Беларускія народныя строі
Міхась Раманюк
Памер: 80с.
Мінск 2014
Michas Ramaniuk
BELARUSIAN NATIONAL DRESS
Michas Ramaniuk
BELARUSSISCHE VOLKSTRACHTEN
Michas Ramaniuk
COSTUMES NATIONAUX BÉLARUSSIENS
Міхась Раманюк
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ СТРОІ
Michas Ramaniuk
BELARUSIAN NATIONAL DRESS
Michas Ramaniuk
BELARUSSISCHE VOLKSTRACHTEN
Michas Ramaniuk
COSTUMES NATIONAUX BÉLARUSSIENS
Міхась Раманюк
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ СТРОІ
Міхась Раманюк
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ СТРОІ
Сям’я аўтара выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў выданьні альбому / The author’s family expresses sincere thanks for help in publishing the album to:
milA/itsa
SIEMENS BGLASSBEL BSB^Bank
4P ТРАЙПЛ ^ BOSCH O Байернкрафт ХвГОХ ^
КУЛЬТУРНА-АДУКАЦЫЙНАЯ ФУНДАЦЫЯ OPCA-POMAHO (ORCEF)
ФУНДАЦЫЯ ІМЯ П. КРЭЧЭўСКАГА (PKF)
ды іншым асобам and others
Падрыхтоўка выданьня, падбор ілюстрацыяў і мастацкае афармленьне / Preparation for print, selection of illustrations and art by: ^яніс Раманюк / Dzianis Ramaniuk
У стварэньні мастацка-графічных рэканструкцыяў брала ўдзел / Graphic reconstructions created with the participation of: Натальля Сакалова-Раманюк / Natalia Sakalova-Ramaniuk
Рэдактар / Edited by:
Сяргей Дубавец / Siarhiej Dubaviec
Translated into English by: Mary ja Sbupa Übersetzung ins Deutsche: Halina Skakun Traduction française: Zmicier Kolas
Рэцэнзэнты / Reviews by:
Віктар Шматаў, доктар мастацтвазнаўства / Dr. Viktar èmataü Міхал Баразна, кандыдат мастацтвазнаўства / Dr. Michal Barazna
ISBN 978-985-90301-8-5
Michas Ramaniuk BELARUSIAN NATIONAL DRESS
Michas Ramaniuk BELARUSSISCHE VOLKSTRACHTEN
Michas Ramaniuk
COSTUMES NATIONAUX BÉLARUSSIENS
Міхась Раманюк
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ СТРОІ
Дзяніс Раманюк 2014
Ад выдаўца
Маю вялікае шчасьце прадставіць сьвету гэты альбом, які ўвабраў y сябе канцэнтраваную энэргію навуковага і дасьледніцкага досьведу прафэсара Міхася Раманюка і ўзоры майстэрства беларускага народу — нацыянальнага адзеньня.
Праца над мастацка-графічнымі рэканструкцыямі традыцыйных беларускіх строяў была завершана аўтарам за год да яго раптоўнае сьмерці (1997). Тады ж рэканструкцыі экспанаваліся на выставе “Беларускі нацыянальны касьцюм”, якая мела вялікі посьпех. Гэты невялічкі альбом пазнаёміць з выбранымі творамі і часткай манаграфіі, якую Міхась Раманюк рыхтаваў усё жыцьцё. Фаліянт, які б складаўся з поў-най манаграфіі, соцень здымкаў, рэканструкцыяў, дэталяў вопраткі і элемэнтаў крою, падрыхтаваных этнографам, чакае свайго выданьня.
Дзяніс Раманюк
From the publisher
It is a great joy for me to present this book to the world. A product of Professor Michas Ramaniuk’s concentrated research, this book depicts the pinnacle of skill of the Belarusian people: the national dress.
Fortunately, this endeavor was completed by the author a year before his unexpected death in 1997. That same year, his reconstructions were displayed at the greatly successful exhibition “Belarusian National Dress”. This small book will introduce readers to selected works and a part of the monograph, which Michas Ramaniuk had been compiling for most of his life. The folio consisting of a full monograph, hundreds of photographs, reconstructions, details of the clothing and elements of the cut, prepared by the ethnographer still awaits publication.
Dhanis Ramaniuk
Vom Herausgeber
Ich bin glücklich, der Welt den Bildband vorstellen zu können, der die konzentrierte Energie der wissenschaftlichen Erkenntnisse sowie der Recherchenerfahrungen von Professor Michas Ramaniuk aufgenommen hat und den Gipfel der Meisterschaft des belarussischen Volkes — seine nationale Tracht — vorstellt.
Glücklicherweise konnte der Autor seine Arbeit an künstlerisch-graphischen Rekonstruktionen der Volkstrachten noch ein Jahr vor seinem plötzlichen Tod abschließen. Damals wurden die Rekonstruktionen auch auf der Ausstellung “Belarussische Volkstracht” gezeigt, die einen großen Erfolg hatte. Dieser kleine Bildband stellt ausgewählte Werke und einen Teil der Monographie vor, an der Michas Ramaniuk sein ganzes Leben lang arbeitete. Ein vom Ethnographen vorbereiteter umfangreicher Band, der aus seiner vollständigen Monographie, Hunderten von Aufnahmen, Rekonstruktionen, Abbildungen von Kleidungsteilen und Schnittelementen bestehen wird, wartet darauf, herausgegeben zu werden.
D^ianis Ramaniuk
Mot d’éditeur
J’ai une grande joie de pouvoir présenter au monde cet album qui réunit plusieurs exemples de costumes folkloriques bélarussiens témoignant d’une haute maîtrise artistique de mon peuple. Cette collection est la quintessence d’importantes recherches scientifiques entreprises par le professeur Michas Ramaniuk.
Heureusement, le destin a permis à l’auteur d’achever le travail de reconstruction artistique et graphique des costumes nationaux un an avant sa mort subite (1997). La même année, ses reconstructions ont été montrées à l’exposition du costume national bélarussien qui a eu un très grand succès. Ce modeste album ne représente que quelques ouvrages choisis, tirés d’une ample monographie que Dr Michas Ramaniuk a composée toute sa vie. Un volume comprenant la monographie toute entière, avec ses centaines de photos, de reconstructions, de détails de vêtement et d’éléments de coupe, attend son éditeur.
D^ianis Ramaniuk
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ СТРОІ
Альбом “Беларускія народныя строі” — справа майго жыцьця. Яго аснову складаюць малюнкі з выявамі беларускіх сялян і мяшчан, апранутых y сьвяточнае, традыцыйна-абрадавае адзеньне 19 — сярэдзіны 20 ст. Кожны малюнак — не фантазія аўтара. За ім — велізарная інфармацыйна-зьбіральніцкая і дасьледчая праца. Перад Бамі — навуковыя, мастацка-графічныя рэканструкцыі народных строяў Беларусі ўсіх этнаграфічных рэгіёнаў. Матэрыял для рэканструкцыяў зьбіраўся аўтарам больш за чвэрць стагодзьдзя ў аддаленых вёсках краіны, дзе захаваліся традыцыйны ўклад жыцьця і рукатворнае народнае адзеньне непаўторнай красы, дзе беларуская сялянка магла гадзінамі апавядаць, як строіліся да сьвята яе бабуля і маці, што яны бераглі да рытуалу радзінаў і да адыходу на вечны спачын.
Апроч палявога збору, праца вялася ў музэях, архівах і бібліятэках Менску, Пінску, Варшавы, Вільні, Львова, Масквы, Санкт-Пецярбургу, Уроцлава і іншых гарадоў. Замалёўкі, фотаздымкі, гравюры, вопісы вядомых этнографаў і краязнаўцаў — усё апрацоўвалася і сыстэматызавалася. У пераважнай большасьці выпадкаў пры стварэньні мастацка-графічнай рэканструкцыі давялося карыстацца старадаўняй фатаграфіяй або фотаздымкамі зь сямейных рамак, якіх і цяпер шмат y вясковых хатах.
Традыцыйны народны строй беларусаў мае доўгую гісторыю разьвіцьця. Спэцыфічныя беларускія рысы ён набыў y 14-16 ст., y пэрыяд фармаваньня беларускай народнасьці. Строй нараджаўся ва ўзаемаўплывах зь лі-тоўскай, польскай, расейскай і ўкраінскай традыцыямі. Апроч гэтага, ён узбагачаўся ўплывамі інтэрнацыянальнага гарадзкога касьцюму і такім чынам упісваўся ў агульнаэўрапейскі кантэкст.
Сфармаванае ў выніку доўгага і складанага працэсу разьвіцьця, традыцыйнае адзеньне ў большай, чым іншыя формы быту, ступені адлюстроўвае нацыянальную спэцыфіку беларусаў. Лічыцца, што пасьля мовы народнае адзеньне — найбольш важная этнічная прыкмета. Строй беларускіх сялян цалкам адпавядаў таму эстэтычнаму ідэалу прыгажосьці, што выяўляўся ў мэлёдыі народнай песьні, гуках народных інструмэнтаў, плястыцы традыцыйнага танцу.
Асаблівая роля ў калярыстыцы адзеньня адводзілася срабрыста-беламу колеру натуральнага льну або воўны, які ўвасабляў сьвята і радасьць. Таму, відаць, невыпадкова ўзьнікла гіпотэза, што назва “беларус” паходзіць ад таго, што спакон веку ўлюбёным колерам адзеньня нашых продкаў быў белы. Акрамя белага, важнае месца займаў чырвоны колер, які сымбалізаваў жыцьцё, а, аб’яднаны ў складаную сыстэму знакаў — арнамэнтаў, нанесеных на адзеньне ў часе вышыўкі або тканьня, — служыў засьцерагальным знакам.
Ільняное белае адзеньне, кроенае з прастакутнае саматканкі, суправаджала селяніна ад нараджэньня да самай сьмерці. У бліскуча-белы мятлік (накладное тунікападобнае адзеньне без рукавоў) апранаў беларус навародка, a ў па-майстэрску вышытай чырвоным арнамэнтам кашулі — апускаў y магілу нябожчыка. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзеньне насіць y будзень, якое на вясельле, a якое ў часе жалобы. Напрыклад, y пост хадзілі ў “посным” строі, y якім цалкам адсутнічаў чырвоны колер. У самае прыгожае адзеньне ўбіраліся падчас сьвятаў, калі першы раз выганялі на пашу жывёлу, узворвалі першую баразну або пракладвалі першы пракос на лузе. Паводле звычаю, на першы пакос або жніво жанчыны і мужчыны павінны былі апрануць асаблівы, нештодзённы строй.
Строгім і вытанчаным быў сьвяточны строй маладух да нараджэньня першага дзіцяці. Накшталт гатычных мадон, павітыя ў белыя і тонкія, як вэлюм, доўгія покрывы — наміткі, апранутыя ў яркія, як вітражы храмаў, спадніцы-андаракі, велічна і грацыёзна хадзілі яны па роднай зямлі і, як і ўсе жанчыны сьвету, адчувалі сябе ў сьвяточных уборах высакароднымі і прыгожымі. Надзвычай яскрава ўпрыгожваўся вясельны строй маладой. Залацістыя, блакітныя, зялёныя гарсэты гарманічна спалучаліся з чырвона-малінавым арнамэнтам белых сарочак і дапаўняліся вясёлкавымі фарбамі андаракоў. Галоўнай прыкметаю быў вянок — галаўны ўбор, выраблены з кветак, лісьця, бісэру і дапоўнены рознакаляровымі стужкамі.