• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блюз Вясны песьні і вершы Віктар Шалкевіч

    Блюз Вясны

    песьні і вершы
    Віктар Шалкевіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 132с.
    Мінск 2009
    11.46 МБ
    I цёця Вэрця, і баба Ванда Штовечара танцуюць танга. Мядзьведзь і зайчык, і пчала I дзяк з суседняга сяла Ўсе разам танга! Танцуюць танга I п’юць віно, і так ім файна! Няхай усё к чорту прападзе Гуляць мы будзем ноч і дзень!
    Цынічнае танга кастрацыя
    Маналог маленькага парасяці
    Вы людзі, вам лягчэй, глядзіце вы з гары На нашыя нібы жывёльныя няшчасьці.
    Я заклікаю вас, двуногія сябры, Убачыць гэты сьвет вачыма парасяці!
    Усё з ранку пачалося, бо як толькі дзень настаў
    I сьнедаць прынясьлі быку, карове, сьвіньням, Усё я зразумеў інстынкт мне падказаў Мяне не пакарміла нават гаспадыня.
    Адчайна вішчучы, я чорны грыз парог, Усьлед ёй пасылаў найгоршыя праклёны, Але нічога не зрабіць, ня вырашыць ня змог, I сьлёзы пацяклі на прэлую салому...
    Сёньня ў мяне аперацыя.
    Спачуваюць певень, сабака й індык.
    Кастрацыя, кастрацыя: Чык-чык-чык...
    Хацеў і марыў я, як міне паўгады, Сьвіную прыгажуню дабраць сабе да пары, I ў куточку, пры карытцы, назаўсёды, назаўжды...
    Але канец прыйшоў маім сьвінячым марам! У расчыненых дзьвярох лунае страшны твар 3 гарэлкай і крывёй налітымі вачыма,
    Тутэйшы Айбаліт садыст-вэтэрынар Увойдзе ў мой катух,
    папыхкваючы “Прымай”.
    3 халявы брудных ботаў іржавы выйме нож
    I мой мізэрны лёс замрэ і ўздрыганецца...
    Хто я такі? Я не паршук, я кныр, брыдкі і непрыгожы.
    I толькі рэха недзе ў полі адзавецца...
    Таму што -
    Сёньня ў мяне аперацыя.
    Спачуваюць певень, сабака й індык.
    Кастрацыя, кастрацыя:
    Чык-чык-чык...
    Requiem па настаўніцы
    Паволі, стомленай хадою
    Паміж сасон, паміж бяроз Ідзе настаўніца са школы, Павесіўшы свой доўгі нос.
    Hi хлеб, ні сала, ні пажыткі -
    У цяжкай торбе на плячы Яна завэзганныя сшыткі 3 сабой дахаты валачэ.
    Яе сюды прыслалі з Бійску,
    3	далёкае Абі-ракі:
    Гавораць дрэнна па-расійску Мясцовыя каталікі.
    Цямнела ў вачах дарога, Няпэўным больш рабіўся крок.
    Цынічна выглядаў з-за стога Банальны беларускі воўк.
    Ён не канчаў старэйшых клясаў
    I патрыётам ён ня быў.
    Ён ведаў толькі слова “мяса”
    I слова гэтае любіў.
    Спатканьне скончылася брыдка...
    3	разоры сонейка ўстае.
    Валяюцца на сьнезе сшыткі
    I буркі белыя яе...
    Балада пра паэтаў
    Чытаючы часопісы, газэты, Фармуючы ўласны далягляд, Жылі-былі ў адным сяле паэты Сапраўдныя штук зь дзьвесьце пяцьдзясят. 3 бародамі, бяззубыя, з насамі.
    Прыгожыя, а часам брыдаўё, Хто без валос, а хто і з валасамі. Жылі паэты дружнаю сям’ёй. Апісвалі і ямбам і харэем, Як дрэнна колісь ўсім жылося нам. Сьвядомелі, пладзіліся, дурэлі, Залізвалі ў с ё правадырам...
    I так да скону! Соладка, народзе, Прынесыді ў ахвяру матчын дар, Але з Усходу хмары надыходзяць, Над сельсаветам зьменіўся штандар. Сумленьне запляванае турбуе: Устань з каленяў, падла, не маўчы!!! -Начальства новых песьняў патрабуе? -Таксама новых вершаў слухачы???
    Ня сьпі, паэта!!! Йзноў на мове чыстай
    I матчынай на ўвесь сьвет галасі!!! Як дрэнна нам было за камуністаў??? Як добра ў ВКЛ жылося ўсім???
    Паціху зачыняліся газэты... Тутэйшыя цярпелі і клялі.
    Жылі, жылі ў вадным сяле паэты, А потым неспадзёўку памярлі.
    Усе да аднаго! Хоць плач, хоць сьмейся...
    Заўчасна ляснуў творчы авангард.
    Гармонік змоўк... Hi вершыкаў, ні песьняў.
    Нічога!!! А нябожчыкаў зашмат...
    Магілы пустазельлем зарасталі... Ішлі гады, Ніхто, ну як на дзіў,
    Hi кветачкі жаўценькай там ня ставіў, Hi сьвечачкі благой не запаліў.
    Так!!!!!!!
    Люд працоўны нат і не заўважыў, Што мрэць інтэлігенцыя наўмор.
    Ён сеяў хлеб і самагонку дзяжыў, I пэрманэнтна злыньваў за бугор...
    Балада пра Катманду і Мандалай
    А як нарадзіўся ў стайні Хрыстос, To было на сьвеце і радасьці і сьлёз. Толькі мы пра гэта ня ведалі, ня зналі, Бо ў нас газэты нічога не пісалі.
    Сіяністы і масоны
    Паехалі “Опелем-Асконай”, Ну а мы з канюшні выкідвалі гной, To да Бэтлеему пайшлі пехатой.
    Доўга мы ішлі. Дзе пілі, дзе гулялі, Дзе чатыры дні на папасе стаялі.
    А калі прайшлі маладыя гады, Высьветлілася: мы прыйшлі не туды!
    Нейкія няхрышчаныя морды...
    Нейкія пархатыя грыбы...
    Вось жа на якую ліхую бяду Трапілі мы ў горад такі, у Катманду?
    Горшае, дальбог, не прыдумаеш трасцы, Чым усё жыцьцё катманьдзінцамі звацца, А на запытаньне “Жывеце Вы дзе?” Сьціпла гаварыць: “Тутака, у Катманьдзе!”.
    I, разважыўшы ўсе варыянты, Пралічыўшы мінусы і плюсы,
    Мы на поўдзень рушылі, за небакрай
    I прыйшлі ў горад другі Мандалай.
    Мы цяпер не беларусы, не кітайцы, Мы не абы хто, мы хлапцы-мандалайцы!
    Зьмест
    За сто крокаў ад Вострае Брамы	3
    Такая доўгая зіма	5
    Мы ехалі да Магілёва	7
    Яна праваслаўная, я катпалік	8
    За сто крокаў ад Вострае Брамы	10
    Смутны беларускі блюз	12
    Ціхі анёл	14
    Сярэднявечча	16
    Непрыкметна	18
    Местачковы раманс	20
    Невялікі твой Навагародак	21
    Маё каханьне	23
    У Гародні дождж	25
    Горад	27
    Балада пра Сьвятога Мікалая	30
    Вольны пераклад верша
    Здэнэка Драгоўна, чэскага паэты	33
    Блюз былога Ленінскага прасьпекта	35
    Сумная песьня пра лета	37
    2.	Стары балыпак	39
    Блюз Вясна	41
    Жлобская нацыя	43
    Правінцыя	46
    Грунвальдзкія сьцягі	48
    Наш бедны вясковы Бог	49
    Стары бальшак 50
    Песенька-полечка
    пра беларускі дзіцячы гуманізм 52
    Вольны пераклад
    верша Здэнэка Драгоўна (№2) 54
    Дзякуй, вялікае дзякуй 55
    Хамская ўлада 57
    Кухарчыныя дзеці 59
    Балада аб збаўцы 61
    Балада ўсходняй сьцяны 64
    Сумны блюз пра Вялікі Кастрычнік 67
    Маршалак шляхты Хамскага павету 69
    Вызваленчы блюз 71
    3 Новым Годам, электарат 73
    Верш на свабоду 74
    3.	Што гэта значыць?	77
    AIDS-blues 79
    П’яны блюз 81
    Ёлачка-блюз 83
    Zajtshik-blues 85
    Балада пра Чэся і Меця 87
    Гарадоцкі раманс 89
    Міцкевіч, Бэйлінсон і я 90
    Балада пра таварыша Сапегу 92
    Балада пра Васю 94
    Балада пра саксафаніста Сярожу 96
    Божа, што... 98
    Балада пра дзяўчынку Камінскую Е. 100
    Zorro 102
    Кароткая гісторыя Беларусі 104
    Арыя “Пане Каханку” 105
    Партызанская балада 107
    Жанчына з бутэлькаю піва ў руцэ 109
    Ганка, дзеўка з Пагулянкі 110
    Падвойна сумная песьня 112
    Песьня пра жэншчыну.	114
    Што гэта значыць?	116
    Патрыятычнае танга “Цнота”	118
    Парыжскае танга	120
    Цыпічнае танга кастрацыя	122
    Requiem па настаўніцы	124
    Балада пра паэтаў	125
    Балада пра Катманду і Мандалай	127
    Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Ляўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93». 3 канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Полывчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы. Альбомы: «Правінцыя» (1992), «Смутны беларускі блюз» (1996), «Балады і рамансы» (1998), «Добрай раніцы» (2002), «За сто крокаў ад Вострае Брамы» (2004), «Гарадзенец прызямліўся ў Менску» (2006) і інш. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя. Жыве ў Гародні.
    Літпаратурна -мастпацкае выданне
    Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»
    Выпуск 10
    Шалкевіч Віктар
    Блюз Вясна
    Песні і вершы
    Адказны за выпуск Уладзіслаў Сілянок
    Рэдактар Алесь Пашкевіч
    Мастак Генадзь Мацур
    Вёрстка Людміла Фомчанка
    Карэктура Вольга Рухлевіч
    Здадзена ў набор 10.05.2009. Падлісана да друку 01.06.2009.
    Фар.мат 84x108 1/32. Папера афсетная. Друк афсетны.
    Гарнітура Petersburg. Ум. друк. арк. 7,6. Улік.-выд. арк. 5,7.
    Наклад 1000 асобнікаў. Заказ 202.
    Выдавец і паліграфічнае выкананне:
    сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Медысонт».
    ЛН № 02330/0133391 ад 19.07.04.
    ЛІІ № 02330/0150444 ад 22.01.04.
    Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск.
    Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Ляўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93». 3 канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы. Альбомы: «Правінцыя» (1992), «Смутны беларускі блюз» (1996), «Балады і рамансы» (1998), «Добрай раніцы» (2002), «За сто крокаў ад Вострае Брамы» (2004), «Гарадзенец прызямліўся ў Менску» (2006) і інш. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя. Жыве ў Гародні.
    Літаратурна -мастацкае выданне
    Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»
    Выпуск 10
    Шалкевіч Віктар
    Блюз Вясна
    Песні і вершы
    Адказны за выпуск Уладзіслаў Сілянок
    Рэдактар Алесь Пашкевіч
    Мастак Генадзь Мацур
    Вёрстка Людміла Фомчанка
    Карэктура Вольга Рухлевіч
    Здадзена ў набор 10.05.2009. Падпісана да друку 01.06.2009.
    Фармат 84x108 '/зг Папера афсетная. Друк афсетны.
    Гарнітура Petersburg. Ум. друк. арк. 7,6. Улік.-выд. арк. 5,7.
    Наклад 1000 асобнікаў. Заказ 202.
    Выдавец і паліграфічнае выкананне:
    сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Медысонт».
    Лй № 02330/0133.391 ад 19.07.04.
    ЛІІ № 02330/0150444 ад 22.01.04.
    Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск.
    ye з~зл
    -
    ISBN 978-985-6887-35-5