалям гэтага возера на захаванне і самі разойдземся хто ў які бок.
       На гэта згадзіліся ўсе манахі.
       Як узышло сонца на другі дзень, ужо ўвесь манастырскі скарб быў пахаваны, заставалася зняць певуна. Ізноў зышліся манахі на двары і, памаліўшыся Богу, пачалі знімаць звон з вежы, на якой ён вісеў ужо колькі вякоў. I астатні раз з медных грудзей вырваўся чароўны кліч і заціх недзе далёкадалёка... Горка заплакалі манахі і панеслі звон да возера. Астатні раз пачуліся яго зыкі ў паветры, і пявун ціха апусціўся ў ваду. Манахі, сказаўшы певуну «прасці», разышліся ў розныя канцы свету.
       I цяпер, кажуць, калі прыйсці перад усходам сонца да гэтага возера, дык чутна, як звоніць з вады пявунзвон.
    
    
    Казацкі гаёк
    
    
    Было гэта даўно, яшчэ за тым часам, як польскія паны з казакамі ваявалі. На поўдзень ад нашае вёскі цягнулася вялікае балота. У той час, як ваявалі польскія паны супраць казакаў, каля нашае вёскі быў бой. Панскіх войск было болей, чым казакаў. Разбілі яны казацкі атрад. Аднаго казака пагналі паны ў тое балота. Казак доўга ехаў па балоце, і, калі даязджаў ужо да берага, балота пад ім правалілася, і багна праглынула ездака разам з канём. На тым месцы застаўся вялікі дол. Пасля ён парос вялікім трысцём. Але на сярэдзіне долу заўсёды, зімою і летам, стаіць вада, не высыхае і не замярзае. Дол захаваўся і па сённяшні дзень як успамін аб даўно мінулай вайне. Людзі ж у памяць па казаку назвалі дол Казацкім гайком.
    
    
    Пакаранне
    
    
    Жыў у адным сяле шавец — чалавек дужа сярдзіты, п’яніца ды да таго яшчэ бедныбедны. I адкуль быць багаццю! Работы не пільнаваўся, слова не трымаў... Паўдня шые, паўдня п’е; што заробіць — прапівае; няма грошай — апошнюю адзежыну
    
    
    * 24 *
    
    прап’е. Прыйдзе п’яны дамоў — давай жонку біць. А жонка яго такая была добрая кабеціна, што цяперашнім светам не хутка знойдзеш. Работніца, як кажуць, дай Бог усякаму: і дзяцей гадавала, і ў хаце прыбірала, і мужу дапамагала, шчыра гора гаравала. Увішная такая была, да ўсяго здатная.
       I нацярпелася ж яна мукі ад свайго паганага мужа! Біў ён яе ці трэба, ці не трэба, біў чым папала: і пацягом, і капылом, і паленам — што ў рукі трапіць.
       А яна хоць бы слова сказала: маўчыць, не пярэчыць, толькі цішком уздыхае.
       Была ў тым царстве каралеўназлосніца, нягодніца, палымянка, такая, што не дай Бог. Усё ёй не ў лад, усё не пад нораў. Толькі і спакойна, калі спіць. Прачнецца — шыпіць, кіпіць, усіх муштруе. He толькі сваіх дваровых — усё царства змардавала. To яна войны ваюе — людзей галушыць, то кажа горы капаць — золата шукаць, то людзей з месца на месца ганяе — сялібу мяняе, то ў няволю прадае, то цяжкія паборы накладае. Стогне народ, гаруе.
       З’явіўся ў гэтых краях якісьці чарадзей, пашкадаваў ён народ, пашкадаваў і тую бедную шаўчыху. Зрабіў ён так, што шаўчыха апынулася ў каралеўскіх пакоях, а каралеўна — у шаўцовай хаце.
       Прачнулася шаўчыха, усхапілася з пасцелі: ай, думае, заспала, трэба снеданне згатаваць, у хаце прыбраць, пакуль муж устане. Зірнула вакол — і чуць не абамлела. Дзе я, думае, ці не на тым свеце? Пакоі такія прыгожыя, так добра, як у раі. Можа, я сплю яшчэ? He, не сплю.
       А слугі на дыбачках пад дзвярыма паходжваюць, падслухоўваюць, ці не прачнулася каралеўна. Як толькі пачулі, што прачнулася, зайшлі пакаёўкі і пытаюцца: якое адзенне падаць?
       — Якое дасце, дык і ладна, — кажа шаўчыха, і такім гэта голасам ласкавым, што слугі дзіву даюцца.
       Дзень прайшоў — ніхто не быў біты, нікога ў астрог не пасадзілі, хто што зробіць, усё ладна. Па ўсім каралеўстве пайшла пагалоска, што каралеўна характар змяніла, стала ціхая, спакойная, жаласлівая, міласэрная. Усё каралеўства ўзрадавалася, бо ўсім стала лёгка жыць.
       Ну а той каралеўне прыйшлося зусім інакш. Звечара шавец быў на падпітку, моцна заснуў, бо ведаў, што жонка парою разбудзіць. Прачнуўся ён, бачыць, зусім позна, а ў хаце не прыбрана, снеданне не зварана і жонка спіць. Як схапіла яго злосць, як схопіць ён капыл, як пачне мясіць бакі каралеўне:
    
    ^ 25 #
    
       — Уставай, паганая, каб ты акалела! Дзе дратва? Чаму не насучыла? Чаго разаспалася? Чаму ў хаце не прыбрана? — I лупіць, і лупіць.
       А каралеўна нічога не разумее, толькі крычыць нема:
       — Гвалт, ратуйце! Рэжуць, б’юць!
       А шавец яшчэ больш ад гэтага ў злосць уваходзіць і яшчэ больш яе б’е. Збіў на горкі яблык, аж абамлела яна, аж сам шавец спужаўся, стаў вадой адліваць. Ачуняла яна трохі, ляжыць, стогне.
       — Нуну! Годзе стагнаць, не пярвінка, уставай, работу рабі! — крычыць шавец.
       — Я каралеўна! — кажа яна.
       Ізноў зазлаваў шавец:
       — Ты каралеўна? Я ж табе пакажу каралеўства! — I давай яе зноў біць.
       Яна слуг заве на дапамогу, а ён больш б’е. Няма чаго рабіць, мусіла за работу брацца, але нічога яна не ўмее, а шавец за ўсё б’е.
       Гора ўсяму навучыць! Навучылася і каралеўна мужыцкай рабоце і такая зрабілася ціхая, мяккая, як ядвабная.
       Так і засталіся назаўсёды: шаўчыха — у палацы ў каралеўны, a лютая каралеўна — у хаце ў шаўца.
    
    Месяц
    
    
    Былі ў бацькі два сыны, два ўдалыя малойцы. He захацелі яны жыць дома, рабіць чорную мужыцкую работу, а пайшлі ў свет шукаць лёгкага хлеба ды добрага жыцця. Выйшлі яны з дому разам дый пайшлі па адной дарозе, але хутка падышлі да раздарожжа. От большы і кажа:
       — Чаго нам хадзіць разам? Разам мы знойдзем толькі адно дабро, а як пойдзем асобна, то можам трапіць на два.
       — Хадзем асобна, — пагадзіўся малодшы брат, — але калі хто на штонебудзь натрапіць, што дабудзе, то тое будзе яго, тое зробіць яму славу.
       Як сказалі яны, так і зрабілі. Большы пайшоў направа, a меншы — налева. Свет вялікі. Доўга яны хадзілі, доўга шукалі шчасця; кожны пасвойму шукаў тое, што яму падабалася. Большы брат прыйшоў у чужое царства, наняўся там на службу да аднаго багатага і знакамітага пана. А той пан ездзіў аж да самога цара дый браў з сабою свайго вернага ды лоўкага слугу. Пабачыў
    
    
    ^ 26 ^
    
    раз яго цар, упадабаў дый забраў да сябе. Жыве большы брат у цара пан панам, усяго яму даволі, хіба ж птушынага малака не хапае. Жыве, ніякай бяды не ведае.
      Доўга хадзіў і малодшы брат па ўсім свеце, шмат бачыў і добрага і ліхога, але ліхога больш, чым добрага. Яму не хацелася сядзець ды спажываць тое дабро, якое меў, але хацелася ўсё ўбачыць, усё паспрабаваць, ці то салодкае, ці то горкае. От так ён хадзіў як непрыкаяны, пакуль натрапіў і сам туды, дзе быў большы брат. I пачаў ён там вучыць людзей, як на свеце жыць, каб усім было добра, каб усе былі шчаслівыя. Пайшлі пра яго гаварыць вакол, пачалі да яго збірацца людзі ды слухаць разумныя рэчы. Дачуўся большы брат, пайшоў і ён паглядзець, які такі з’явіўся мудрэц, што вучыць ды бунтуе людзей. Прыйшоў, але не пазнаў брата, паслухаў дый данёс цару, што з’явіўся такісякі чалавек, які бунтуе народ. Узлаваўся цар дый загадаў схапіць бунтара. Захацеў большы брат яшчэ лепей выслужыцца перад царом, сабраў хеўру царскіх слуг, пайшоў ды забіў меншага брата. Але яму стала так прыкра і страшна, што не ведаў, куды дзецца.
      От бяжыць ён аб ноч паўз лес, зірне на Месяц, аж і той бяжыць, пераймае яго. Ен стане, дык і Месяц стане. Ен пабяжыць, дык і Месяц пабяжыць. Бег ён, бег, пакуль не выбіўся з сілы ды не ўпаў. Ляжыць ён ды пазірае на Месяц. Прыгледзеўся, аж там і бачыць, як брат забівае брата. Тагды ён і здагадаўся, каго гэта забіў сваімі рукамі. Але тут і дух з яго далоў.
      От з тых часоў заўсёды відаць, што на Месяцы стаіць брат над забітым братам.