• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блюз Вясны песьні і вершы Віктар Шалкевіч

    Блюз Вясны

    песьні і вершы
    Віктар Шалкевіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 132с.
    Мінск 2009
    11.46 МБ
    g№ Віктар Шалкевіч
    Блюз Вясна
    Песні і вершы
    Мінск «Медысонт» 2009
    УДК 821.161.3-1
    ББК 84(4Бен)-5
    Ш18
    Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў».
    Выпуск 10. Заснаваная ў 2006 годзе.
    Рэдакцыя часопісу «Дзеяслоў» шчыра ўдзячная спадару Валерыю Казакову за ідэю выданьня. Асобная падзяка за спрыяньне Алесю Калошу, Асі Паплаўскай, Алесю Мазаніку і Алесю Квіткевічу.
    Шалкевіч В.
    UI18 Блюз Вясны : песьні і вершы / Віктар Шалкевіч. — Мінск : Медысонт, 2009. — 132 с. — (Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў» ; вып. 10.).
    ISBN 978-985-6887-35-5.
    «Блюз Вясны» — кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мелёдыяў, словаў і вобразаў.
    УДК 821.161.3-1
    ББК 84(4Бен)-5
    ISBN 978-985-6887-35-5
    © «Дзеяслоў», 2009
    © Шалкевіч В„ 2009
    © Афармленьне.
    СТАА «Медысонт», 2009
    1.3a сто
    крo каў
    ад Вострае
    Брам ы
    Маім Бацькам
    Такая доўгая зіма
    Халодна так, што ані гарэлкі глыток, Ані добрае слова ці наёмная раць He ўратуюць -
    мы ня выйграем з часам вайны. Заціснуцца б у цёмны, утульны куток, Вялікі насьценны гадзіньнік з сабою ўзяць, Драмаць... і хвіліны адлічваць
    па ім да прыходу вясны.
    А там неўзабаве сьцяплее вада, Праб’ецца з-пад мокрых платоў лебяда, Чаромха распусьціцца!
    Пакажа ўсім першы зялёны лісток.
    I пойдуць за вуліцу бацька і сын.
    I бацька галінку зрэжа з ліпы нажом.
    I зробіць малому сапраўдны сьвісток.
    Такая доўгая зіма...
    Сатурн, халодны і далёкі
    Наўмысна нацкаваў на нас Малыя, злосныя аблокі.
    Паволі ўцякае час,
    А ў жніўні ў садзе каля хаты Пад яблыняй чакаюць нас Недапітыя кубкі гарбаты...
    Маразы і каляды, цыганы і мядзьведзі, Дзедмарозы і д’яблы, віншаваньні, салюты
    Так абрыдлі ўжо -
    горш, чым вечны салат на стале. Можа, сядзем у цягнік і паціху паедзем Туды, дзе ўсе босымі ходзяць у лютым, Дзе цьвіце алеандр, дзе ніхто ані сее, ні жне. А як вернемся тут ужо сьцяплее вада, Праб’ецца з-пад мокрых платоў лебяда, Чаромха распусьціцца,
    пакажа ўсім першы зялёны лісток. I ластаўкі, ластаўкі йзноў прынясуць Маладую-маладую на крылах вясну, А бацька малому
    змайструе сапраўдны сьвісток.
    Такая доўгая зіма...
    Сатурн, халодны і далёкі Наўмысна нацкаваў на нас Малыя, злосныя аблокі. Паволі ўцякае час, А ў жніўні ў садзе каля хаты Пад яблыняй чакаюць нас Недапітыя кубкі гарбаты...
    Мы ехалі да Магілёва
    У небе высока гарэў Арыён, Паволі сьціхала размова.
    Павекі цяплом зацярушваў сон...
    Мы ехалі да Магілёва.
    За шыбай віхура сьпявала гула. Спрадвечныя змрочныя сьпевы...
    Па плечы, па шыю, па твар замяла Старыя высокія дрэвы.
    За намі цягнуліся, беглі, ляцелі й ішлі Зусім непатрэбныя справы.
    Каменнаю зоркай на ўскрайку Зямлі Сьвяціўся касьцёл Станіслава.
    Павекі цяплом зацярушваў сон, Паволі сьціхала размова.
    У небе за шыбай згасаў Арыён. Мы ехалі да Магілёва...
    Яна праваслаўная, я каталік
    Чаму ж ты, мой Божа, так сьвет падзяліў Няроўна... Няма ў ім спакою.
    Багатаму з ранку калышаш дзяцей, Да беднага ані нагою.
    Куды нам падзецца, дзе ўцехі шукаць?
    Наўкола ні друга, ні брата...
    Дый знаюць у вёсцы і пан, і мужык: Яна праваслаўная, я каталік, Дый скажуць у весцы і пан, і мужык: Яна праваслаўная, я каталік.
    Нібыта спачыў старажытны праклён На вузкіх бацькоўскіх палосках.
    Глянь цягнуцца бедныя нашы шнуры Ад лесу да самае вёскі.
    I доля адна, і нядоля адна
    Ва ўсіх... не мінае нікога.
    Дый знаюць у вёсцы і пан, і мужык:
    Яна праваслаўная, я каталік.
    Дый скажуць у вёсцы і пан , і мужык: Яна праваслаўная, я каталік.
    Навошта ты бедны народ падзяліў На рускіх і польскіх, мой Божа?
    Ўчыні якісь цуд, бо на гэтай зямлі Ніхто нам зь ёй не дапаможа.
    Яна безь мяне, ані я безь яе Гадзіны пражыці ня зможам...
    Дый знаюць у вёсцы і пан, і мужык: Яна праваслаўная, я каталік. Дый скажуць у вёсцы і пан, і мужык: Яна праваслаўная, я каталік...
    За сто крокаў ад Вострае Брамы
    Мая пані... He пытай мяне толькі, калі гэта будзе і дзе...
    Я прыеду аднойчы ў твой горад, няпрошана і нечакана.
    Выпадкова апоўначы лёс нас на вузенькай вулцы зьвядзе
    За сто крокаў ад Вострае Брамы.
    Зазьвініць, залунае ў паветры залатая Манюшкава ліра.
    Цені зьнікнуць на нашым з табою шляху.
    Капялюш гжэчна здыме
    прыстойны касьцёл Казіміра
    I табе, мая пані, дальбог пацалуе руку.
    Пацалунак, пярсьцёнак, паўзмрок...
    Чорны крук, чорны колер бязьмежжа.
    Скамянелыя постаці
    на Катэдральным пляцы.
    Шляхціц-месяц на варту ўзыйшоў
    на муры Гедымінавай вежы.
    У здранцьвелай руцэ зыгмунтоўка, як зорка, блішчыць...
    Я нікому цябе не аддам! Ты мая, аж да скону, да сьмерці.
    He пытай мяне толькі, калі гэта будзе і дзе...
    Гэта сон, проста мроі, ня болей, на стале ліст у ружовым канвэрце,
    А за вокнамі звыклы пэйзаж, звыклы пахмурны дзень.
    Смутны беларускі блюз
    Хто калісьці выдумаў
    I засьпяваў упершыню
    Гэты смутны беларускі блюз?
    Сёньня ўжо гэты блюз Сьпявае, з працы ідучы, Кожны трэці звыклы беларус...
    Дахаты цягнецца з плугам араты, На вуліцы песьню сьпяваюць дзяўчаты, У небе высока ляцяць арляняты.
    Смутны беларускі блюз...
    Бывайце здаровы, жывіце багата, А мы ад’яжджаем у Злучаны Штаты, Суседа ізноў не пусьцілі ў Канаду.
    Смутны беларускі блюз...
    Ой вы, рукі ў мазалях, Праца ты штодзённая мая, Ой ты, смутны беларускі блюз...
    Цяжка жыце, марны лёс.
    Каб хто, здэцца, грошай воз прывёз. Скуль там!.. Смутны беларускі блюз...
    Як дужа на вуліцах пылу і чаду!
    Пад сонцам марнеюць і сохнуць прысады. Суседа ізноў не пусцілі ў Канаду...
    Смутны беларускі блюз...
    Дахаты... ці то цьвярозым ці п’яным. Дахаты... са скрухаю і паслухмяна. Дахаты... з Брукліну ці з Манхатану. Смутны беларускі блюз...
    Грамадзяне, я гляджу, Пхнуцца з торбамі цераз мяжу. Ой ты, смутны беларускі блюз... Я з Радзімай назаўжды, Ехаць мне і так няма куды: Дзе я нарадзіўся там памру... Смутны беларускі блюз.
    Ціхі анёл
    Я стаміўся гаварыць тыя ж самыя словы.
    Я стаміўся, я хачу памаўчаць.
    А на плошчах ізноў пра народ і пра мову, Пра былое вялічча крычаць.
    Падымаюцца з магілаў аблезлыя цені, У кіпцюрах сатлелых лохмаў сьцягі.
    Сонца з ранку раскідае скупыя праменьні Па зямлі, дзе прыходзіцца жыць.
    Вуліца... поле... Вялікае Княства...
    Жаўрукі ў аблоках зьвіняць...
    Вольнаму воля найвялікшае шчасьце! Нават вецер не дагоніць каня.
    Я сяджу сьмяротна п’яны ў матчынай хаце I стагну, што не даюць нам жыцьця.
    А яна, мая старая, разумная маці, Мне гаворыць: “Супакойся, дзіця.
    Час міне, усё ўстаткуецца, і ты зразумееш: Драць ня варта было нават рот.
    I бяз вашага крыку ўстане з каленяў Занядбаны, забіты народ”.
    Вуліца... поле... Вялікае Княства...
    Жаўрукі ў аблоках зьвіняць...
    Вольнаму воля найвялікшае шчасьце! Нават вецер не дагоніць каня.
    Ён, народ, ужо ня верыць у абяцанкі-цацанкі, He ідзе лепшай долі шукаць.
    Годзе зноў яго пхаць пад чарговыя танкі, Пад чарговыя штандары ўціскаць!
    А надыйдзе часіна, праз стагоддзе ці болей Ціхі Анёл зь нябёсаў зьляціць, Засьпявае... Люд прачнецца... I болей ніколі He засьне ўжо... А пакуль што Ён сьпіць... Ён стаміўся... Ён сьпіць... Ён сьніць.
    Пра вуліцу... поле... Вялікае Княства... Жаўрукі ў аблоках зьвіняць...
    Вольнаму воля найвялікшае шчасьце! Нават вецер не дагоніць каня...
    Сярэднявечча
    Сярэднявечча.
    Спалоханыя думкі, страціўшы гняздо, Ляцяць у твой негасьцінны, змрочны вырай. Там біскуп сёньня асьвячае новы храм.
    Ad majorem Dei gloriam...
    Разьюшаны арган
    Плюецца вогненным акордам Страшных нотаў.
    Сярэднявечча... Што будзе потым?
    Яшчэ пакуль што ў калысках сьпяць Капернікі, Скарыны, Магеланы Салодкім сном.
    Але ня сон Нябесны Князь
    Насеньне сее ўжо... I хутка зашумяць Сьвятыя дрэвы.
    Зь іх Калюмб сабе збудуе каравэллы.
    Крый і ратуй вас Ўсемагутны Бог
    I зьберажы бацькоўская малітва.
    На распачатку ўсіх нязьведаных дарог
    Крый і ратуй вас Бог!
    Бясьпечна правядзі праз ноч, Праз воду і агонь, нягоды, буры, бітвы.
    Сярэднявечча...
    Дай дакрануцца да тваёй рукі, Дай ўслухацца ў скрываўленыя словы
    Тваіх паданьняў.
    Тры сталёвыя цьвікі сядзяць ў маёй душы Да скону, да труны.
    Навечна гэтымі цьвікамі я прыбіты да цябе, Сярэднявечча...
    Спалоханыя думкі, страціўшы гняздо, Ляцяць у твой негасьцінны змрочны вырай. Там біскуп сёньня асьвячае новы храм...
    Непрыкметна...
    Непрыкметна
    Праляцела
    Тваё залатое дзяцінства У звыклым драўляным доме Сярод лялек, сшыткаў і кніг.
    За вакном то мяла веячка, To плакалі шэрыя стрэхі, To бліскала ноччу маланка I валіў па дахоўках дождж. Устане з ложка маці, Запаліць грамнічную сьвечку, Тры “Ойча наш”, тры “Здровась, Марыя” Вы згаворыце ўголас удвух...
    За Вакном то сьпявалі пеўні, To злосна бзыкалі пчолы, To ціха падыходзіла
    I моўчкі стаяла яна -
    Цішыня:
    Старая, згорбленая, Вялікія цёмныя вочы.
    На руках на дубовых галінах Шалясталі-дрыжэлі лісты.
    За Вакном то пахмурны верасень, To цалкам ніякі кастрычнік,
    To сьмешна кароткі чэрі ень Альбо залаты лістапад...
    I ніхто басанож ня пройдзе Па халодным бліскучым бруку. А месяц цыганскае сонца He асьлепіць, як сто год назад.
    Мая мілая, мая сумная, Мая каханая, мая прыюжая, Я твая цішыня, я гляджу на цябе, Стоячы за вакном,
    А зьедлівы час простым алоўкам На тваім чыстым твары
    Штохвілінна, штодзённа піша і крэсьліць Нецікавыя мэмуары.
    Непрыкметна...
    Местачковы раманс
    Калі чорнае восені змрочнае маці Зь неба холадам зорныя вочы бліснуць, Сам-насам не магу доўга высядзець у хаце.... Да Абрама ў карчму мяне ногі нясуць.
    He гані мяне, жыдзе, паслухай, Абрамку, Забірай усе грошы, адно не гані!
    Лепей грай, што ёсьць сілы, аж да самага ранку, А я сяду ў кутку і зальлюся сьлязьмі.
    Мы любілі стаяць зь Ёй у восеньскі вечар Пад карчэмным вакном, дзе ты скрыпкай зьвінеў.
    Ах, дашчэнту згарэлі васковыя сьвечкі I заснула навек Яна ў белай труне.
    Ах, мой мілы жыдок, каб ты ведаў, Абраме: He па струнах жалезных ты смыкам дзярэш, А па вечна ў душы незагоенай ране...
    Ты мне граньнем сваім
    проста ў сэрцайка б’еш...
    Невялікі твой Навагародак
    Калі б гэта на ўласныя вочы ня ўгледзеў ніколі б ня ўверыў.
    Litwo! Litwo! Ojczyzno...
    Так жаліўся хворы Паэт.
    Як юнацкая мара, выцягаючы рукі худыя званьніцаў і вежаў, 3-за гары выплываў
    невялікі твой Навагародак, Твой цень, твой куток, твой сусьвет.