• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блюз Вясны песьні і вершы Віктар Шалкевіч

    Блюз Вясны

    песьні і вершы
    Віктар Шалкевіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 132с.
    Мінск 2009
    11.46 МБ
    За платамі лілеі цнатліва цьвілі і соладка пахлі язьміны,
    Спачывалі пад вокнамі авантурысты-каты. Там жыцьцё пачыналася з ранку, таму што а восьмай гадзіне
    Па дарозе ад Фары ішла, усьміхалася ты.
    I банальныя, сотні разоў ужываныя словы Выстракотвалі ўсьлед табе конікі, вышэптваў з хаткі сьлімак.
    Я досьць доўга хадзіў па зямлі, я звычаі ведаў і мовы,
    А найпростшых тых словаў ня змог паўтарыць аніяк.
    Я ня здолеў усё растлумачыць табе як належыць,
    Я ад’ехаў, уцёк...
    Спачувальна глядзеў мне ўсьлед
    Невялікі твой Навагародак вачыма званьніцаў і вежаў -
    Мой сум, мой успамін, мой Сусьвет...
    Маё каханьне
    Хвіліны ціха біліся аб шкло, Нібы спалоханыя птушкі
    ў нядобрым прадчуваньні, Калі я раптам зразумеў, што адыйшло, Чамусьці кінула мяне
    маё маленькае каханьне.
    Блакітнавокае, упартае... Мой Бог!
    Бязь цёплых рэчаў, у простай жоўтай камізэльцы,
    Яно блукае, як дзіця, паміж дарог
    I кожным крокам адбіваецца ў сэрцы.
    Маё каханьне сонца і сьвятло.
    Маё каханьне недзе ходзіць блізка. Маё каханьне мокне пад дажджом Ў малым, прыгожым месьце Ваўкавыску...
    Яно сьвядомым ці тутэйшым не было.
    Яно ня ведала традыцыяў, ні звычаяў, ні мовы.
    Яно ўзяло мяне і проста павяло
    Рукой прыгожай за сабою
    ў сьвет загадкавы і новы.
    I добра памятаю: ліпы зацьвілі
    I сам пад ногі прыкаціўся срэбны талер. Ударыў дождж і ручаіны пацяклі,
    I выпаў з хаткі шпак, і цэркву збудавалі...
    Маё каханьне сонца і сьвятло.
    Маё каханьне недзе ходзіць блізка.
    Маё каханьне мокне пад дажджом
    У малым, прыгожым месьце Ваўкавыску...
    Маё каханыіне... Ані слова ў адказ. Плячыма паціскае паштальён няма нічога болей.
    I я пакрыўджаны стары дзікаабраз Тручуся з ранку малаякасным
    і танным алкаголем.
    На жаль вялікі, ні гарэлка, ні віно He ўпрыгожаць момант суму і чаканьня. У рэшце рэшт, ці хутка вернецца яно, Маё маленькае, упартае каханьне?..
    Маё каханьне сонца і сьвятло.
    Маё каханьне недзе ходзіць блізка.
    Маё каханьне мокне пад дажджом
    У малым, прыгожым месьце Ваўкавыску...
    У Гародні дождж
    Вясновым вечарам анёлы два На вежах Фарнага касьцёла Зайгралі разам вельмі моцна ноту “фа”, I дождж наклікалі анёлы.
    Неспадзявана зграя чорных хмараў На горад зь неба наплыла.
    У Гародні дождж!!!
    Яшчэ пасьпеў схавацца нечаканы госьць У змрочных нетрах “Комплексбанка”, Як раптам быццам жменю шроту сыпнуў хтось, I грозна бліснула маланка.
    Ратуйцеся, хавайцеся пад стрэхі.
    Нікога не шкадуе ён У Гародні дождж!!!
    Пустое пудэлка ад “Прымы” ціха ляжала сабе, Яго ўчора з хаты выкінуў мой сусед.
    Пустое пудэлка ад “Прымы” цяпер, нібы карабель, Плыве па рыштоку і марыць убачыць сьвет.
    Убачыць вялікі сьвет.
    Убачыць цудоўны сьвет...
    Сьцяна дажджу няспынна большала, Нібы крыжацкая навала.
    Да ніткі змоклі да апошняе Ажэшка, Ленін і Купала.
    “Батлейка” побач, але хто ж, прабачце, Гарэлкі помнікам налье?
    У Гародні дождж!!!
    Найадважнейшага з усіх сабак
    У буду загнала непагода.
    3 нагоды непагоды вельмі ж моцна так Сумуюць мэр і ваявода.
    Здаецца, варта было б сустрэцца, Але ж ня выйдзеш за парог У Гародні дождж!!!
    Сумуе загадчыца крамы нумар пяць, Бо з ранку ў краме нехта рассыпаў соль. Сумуе вікары з Фары ксёндз Анатоль, Бо ў хаце забыўся ён свой парасоль.
    Па-ра-соль.
    Па-ра-соль.
    I дождж наклікалі анёлы...
    Горад
    Блішчастыя хрушчы Шыхтуюцца ў зграі, Каб зжэрці ўсё, што можна. Жыцьця напрыканцы Блішчастыя хрушчы Мяне не заўважаюць.
    Я годна, я самотна
    3 бутэлькаю ў руцэ
    Ў жыцьцёвым апынаюся віры,
    А нада мною толькі месяц і кажан мае сябры. Занадта позьні час.
    Занадта цёмны горад.
    Нязьменнае адно адразу ж за рагом, Там, дзе Казімір хадзіў, Дзе паміраў Баторы, -
    Да раніцы стаяць
    Пад блеклым ліхтаром.
    Папырсканыя лакам “Wellaflex”, Дзяўчаты дэкляруюць востры сэкс!
    У гэты час я люблю вас усіх: Вычварэнцы, зладзеі і п’яніцы, Імператары сьметнікаў і каралевы вакзалаў. Я люблю цябе, з брытваю псіх, Люблю дзядзьку, што вуліцай цягнецца, Несучы бедным дзеткам галодным
    кавалачак сала.
    Бяз вас бы хутка апрытомнеў сьвет, Бяз вас няварты гэты быў сюжэт Нават рубля...
    Паталягічны быт.
    Крывавыя пэйзажы.
    Рэгіянальны сэнс
    Нявартага жыцьця,
    Дзе сорам і ўстыд На шалях ніц ня важаць.
    Дзе сто гадоў ісьці
    Да праўды пачуцьця.
    Тут вушы працінае
    Брыдкі сьмех.
    Тут соладка і мёртва
    Пахне грэх.
    Тым ня менш, я люблю вас усіх: Адаратары нейкай там мацеры, Трансвэстыты вясёлыя, філёзафы і угра-фіны. Я люблю, калі горад прыціх, Калі дрэвы вышэптваюць пацеры,
    А масты выпрастоўваюць напрацаваныя сьпіны.
    Напэўна, лепшых местаў у сьвеце шмат. Напэўна, ёсьць Белград і ёсьць Багдад, Але гэта ня тое...
    Ты быў калісьці тым, Кім ты ўжо ня будзеш. Ты меў сьвятую моц, Павагу, супакой, А зараз і дамы, I колеры, і людзі Нібыта зь іншай байкі, Чужое, не маёй.
    I часам толькі
    Страха па дажджы Пад месяцам,
    Як срэбра, заблішчыць...
    Ціха дрэмлюць старыя муры, Толькі нешта гадзіньнік на Фары Успамінае, і выстуквае сэрца ягонае час. У рыштоках шчыруюць шчуры, А месьцічаў душаць кашмары.
    3 Гарадніцы на Замак Антоні ідзе Тызенгаўз. Як толькі зробіць ён апошні крок Пранізвае халодны, мокры змрок.
    Над Брыгіткамі сонца...
    Балада пра Сьвятога Мікалая
    Кароткі сьнежаньскі дзянёк Падоўжаў на барані скок.
    Віхура сьвішча па-над апусьцелым садам.
    Але аднойчы ўначы
    Сьвятлом назьдзіўным заблішчыць, Зазьзяе зорка пачынаюцца Каляды. Стары дасьведчаны Анёл, Айца нябеснага пасол, Штогод ў наш дом
    з навінай добрай прылятае.
    А ты, цікавая ўсяго, Ізноў з пытаньнем да яго Пра таямнічага сьвятога Мікалая.
    Сьпі, малое!
    Дзіцятка, хутчэй засынай.
    Хай табе
    Сьняцца толькі цудоўныя сны.
    Сьпі, малое!
    Дзіцятка, хутчэй засынай.
    Едзе, едзе
    Ужо твой сьвяты Мікалай.
    Едзе, едзе
    Ужо твой сьвяты Мікалай...
    Віват зіма! Віват мароз!
    Бывай, стары, абрыдлы пост.
    Ў шырокі сьвет ідзі, шукай сабе ахвяраў. Анёл сядае пры стале, У рукі Біблію бярэ
    I адзяе на нос старыя акуляры. Мы, спраўна трапіўшы ў тон, Старанна “Глорыю” пяём, А потым келіхі ўгрру падымаем. Табе ня сьпіцца... Усё часьцей Ты падыходзіш да дзьвярэй Пытаеш пра свайго сьвятога Мікалая...
    Сьпі, малое!
    Дзіцятка, хутчэй засынай. Хай табе
    Сьняцца толькі цудоўныя сны.
    Сьпі, малое!'
    Дзіцятка, хутчэй засынай.
    Едзе, едзе
    Ужо твой сьвяты Мікалай.
    Едзе, едзе
    Ужо твой сьвяты Мікалай...
    Сівабароды добры дзед, Ён не забыўся пра цябе, Як і пра ўсіх малых, лупатых і цікаўных. Яму апрыкрыла язда.
    I нам, бацькам, яго шкада...
    А што рабіць?.. Яшчэ хвілінку пачакаем... Анёл ў нябёсы паляцеў, Анёл спаць моцна захацеў.
    Пара табе за добрым прыкладам таксама.
    Пад ёлку боцік палажы
    I ў ложак хуценька бяжы Ён недзе блізка...
    Чуеш, пад’яжджаюць сані?
    Сьпі,малое!
    Дзіцятка, хутчэй засынай.
    Хай табе
    Сьняцца толькі цудоўныя сны.
    Сьпі, малое!
    Дзіцятка, хутчэй засынай.
    Едзе, едзе
    Ужо твой сьвяты Мікалай.
    Ціха ў дзьверы
    Пастукаў... Сьвяты Мікалай...
    Вольны пераклад верша
    Здэнэка Драгоўна, чэскага паэты
    Плёнтаючыся па пакоі з кутка ў куток, Патрапляю на зграі непатрэбных прадметаў. Вось блішчыць васковым люстэркавым бокам Залатая вялікая ранэта.
    Я яе атрымаў ад цябе ў месяцы сьнежані У якасьці ўзнагароды за асабістую адвагу. Мы ўзыйшлі тады пехатой удваіх
    на глядзельную вежу У мястэчку пад назвай Пэтэрсхагэн.
    Ціха пост дагасаў... унізе немцы зь немкамі
    Выцягалі з супэрмаркетаў вазкі... заўтра Сьвята.
    На мяне, як вароны, глядзяць каляровымі зрэнкамі
    Два білеты ўваходныя
    зь перадкаляднаю датаю.
    Ад кашулі тры гузікі тры глыткі твайго дыханьня -
    Схаваныя ў бутэльцы з-пад цёмнага піва.
    Жалуды, дзіравыя гарэхі сьведкі колішняга каханьня.
    Фатаздымкі толькі з нашымі тварамі дурнымі і шчасьлівымі.
    У сераду мы зблудзілі ў цемры аднолькавых завулкаў,
    Аднак выйшлі... на сьвятло... кавярні... там доўга сядзелі.
    А ў пятніцу ты зьнікла...
    а потым папрасіла прытулку... Палітычнага... у мейсцы Брусэлі...
    Цябе бачылі нехта з чыста апранутым панам To ў Луўры, то на Златай улічцы, то ля статуі Свабоды.
    А аднойчы ты паляцела
    цераз Ля-Манш аэраплянам, I сьлед па табе прапаў назаўсёды...
    Плёнтаючыся па пакоі з кутка ў куток, Патрапляю на зграі непатрэбных прадметаў....
    Вольны пераклад верша
    Здэнэка Драгоўна, чэскага паэты
    Плёнтаючыся па пакоі з кутка ў куток, Патрапляю на зграі непатрэбных прадметаў. Вось блішчыць васковым люстэркавым бокам Залатая вялікая ранэта.
    Я яе атрымаў ад цябе ў месяцы сьнежані У якасьці ўзнагароды за асабістую адвагу. Мы ўзыйшлі тады пехатой удваіх
    на глядзельную вежу
    У мястэчку пад назвай Пэтэрсхагэн.
    Ціха пост дагасаў... унізе немцы зь немкамі
    Выцягалі з супэрмаркетаў вазкі... заўтра Сьвята.
    На мяне, як вароны, глядзяць каляровымі зрэнкамі
    Два білеты ўваходныя
    зь перадкаляднаю датаю.
    Ад кашулі тры гузікі тры глыткі твайго дыханьня -
    Схаваныя ў бутэльцы з-пад цёмнага піва.
    Жалуды, дзіравыя гарэхі сьведкі колішняга каханьня.
    Фатаздымкі толькі з нашымі тварамі дурнымі і шчасьлівымі.
    У сераду мы зблудзілі ў цемры аднолькавых завулкаў,
    Аднак выйшлі... на сьвятло... кавярні...
    там доўга сядзелі.
    А ў пятніцу ты зьнікла...
    а потым папрасіла прытулку... Палітычнага... у мейсцы Брусэлі...
    Цябе бачылі нехта з чыста апранутым панам To ў Луўры, то на Златай улічцы, то ля статуі Свабоды.
    А аднойчы ты паляцела
    цераз Ля-Манш аэраплянам, I сьлед па табе прапаў назаўсёды...
    Плёнтаючыся па пакоі з кутка ў куток, Патрапляю на зграі непатрэбных прадметаў....
    Блюз былога Ленінскага прасьпекта
    He забудуся гэтае хвіліны
    аж да самае сьмерці.
    Сітуацыя простая, прасьцей не бывае.
    Бяз хітрыкаў і прыўкрас
    Па прасьпекце Францішка Скарыны,
    Былым Ленінскім прасьпекце,
    Старым “Запарожцам”
    Ад мяне ўцякаў
    Мой час.
    Бадзяліся па навакольлі
    кінематаграфісты і металісты,
    Дзяўчаты пужлівыя з нагамі ад шыі
    У стылі супер-кляс.
    Усім усё было да дыкты,
    А прасьцей да фанеры.
    I толькі я стаяў нерухома:
    Ад мяне ўцякаў
    Мой час!
    Ён уцякаў ад мяне
    быццам нясьпешна
    і непрыкметна
    Па дваццаць чатыры гадзіны,
    Па сем дзён у тыдзень,
    Па дванаццаць месяцаў у год.
    П’яны вецер гортаўся ў сьметніках, Зьвінеў наўздагон медалямі.
    Расьцьвіталі каштаны.
    I марнела надзея распачаць усё спачатку
    Ці зрабіць Наадварот...
    Сумная песьня пра лета