• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блюз Вясны песьні і вершы Віктар Шалкевіч

    Блюз Вясны

    песьні і вершы
    Віктар Шалкевіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 132с.
    Мінск 2009
    11.46 МБ
    Цярпеў я доўга, а цяпер цярпеці годзе!
    I зыгмунтоўку я зьдзіраю са сьцяны...
    Ты дачакаўся, беларускі, каталіцкі, праваслаўны, уніяцкі мой народзе!
    Што мне краіна, што мне народ, Калі гібее ўшчэнт мой старадаўні, мой шляхецкі род?
    Палац і мэблю нашчадкі прададуць'жыдам, Хутчэй хадзі сюды, стары мой сябра, чорны верны кот,
    Ты атрымаеш і маёмасьць і даход!
    Партызанская балада
    He кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі, He цягні на канцэрт рускай групы “Монгол шуудан”.
    Пачынаюць балець і крывавіць праклятыя раны.
    Я адзіны ў краіне з блакітнай крывёй партызан.
    Ад дзявятай на працы я пераглядаю паперы Ці гартаю газэты з прамовамі правадыроў, А па шостай свае патаемныя дзейсьню намеры:
    Аўтамат пад пало і ў напрамку бліжэйшых кустоў...
    He кусай ты мяне паміж жытніх палёў, He кусай, не кусай...
    To прасьвішча ў паветры кажан, A то раптам зьнянацку Грымане пад нагамі старое гнілое вядро. Я з кішэні штаноў дастаю банку клею і хвацка
    Упрыгожваю сьцены лістоўкай Савінфармбюро.
    Калыханку мне ціха сьпяваюць бярозы ды сосны,
    У навушніках валяць куранты, гаворыць Масква.
    Ой, бярозы ды сосны, мае партызанскія сёстры, Каб Вы ведалі, колькі каштуе мая галава!
    He кусай ты мяне паміж жытніх палёў, He кусай, не кусай.
    А над ранкам, калі ўжо датлеюць у кастры галавешкі, Выкалупваю з-пад пазуроў я варожую кроў I нібыта са смуткам, нібыта з халоднай усьмешкай Успамінаю сваіх ненадзейных найлепшых сяброў.
    А сябрам маім лепшым ужо болей нічога ня трэба:
    Hi гарэлкі, ні грошай, ні лета, зімы ці вясны, Бо сябры ціха сьпяць...
    Каля жонак у цёплых пасьцелях
    I глядзяць каляровыя порна ці відэасны.
    He кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі! He кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі. He кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі...
    Жанчына з бугэлькаю піва ў руцэ
    Як жа мілы штодзённы малы наш сусьвет! Паўдзясятай яшчэ на гадзіньніку, А народ хто куды. Вось мой зьнізу сусед 3 хворым сынам ідзе ў паліклініку.
    А другі мой сусед той ўжо п’яны, як цэп. І...жанчына...з бутэлькаю піва ў руцэ.
    Таямнічая... файная... ранішні цуд, У паліто дарагім, элеганцкім.
    Але што не пасуе зразумейць не магу? Божа, зь піва.м! Чаму не з шампанскім?
    Хто ж, нялюдзкі, яе зранку з ложка падняў I ў краму, як сучку, па піва пагнаў?!
    Незнаёмая, бедная лэдзі мая Зь піва дрэннага таннаю пляшкай.
    Ты жанчына! Ня можа быць, каб нічыя, Хіба з ранку табе вельмі цяжка?
    Дык чаму ж твой бой-фрэнд
    У краму сам не пабег?
    На двары алькаголікі, вецер ды сьнег...
    Цябе песьцілі і гадавалі бацькі, Усё ляцела ружова, шчасьліва. А ў выніку нейкі казёл гарадзкі 3 ранку ў краму ганяе па піва... Плач, сумленьне! Якое тут, к чорту, жыцьцё! 3 гэтым не пагаджуся ніколі!!!
    I ўсё!!!
    Ганка, дзеўка з Пагулянкі
    Заплаціце аркестры, Каб болей ня грала, Хай штось вып’юць, закусяць, Хай адно памаўчаць.
    Я пабіты, парэзаны, Пашыты, пастрэляны, Аб каханні сваім недарэчным Як умею, то буду сьпяваць.
    Ганка, дзеўка з Пагулянкі.
    Хата бляхай крыта.
    Нябрыдкія вочы, Але ж нябрыдкі й пасаг. Ганка, няверная каханка, Як сказаў стары Савоська: A zeby ciebie, glupia kurwo, trafil szlag!
    Усё было надта спраўна, I паціху, патроху Нават меліся шлюб, Як належыць, узяць, Але ў ботах вайсковец Перабег нам дарогу: Я ўначы раз іду, а яны двох На нёманскім мосьце стаяць...
    Ганка, дзеўка з Пагулянкі! Хата бляхай крыта.
    Нябрыдкія вочы, Але ж нябрыдкі й пасаг. Ганка, няверная каханка, Як сказаў стары Савоська: A zeby ciebie, glupia kurwo, trafil szlag
    Эх, як кроў закіпела!
    Дык да помсты, панове!
    Болей гэтага зьдзеку і здрады Цярпець я ня мог.
    Першай Ганку-каханку Кінуў у чорныя хвалі, А за ёю вайсковец у ботах
    Паплыў, як купальскі вянок...
    Ганка, дзеўка з Пагулянкі!
    Хата бляхай крыта. Нябрыдкія вочы, Але нябрыдкі й пасаг.
    Ганка, няверная каханка, Як сказаў стары Савоська:
    A zeby ciebie, glupia kurwo, trafil szlag!
    Падвойна сумная песьня
    Там, дзе брэх разносіцца сабачы, Між пэнсіянэраў і бяроз Я яе на мітынгу ўбачыў. Сутыкнуў нас беларускі лёс.
    Сьмелая, прыгожая такая... Бел-чырвона-белы сьцяг ўзьняла, На вачах ва ўсіх пацалавала
    I да мікрафону падышла.
    I такую пальнула прамову:
    Што ж вы, беларусы... мудакі!
    Што раўлі мужчыны, як каровы, А каб быць дакладным, як быкі.
    Хліпкія дынамікі растрэсла, Грамадзянаў ахапіў уздым. Гукарэжысэр урос у крэсла I памёр са страху маладым.
    Мы народ, мы здольныя, мы сіла!
    У нас Свабоды голас не зачах! Потым ўсіх АМАПаўцы валілі Чорнымі дручкамі па плячах...
    Даганялі, білі, паніжалі.
    Боўтаўся ў паветры страшны крык...
    Сярод гэтай бурапеннай хвалі Я ў яе жыцьці тады ўзьнік.
    Чырванелі тонкія рабіны...
    Дні каханьня соладка цьвілі...
    I аднойчы ў пэўную хвіліну Разам нас да ложка падвялі.
    Мушу вам, сябры мае, прызнацца: Ў ложку час нядоўга бавіў зь ёй.
    Добра яна ўмела займацца Толькі... палітычнай барацьбой.
    Песьня пра жэншчыну
    Пусць эта песьня служыт прэдасьцерэжэньем Всем цем, кто не рэшыл сваю судьбу.
    На сьвеце многа дзевушэк і жэншчын, Но лічна я відал іх всех в грабу!
    Ты была на сваей уліце перваю красавіцей.
    Я прыехал с вёскі паступаць в страіцельный цехнікум.
    Всё мне в горадзе панравілась, а асобенна ты. I рэшылі пажэніцца мы, чтоб всегда радом быць.
    Пачэму жэ посьле столькіх лет жызьні савмеснае
    Ты дамой прыходзіш пьяная
    і с мужскім запахам?
    I ня хочацца цібе сматрэць
    за дзіцём маленькім, А упатрэбляць ліш алкаголь
    і курыць “Мальбару”?
    Жэншчына какая к чорту ты і маць? Жэншчына табе бы ліш с утра паддаць.
    Все вапросы сразу рэшэны, всё вакруг славненько:
    На рабоце муж, дзіця в саду рукі разьвязаны...
    Аб’явіл год этат лідзер наш годам всех жэншчынаў,
    Тожа он цебя імел в віду глупую, страшную.
    Толька не падходзіш большэ ты па сваім качэствам,
    Чтоб насіць то імя славнае, чтобы быць мацер’ю.
    А аднажды к нам ты навела полный дом хахалей,
    Псіхатропнае ані віно прынесьлі выпіваць. Напіліся і заснулі усе, занялось полымя...
    Я в свой дом прышол а там адні угалькі чорныя.
    На дзіване ты с утра лежыш, пьяная, гразная, А была кагда-та мілаю стройнаю дзевушкай.
    Я цібя у прахадной встрэчал завода “Краснава знамені”...
    Еслі б знал, што так палучыцца, не встрэчал нікагда!
    Што гэта значыць?
    Дзевятнаццатага сьнежня На ўзгорку ля ракі Ля былой пажарнай вежы Два сустрэлісь пацукі. Два старыя кавалеры Мелі па сямнаццаць год. Адзін чорны, другі шэры, А можа і наадварот...
    Што гэта значыць, што гэта значыць? Хіба што ад ста вякоў
    Ніхто ня бачыў, ніхто ня бачыў Такіх прыемных пацукоў.
    Чарку выпіўшы гарэлкі, Закусіўшы агурком, Выхваляўся пацук шэры Перад чорным пацуком: Гайда са мною, мой браце, Там, на Усходзе, хоць зіма, А зато там дэмакратыя I дзяўчаты задарма.
    Што гэта значыць, што гэта значыць? Хіба што ад ста вякоў Ніхто ня бачыў, ніхто ня бачыў Такіх прыемных пацукоў.
    Чарку выпіўшы другую, Закусіўшы сальнай свечкай, Усебакова і дарэчна Чорны прамаўляў пацук: Непрысгойна і нягодна Ганьбіць роднае ўслых. Беларускія дзяўчаты Прыгажэйшыя за ўсіх.
    Што гэта значыць, што гэта значыць? Хіба што ад ста вякоў
    Ніхто ня бачыў, ніхто ня бачыў Такіх прыемных пацукоў.
    Хмара неба зачыняла, Галасіла дзесь піла, А дыскусія трывала, Бо гарэлачка была.
    Толькі раптам з-за магілак Паказаўся брудны кот.
    I адзін шчур папёр на Захад, А другі ўцёк на Усход.
    Патрыятычнае танга “Цнота”
    У каяковым клюбе сёньня ўвечар будуць танцы... У клюб ня ходзяць мужыкі і абарванцы.
    Там грае музыка прыемна, мілагучна.
    Сюды аднойчы завітаў сам пан паручнік. Рукою шчодраю аркестры даў два злотых I папрасіў, каб зайгралі танго “CNOTA”. Арліным позіркам разгледзеўся наўкол I да Агнежкі цьвёрдым крокам падыйшоў.
    Ach cnota, moje srebro i zloto Mam przy sobie twoj ciezar, twoj glaz, Ale milosc to zdarza sie raz!
    Ha Сенным рынку, на вуліцы Баніфратраў Агнежку ведалі даўно і аж занадта.
    Агнежка хоць і маладая год ужо зь пяць Як пачала зусім няблага зарабляць.
    Аркестра танга “CNOTA” задушэўна грае, А пры сьцяне ціхутка хлопцы размаўляюць. Яўген і Ярак, Лёнік, Зьміцер і Антось Усе чакаюць: Chyba dalej bedzie cos!
    Ach cnota, moje srebro i zloto Mam przy sobie twoj ciezar, twoj glaz, Ale milosc to zdarza sie raz !
    Скончыўшы танго, пара нашых закаханых Пайшла шукаць куточак ціхі, утульны, цьмяны.
    I толькі селі на траву пад нейкім плотам, Як ён пачуў: Najpierwsz pieniadze!
    Milosc potem!
    Паручнік цяжка ўздыхнуў, заплюшчыў вочы: Nieszczescie, ach! Bo tych pieniedzy ani grosza! Але намеры ён яе разьбіў ушчэнт,
    У ход прывёўшы найважчэйшы аргумэнт:
    Ach, cnota! Nasza wspolna tesknota!
    Pani Polka? A ja tez Polak!
    To czy nie da mi pani za tak?
    У гэтую ноч раптоўна так i нечакана Агнежка сталася ахвяраю падману. Апроч таго, што злоўжываўся арганізм, Дык быў зьняважаны яе патрыятызм. Паручнік той меў на імя Мэнахэм Вольфсан, Паручнік быў, на жаль, жыдом і камсамольцам,
    Лічыўся лепшым ён агентам ГПУ
    I неўзабаве зьбег з Гародні ў Маскву...
    Па шкодзе будзь мандрэйшаю, цнота! Памятай: хоць ён жыд, хоць паляк He давайся ніколі за так!!!
    Парыжскае танга
    Вось яно з Парыжу танга, месье.
    Злосьць Вас душыць? зьешце манга. месье. He жыве на сьвеце Ванга, месье, Але мы жывем, месье!
    3 Парыжу танга, з Парыжу танга, Ня вальс, ня полька, не фанданга.
    Насаты чэх, салідны фін, Паляк і немец, і грузін -
    Усе разам танга! Танцуюць танга
    I п’юць віно, і так ім файна!
    Няхай ўсё к чорту прападзе Гуляць мы будзем ноч і дзень!
    У адной беднай карчме Усе ўжо ні бэ ані мэ. Шклянкі, кішэні пустыя, Думкі ў галовах ня тыя. Тут раптам нехта ўстаў, 3 куфра гармонік дастаў I палілося наўкола Нешта з Астора П’яцолы.
    Вось яно з Парыжу танга, месье.
    Злосьць Вас душыць? зьешце манга, месье. He жыве на сьвеце Ванга, месье, Але мы жывем, месье.
    3 Парыжу танга, з Парыжу танга, Ня вальс, ня полька, не фанданга. Насаты чэх, салідны фін, Паляк і немец, і грузін Усе разам танга! Танцуюць танга I п’юць віно, і так ім файна! Няхай усё к чорту прападзе, Гуляць мы будзем ноч і дзень!
    Але надыйдзе той час, Месца ня будзе для нас Hi ў карчме, ні на рынку. Нас запіхаюць у скрынку, Вечка цвікамі прыб’юць I на плячах панясуць. А па дарозе да раю Скрыпка нам танга зайграе.
    Вось яно з Парыжу танга, месье.
    Злосьць Вас душыць? зьешце манга, месье. He жыве на сьвеце Ванга, месье, Але мы жывем, месье!