Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 2021
Той нічога не страціць, хто нічога не мае.
Сыты лічыць зоры ў небе, а галодны мае думку аб хлебе.
Як беднаму жаніцца, дык і дзень кароткі.
He дзівіся худабе: сёння давялося мне, заўтра — табе.
Пакуль з багатага пух, то з беднага дух.
Багатаму і чорт у кашу маслам кідае.
Чым багацей, тым скупей.
Аднаму аж з горла прэ, а другі з голаду мрэ.
Так на свеце вядзецца: адзін плача, другі смяецца.
У кожнага свая асечка: у багатага не варыць жывот, а ў беднага — печка.
He лезь, куды галава не лезе.
Усе людзі роўна родзяцца і роўна паміраюць.
Бяда і на гладкай дарозе спаткае.
Ты ад бяды, а бяда ў вочы.
Пасля бяды кожны разумны.
Калі адна бяда ідзе, то й другую за ручку вядзе.
Раней смерці не памірай, раней бяды не бядуй.
Чужую бяду і я развяду, а сваю і возам не развязу.
Чужой бядзе не радуйся.
Чы саву аб пень, чы пень аб саву, усё саве бяда.
Добра будзе — накрасуешся, кепска будзе — нагаруешся.
Хто гора пазнае, той чалавекам стане.
Ліхому ўсюды ліха.
Як прыдзе ліха, то не ўседзіш ціха.
He толькі сонца, што ў акне.
Ліха перамелецца — дабро наступіць.
Кажды купец свой тавар хваліць.
Якой меркай мерыш, такой і табе будзе адмерана.
Бачылі вочы, што купавалі.
На базары і бык цельны.
Ёсць — прадаў бы, няма — купіў бы.
Якія грошы, такі і тавар.
За свае грошы ўсюду харошы.
Розуму грашыма не заменіш.
He журыся, што ў мяне грошай няма, дась Бог, што і ў цябе не будзе.
He ганіся за даўгім рублём, a то і кароткі згубіш.
« 257 $
Пашкадуеш грошай, пабядуеш горшы.
Грошы здароўя не дадуць.
He дае спаць чужы грош, як вош.
Старасць не радасць, доўг не карысць.
Лепей галоднаму пераспаць, чым з даўгом праснуцца.
Лучшы людзям даць, чым самому прасіць.
Дзякуй, як дасі, а калі не дасі, то й сам не прасі.
Лёгка бярэцца, ды цяжка аддаецца.
Угавор лепей грошай.
Карчмар як камар: дзе сядзе, там і п’е.
Салдату трошкі трэба: солі драбок ды хлеба шматок.
Салдат спіць, а служба ідзе.
Вайна кроў людскую п’е.
Мора без вады, а вайна без крыві не бывае.
Лепей дома хлеб аўсяны, як на вайне пытляваны.
Ліхога любіць — сябе губіць.
Сілаю не быць мілаю.
Горка рэдзька, ды ядуць, ліха (дрэнна, кепска, плоха) замужам, ды ідуць.
Гора ж маё чубатае: ніхто замуж не бярэ, а толькі сватае.
Дай Бог нашаму цяляці воўка паймаці.
Якая песня — такія скокі; якая дзеўка — такія жаніхі.
3 гультаём пажаніцца — лепей задавіцца.
Згода будуе, нязгода руйнуе.
Нашто клад, калі ў сям’і лад.
Хату мяці, але смецця на вуліцу не нясі.
I сцены маюць вушы.
I ў добрай сям’і вырадак бывае.
Чорт лапці стаптаў (падраў), пакуль пару дабраў.
Недасол на стале, перасол на спіне.
He кайся рана ўстаўшы, замоладу ажаніўшыся.
Чужая хата не грэе.
Як дзеўкаю — арэ і косіць, як выйдзе замуж — ног не носіць.
Хоць муж, як лапаць, абы за ім не плакаць.
Любіць муж жану здаровую, а брат сястру багатую.
He хвалі жонку за цела, а хвалі за дзела.
Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе.
Сварлівая жонка горш, чым каню хамут.
Сваю дачку пазнаю ў андарачку.
Я за свайго Кузьму каго захачу вазьму, а ты сваю Арынку павазі па рынку.
# 258 #
Што кажа стары на глум — бяры малады на вум.
Стары вол баразны не псуе.
За старою галавою, як за пнём.
Хто ў прымах не бывае, той і гора не знае.
Прымак — тэй жа парабак.
Жонка не бот — не скінеш.
Бог сіротаў любіць, але долі не дае.
Ніхто не ведае, як сірата абедае.
Баба без мужыка, як калёсы без каня.
«Чые дзеткі харашэйшыя?» — «Мае, — кажа сава. — I лупаценькія, і кашлаценькія».
Каторага пальца не ўрэж, то ўсё баліць.
Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.
Даў Бог дзеці, ды няма дзе дзеці (падзеці).
Без дзяцей ціха, ды на старасці ліха.
Дзе многа нянек, там дзіця без носу.
Яйца курыцу вучаць.
Ласкавае дзіцятка дзве маткі ссе, а гордае ні адной.
Што робіць воўк, то і ваўчаня.
Яблыка ад яблыні далёка не адкачваецца.
Сава не ўродзіць сакала.
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі — пасі, як авечку — і тады выйдзе на чалавечка.
Тагды дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць.
He слухаў бацькі і мацеры, няхай людзі вучаць.
Дзясятая вада на кісялю.
Пра нябожчыка блага не кажуць.
Беднаму Бог не залоціць парог.
Ведаў Бог, каму не даў рог.
Божая міласць — як вада на плыт.
Няхай табе Божа паможа, а мне вол.
Богу маліся, а за праўду дзяржыся.
Абяцаў Бог даць, але казаў паждаць.
Божая ласка не дасць нам ні хлеба, ні мяска.
Бог шчырых любіць, але долі не дае.
На Бога надзейся, а сам не плашай.
Бог як Бог, а не будзь сам плох.
Богу маліся, а сам працуй, бо згаладуеш.
Плакаў, плакаў Бог аднакаў, стаў спяваці стаў Бог даваці.
Як Бог дапусціць, то і святыя не абароняць.
Кожны святы да сябе горне.
Ж 259 #
Калі не пад’ясі, і святых прадасі.
Вольнаму воля, святому рай.
Бачылі чудатворцы, якія мы багамольцы.
3 аднаго дрэва і крыж і лапата.
He хадзіў пляшывы Богу маліцца, як пайшоў дык і лоб разбіў.
На табе, Божа, што нам не гожа.
Рад бы ў рай, да грахі не пускаюць.
Мінулася кату масленіца.
Перад Богам грэх, перад людзьмі смех.
Пакуль гром не загрыміць, мужык не перажагнаецца.
Надвое бабка варажыла.
Вучэнне — свет, а невучэнне — цемра.
Вучыся, нябожа, вучэнне паможа.
Вучыцца заўсёды прыгадзіцца.
Навука вочы адчыняе.
Ад навукі галава не баліць.
Навука — не мука.
Ад навукі дужэюць (спрытнеюць) рукі.
Дрэнныя тыя рукі, што не ведаюць ніякай навукі.
Хто без навукі, той як бязрукі.
Чалавек невучоны, як тапор нетачоны.
Век жыві, век вучыся.
Дурнога вучыць, як мёртвага лячыць.
I мядзведзя вучаць.
Што напісана пяром, не высечаш і тапаром.
Як многа чытае, то многа знае.
За словам у кішэню не лезе.
Хоць рэдка, ды метка.
Хоць гаршком назаві, толькі ў печ не станаві.
Кайся не кайся, выпусціў слаўцо — не вернеш.
Слова як птушка: выпусціў — не вернеш.
Старая пасловіца вавекі не зломіцца.
На прымаўку і суда няма.
Добрая прыказка не ў брыво, а ў вока.
Рынуў прымаўкаю, як граззю ў вочы.
На прыказкі, як на прывязкі.
Салаўя байкамі не кормяць.
Песня дарогу пазнаець.
Дзе праца, там і песня.
3 песняй і работа спорыцца.
У дурнога салаўя і дурная песня.
# 260 $
3 песні слова не выкінеш.
Абы ўмела танчыць, работку гора наўчыць.
Маленькі, але ўдаленькі.
Мал залатнік, да дораг.
Hoc — на семярых рос.
Сіла й салому ломіць.
Здароўя за грошы не купіш.
Каму баліць, той і крычыць.
Пакуль жаніцца — загаіцца.
Жывы аб жывое і думаець.
Жывы ў зямлю не палезеш.
Маладога кроў грэе.
Малады, ды з ранніх.
Старога вераб’я на мякіну не падманіш (не ашукаеш, не зловіш, не правядзеш).
Пытае старасць, што прыгатавала моладасць.
Сівізна ў бораду, а чорт у рабро.
Старога мяшка не залатаеш.
У старога каня і падковы знімаюць.
У адной шкуры не звякуеш.
Да пары жбан ваду носіць.
Розум — найлепша багацтва.
Усякі жыве сваім розумам.
Хто дасужы, той разумны.
Якая галава, такі і розум.
Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей.
Які розум, такая й гаворка.
Разумная галава, ды дурню прышлася.
Каб задні розум ды наперад.
Пагавары з разумным — розуму набярэшся, а з дурным, то згубіш тое, што маеш.
Грошы згубіў — нічога не згубіў, здароўе згубіў — палавіну згубіў, розум згубіў — усё згубіў.
Вырас пад неба, а дурны, як трэба.
Вялікая галава, да пустая.
Дурная галава нагам спакою не дае.
Вінавата галава, куда ногі вяла.
Пашлі дурнога, за ім другога.
Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб разаб’е.
Дурному дурное на ўме.
Лепш з разумным згубіць, як з дурным (дурнем) найці (знайсці).
Ф 261 Ж
Дурня пахвалі, дык ён і на неба Задзярэцца.
He зачапайся з дурнем.
Дурному трэба выбачыць.
Маломудурню саступаюць, вялікага б’юць.
Для добрага чалавека дабра не шкода.
Добраму ўсюды добра.
Злосці поўныя косці.
Сам мужычок з кулачок, а зла, як у казла.
Крывога дзерава не выііраміш.
I ў царкву ходзіць, і людзям шкодзіць.
Лепей з добрым згубіць, як з благім знайсці.
He чапай сабаку, ён і гаўкаць не будзе.
Сколькі воўка ні кармі, а ён у лес пазірае.
Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста.
Праца чалавека корміць, а лянота порціць.
У гультая рукі не баляць.
Хто змоладу не працуе, той на старасць жабруе.
Гультай ды злодзей — два родных браты.
Палец аб палец не ўдарыць.
Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ў вечары камары кусаюць.
На яду мастак, а на работу сяктак.
Есць за вала, робіць за камара.
Як да чаркі — скоры, як да працы — хворы.
Ядзім — пацеем, работаем — мерзнем.
He еў, дак млеў, пад’еў, дак спаць захацеў.
He хваліся языком, а хваліся дзелам.
Лянівы і санлівы — два браткі.
Пад ляжачы камень вада не цячэць (не бяжыць, не падплыве).
На адном месце і камень абрастаець.
— Гультай, бяры сухары. — Яны мочаныя?
Гультай за дзела — мазоль на цела.
Конь на чатырох нагах спатыкаецца.
Скупы два разы плоціць, лянівы два разы ходзіць.
Чужымі рукамі добра толькі жар заграбаць.
Адна звычка гультаёў: рабіць чужымі бакамі, а ляжаць на сваіх.
Няўмеламу рукі не баляць.
Калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што нядуж.
Калі ўлез у дугу, не кажу «не магу».
Калі адзеў хамут, дык цягні, пакуль гужы не парвуцца.
Ш 262 Ж
Калі не грыб, не лезь у каробку.
Калі не non, не ўбірайся ў рызу.
Адважны не баіцца няўдачы.
Ці пан, ці прапаў.
У страха вялікія вочы.
Хто баіцца, таму ў вачах дваіцца.
Як п’ян, што мне пан? Аяк прасплюся, і свінні баюся.
Воўк сабакі не баіцца, да звягі яго не любіць.
Хто апарьгўся малаком, той і на халодную воду дуе.