• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блюз Вясны песьні і вершы Віктар Шалкевіч

    Блюз Вясны

    песьні і вершы
    Віктар Шалкевіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 132с.
    Мінск 2009
    11.46 МБ
    Сабралі мы рэчы, папхнулі нас у плечы, Што больш ўжо ня можам ні есьці, ні спаць. Затое як кветкі цьвіцём, як калосьсе!
    А нас то касой, то сярпом, то цапом. Канешне, нямала карысьці прыносім: Маўчым, калі б’юць, і крычым, калі што...
    Дзякуй, вялікае дзякуй!
    Што ваша вяроўка так моцна ня цісьне, ня трэ! Дзякуй, вялікае дзякуй!
    За тое, што сонца над стрэхай, а ноч на дварэ! Дзякуй, вялікае дзякуй!
    Што ваша салодкая лыжка абдзёрла нам рот! Дзякуй, вялікае дзякуй!
    Што хаты няма, брамка ёсьць і павалены плот! Вялікае дзякуй!
    Хтось дурнямі лічыць нас, хтось гультаямі, Хтось любіць нас моцна, хтось моцна кляне.
    Даволі нам ласкі чужое мы ўстанем! Падымем галовы і крыкнем: “Досьць! He!”.
    Дзякуй, нічога ня трэба! Мы годны павагі, Мы добры, сумленны народ!
    Дзякуй вялікае! Але
    Нам вольнасьць найлепшым кляйнотам
    3 усіх узнагарод!
    Дзякуй, вялікае дзякуй!
    Бо праўду старую мы ўсе зразумелі даўно: Лепей сваё, ніж чужое,
    А мы сіла, мы зможам, мы зробім, Мы рады дамо.
    Мы -народ! Нс га...но!
    Хамская ўлада
    Войт нашае гміны Гарбоўскі Васіль Ў свой час жабраку гаварыў: Бяры залатоўку, маліся што сіл, Каб хам нігды панам ня быў...
    Але час мінуў і пагляньце-ка вы: Нібыта чыясь там рука Прымкнула касьцёлы, пабіла званы. На цэрквах заместа крыжоў груганы. Жыцьцё чалавека ня мае цаны.
    Няма ўжо ні войта, ані жабрака...
    Затое ёсьць хамская ўлада: Подласьць і здрада.
    Хамская ўласьць Чорная масьць.
    Задулі вятрыскі з чужой стараны, Нанесьлі сьнягоў і дажджоў.
    Усходні цягнік, як бандыт, засьвістаў, Прыпёр хэўру новых паноў.
    Я доўга стаяў і ня мог зразумець, А потым-жа вока набіў.
    Гляджу: што ні пан то ўчарашні жабрак: Падраныя боты, прыпалены фрак...
    Але ж морду дуе, трымаецца так, Як быццам шляхецкай крыві.
    А на самой справе хамская ўлада: Подласьць і здрада.
    Хамская ўласьць Чорная масьць.
    Нібыта пясок год за годам плыве.
    Ці лепей? Ніяк ўсё, ніяк...
    I думка гаротная точыць мяне,
    I думка гаротная сьлепіць мяне,
    I думка гаротная ные ўва мне: Эх, слаба маліўся жабрак...
    Кухарчыныя дзеці
    Бадзяўся па сьвеце раз нейкі дзівак Ў падранай старой марынарцы...
    I справа далей адбывалася так: Надта адной спадабаўся кухарцы. Яна дзівака да сябе прывяла На кухню. Ля печы гарачай Паесьці дала, ўсё што трэба, дала, А ён ёй за гэта аддзячыў.
    Дзівак той на выгляд хоць быў дзіваком, Але ж меў шалёную мэту Жалезнай рукою, цяжкім кулаком Ураз ашчасьлівіць паўсьвету.
    Кажнюськаму шчасьце!
    Ня хочаш ўцякай! Злапаюць то горш яшчэ будзе! Хай шчасьце кіпіць і цячэ цераз край! Хай шчасьцем задушацца людзі!
    Пакуль ты кухарка, што ж, не наракай! Рыхтуйся да новае справы!
    Вось-вось з трону лясьнецца цар Мікалай, I ты пакіруеш дзяржавай!
    Навучышся, здолееш, гэта прасьцей, Чым выпіць гарэлкі паўкварты....
    Што тычыць тваіх басаногіх дзяцей Ўсіх паробім панамі і шляхтай!
    Кухарчыныя дзеці малыя, худыя.
    Кухарчыныя дзеці ад розных бацькоў.
    Кухарчыныя дзеці танклявыя шыі.
    Кухарчыныя дзеці зь іх паробяць паноў. Паглянем, паглянем, што зь іх выйдзе далей, 3 тых кухарчыных дзяцей...
    Дзівак у марынарцы зрабіў, што схацеў, Пакутуюць цяжка праз гэта
    Дагэтуль мільёны няўцямных людзей Кухаркі пануюць над сьветам.
    Нікуды ад сонейка не ўцячы, Нікуды ад шчасьця ня дзецца Ці з бронзы, ці з гіпсу на кожным пляцы Дзівак ў паліто і пры кепцы...
    Меў словы як семя, пасеяў, што ўбіў, Шторанку, па добрым сьняданку Кухарчыныя дзеці ўшчынаюць гульню Ў паноў, паўпаноў і падпанкаў.
    3 падранаю сракай, зь дзірой ў галаве, Ў руцэ сьцяг ці, можа, спадніца.
    Адзін аднаго душыць, топча і б’е Абы да карыта дабіцца.
    Кухарчыныя дзеці па вуліцах ходзяць. Кухарчыныя дзеці ня сеюць, ня жнуць. Кухарчыныя дзеці і псоцяць, і шкодзяць. Кухарчыныя дзеці на Бога плююць. Кухарчыныя дзеці артыкулы пішуць. Кухарчыныя дзеці за праўду ўстаюць. Кухарчыныя дзеці на подзьвігі клічуць. Кухарчыныя дзеці дыхнуць не даюць. Чым далей у сьвет тым гусьцей і часьцей Ад кухарчыных дзяцей...
    Балада аб збаўцы
    На задворках вялікай імпэрыі Вецер гоніць апошняе лісьце.
    Птушкі цягнуцца плямамі шэрымі. Было б добра, дык тут засталіся б...
    Але нешта ня сьпіцца, ня марыцца На спрадвечных пясках і балотах.
    Я ня ведаю, як называецца Гэты край, край бяды й дурноты...
    Ходзяць ў сьвеце паданьні і нарысы Аб тутэйшым няшчасным народзе, Што ня мае харошых таварышаў, Што ніколі ня жыў пры свабодзе.
    Разьлічыўшыся ўвечары з працаю, Твар здубелы скрывіўшы ў адчаі, Людзі сядуць на лаўках пад хатамі Абяцанага Збаўцу чакаюць
    I сто тысячаў шэптаў
    Зьліваецца ў голас адзін:
    Няма моцы цярпець...
    О, што за нялюдзкая кара!
    Ды дзе ж ён, наш Збаўца?
    Ці прыйдзе, ці можа, ня прыйдзе зусім?
    Мы тут гінема марна, А ён дзесь забівае дракона-пачвару.
    На задворках вялікай імпэрыі Гарбузы і каноплі люд сее, Але зрэдку з зацеркай вячэрае, Бо зацеркі варыць ён ня ўмее.
    Жонкі зь дзецьмі сьлязьмі абліваюцца Ці хто бачыў няшчасьце такое?
    Раз у год кацяня нараджаецца, Ды і тое чамусьці сьляпое.
    I сто тысячаў шэптаў
    Зьліваецца ў голас адзін:
    Няма моцы цярпець...
    О, што за нялюдзкая кара!
    Ды дзе ж ён, наш Збаўца?
    Ці прыйдзе, ці можа, ня прыйдзе зусім? Мы тут гінема марна,
    А ён дзесь забівае дракона-пачвару.
    Ночы доўі ія, цёмныя ранкі.
    Што ні сьвята нагода да смутку, А народ забаўляецца байкамі Пра чарцей, пра цудоўную дудку.
    А народ, разьлічыўшыся з працаю, Твар здубелы скрывіўшы ў адчаі, Вочы сьлепіць на лаўках пад хатамі Абяцанага Збаўцу чакае.
    I сто тысячаў шэптаў Зьліваецца ў голас адзін:
    Няма моцы цярпець...
    О, што за нялюдзкая кара!
    Ды дзе ж ён, наш Збаўца?
    Ці прыйдзе, ці можа, ня прыйдзе зусім?
    Мы тут гінема марна,
    А ён дзесь забівае дракона-пачвару.
    Ён ніколі ня прыйдзе...
    Ён бітву прайграў...
    Загінуў, памёр без нашчадкаў...
    Балада ўсходняй сьцяны
    Тут людзі рана кладуцца спаць
    I рана ўстаюць.
    Як трэба, то будуць зацята маўчаць.
    Каго трэба заб’юць.
    Тут людзі... тут пушчы, балоты, зьвяры...
    У зьвяроў кіпцюры.
    He пытайся, мой браце, куды вязе нас гэты цягнік.
    Па чыгунцы, парослай пустазельлем, як закінутае поле.
    He пытайся нічога, мой браце, лепш у вакно зірні, Дзе ўбачыш яшчэ краявідаў безьліч і багацьце такое.
    Старасьвецкія фальваркі, Дзічкі-грушы на мяжы, Сонцам спаленыя каркі, Спарахнелыя крыжы.
    Рэчкі чыстыя, як шкелца, Бусьляніцы на хлявах.
    Пры калодзежы вядзерца. Сэнтымэнты проста жах!
    He пытайся, мой браце, куды вязе нас гэты цягнік.
    Колы сіляцца, стогнуць,
    несучы цяжар за далягляд.
    Мы вяртаемся ў краіну,
    дзе неба цячэ, бо гонт прагніў. Мы даўно там не былі,
    мы вяртаемся на сто год назад.
    Пры шынку жабрак бязвухі
    Усьмешкай расчуляе твар.
    На павер наліў сівухі
    Слаўны Янкель-гаспадар.
    Нечакана чорт з-за плоту
    Выскачыць апоўначы.
    He спытае, скуль ты, хто ты, -
    I з сабой павалачэ.
    Што табе паказаць, мой браце, цікавага яшчэ?
    Ну няма ў нас тут ані дзівосаў,
    ані цёплага мора...
    Ці ты бачыш: затое, мой браце,
    як упарта да неба расьце, Як пхнецца ўгару засьцянковая
    Фаўна і Флёра!
    Патрыёты з патрыётаў
    Зь недалёкае пары
    За агульную Эўропу, За свабоду змагары.
    Няма дурняў, маё сэрца,
    Кідацца на шанец.
    Хай сабе прыходзіць Немец I дзяцей германіць.
    Што ты вочы хаваеш, мой браце,
    і голас твой гэтак дзіўна дрыжыць? Ты ўспомніў, нарэшце,
    чыім ты быў унукам і сынам?
    Ты ўспомніў, на чыёй магіле стаіць спарахнелы крыж?
    Маеш рацыю, так, мы вярнуліся на Радзіму!
    Туды, дзе людзі рана кладуцца спаць
    I рана ўстаюць...
    Сумны блюз пра Вялікі Кастрычнік
    Калі ты, каханая, доўга ня можаш заснуць, Бо з вуліцы ў вочы
    нахабна паўзе электрычнасьць,
    Я ў рукі гітару бяру
    і сьпяваю табе сумны блюз, Блюз сумны і доўгі
    пад назвай Вялікі Кастрычнік.
    Мы думкай ляцім у разьюшаны горад Пятра, Па вуліцах сноўдаюць сволачы і дэмакраты. Вось краму з гарэлкай
    штурмуюць пад крыкі “Ура!”, А вось правадыр непрыкметна
    вышмыгвае з хаты.
    Дрыжыць і хвалюецца:
    ня дай Бог адклеіцца вус!
    Слабы парычок прыкрывае паголены чэрап.
    Так і пачынаўся вялікі Савецкі Саюз Краіна шчасьлівых дзяцей і салодкіх цукерак.
    Ён борзда ляціць
    па пустых петраградзкіх дварах, Кастрычніцкі вецер лістотай сьляды засыпае. Жандармы, на жаль,
    не пазналі ў ім Правадыра, Патруль не спыніў -
    мы з табою ў стогне адчаю...
    Ён жа дойдзе да Смольнага!
    Яго ня злапаюць шпікі,
    I пальне Аўрора як сьлед па Зімовым палацы. I будуць палохаць ЧаКою дзяцей мацяркі, I будуць малыя крычаць і да сьмерці баяцца...
    Эх, нам бы ня думкаю, нам бы нагамі тады Стаць роўна і цьвёрда
    на выстылым піцерскім бруку
    I крыкнуць: “Вось ён!”.
    О, якія б насталі гады...
    I ляснуў ў нябыт
    ўвесь марксізм-ленінізм як навука...
    Маршалак шляхты Хамскага павету
    Маршалак шляхты Хамскага павету Да болю любіць просты свой народ.
    Ён не чытае жаднае газэты, Бо ведае, што будзе, напярод.
    I ў прадчуваньні нейкіх пераменаў грозных Ён аловак сточаны бярэ
    I выдае натхнёную да ўсіх адозву: He бунтуйце, мова не памрэ!!!
    Маршалак шляхты Хамскага павету Ня любіць пэдэрастаў і жыдоў.
    Маршалку шляхты Хамскага павету Дзяўкі калісь панадавалі гарбузоў.
    Ад той пары ён халасты, ён цалкам нежанаты, Але просты хамскі люд
    Штогод цяжарыць, нараджае ды ідзе ў сваты, Памірае... I ўсё тут...
    Маршалак шляхты Хамскага павету Пакуль што вельмі шчыры патрыёт, Але калі яму накажуць зьверху, Ён хутка зганьбіць роднае сваё.
    Ён спаліць бел-чырвона-белыя сьцягі ў печы, На шчапу Пагоню пасячэ,
    У морду наплюе і душу пакалечыць, А пасьля спытае: “Што яшчэ?”.
    Так хочацца з раньня гарэлку піць I бабаў горбу мець яшчэ пры гэтым. Кіруй жа намі так, як мае быць, Маршалак шляхты Хамскага павету!!!
    Кіруе вамі так, як мае быць, Маршалак шляхты Хамскага павету...
    Вызваленчы блюз
    Верасьнёўскім ранкам наша войска стала на мяжы,
    На мяжы дзяржаўнай, а за ёй зямля варожая ляжыць.
    Там за рэкаю пасе авечак бедны пастушок, I гучыць душэўна, сьпеўна
    просьценькі яго ражок.
    Пастушок, наш браце, пэўна з ранку ты ня піў, ня еў?
    He пагоніш болей ўжо авец у гаспадарскі хлеў.
    Мы ж табе свабоду на багнэтах прынясьлі, трымай!
    Аддавай авец, каму кажу, паскуда, аддавай!
    Вольнасьць, хлеб і праца!
    Роўнасьць, еднасьць і братэрства Для малых, прыгнечаных людзей!
    Мы ўсю Эўропу запаскудзім, у рот ёй трэска,