Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
— Іванька, аддай мне гэта пяро!
Іванька кажа:
— Бяры сабе!
Забраў пан пяро ў свае пакоі, дык так і асвяціла пакоі, усё роўна як днём, так і ноччу. Стаў з той пары пан Іваньку любіць і шкадаваць. Тады парабкі набунтавалі пану на Іваньку.
— А паночак наш! Іванька казаў, што ён можа дастаць тую птушку, што згубіла гэта пяро!
Пан прызваў Іваньку і кажа яму:
— Ну, Іванька! Калі ты знайшоў гэткае пяро, цяпер жа ты мне знайдзі тую птушку, што згубіла гэта пяро. А не, дык мой меч — табе галава з плеч!
Іванька, як пачуў гэта, як заплача! Пабег к каню.
— А конічак! Што я буду рабіць?
— А што?
А што ж? Загадаў мне пан: як дастаў пяро, дык дастаў і тую птушку, што гэта пяро згубіла. А калі не знайду я тую птушку, дык пан сказаў: «Мой меч, а табе галава з плеч!»
# 162 *
— А што, Іванька, я табе казаў: не руш пяра, бо будзе бяда! Ну, дык гэта бяда не бяда, бяда яшчэ ўперадзе.
— А што ж рабіць?
— А ідзі к пану ды вазьмі ў яго бочку смалы і лакон палатна.
Іван пайшоў к пану, узяў бочку смалы і лакон палатна і прынёс к каню.
— Ну, садзіся на мяне, Іванька, ды бяры бочку смалы і лакон палатна.
Сеў ён і паехалі. Ехалі, ехалі і пад’ехалі яны к сасоннічку. Конь і гаворыць Іваньку:
— Ну, цяпер, Іванька, вазьмі палатно ды намаж яго смалой і рассцялі на гэты сасоннік.
Іванька ўзяў намазаў палатно, разаслаў на сасоннік, а сам сеў, схаваўся дый пільнуе. Ці доўга, ці не ён чакаў, ажно ляціць птушка. Села яна на гэта палатно; ну як села, дык і прыкіпела. Конь крычыць:
— Хутчэй, Іванька, лаві, каб яна не паляцела!
Іванька падскочыў і схапіў яе, улажыў за пазуху, уссеў на каня дый паехаў. Прыехаў к пану, аддаў яму птушку, а сам пайшоў адпачываць.
Прайшло колькі там часу, пагніло ў таго пана ўсё сена. Пан думаў, думаў, чаму б гэта яно так пагніло, і ніяк не ўгадае. А парабкі ўзялі ды зноў набунтавалі на Іваньку пану.
— А паночак! Іванька казаў, што ён можа схадзіць к Богу запытацца!
Пан вялеў ім пазваць Іваньку. Парабкі пазвалі Іваньку. Прыходзіць ён к пану, пан кажа Іваньку:
— Іванька, схадзітка ты к Богу спытайся, чаго гэта ў мяне сена пагніло. А калі не сходзіш, дык мой меч — табе галава з плеч!
Іванька як пабяжыць к каню ды як заплача:
— А Божа ж мой, Божа! А канёчак мой! А што ж я буду рабіць? Сказаў пан схадзіць к Богу спытацца, чаго яго сена пагніло!
А конь кажа:
— А што, Іванька! Я казаў табе: не руш пяра, бо будзе бяда! Ну, ды гэта яшчэ не бяда, яшчэ ўся бяда наперадзе. Але што рабіць? Садзіся, Іванька, на мяне ды паедзем!
Уссеў Іванька на каня і паехалі. Ехалі, ехалі — стаіць хатка. Уваходзяць яны ў хатку, а ў той хатцы дзед на печы качаецца ды крычыць гвалту. Увайшоў Іванька ў хатку, дзед і кажа:
— Куды цябе, Іванька, Бог нясе?
* 163 #
11*. Зак. 3433
— А іду к Богу пытацца, чаго пагніло панава сена.
— Ах, мой ты ўнучак, спытайся ж у Бога, чаго я гэтак качаюся на печы! I злезці няможна, і ногі мае адмерзлі!
— Добра, спытаюся!
Пайшоў Іванька далей: ішоў, ішоў, ажно бачыць — качаецца па дарозе маладзіца, і яе ўсе топчуць.
— Куды цябе Бог нясе, Іванька?
— Іду к Богу пытацца, чаго панава сена пагніло.
— Запытайся ж там у Бога, Іванька, чаго гэта я ўвесь свой век ляжу на дарозе і мяне ўсе топчуць.
— Добра, — кажа Іванька.
Ехаў ён, ехаў, ажно бачыць — удвух пераліваюць ваду з аднаго калодзезя ў другі калодзезь ды не могуць ніяк пераліць.
— Куды цябе Бог нясе, Іванька?
— Іду я к Богу пытацца, чаго панава сена пагніло.
— Скажы ж ты, Іванька, там Богу, што мы ўвесь свой век пераліваем ваду з аднаго калодзезя ў другі калодзезь, ды ніяк не перальём: у адным калодзезі не меньшае, а ў другім не большае.
— Добра, скажу! — адказаў Іванька і паехаў далей.
Ехаў ён, ехаў і прыехаў ажно к самаму мору. Бачыць Іванька — ляжыць у моры рыбіна, ніяк не можа яна перавярнуцца.
— Куды цябе, Іванька, Бог нясе?
— А іду к Богу пытацца, чаго панава сена пагніло.
— А скажы ж ты там, Іванька, Богу, чаго гэта я ляжу на адным баку і ніяк не перавярнуся.
— Добра, — кажа Іванька, — скажу!
Пераехаў Іванька мора дый паехаў далей. Ехаў, ехаў — стаіць хатка. Едзе ён каля тае хаткі, ажно выходзіць з тае хаткі старэнькі чалавечак.
— Куды ты едзеш, Іванька?
— Еду к Богу пытацца, чаго гэта ў пана сёлета ўсё сена пагніло.
— А таго ў пана сена пагніло, — кажа старэнькі чалавечак, — што ДзеўкаПаланянка дванаццаць дзён купалася ў моры ды гуляла з сонцам. Ад гэтага не было сонца, ішоў дождж, панава сена і пагніло.
Іванька тады кажа:
— А Божа, Божа! Што я бачыў на дарозе, як ішоў сюды: нейкі чалавек у хатцы на печцы качаецца ды крычыць гвалту, што злезці няможна і ногі яго адмерзлі.
— Гэты чалавек быў мароз, і ён дужа многа ў людзей дабра памарозіў, многа людзей голад цярпела праз яго і многа людзей ён
♦ 164 *
пасіраціў Калі не будзе болей нікога марозіць і нікога крыўдзіць, дык пойдзе і будзе хадзіць. А калі не, дык зноў будзе ляжаць на печы не злазячы.
— А Божа, Божа! Што я яшчэ бачыў: нейкая маладзіца ляжыць, качаецца на дарозе, цераз яе ўсе едуць, яе ўсе топчуць, усю яе прытапталі.
— Гэта маладзіца была старая ведзьмазмяя; адбірала яна чужое малако. Людзі мелі па дванаццаць каровак, ды не мелі малачка; а яна ніводнае каровы не мела, ды малако ела. Людзі праз яе смяглі. Вось яна за гэта ляжыць на дарозе, што людзей многа крыўдзіла. Калі яна прысягне, што не будзе адбіраць у чужых кароў малако, дык устане, а не прысягне, дык зноў будзе ляжаць на дарозе.
— А Божа, Божа! Што я яшчэ бачыў на дарозе: два чалавекі пераліваюць ваду з аднаго калодзезя ў другі ды ніяк не перальюць: у адным калодзезі не меньшае, аўдругім не большае.
— Гэтыя людзі былі багатыры і дужа прыганялі бедных мужыкоў на прыгон к сабе — і малых і старых — і здзекваліся з іх. Калі яны прысягнуць, што болей не будуць так рабіць, дык тады яны выльюць ваду, а калі не, дык зноў будуць пераліваць.
— А Божачка, Божа! Што я яшчэ бачыў: ляжыць на моры рыбіна ўвесь век свой на адным баку і не можа перавярнуцца.
— Гэта рыбіна полк салдатаў з’ела; калі яна выпусціць іх, дык паплыве, а калі не выпусціць, дык зноў будзе ляжаць.
Пайшоў Іванька ў двор к пану. Ішоў ён, ішоў — прыходзіць к мору, дзе ляжыць тая рыбіна. Рыбіна кажа:
— А што, Іванька, што мне Бог казаў?
— Пастой, як перайду на той бок, тады скажу!
Перайшоў на той бок і кажа:
— Калі ты выпусціш полк салдатаў, дык паплывеш, а калі не выпусціш, дык не паплывеш!
Рыбіна разінула рот. Ііх! Салдаты ідуць, музыка іграе! Як выйшлі ўсе, рыбіна і паплыла. Пайшоў Іванька далей. Ішоў, ішоў — тыя самыя два чалавекі ваду пераліваюць.
— А што, Іванька? Што нам Бог казаў?
— Пастойце, дайце выйсці наперад!
Зайшоў ён наперад, тады кажа:
— Вы былі багатыры, вы прыганялі мужыкоў бедных на прыгон к сабе, і малых і старых, і здзекваліся з іх. Калі вы не будзеце болей крыўдзіць бедных, дык вы перальяце гэту ваду, а калі не, дык вы нізашто не перальяце!
* 165 *
Мужыкі, пачуўшы гэта, як пабягуць за Іванькам, а Іванька як пабяжыць уцякаць... Бег, бег, алеткі ўцёк. Пайшоў ён далей, ажно на дарозе ляжыць тая маладзіца, і ўсю яе стапталі.
— А што, Іванька, што там мне Бог сказаў?
— Пастой, я зайду наперад, тады скажу!
Зайшоў ён наперад той маладзіцы і кажа ёй:
— Ты была старая ведзьмазмяя; ты адбірала чужое малако, людзей дужа крыўдзіла, людзі тады смяглі. Калі ты не будзеш гэтак рабіць, дык пойдзеш, а калі не, дык і век тут ляжаць будзеш!
Пайшоў Іванька далей. Ішоў, ішоў, ажно качаецца той чалавек на печцы.
— А што, Іванька, што там мне Бог казаў?
— Пастой, зайду наперад, тады скажу!
Зайшоў наперад і кажа:
— Ты быў вялікі мароз і многа памарозіў у людзей дабра, многа людзей цярпела праз цябе, многа ты людзей пасіраціў. Калі ты прысягнеш, складзеш накрыж рукі, што не будзеш крыўдзіць людзей, дык злезеш з печы, а калі не, дык ніколі не злезеш!
Чалавек той склаў рукі накрыж, злез з печы і пайшоў. Пайшоў Іванька далей. Ішоўішоў і прыходзіць у двор.
Пан пытаецца:
— Ну, Іванька, чаго маё сена пагніло?
— А во чаго, паночак, пагніло тваё сена: ДзеўкаПаланянка дванаццаць дзён купалася ў моры і гуляла з сонцам. I ад гэтага не было сонца, быў дождж, сена тваё і пагніло.
— Маладзец, Іванька, ступай адпачывай!
Пайшоў Іванька адпачываць. Прайшло колькі часу, парабкі зноў набунтавалі пану на Іваньку.
— А паночак наш! Іванька казаў, што ён ДзеўкуПаланянку дастаць можа!
— Пазавіце мне сюды Іваньку.
Пабеглі яны, гукнулі Іваньку з яго пакоя. Прыходзіць ён к пану, пан кажа:
— Дастань ты мне, Іванька, тую ДзеўкуПаланянку! А калі не дастанеш, дык мой меч — табе галава з плеч.
Іванька як заплача, як пабяжыць к каню:
— А канёчак ты мой! А што мне рабіць: пан сказаў мне дастаць ДзеўкуПаланянку, а калі не дастану, дык панаў меч — мне галава з плеч!
— А што, Іванька, ці я не казаў табе: не руш пяра, бо будзе бяда. Ну, ды гэта бяда не бяда, бяда яшчэ ўся наперадзе. Што рабіць, садзіся на мяне, паедзем шукаць ДзеўкуПаланянку!
* 166 *
Уссеў Іванька на каня і паехалі. Ехалі яны, ехалі, ажно ідзе той чалавек — мароз, што на печцы ляжаў.
— Добры дзень табе, Іванька! Куды цябе Бог нясе?
— На здароўе! Іду шукаць ДзеўкуПаланянку, пан сказаў.
— Ну, Іванька, пайду і я з табой. Ты ж мне памог, можа, і я табе памагу штонебудзь!
Пайшлі яны ўдвух ужо. Ішлі, ішлі, ажно ідзе тая маладзіца — ведзьма, што ляжала на дарозе.
— Добры дзень табе, Іванька! Куды цябе Бог нясе?
— На здароўе! Так і так; іду па ДзеўкуПаланянку, мне пан сказаў дастаць.
— Пайду і я з вамі. Бо ты мне памог, можа, і я табе, Іванька, штонебудзь памагу!
Пайшлі яны ўжо ўтраіх. Ішлі, ішлі, ажно сустракаюць тых людзей, што ваду пералівалі. А яны Іваньку «добры дзень» не далі. Пайшлі яны ўтраіх далей. Ідуць, ідуць і прыходзяць к мору. Як бы тут дастаць з мора ДзеўкуПаланянку? Думалі, думалі, алеткі ўздумалі. Маладзіца тая скінулася крамкай і стала на марскім беразе; і ў той крамцы відаць дужа прыгожыя стужкі, хусткі і ўсё чысценька, што каму трэба, усё ёсць. Ды такое прыгожае, што і ўздумаць няможна. Вытыркнула ДзеўкаПаланянка галаву з мора ды як убачыла гэту крамку, дужа ёй захацелася штонебудзь у гэтай крамцы ўзяць. Але баіцца, ці няма каго. Вытыркнула яна галаву другі раз, паглядзела, паглядзела — няма нікога, бо Іванька з канём захаваўся, маладзіца скінулася крамкай, а чалавек той стаў марозам. Вытыркнула яна галаву ў трэці раз, глядзіць — зноў нікога не відаць.