• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блюз Вясны песьні і вершы Віктар Шалкевіч

    Блюз Вясны

    песьні і вершы
    Віктар Шалкевіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 132с.
    Мінск 2009
    11.46 МБ
    Быў я ў Гайнаўцы ў мінулым панядзелку, Вазілі з бацькам мы на продаж воз гаршкоў, I даў стары мне трохі грошай на гарэлку, А я замест карчмы у краму шась цішком. Забег у надта ўжо пажондную я краму, Дзе мае гэшэфт сам пан Воловац Абрам, I старгаваўшыся з Воловацам Абрамам, Купіў пярсьцёнак. Прыйдзеш то табе аддам.
    Вось певень засьпяваў, за ім другі і трэці, На лямпы фукнуў працай здушаны народ. Цябе ж, Марысё, пэўне дзесьці носяць чэрці... Хай бы лепш прынесьлі пад Яновічавы плот! Пара ісьці напэўна трэцяя гадзіна.
    Вунь месяц зсунуўся за Крынкаўскі бальшак. I з плота я цягну здаровую тыніну, Каб чым было мне адбівацца ад сабак...
    Міцкевіч, Бэйлінсон і я
    Міцкевіч Адам Мікалаевіч,
    Вельмі здольны тутэйшы паэт, На выгнаньні ў Крыме свой час прабываючы, Кожны дзень вырымоўваў санэт.
    Ён натхняўся прыгожымі стэпамі, Чатырдагам і Балаклаваю,
    He расьлі ў тых стэпах грэчка ані сьвірэпа, Толькі зрэдку акацыі млявыя.
    I ў надзеі, што вернецца колісь сюды, Ён пярсьцёнак шпурнуў ў нетры сіняй вады...
    А мора было тое самае Празрыстае, чыстае, цёплае.
    I Марыля чатыры гады ўжо як замужам, I ў Навагрудку шэра і блёкла...
    У трыццатым у памятным годзе Нецьвярозы і змрочны, як сон, Па выключна апрануты сталінскай модзе Тут цягаўся шавец Бэйлінсон.
    Прапрацоўкі, даносы і арышты Неспрыяльны, ой цяжкі быў час. Так хацеў ён пазьбегнуць долі блізкіх таварышаў,
    Бо ад сьмерці на крок быў ня раз.
    I ў надзеі, што вернецца колісь сюды, Ён свой “Zinger” шпурнуў ў нетры сіняй вады...
    А мора, a мора было прафсаюзнае, Болей бруднае, меней чыстае.
    У ім плавалі скуркі гарбузныя, Праваслаўныя і атэісты.
    Міцкевіч памёр ад халеры, Бэйлінсону зрабілі капут.
    Так сталася з уласнае волі і веры, Што і я апынуўся вось тут...
    Я гляджу задуменна сваімі вачыма На пейзажы тутэйшага раю.
    Дзякуй Богу, што побач такая жанчына, Прыгажэйшых ужо не бывае.
    I ў надзеі, што вернемся колісь сюды, Я шпурляю яе ў нетры сіняй вады...
    А мора... а мора ізноў тое самае,
    А яна, даўганогая і маладая, Як дэльфін, пераадольвае хвалі I да берага выплывае...
    Балада пра таварыша Сапегу
    На плошчы, замеценай сьнегам, Часов так з пяці да шасьці
    Стаяў разьняшчасны таварыш Сапега На дліннам і скользкам пуці.
    Апёршысь на лыжныя палкі Ісполненный гордай красы. Сьняжынкі, как гразныя серыя галкі, Сляталісь яму на усы.
    Сьняжынкі, как гразныя серыя галкі Садзілісь яму на усы.
    Усы намакалі і вісьлі
    Канцамі няроўнымі вніз, Бы пчолы шалёныя, страшныя мысьлі Вакол краснай шапкі вілісь.
    Імею я власьць і ахрану, Забыл пра бяду і нуду, Куда жа цяпер, о, ядры яё маму, Краіну сваю павяду?
    Сплашное вакруг казнакрадства, Савсем свалач’ё і ўрагі.
    Не^ веры у обшчэславянскае брацтва. Туманяць народу мазгі.
    Хранеець народ без работы, Красьцьянскае гібнет сяло.
    I крупныя каплі крававава пота Яво арашалі чало.
    К граніцам прыблізіцца хочаць Злавешчая НАТО рука,
    I грозна мярэшчыцца ў спальне срэдзь ночы Злавешчая цень Пазьняка...
    Хахочэць, ругаецца матам, Гразіцца навешаць зьвізды... Няшчасны таварыш Сапега заплакаў I ціха паехал ў Дразды...
    Балада пра Васю
    Быў сабе на сьвеце Вася Ціхі, сьціплы грамадзянін. Жонка, дзеці, усё як ува ўсіх. Але дзіўная прыгода Зь ім нядаўна адбылася Страшная, аж сьвет прыціх. Атрымаў на пошце Вася Грошы добрыя ад брата.
    Брат зь Нямеччыны прыслаў На вялікіх крылах шчасьця. Вася пёрся ў родну хату Але лёс інакш усё даў...
    Наляцела зьнекуль хэўра, Оў-оў-оў,
    Адабралі ў Васі эўра, Оў-оў-оў.
    Вось прыйшло ў краіну сьвята Дзень пісьменьніцтва і друку.
    Піў, гуляў увесь народ, I Васіль з усім народам Вырашыў глытнуць свабоды, Бо ня быў у людзях сто год. Крочыў шчасьлівы Вася Ў новай вышытай кашулі, Нёс бел-чырвань-белы сьцяг. Скочылі ўраз да Васі
    Хлопцы дужыя з АМАПу Увалілі па плячах.
    Дзень пісьменьніцтва і друку, Оў-оў-оў, Наш Васіль сустрэў на бруку, Оў-оў-оў.
    Ў вёску нешчасьлівы Вася Ўцёк тады да роднай маці Ад турботаў адпачыць.
    Тут свабода, тут стабільнасьць, 3 ранку ў печы меладыйна Чарка з скваркаю пішчыць. Бачачы, што бедны Вася У пошуках жыццёвай праўды Страціў схільнасьць да цяпла, Маці бедная аднойчы Надта рана з ложка ўстала Круасанаў напякла.
    Завіталі партызаны, Оў-оў-оў, Патапталі круасаны, Оў-оў-оў.
    Ёсьць цяпер на сьвеце Вася Ціхі, сьціплы грамадзянін. Жонка, дзеці, усё як ва ўсіх... Толькі вось наш бедны Вася У жыцьці ня мае шчасьця Ён цяпер стабільны псіх.
    Балада пра саксафаніста Сярожу
    Жыў непрыкметна на зямлі саксафаніст Сярожа.
    Усяго багацьця меў толькі свой срэбны саксафон. Ах як Сярожа мог зайграць...
    Цяпер ужо ня можа, Бо ўчора нечакана трапіў пад машыну ён.
    Божа, Божа!
    Памёр наш Сярожа. Учора Моцарта граў, А сёньня ногі задраў.
    Учора крупкі вячэраў, А сёньня зубкі ашчэрыў...
    Ах доля наша цёмная, лёс горкі, лёс варожы. Як мучаюцца людзі, як гібеюць на зямлі... Ніхто так аж занадта не заплакаў па Сярожы, Труну спусьцілі ў яму, закапалі і пайшлі.
    Божа, Божа!
    Памёр наш Сярожа. Учора Моцарта граў, А сёньня ногі задраў.
    Учора крупкі вячэраў, А сёньня зубкі ашчэрыў
    Сярожа, бедны, адпачнеш як сьлед у райскім садзе, Награешся, нацешышся анёлаў хараством. А ў нас тут сьнег, вайна ў Чачні ў смуродзе і ў чадзе,
    I неізьвесна, что цібе кагда ешчо спаём...
    Божа, Божа!
    Памёр наш Сярожа.
    Учора Моцарта граў, А сёньня ногі задраў.
    Учора крупкі вячэраў, А сёньня зубкі ашчэрыў...
    Божа, што...
    Божа, што калісь народы На асобкі падзяліў
    I схацеў, каб народ кожны Сваёй мовай гаварыў, Дапамажы мне, мілы Божа, А дапамагчы мне мусіш: Я не магу збыцца Комплексу беларуса!
    Дзякуй богу, скончыліся Дзевяностыя гады, Мы ў радзіме засталіся! А хто зьехаў назаўжды Скавычуць, нібы арыштанты, Што жыцьця ім не даюць. А нашы слаўныя спарцмены Тым часам усе рэкорды б’юць
    Посьпехі на кожным кроку Каракас і Тэгеран!!!
    На калгасным на ўзгорку Сам я гаспадар і пан.
    Душой і целам перамяніўся He пазнае сёй і той.
    I выцярушваю зь сябе пакрысе Беларускі бруд і гной.
    Але ты глядзіш сурова
    I пагардліва маўчыш.
    Дачакаесься, што плюну
    На твой страстацерпны крыж!
    Як трэба будзе плюну, не пашкадую, Нават вокам не міргну.
    Плюну бо так трэба, -
    I ў бальшавікі пайду.
    Ці ў чыноўнікі пайду.
    Ці ў камсамол пайду...
    Балада пра дзяўчынку Камінскую Е.
    Па лузе хадзілі авечкі.
    Студэнты сядзелі ў турме.
    Жыла ў невялікім мястэчку Дзяўчынка Камінская Е.
    Для ўсіх невялікіх мястэчак
    Адзіны суровы закон:
    У кароткім жыцьці чалавечым Зіма самы сумны сезон.
    Самы сумны сезон...
    Працуй хоць да сёмага поту Усё роўна чакае труна.
    Галота сьпявала “Басоту”, Піла ад сьвятла да цямна.
    Калядная зорка з паперы На тонкай галіне гарыць. Наш шлях пралягае ў цемры, Дзе згасьлі даўно ліхтары.
    Ліхтары...
    У шафе на верхняй паліцы Вішнёвае кісла віно.
    Дзяўчынка іграла на скрыпцы
    I моўчкі глядзела ў вакно.
    Нібыта вялікага сьвята, Ўвесь час выглядала кагосьці.
    Дарэмна мылася кошка: На жаль, не прыходзілі госьці. He прыходзілі госьці...
    Ружаны, Глыбокае, Скідзель. Сяляне раскідваюць гной.
    Ніколі ўжо сонца ня ўзыйдзе Над гэтаю, мабыць, зямлёй.
    Пустая паштовая скрынка. Каменныя ў полі крыжы...
    Пазяхае малая дзяўчынка Дзяўчынка стамілася жыць. Дзяўчынка стамілася жыць...
    Zorro
    Хто памяркоўны і рахманы, Хто непаголены, зарослы, Хто часта ўспамінае маму, Хто не малы і не дарослы, Хто можа раз, а часам можа сто?
    Хто піша лозунгі на сьценах,
    Хто сее, жне і прыбірае, Хто дачакаўся пераменаў, Хто ледзьве-ледзьве выжывае, Хто скраў у гардэробе паліто?
    Гэта Зорро, Зорро, Зорро!!!
    Хто шматпакутны і дэбільны, Хто замест раю прэцца ў пекла, Хто палітычна звышстабільны, Хто чыя зорка не паблекла, Хто накрываецца заўжды хвастом?
    Хто скраў пятнаццаць міліёнаў,
    Хто ані зьверху, ані зьнізу,
    Хто любіць фільмы пра шпіёнаў, Хто не дайшоў да камунізму, Хто выпівае зь сябрам пад мастом?
    Гэта Зорро, Зорро, Зорро!!!
    Хто памяркоўны і рахманы, Хто дзікі, шэры і бяскрылы, Хто над сабою любіць пана, Хто у руках трымае вілы, Хто самагонку душыць як ніхто?
    Хто пад гармонік скача вальса, Хто ані рускі, ані польскі, Хто так і не схацеў прызнацца, Што родам з занядбанай вёскі, Хто ён даўно ўжо зусім ніхто?..
    Ён Зорро, Зорро, Зорро!!!
    Bjj£T_aj2_UJjyi_K£B_i_4
    103
    Кароткая гісторыя Беларусі
    ...А на Пярэсьпе музыка іграе.
    Народ стаіць і толькі пазяхае, Бо нейкія засранцы папсавалі танцы, Худыя, як цьвікі, кажуць, што бальшавікі.
    А помніш, Антак, як таму з тры рокі Увосень зь лесу да нас лёталі сарокі, А потым Шлёма з Груцаю зрабілі рэвалюцыю, I танцы, пся іх маць, Усе нам пачалі псаваць!
    Аркестра грала польку-трамбляблянку.
    Я да сябе пяшчотна ціснуў Маньку. Грукнулі сенцы завіталі немцы.
    У вантробе прыпякло, што аж з носа пацякло...
    I толькі скрыпку ў рукі ўзяў стары Мікіта, Каб нам урэзаць танга “Кумпарсіта”, Загаўкалі сабакі прыехалі палякі,
    I стала, брат ты мой, тых палякаў, як сабак...
    Зноў на Пярэсьпе музыка іграе.
    Народ стаіць і толькі пазяхае...
    Бо зноў прыйшлі засранцы, зноў папсавалі танцы -
    Худыя, як цьвікі, кажуць, што бальшавікі...
    Арыя “Пане Каханку”
    Учора ноччу не было чуваць сабак... Нядобры знак...
    Крывавіў месяц, змрочна зоркі зіхацелі. Душа ад страху ледзь трымаецца ў целе. Здыхаюць куры ці гарод паточыць крот, Ці нехта цёгаецца з крыкам: “Садла, Мыдла!” Ў газетах пішуць пра дзяржаву і народ Як гэта ўсё мне апаганела і збрыдла!
    Што мне краіна, што мне народ, Калі гібее ўшчэнт мой старадаўні, мой шляхецкі род.
    Палац і мэблю нашчадкі прададуць жыдам. Хутчэй хадзі сюды, стары мой сябра, чорны верны кот, Ты атрымаеш і маёмасьць і даход.
    Прыйшлі аднойы пад маёнтак гультаі, Грозна матляючы нацыянальным сьцягам, I што маглі забралі, бралі, што знайшлі, I нават дзякуй не сказалі. Дзе павага?! Паскуды, чорт на вас, зараза ці чума. Я так мяркую, ўжо бяда не за гарою, Бо калі ў мяне ўвосень ніц няма, To да каго, браточкі, прыйдзеце вясною?!
    Што мне краіна, што мне народ, Калі гібее ўінчэнт мой старадаўні, мой шляхецкі род?
    Палац і мэблю нашчадкі прададуць жыдам. Хутчэй хадзі сюды, стары мой сябра, чорны верны кот, Ты атрымаеш і маёмасьць і даход!
    Статут літоўскі, стогадовае віно.
    А тут пад вокнамі сьмярдзіць калгасны трактар...
    На стайню іх! Ды болей, болей бізуноў Нашчадкам парабкаў і шарачковай шляхты! Вось ён пачатак вызваленчае вайны!