Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
— Я на цябе пайду вайною і будзем з табою ваяваць пад хваінаю. Ты вазьмі сабе на помач трох, і я сабе трох.
Воўк узяў сабе дзікага вепрука, мядзведзя і льва, а сабака — качара, пеўня і ката. Воўк прыйшоў на месца напярод і чакаў іх гадзіны тры. Потым кажа мядзведзю:
— Лезь ты на дрэва і паглядзі, можа ўжо ідуць.
Мядзведзь узлез і глядзіць.
Яго пытаюцца:
Ці ідуць?
— Ідуць, браце.
Воўк кажа яму:
— Ну, злезь!
— He злезу, страшна!
— А што там такі за страх, хто ж там ідзе?
— Адзін, — кажа, — з пікаю, а другі нясе дзве шаблі, а трэці ўсё кажа: «Таму так будзе, і таму так будзе!»
Дзік зарыўся ў мох.
Прыходзіць сабака з сваім войскам — і пачаў ваяваць. Зайшоў кот ззаду і хваць дзіка за хвост. Дзік і схваціўся.
А певень спалохаўся, падляцеў угару і закрычаў: «Кудахкудах!» А мядзведзь думаў, што кажуць «падайпадай!» — і проста з
# 131 #
9*. Зак. 3433
гэтага дзерава зваліўся на зямлю. Глядзіць леў, што мядзведзь і дзік ужо ўцяклі, — і ён кінуўся за імі. Застаўся воўк адзін.
3 гэтай пары яны сталі жыць добра, мірна.
Воўк, Змітрок, кабыла і баран
Ішоў воўк зпад Міра. Сустрэў Змітрака. Той Змітрок быў кравец. Ішоў ён з палкаю, што даўней мералі. Воўк кажа:
— Змітрок, Змітрок, я цябе з’ем.
А Змітрок адказвае:
— З’ясі дык з’ясі! Але перад смерцю дай я табе змераю камізэльку!
Воўк згадзіўся. Змітрок і пачаў яму палкаю па баках мераць. Мераў, мераў, пакуль ваўка чыста збіў. Тады кажа:
— Пачакай жа! Камізэльку я змераў, але яшчэ ляж дагары, яшчэ паназначваю, дзе гузікі ўшываць!
Воўк яшчэ лёг дагары, а Змітрок яго наўсторч тою палкаю чыста скалоў, што не захацеў і есці воўк Змітрака. Змітрок астаўся жыць і пайшоў сабе далей. А воўк ляжыць ды думае: «Гм! He з’еў дык не з’еў! Але нашто мне была гэта камізэлька ды яшчэ ў два рады гузікі? Ці я пан? Ці я шляхціц?..»
I пайшоў воўк далей памаленьку. Ідзе ды ідзе. Аж бачыць — ходзіць кабыла. Воўк і кажа:
— Кабыла, кабыла! Я цябе з’ем.
А кабыла адказвае:
— З’ясі дык з’ясі, але нашто ты будзеш мяне есці? Ты вось лепш пачытай у мяне пад капытом газету!
Воўк пачаў глядзець, а кабыла як ляпне яму ў храпу нагамі, аж воўк адляцеў і ляжыць. А кабыла ўцякла. Ляжыць воўк ды думае: «Не з’еў дык не з’еў! Але нашто яшчэ было мне газету чытаць? Ці я грамацей, ці вучыцель?..»
Ачомкаўся воўк і пайшоў далей. Ідзе ды ідзе. Сустрэў барана і кажа:
— Баран,баран!Я цябе з’ем!
Баран адказвае:
— Нашто ты мяне будзеш есці? Ты вось лепш заплюшч вочы, адкрый рот, а я табе сам ускочу!
Сеў воўк, заплюшчыў вочы і адкрыў рот. Баран як разагнаўся ды як даў яму рагамі ў лабаціну, дык воўк самлеў. Баран уцёк, a воўк ачомкаўся дый кажа:
— He ведаю, ці я яго глынуў, ці мінуў?
« 132 *
Козы
Жылі дзед з бабаю. Была ў дзедкі дачушка і ў бабкі дачушка.
Былі ў іх козы. Прыйшла вясна. Дзед кажа:
— Трэба гнаць коз. Хто ж пагоніць?
— Ты гані, — на бабку ён кажа.
А бабка кажа:
— He, я не паганю коз. Будзем пасвіць іх па чарзе. Няхай пасе твая дачка.
— Добра, няхай пасе мая дачка; пагоніць жа і твая.
Пагнала назаўтра яго дачка. Пасвіла яна, пасвіла, пасвіла, пасвіла, напаіла іх, накарміла, гоніць дадому. Дзед забег у вароты і сядзіць. Адчыняе яна, упускае іх на двор. Дзед кажа:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
— Мы напіліся і наеліся.
— А ты, казёлбарада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляновы лісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
Тут дзед зазлаваў на дачку, набіў яе, загнаў у хату.
На другі дзень пагнала ўжо бабчына дачушка. Пасвіла яна, пасвіла, накарміла іх, напаіла, гоніць дадому. Дзед зноў забег у вароты, сеў і кажа:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
— Мы напіліся і наеліся.
— Аты, казёлбарада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляновы лісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
Зазлаваў той дзед, прагнаў і сваю дачку, і бабчыну дачку. Прагнаў зусім з хаты. Назаўтра на бабу кажа:
— Ты ж пагоніш коз пасвіць.
Баба ўжо ўстала, выпаліла зарана ў печы, пагнала пасвіць коз. Пасе яна, пасе іх, пасе, пасе, на вялікай траве пасе. Напаіла іх, накарміла і гоніць дадому. Дзед зноў забег у вароты і пытае:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
— Мы напіліся і наеліся.
— А ты, казёлбарада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляновы лісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
# 133 *
Зазлаваў той дзед і бабку прагнаў. «Ну, я назаўтра паганю». Устаў зараназарана, выпаліў у печы і пагнаў іх. Пасвіўпасвіў, пасвіўпасвіў — і сонца зайшло, пасвіў усё. Пасля гоніць дадому. Прыгнаў, сам забег на двор, сеў і пытае:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
— Мы напіліся і наеліся.
— Аты, казёлбарада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляновы лісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
Той жа ж дзед як раззлаваўся, як прывязаў жа ж казла к слупіку. Лупіўлупіў, лупіўлупіў яго вяроўкаю. Вяроўку ўсю парваў. Пугаю біў, палкаю. Казёл рваўся, рваўся, адарваўся ад слупіка і пабегу лес.
Бяжыць ён, бяжыць, бяжыць дык бяжыць — стаіць хата ў лазе на курынай назе. Ен забег у тую хатку, а там жыла лісічка. Сеў на печы, сядзіць, грэецца. Прыйшла лісічка дадому. Стукстук у дзверы.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
— Я, казёлбарада, паўбока луплены, за тры грошы куплены. Тапутапу нагамі, калю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
Спужалася тая лісічка, выйшла на двор і плача. Ідзе зайчык.
— Лісічкасястрычка, чаго ж ты плачаш?
— А мой ты зайчык, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выганю.
— Хадзем.
Прыйшлі яны. Зайчык лапкаю стукстук у акенца.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
— Я, казёлбарада, паўбока луплены, за тры грошы куплены. Тапутапу нагамі, калю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
Спужаўся той зайчык, пабег у лес. Села лісічка, зноў плача. Ідзе воўк.
— Кумкагалубка, чаго ж ты плачаш?
— А мой ты воўча, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выганю.
— Хадзем.
Прыйшлі яны, так воўк у акно стукстук лапаю.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
# 134 *
— Я, казёлбарада, паўбока луплены, за тры грошы куплены. Тапутапу нагамі, калю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
Спужаўся той воўк, пабег у лес. Лісічка зноў села і плача. Ідзе мядзведзь.
— Кумкагалубка, чаго ж ты плачаш?
— А мой ты мядзведзя, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выганю.
— Хадзем.
Прыйшлі яны. Мядзведзь стукстук лапаю ў акно.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
— Я, казёлбарада, паўбока луплены, за тры грошы куплены. Тапутапу нагамі, калю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
Спужаўся і той мядзведзь, пайшоў у лес. Пайшоў, а лісічка засталася адна, сядзіць і плача. Ідзе пеўнік.
— Лісічкагалубка, чаго ты плачаш?
— А мой ты пеўнік, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выганю.
— Гэй, не выганіш! Ніхто не выгане ўжо. I зайчык выганяў, і воўк выганяў, і мядзведзь выганяў — ніхто не выгане!
— А я выганю! Хадзем!
Прыйшоў ён на ганак:
— Адчыняй дзверы!
Адчыніў. Стаў пеўнік на парозе, спявае:
— Кукарэку! Касу нясу, казлу галаву знясу. Злязай, казёл, з печы, бо здыму па самыя плечы’
Той казёл з печы на падлогу, з падлогі на зямлю, з зямлі на лаву, з лавы на акно, пабіў акно, выскачыў і пабег аблуплены.
А лісічка з пеўнікам пастроілі акенца і сёння жывуць і хлеб жуюць.
Жораў і чапля
Жылі сабе па канцах балота жораў і чапля. Стала ім сумна жыць, і вось задумаў жораў к чаллі ў сваты ісці. Ціпяхуліпяху, сем вёрст па маху, цераз бор ды ў чаплін двор.
— Здароў чапля!
— Здароў, жораў!
# 135 #
— Ці не пойдзеш, чапля, за мяне замуж?
— А, твае ногі доўгі, пер’і кароткі, дужа ты непрыгож і ні к чорту не гож; ідзі сабе дзе быў!
Жораў перабраўся зноў цераз бор ды і прыйшоў у свой двор. Раздумалася чапля, што за жорава замуж не пайшла: «Дайка пайду яго перапрашу». Ціпяхуліпяху, сем вёрст па маху цераз бор ды і к жораву ў двор.
— Здароў, жораў!
— Здароў, чапля!
— Вазьмі мяне замуж за сябе!
— Твая шыя і сіня, і крыва, і сама ты гарбата; такая мне не трэба!
Хоць і стыдна і абідна, аднак чапля паплялася цераз бор назад у свой двор. Жалка стала жораву, што не ўзяў чаплю ўбогую, і зноў пайшоў ён тою самаю дарогай. Ціпяхуліпяху, сем вёрст па маху, цераз бор ды ў чаплін двор.
— Здароў, чапля!
— Здароў, жораў!
— Ці не пойдзеш, чапля, за мяне замуж?
— А, твае ногі доўгі, пер’і кароткі, дужа ты непрыгож і ні к чорту не гож; ідзі сабе дзе бьгў!
Жораў перабраўся зноў цераз бор ды і прыйшоў у свой двор. Раздумалася чапля, што за жорава замуж не пайшла: «Дайка пайду яго перапрашу».
Так цэлы свой век яны ходзяць адзін к другому ў сваты, але ўсётакі па канцах балота абаіх іх засталіся хаты.
Куркарабушка
м
Быў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць...
Ідзе воўк:
— Дзедка, чаго вы плачаце?
— Як жа нам не плакаць: жылі сабе мы з бабкай, была ў нас куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Я біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
# 136 #
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць...
I воўк завыў.
Ідзе мядзведзь:
— Чаго ты, воўча, выеш?
— Як жа мне не выць: быў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.