• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 271с.
    Мінск 2021
    132.27 МБ
       Кавалі гавораць яму:
       — Што, чужастранны чалавек, так спужаўся?
       — Людзі добрыя! Уратуйце мяне ад нячыстае сілы.
       Яны ўзялі кузню заперлі наглуха.
       — Аддайце маё, — гаворыць змяя.
       Вось кавалі гавораць ёй:
       — Праліжы жалезныя дзверы, а мы яго табе на язык паложым.
       Яна пралізала дзверы і язык у сярэдзіну ўсадзіла. Кавалі ўзялі ўтрох гарачымі кляшчамі за язык і гавораць:
       — Ідзі, чужастранны чалавек, што хочаш з ёю рабі.
       Ён выйшаў на двор і давай біць і пабіў на ёй скуру да касцей, a косці да мазгоў, вызваліў таварышаў, а тулава закапаў на сем сажон глыбіні.
    
    * 198 *
    
       Вось ён і цяпер жыве ды кускі жуе, а мы хлеб, бо ў яго нет! I я там быў, мёдвіно піў, па барадзе цякло, а ў губе не было.
    
    
    Ілья
    
    
    Жылі сабе муж з жонкай, і нарадзіўся ў іх сын Ільюшка.
          Пражыў ён больш дваццаці гадоў, і ляжаў дваццаць тры гады на адным баку. Прыходзіць раз к яму дзядуля.
       — Што ты, Ільюшка, вады б напіўся ці квасу?
       — Mary напіцца вады!
       I сказаў яму дзядуля прынесці вядро вады. Той як унёс, так ён і выпіў.
       — Як ты, Ільюшка, маешся сам сабою?
       — А во, дзядуля, маюся так: магу ад зямлі неба дастаць і ад неба зямлі!
       Тады дзед гавора, каб ён унёс вядро квасу. Той як унёс, так ён і выпіў. Дзядуля пытаецца:
       — Як ты маешся, Ільюшка?
       — He, дзядуля, чую, што крэпак, ды ўжо так не магу здзелаць — ад зямлі неба дастаць!
       — Жыві ж, Ільюшка, на здароўе і ачышчай свет. Прашчай!
       А яго матка з бацькам пайшлі ляда сеч. Тады Ільюшка зняў вароты, паставіў на іх бочку вады і дванаццаць булак хлеба і панёс ім на галаве абедаць. Падыходзіць ён к ляду, бацька ўбачыў, гавора:
       — Наш Ільюшка ідзе!
       — Во, — кажа матка, — ці наш Ільюшка зробіць? Гэта так нехта ідзе. Ен толькі часу дажыдае!
       — He, — кажа бацька, — гэта наш Ільюшка!
       Прыходзіць Ільюшка:
       — Памагай Бог вам!
       Тады бацька з маткай узрадаваліся, што прыйшоў іх сын Ільюшка. Ён гавора:
       — Ну, ацец і маці, абедайце, лажыцеся аддыхаць, а я пасяку ляда!
       Ацецмаці паабедалі і ляглі аддыхаць, а ён стаў ляда сеч, ды не сеч, а так ірваць з карэннем. I стаў Ільюшка той лес кідаць на адзін бок і на другі, на сем вёрст і загаціў тым лесам раку Дунай на сем вёрст. Тады разлілася тая рака і пайшла па ўсіх старонах,
    
    
         * Ляда — дзялянка высечанага лесу, калі яе пакідалі, то імгненна зарастала хмызняком, г. зн. зарослае месца.
    
    
    * 199 *
    
    хацела ўвесь свет затапіць — крэпка загаціў. Прачнуліся яго ацецмаці, убачылі, што ён нарабіў, і гавораць:
       — Ах, Ільюшка, не ладна зрабіў — свет затопіш!
       Тады пайшоў Ільюшка к Дунаюрацэ і зноў стаў раскідваць лес на сем вёрст, расчышчаць раку. Расчысціў раку і пайшоў дамоў. Рака як была, так і пайшла зноў гуляць. Прыходзяць бацька з маткай дамоў. Ільюшка паслаў бацьку свайго к папу.
       — Есць у яго такі конь, купі ты мне яго за пяць злотых!
       Ен пайшоў к папу.
       — Бацюшка, ёсць у вас конь за пяць злотых?
       — Есць, — гавора, — прадам!
       Ен і купіў.
       Прыводзіць к сыну дамоў. А конік быў нячысты, карослівы, маленькі. Тады Ільюшка пускае яго, таго каня, у чыстае поле на дванаццаць сутак, штоб дванаццаць травін з’еў за дванаццаць дзён. А сам пайшоў у кузню к кавалю зрабіць дванаццаць пудоў булаву жалезную. Тады выйшаў на чыстае поле добры маладзец Ільюшка, раскруціў тую булаву і шыбнуў угару. Яна ляцела дванаццаць часоў, палавіна сутак, і як узварачалася, падставіў ён калена. Яна як ляцела — дзёр аб калена, і рассыпалася.
       — He, — гавора, — трэба крапчэйшую зрабіць!
       Зноў пайшоў да каваля ў кузню і зрабіў булаву дваццаць пяць пудоў. Пабалаваў яе ў руках:
       — Вот гэта будзе мне хараша!
       Зрабіў яшчэ сабе піку, шаблю войструю здзелаў. Тады выйшаў добры маладзец Ільюшка на чыстае поле і крыкнуў памаладзецку, свіснуў паказацку:
       — Каб мой конь зараз тут быў!
       Ен прыбягае. Бяжыць — зямля дрыжыць, сам увесь калоціцца — крэпка сілен стаў. Прыбягае і стаў — шарсціна залатая, шарсціна срэбраная. I пытае:
       — Чаго, Ільюшка, жадаеш?
       — А паедзем белы свет ачышчаць, нягіднага Сокала пабіваць!
       I просіць ён у аццамаці благаславення:
       — Благаславіце, ацецмаці, у белы свет ехаць мне!
       Ацец гавора:
       — Бог благаславіць і мы благаславім. Куды надумаўся, адпраўляйся сабе.
       Тады ён увабраў каня ў залатое сядло, узяў з сабою ўвесь струмант бойны — булаву і піку — і паехаў у белы свет. Ехаў ён, ехаў троя сутак і прыехаў у царства цара Пражоры. Ён па дзесяць ча
    
    * 200 *
    
    лавек еў на дзень, а нягідны Сокал яму дастаўляў есці. Ён, нягідны Сокал, як свісне, дык на дванаццаць вёрст кругом чалавек упадзе — крэпка сілен быў. А сядзеў той нягідны Сокал на дванаццаці дубах адзін, і ў яго дванаццаць рагоў. Пад’язджае к яму Ільюшка, ён і гавора:
       — Здрастуй, Ільюшка, добры малойца! Чаго ты сюды зайшоў?
       — Сам добры малойца ахвотаю зайшоў!
       — Што ж, Ільюшка, ці біцца будзем, ці мірыцца?
       — He на тое я йшоў, штоб мірыцца, а на тое, штоб біцца з табой!
       Тады як хваціў добры малойца Ільюшка булаву, як дзёрнуў яго па галаве — на месцы і палажыў. Адрубіў яму галаву і ўстыкнуў яе на піку, і пасек яго тулава на дробны мак, кінуў у асінавы груд і спаліў. Крыкнуў памаладзецку, свіснуў паказацку:
       — Ну, мой конь, паедзем к нягіднаму цару Пражору!
       Ну, й паехалі — галаву сокала на піку! Пад’язджае туды і выстаўляе тую галаву нягіднага Сокала на пікі ў цара пад ганкам. Услыхаў той цар Пражор, што нехта едзе, і гавора:
       — Хто там едзе? Каго гэта мой нягідны Сокал дапусціў?
       А таго не знае, што нягіднага Сокала галава ў яго пад ганкам на пікі!
       — А едзе, — кажа, — Ільюшка! Будзе тое і табе, што твайму Сокалу!
       А ён быў крэпка жыран; дык вочы ў яго заплылі і бровы зараслі, і ён нічога не бачыў. Дык ён кажа:
       — Слугі мае верныя, падніміце мне вілкамі бровы!
       Хацеў ён паглядзець на Ільюшку. А добры маладзец Ільюшка ўзяў булаву і ідзе к яму ўжо, аж ганкі трашчаць пад нагамі. Цар Пражор пытае:
       — А дзе ж мой Сокал?
       Ільюшка хутка ідзе на ганкі, бярэцца за піку і паказвае:
       — А во дзе твой Сокал!
       — Слугі мае верныя! Дайце нам піценняядзення, пап’ём мы з Ільюшкай!
       Тады завялеў цар Пражор прыгатаваць для Ільюшкі залатое крэсла — з сабой пасядзець.
       He хоча Ільюшка нічога, садзіцца быццамта піцьесці з ім, ды, нічога не кажучы, схапіў з галавы сваю шапку — дванаццаць ггудоў, як ударыў таго нягіднага цара Пражора, дык на тры аршыны сцяну каменную прабіў і яго наскрозь сцяны прабіў... Убіў ён нягіднага Сокала і цара Пражора і ачысціў свет. Тады ўбіраецца
    
    * 201 #
    
    14. Зак. 3433
    
    ён у белы свет, ехаць пуцёмдарогаю. I ўязджае ён у такія лясы, у такую пушчудрамушчу, што ні ўздумаць, ні ўзгадаць, толькі ў казках казаць. Прыязджае ён у такое царства, не ў гэта, дзе мы жывём, а ў другое, і стаўляецца ў тым царстве пруд на дванаццаць камянёў. Пад’язджае ён туды і гавора:
       — Бог помач вам! Ці не ёсць у вас, рабяты, вады папіць?
       Яны адказваюць:
       — Чаму, можна вадзіцы папіць, ёсць харошая!
       Папіў ён вады, падзякаваў:
       — Ну, спасіба вам за харошую ваду!
       I разгаварыліся яны. I пытаюцца яны ў яго:
       — Ці не параіш ты нам, ці не паможаш ты нам дванаццаць камянёў узлажыць? Мы б табе, што ты хочаш, заплацілі б.
       Тады гавора Ільюшка:
       — Я вашыя платы не хачу, а пасабіць магу. А ці крэпкі вашы ганкі?
       — Крэпкі — можаце ўзысці!
       А таго яны не знаюць, што ён такі крэпкі багатыр! Тады ён узяў на адну руку камень надзеў і на другую надзеў і стаў ступаць на ганкі. Ступіў — тыя ганкі ломюцца.
       — He, — гавора, — не магу ўзнесці па гэтых ганках, — ламаюцца яны. Ну, ды мне вашы ганкі не трэба, я магу і так паўскідаць!
       Узяў адзін камень у адну руку, а другі ў другую і паўскідаў іх наверх, туды, дзе трэба іх класці. Ну, тады яны гавораць:
       — Ну, просім мы цябе, каб ты ўсе паўскідаў!
       Так ён узяў і ўсе паўскідаў.
       — Хто ты такі, — пытаюцца, — добры малойца?
       — Я Ільюшка Іванаў.
       — Што ж ты з нас хочаш: ці грошы, ці што?
       — Нічога я з вас не хачу, хачу толькі каб вы мяне заўсёды благадарылі.
       — Можа хочаш, мы цябе пачастуем харошымі напіткамі?
       — Ну, мне гэта ваша не трэба! Прашчайце, браццы! Ачысціў я ўвесь белы свет! Жывіце на здароўе! Вот вы не зналі, а цяпер я скажу, што я сільны, магушчы багатыр, Ільюшка Іванаў, і маліцеся Богу за маё здароўе пагэтаму...
       Тады паехаў ён у сваё царства. Прыязджае туды, прыходзіць у свой двор к аццу, к маці. Так яны ўзрадаваліся!
       — Ах, — гавораць, — Ільюшка! Мы ўжо думалі, што цябе на свеце няма!
       — Слава Богу, — кажа, — жыў і здароў, і вясёл, і ачысціў увесь свет!
    
    * 202 #
    
    Курыла Кажамяка
    
    Была недзе вялікая гара, а ў той гары жыў цмок. Гэты цмок украў у цара дачку. Жыла яна год у той гары з цмокам, жыла два. А ў той гары была дзюрка, куды лятаў цмок. Раз, як паляцеў цмок, улятае ў тую дзюрку голуб. Тады яна напісала картачку к свайму бацьку, на нітачку прывязала і начапіла на шыю голубу. Як начапіла картачку, дык выпусціла голуба вон. Голуб паляцеў у той горад, адкуль цмок узяў царэўну, і сеў на даху. Людзі ўбачылі, што ў таго голуба нейкая картачка на шыі, і сталі яго лавіць. Улавілі, адвязалі картачку ад шыі і сталі чытаць. А ў той картачцы напісана:
    
       — Ацец мой любезны, дастаньце мяне з такой і з такой гары. I больш мяне ніхто не дастане, апроч Курылы Кажамякі. I вот як вы можаце яго ўзнаць: як толькі будуць тапіцца печкі і будзе ісці дым, дык ва ўсіх дамах дым пойдзе набок, а ў яго прама. Ён сільней цмока, і калі хочаце дастаць мяне адсюль, дык упрасіце Курылу!
       Тады цар сабраў старыкоў паважаных і паслаў іх к Курылу прасіць, каб ён дастаў яго дачку з гары ад цмока. Пайшлі тыя старыкі к Курылу і сталі яго прасіць. Прасілі, прасілі і кланяліся — не ўпрасілі. Сабраў тады цар сярэдніх людзей і паслаў іх к Курылу прасіць, каб ён дастаў яго дачку з гары ад цмока. Пайшлі яны к яму, кланяліся, караліся, усе, усе прасілі — не, не ўпрасілі. Засмуціўся той цар і не ведае, што яму цяпер рабіць, як быта яго ўпрасіць. Тады яму параілі:
       — Вазьмі ты паспрабуй паслаць малых рабят, можа ён над імі і змілуецца.