Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
Яны сабраліся, паехалі дамоў, узялі яе з сабою. Едуць дзярэўняй, хто ўбачыць — смяюцца. Прыехалі. Прыняў яе за госця і даў ёй яблычка харошае. Яна як з’ела, — дык то была прыгожая, a то яшчэ ў пяць разоў папрыгажэла! Рогі з яе спалі, і боль унялася. Ну і пачалі вяселле гуляць. Згулялі вяселле і паслалі к бацьку паклон, што благапалучна ўсё. Бацька даў многа прыданага. I цяпер жывуць.
I я там сляпуючы быў, мёдвіно піў, па губах цякло, а ў рот не папала.
Івашкамядзведжае вушка
Жыў сабе чалавек, і была ў яго хазяйка. I пайшла яна ў лес у грыбы, і заблудзілася. Налучыўся на яе той жа час мядзведзь. Ен яе ўзяў ды і занёс к сабе. Пажыла яна гады тры і радзіла сына. Дала яна яму імяпразванне Івашкамядзведжае вушка. Пабыў ён гады тры і рос не па гадах, ды па часах, не па часах, ды па мінутах. Вырас ён і гаворыць:
— Маці, я не буду з табой жыць і з мядзведзем, я пайду ад цябе. Пайшоў сабе, ідзе дарогай і сустракае чалавека. Той гаворыць: — Здрастуй, Івашкамядзведжае вушка!
— Добрае здароўе, ДубДубавік!
— А куды ты ідзеш? — пытае ДубДубавік у Івашкімядзведжага
вушка.
— Пайду ў свет.
# 177 *
— Ах, брат, пайду і я з табой.
— Ну, пойдзем!
Колькі яны там ішлі, бачаць — стаіць чалавек. Яны гавораць:
— Здрастуй, ГараТаравік!
— Добрае здароўе, Івашкамядзведжае вушка і ДубДубавік! Куды вы ідзеця?
— Ідзём у свет!
— Пайду і я з вамі!
— Ну, хадзі, — гаворыць Івашкамядзведжае вушка.
Ну, яны пайшлі ўтрох. Ішлі, ішлі і нашлі яны сабе дом.
— Вот, братцы, тут цяпер і будзем жыць. Ты, ГараТаравік, аставайся абед варыць, а мы пойдзем на ахоту.
Той січас узяў вала зарэзаў, аблупіў, у кацёл уклаў, цяпло расклаў і давай варыць. Толькі гэта гавядзіна закіпела, нехта ідзе, стукае ў дзверы і кажа:
— Адчыні, хто ў маім доме ёсць!
Гэта Бяссмертны Кашчэй, ён сам з кокаць, барада з локаць. Ен яму адчыніў.
— Уссадзі мяне на лаўку.
Ён узяў і ўссадзіў яго.
— Ну, дай мне есці!
Ен яму і даў вала. Кашчэй гэтага вала з’еў, тады ўзяў паласу ў яго выкраіў з плячэй і ўляцеў. Ну, таму некалі дажыдацца, а трэба другога рэзаць вала. Абед трэба гатаваць. Толькі што ён закіпеў, прыходзяць яго таварышы.
— Ну, — кажуць, — брат, давай абедаць!
Ен выняў зусім яшчэ сырое мяса. Яны сталі есці:
— Як ты варыў? Зусім яно ў цябе сырое!
— Ах, братцы, пакуль дровы нарубіў, спазніўся.
Ну, аднака, ён таго не сказаў ім, што яму такая штука здзелана. Івашкамядзведжае вушка гаворыць:
— Эх, брат, не стоіць табе! А нутка ты, ДубДубавік, аставайся тут, ці не лепш ты згатовіш!
ДубДубавік начаў пачышчы варочацца. Вала зарэзаў, аблупіў, у кацёл уклаў, цяпло расклаў і стаў варыць яго і думае: «Як бы паскарэй». Тут жа і ляціць той самы змей, сам з кокаць, барада з локаць — Кашчэй Бяссмертны, і стукае ў дзверы:
— Хто ў маім доме ёсць, адчыні!
Ён яму адчыніў.
— Перасадзі мяне цераз парог!
Ён перасадзіў.
# 178 #
— Ну, уссадзі мяне на лаўку!
Ён уссадзіў.
— Дай мне есці!
Ён яму даў есці. Кашчэй вала з’еў, паласу выкраіў з яго і паляцеў. Той думае: «От гора!» Пачаў шчэ хутчэй варочацца, зарэзаў другога вала, стаў гатаваць. Ды січас яны і прыходзяць:
— Давай, брат, абедаць!
Ён вынімае зусім сырое мяса. Івашкамядзведжае вушка і гаворыць:
— Ах, брат ты мой! Я ж думаў, што ты лепш згатуеш, ажно ты яшчэ горш! Аднака ідзіце вы сабе, братцы, на ахоту, а я застануся гатаваць; ці не лепш я вас згатую!
Івашкамядзведжае вушка вала зарэзаў, уклаў у кацёл і гатовіць. Развёў цяпло. Ды толькі ён згатаваў — ляціць Кашчэй і гаворыць:
— Хто ў маім доме ёсць, адчыні мне!
— Рукі не паадсыхалі, калі трэба, дык адчыніш!
Ён адчыніў.
— А ну, перасадзі мяне цераз парог!
— Ногі не паадсыхалі, пералезеш і сам!
— Уссадзі мяне на лаўку!
— Ногі не паадсыхалі, сам узлезеш!
— Дай мне, — кажа, — паесці!
— Калі нагатаваў, дык паеш! Я нагатаваў не для цябе.
Кашчэй схваціўся ды на яго. Тады Івашкамядзведжае вушка ўхапіў яго за бараду ды пацёг прама ў лес. Узяў раскалоў дуб, засадзіў яго бараду ў дуб ды і забіў клінам.
— Вот ты, — кажа, — тут пасядзі, пакуль таварышы прыдуць!
Прыходзяць таварышы.
— Ну, давайцека, братцы, абедаць! Я зварыў не так, як вы. А хочаце, братцы, паабедаўшы паглядзець, што я ўсадзіў у дуба, — бараду ўшчаміў.
Прыйшлі яны ў тое месца, пасматрэлі, ажно яго нету. Вырваўся і паляцеў Кашчэй — барада ў дубе засталася.
— Пойдземка, братцы, паглядзім, куды ён пайшоў, ведзь кроў ёсць!
От яны ўзялі і пайшлі. Увайшлі ў лес у агромны. Тады Івашкамядзведжае вушка кажа:
— Ну, ДубДубавік, давай дарогу!
Пачаў ДубДубавік ірваць дубы, дарогу прабіраць. Прабралі дарогу, прыйшлі к вялікай гарэ.
* 179 #
— А ну, ГараТаравік, раскапай гару!
ГараТаравік раскапаў. Перайшлі яны гару, бачаць — ляжыць вялікі камень. I пад той камень нара. Івашкамядзведжае вушка кажа:
— Вот, братцы, во ён куды палез! Ну, давай валоў рэзаць і пас сшываць. I ўпусціце мяне туды. Я пайду яго шукаць. Ну, а тады, братцы, як год выйдзе, вы далжны прыбыць сюда, і я пас гэты скалатну, і вы мяне выцягніце.
Тады яны ўзялі валоў штук пятнаццаць зарэзалі, зрабілі пас, пачапілі камень і ўпусцілі туды. I яшчэ не хапае.
— Давай, братцы, яшчэ зарэжам штукі тры ды пас надвяжам!
Нашылі і ўпусцілі яго туды. Дасталі глыбіню.
— Ну, вот, цяпер, братцы, спушчайце мяне туды! Толькі глядзіце ж, цяпер я вас прашу, штоб вы былі ў той час, як мяне апушчаеце, цераз год!
Упусцілі яго туды, ён і пайшоў. Бачыць — стаіць дом медны. Прыходзіць ён у той дом, сядзіць там дзявіца.
— Ах, — гаворыць, — здрастуй, Івашкамядзведжае вушка! Слыхам было слыхаць, а цяпер і ў глазы відаць, зачым ты ходзіш сюды. Мы колькі тут жывём, а рускага чалавека не бачылі. Ну, аднака, ты сваю галаву занёс сюды, — мы жывём у Бяссмертнага Кашчэя.
— Ну, я таго і шукаю!
— Давай мы з табой жаніцца!
Ен гаворыць:
— Я пайду Бяссмертнага Кашчэя шукаць!
— Эх, ты як пойдзеш, там яшчэ крашай мяне ёсць, ты на мяне забудзеш.
— He, — кажа, — я й цябе вазьму адсюль.
Ну, ён пераначаваў, назаўтра ўстаў, памыўся, Богу памаліўся і пайшоў. Ідзе, аж стаіць другі дом. Сярэбраны.
— Здрастуй, — гаворыць, — дзеўка!
— Здрастуй, здрастуй, Івашкамядзведжае вушка! Слыхам было слыхаць, а цяпер і ў глазы відаць, зачым ты ходзіш сюды. Мы колькі тут жывём, а рускага чалавека не бачылі. Ну, аднака, ты сваю галаву занёс сюды, — мы жывём у Бяссмертнага Кашчэя!
— Ну, я таго і шукаю, я за ім і іду, за [паганым] Бяссмертным Кашчэем.
— Ах, Івашкамядзведжае вушка, давай, — кажа, — з табой жаніцца!
— He, пайду Бяссмертнага Кашчэя шукаць!
* 180 *
— Ах, ты як пойдзеш, там яшчэ крашай мяне ёсць, ты і на мяне забудзеш.
— He, я не забуду, я і цябе вазьму.
Ды і пайшоў, пераначаваўшы. Стаіць трэці дом — ды залаты. Ен заходзіць у той дом — сядзіць красівая дзеўка, вышывае.
— А, здрастуй, — гаворыць, — Івашкамядзведжае вушка! Ці па волі, ці па няволі зайшоў сюды, буйну галаву занёс? Здзесь Бяссмертны Кашчэй, дык ён цябе з’есць!
— Ну, я яго іпукаю!
— Ды ці шукаеш, ці не шукаеш, а ён тут не такі, як на тым свеце — на гэтым свеце ён сільней! Ну, на ж ты, паеш, і зраблю я цябе булаўкай і ўторну ў падушку.
— Ну, пажалуста, і распрасі, дзе яго смерць.
У скорым урэмю прылятае Бяссмертны Кашчэй і кажа:
— Фе, руськось пахне!
Ну, яна яму адказвае:
— Ах, душанька, ты па Русі лятаў, Русі набраўся, так табе бытта аддае тут.
— Я тут колькі жыву, а рускага чалавека не бачыў!
Унясла яна яму гарачых карцеч, ён наглытаўся. Лёг сабе і ляжыць. Яна кажа:
— Душанька, колькі мы з табой жывём! Ну, крый Бог, нас хто абідзе — крый Бог, твае смерці.
Ен зарагатаў:
— Хахаха! Маёй смерці нету. Мая смерць: у моры скрыня, а ў скрыні заяц, а ў зайцы вутка, а ў вутцы яйцо. Вот то мая смерць!
Устаў і паляцеў гэты Бяссмертны Кашчэй. Яна тады яго і выпусціла, Івашкумядзведжае вушка, і кажа:
— Знаеш, друг мой, дзе яго смерць? Яго смерць: у моры скрыня, а ў скрыні заяц, а ў зайцы вутка, а ў вутцы яйцо: штоб яйцо ты тое дастаў ды ўдарыў яму ў лоб, от яму і смерць — дык дзе ты дастанеш?
Ён узяў сабе ружайцо і пайшоў.
Сколька ён урэмя ішоў, што баліць ажно яго шкура; есці хоча. Бяжыць воўк. «Ах, — думае, — вазьму ўб’ю, хаця ваўка наемся». Толькі ён злажыўся біць, а воўк і кажа:
— Ах, Івашкамядзведжае вушка, не бі мяне, я табе пры злой гадзіне знадаблюся!
Так Івашкамядзведжае вушка і пайшоў, не стаў біць ваўка. Ішоў, ішоў аж шкура яго баліць. Думае: «Ну, хто стрэнецца, уб’ю ды з’ем». Бача — ляціць коршык. Ен склаўся. А коршык яму кажа:
* 181 #
— Ах, Івашкамядзведжае вушка, не бі мяне, я табе знадаблюся пры злой гадзіне!
Так ён і пайшоў і яго не стаў біць. Колькі ён там ішоў, прыходзіць к мору, аж ляжыць рак такі агромны. Івашка думае: «Адсяку яго палавіну ды з’ем. Вот жа папраўлюся!»
Рак кажа:
— Ах, Івашкамядзведжае вушка! Ты бачыш, што я гарую — палавіна на беразе, палавіна ў вадзе. Вот ты вазьмі кол ды спіхні мяне ў ваду. Я табе ў злой гадзіне знадаблюся.
Івашкамядзведжае вушка ўзяў кол і скаціў яго ў ваду. Рак гаворыць:
— Ну, благадару табе, Івашкамядзведжае вушка, што табе трэба, сказывай!
— А вот што мне трэба. Я прыйшоў сюды за смерцю Кашчэя Бяссмертнага. Ёсць у моры скрыня, а ў скрыні заяц, а ў зайцы вутка, а ў вутцы яйцо!
— Я табе яе дастаўлю.
Так ён папоўз і цягне скрыню перад сабою. Івашка ўзяў гэту скрыню, разбіў крышку, толькі адчыніў — заяц выскачыў і пабег.
— Ах, Бог мой, дзе воўк дзеўся, што казаў «я табе пры злой гадзіне знадаблюся», — каб ён мне ўлавіў гэтага зайца.
Так той жа час воўк і схваціў яго. Івашка ўзяў яго разадраў. Вутка з яго пыр! — і паляцела. Ен, стоючы, і гаворыць:
— Дзе гэта дзеўся той коршык, каб ён мне яе ўлавіў.
Толькі ён сказаў, адкуль узяўся коршык, улавіў тую вутку. Івашка ўзяў разадраў вутку, дастаў яйцо. Ну, яно гразнае: «Ах, панясу ў мора, памыю». Стаў мыць, яйцо гэта пакацілася прама ў мора. Ен, стоючы, і кажа: