Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
Прайшоў час, шкада было пану дачкі, і ён паставіў на тым месцы высокі помнік.
Ен і цяпер стаіць, разбураны крыху, ля вёскі Ятвеск як памяць аб верным каханні.
Марысін парк
Навокал Нясвіжскага замка, які некалі належаў князям Радзівілам, раскінуўся на берагах возера стары дзіўна пры
гожы парк. Тая яго частка, што на левым беразе возера, завецца Марысіным паркам. Вось што пра яго расказваюць людзі.
* 32 ^
Некалі ў князя Радзівіла была дачка Марыся, прыгожая і вясёлая. Тады ёй было шаснаццаць гадоў. Выхоўвалі яе так, як і належала выхоўваць князёўну. Верхавой яздзе яе вучыў прыгожы, смелы і спрытны хлопец з князевай прыслугі. Здарылася так, што маладыя людзі моцна пакахалі адно аднаго. Колькі працягнулася шчасце закаханых — невядома, толькі вось Марысю ўсваталі за аўстрыйскага прынца. Прынц гэты, вельмі знатны і багаты, быў стары і пляшывы. Марыся моцна тужыла і плакала. Князь даведаўся аб усім і адразу загадаў прыбраць хлопца, што адважыўся кахаць князеву дачку. Хлопец прапаў. Кажуць, што яго забілі.
Пасля каляд прызначылі вяселле з прынцам. Бедная Марыся не захацела жыць без каханага. Вось пайшла яна на возера ў парк і засталася там на ўсю доўгую і лютую калядную ноч. Пахавалі яе ў парку на тым самым месцы, дзе яна і памерла.
Другія кажуць, што не замерзла Марыся, а кінулася ўніз з высокай вежы Нясвіжскага замка.
У парку на левым беразе нясвіжскага возера, на паляне, якая звалася некалі Крыжовай, стаіць высокі каменны слуп на каменнай пліце. На ім адно слова «Марысін». Быўтам некалі і фантан, з якога падалі тонкія струменьчыкі празрыстай крынічнай вады. Фантан гэты людзі называлі Марысіны слёзы.
Пра бярозу Міцкевіча
Развітваючыся са сваёй каханай Марыляй, Міцкевіч пасадзіў у Туганавіцкім парку, што непадалёку ад возера Свіцязь, бярозу: «Няхай расце на памяць аб тым, што былі часы, калі дзяўчаты выходзілі замуж не па любові». Марыля палівала гэту бярозку слязамі тугі. Дрэва вырасла стромкае. Аднойчы ноччу гэтую бярозу пашчапала маланка.
Дзяўчаты з навакольных вёсак вераць, аднак, што бяроза жыве. I той дзяўчыне, якая знойдзе яе, бяроза прынясе шчасце і сына — паэта.
На Купалле замест таго, каб шукаць кветку папараці, дзяўчаты з навакольных вёсак шукаюць бярозу Міцкевіча.
Пра князя Слуцкага і яго замак на Князьвозеры
О озера было велічэзнае, як мора, а пасля пачало сохнуць, змяншацца і ўрэшце зрабілася зусім маленечкае. Людзям
# 33 *
3. Зак. 3433
жыць стала лепей, а рыбам горш. I вось астравок пасярэдзіне гэтага маленькага люстэрка вады аблюбаваў князь АлелькавічСлуцкі з пакалення Альгерда. Пабудаваў тут замак і стаў княжыць, расперазаўся так, нібы над акругаю панаваў не чалавек, а д’ябал. А людзі цярпелі, мучыліся, елі кару. I праходзіў Падарожнік, які ведаўусё, і прайшоў паўсюль, і чытаўусе кнігі, нават Галубіную, што ўпала з неба. Убачыў, што не толькі яго ніхто не можа накарміць, а нават дзеці кладуцца спаць галодныя. I сказаў, што калі зладзействам князя не будзе мяжы, калі яны «пройдуць прадзел», а людзі ўсё ж будуць цярпець, то рыбам зноў будзе добра, а людзям дрэнна. Ніхто яго не паслухаў.
А князь лютаваў. Узненавідзеў брата і пасадзіў яго ў вечна сырыя замкавыя сутарэнні, якія былі ніжэй возера. I сваю былую палюбоўніцу засадзіў туды. I нявесту аднаго хлопца, якая не хацела скарыцца князю, кінуў у тыя самыя падзямеллі. I многіх іншых людзей.
Тады прыйшла мяжа цярпенню зямлі. У адну ноч пачалі біць шалёныя маланкі, грымець перуны, аж калацілася цвердзь, а замак і ўсё наваколле пачалі правальвацца ў возера. Страшныя хвалі пабеглі на зямлю, злізвалі хаты, лясы. Замкавыя вежы зніклі ў пене на вачах. А трэба сказаць, што цярпенне ў людзей скончылася ў тую самую ноч, і яны выйшлі з хат з доўбнямі і віламі, якраз тады, калі д’яблава гняздо пачало тануць. I вось тут, убачыўшы, што цярпенню людзей прыйшоў канец, зямля злітавалася. Сціхлі воды, і толькі замкавыя муры і вежы дазвання і назаўсёды зніклі пад вадой. Панаваць у замку, жыць у пакоях, слізгаць у байніцы сталі рыбы.
Пра пана Карпінскага і чортава вакно
Недалёка ад вёскі — глыбокае возера. Раней яго не было. Тут, на гэтым месцы, стаяла высокая гара, сто метраў вышыні. На гары стаяў палац пана Карпінскага. Людзі служылі яму паншчыну. Ён быў лядачы ля людзей. Едзе ў карэце, трыбух выставіўшы, і гоніць на работу. А хай баба садзіць хлеб у печ, так як джгне бізуном праз галоў, так баба булку хлеба кіне пад печ і ляціць на работу ні піўшы, ні еўшы. Людзі яго не любілі і ўсяляк клялі. I, мусіць, праклялі, бо ён разам з палацам праваліўся скрозь зямлю.
^ 34 ^
Убачылі людзі на месцы палаца возера, узялі вяроўкі і пайшлі мераць яго глыбіню. Прывязалі камень да вяроўкі і давай апускаць у возера. Апускалі, апускалі, а дна ўсё няма. Прывязалі другую вяроўку, потым трэцюю, а да дна ўсё не дастаюць. Хацелі прывязаць ужэ чацвёртую, як раптам з возера пачуўся голас:
— He мерай вяроўкаю, бо памераем галоўкаю!
3 таго часу больш ніхто не адважваўся мераць глыбіню гэтага возера, толькі празвалі яго Чортавым вакном. I цяпер ёсць гэтае возера, яно ніколі не замярзае.
Прылукі
He летась, не залетась, а калісь у старыну, як мы самі сабою яшчэ жылі, тое, што казаціму, было.
У адным месцы абапал Птычарэкі высяцца дзве горкі дужа красныя, а пасярод ракі востраў ляжыць. На той гарэ, што па правым беразе, стаяў двор знатнага баярына, іменем Яраслаў.
Дый красен жа той двор быў, увесь у садах, будынкі ўсе спраўныя былі, а ўвакруг тынам белым абведзены; ад двара дый да шляху былі прысады ліповыя.
Быў дзень ясны, харошы, ведама, як у пачатку лета бывае, калі яшчэ лукі зіхацяць кветкамі, птушкі заліваюцца рознымі галасамі, рыба ў рэчцы раз у раз плюхае, разганяючы шырока вакорыну, пчолы і ўсякія мошкі ды казяўкі цэлымі раямі завіхаюцца каля кветак. Дзе ні глянь — усюды жыццё кіпіць, а сам пазіраеш на ўсё гэта неяк радасна.
I вот па прысадах тых, у прыемным халадку, любуючыся прыродаю і самі сабою, прахаджваліся малады баярын Яраслаў са сваёю паняю, маладою жаною, краснаю Люблянаю. Ходзяць яны і цешацца, ажно дарога задуднела, і на запененым кані паявіўся ўвесь запылены княжны ганец і, сукланіўшыся баярству, павяшчае нядобрую навіну, што вораг рубеж перайшоў і дужа наш край пустошыць і што князь наказаў усім сваім баярам на вайну, чым дужы паспяшаць.
Баярын рады чыну даказаць, сабе славы прыдбаць; хутка сабраў сваю дружыну і паехаў.
Спачатку баярын слаў часта ганцоў да любай жонкі, а далей — ні ганцоў, ні самога штось не чутно стала. I затужыла вельмі красна пані Любляна — усё выходзіць на шлях ды ўдаль пазірае, ды ўсё дармо.
^ 35 *
3*. Зак. 3433
Прайшло лета, настала зіма, а любага Яраслава як няма, так і няма. Прыйшла ізноў вясна. Выйшла раз красна Любляна ў канец прысад і як толькі на шлях зірнула, так дужа і зрадзела: бачыць, коціць дружына, а наперад любы вараным канём едзе. Ды нядоўга яе радасць была, бо як той пад’ехаў бліжэй, пазнала, што гэта другі.
Той пад’ехаў, сукланіўся, а яна і думае: «Можа, ён што пра майго ведае?..» Просіць яго к сабе ў палацы спачыць трохі. Той рад, прыстае, ідзе за ёю ў святліцу. Яна, яго за стол пасадзіўшы, гукнула на слугі, сказала прынесці піва, мёду і ўсялякай стравы; стала яго частаваці і яго пытаці пра мужа любага. Той, пагадаўшы, так ёй павядае: «Не хочацца мне табе, красна пані, жалю задаваці, ды мушу... Вото ж бачыш, твой муж, а мой друг сардэчны, быў цяжка ў баі ранены і, уміраючы, кажа мне так: «Слухай, дружа! У мяне е жонка, дужа красная пані, а ты яшчэ не жанаты, так успакой мяне перад смерцю, бо мне скора канец, — пакляніся заступіці ёй маё месца!» Што ж я меў рабіць? Мусіў прысягнуць, і цяпер ад прысягі адступіціся мне нельга... Так пані няхай мяне выбачыць і будзе прыхільна!»
Тая тое як учула, давай плакаць, галасіць і слухаць яго не хоча.
Плакала яна дзень, плакала другі, а на трэці і падумала: «I чаго я гэтак плачу?.. Што я тым памагу?.. Адно лічка сваё красна папсоваю...» — I на чацвёрты дзень гутарку з ім прыязну павяла, а на пяты — так і жартаваць сталі, а далей і пабраліся.
Прайшло ізноў лета, прайшла зіма, а за зімою — вясна, а за вясною і лета настала. Сядзяць гэта той прыезджы баярын з краснаю Люблянаю, як галубкі ў парачцы, і сабою цешацца ды любуюцца. Ажно разам Любляна як крыкне і, хапіўшыся за capita, абамлела. Той — зірк: бачыць — перад ім Яраслаў стаіць...
Хапіліся спярша за шаблі, а далей Яраслаў, адумаўшыся, кажа: «Адзін з нас павінен умерці, дык няхай Бог судзіць каму. Вазьмі ты сабе лук і сагайдак з стрэламі і ідзі на гару за рэчку, а я вазьму сабе і стану на гэтай гары, і будзем страляцца».
Як сказаў, так і ўчынілі: выпусцілі па страле — нічога, выпусцілі па другой — нічога, а па трэцяй як выпусцілі, так абодва аж асунуліся, як два падкошаныя каласочкі.
Тое месца з тых пор Прылукамі стала звацца. I цяпер там стаяць мураваныя харомы і ліповыя прысады, і жыве там пан дужа багаты, толькі той пан цяперашні не наш, а прышлы з памор’я, але дабраваты сабе.
# 36 ^
Адкуль зязюля ўзялася
Калісь праз вякі, у нашым краі, жыў багаты зямянін, — Властам яго звалі, і меў ён тры дачкі: Мляву, Здану і Зязюлю, як кветкі красныя, ладныя, як птушкі, але крашчая заўсіх, то Зязюля была. За гэта завідушча Млява проціў Зязюлі зло на вуме мела.
Раз, пад вечар, пасля спякоты, прыбягае Млява да сясцёр і кажа: — Сястрычкі, кветачкі, пойдзема на возера купацца!
Тыя, вядома, як дзяўчаты, — рады падурэць, кінуліся навыперадкі. Зязюля апярэдзіла ўсіх, бо спраўнейшая была; за ёю і Здана пабегла.
Кінуўшы вопраткі на беразе, паскакалі ў воду і давай пялёскацца, а Млява тым часам спраўне ўвінулася: вопратку Зязюльчыну скраўшы, патапіла ў возера і сама, як бы нічога не веда
ючы, палезла купацца.
Купаюцца гэта яны, ажно загрымела — зірк! — бура, навальніца надходзіць.
— Сястрыцы, уцякайма! — крычыць Млява і, не чакаючы другіх, схапіўшы вопратку, духам дамоў. За ёю і Здана паджгала. А Зязюля ходзіць па беразе, рукі ломіць, усё вопраткі шукае, шукае ды глядзіць. А вецерто свішча, а на неба аж страх глянуць: хмары з рэхатам адна на другую пруцца, барукаюцца, варочаюцца, — няйнача як у гаршку. Ходзіць Зязюля, галосячы, — зірк! — зза куста паніч выходзіць — красен, што крашчага ў свеце не знайсці, і вопратку Зязюльчыну ў руках трымае. Зязюлька хацела ўцякаці, але, глянуўшы яму ў вочы, стала як прыкована і глядзіць, вачэй адвесці не можа; штось да яго цягне, а сэрца як бы чым цёплым аблілося, а яшчэ як загаварыў, дык Зязюля не вытрымала — кінулася яму на шыю. I забраў той закляты княжыч Зязюлю да сябе ў крыштальныя палацы, у возера.