• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блюз Вясны песьні і вершы Віктар Шалкевіч

    Блюз Вясны

    песьні і вершы
    Віктар Шалкевіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 132с.
    Мінск 2009
    11.46 МБ
    Сіфілісам велічных ідэй!
    Пастушок, наш браце, не саромся выпі, закусі.
    Калі што ў хаце ёсьць гарэлка, сала нам нясі.
    Мы ж цябе, нябогу,
    вызваляем, ды не задарма, Апрача перакананьняў,
    больш нічога ў нас няма.
    Вольнасьць, хлеб і праца!
    Роўнасьць, еднасьць і братэрства
    Для малых, прыгнечаных людзей.
    Мы ўсю Эўропу запаскудзім, у рот ёй трэска, Сіфілісам велічных ідэй.
    Ачмурэлы вораг разьбягаецца абы куды.
    Адчыняюць брамы нам мястэчкі,
    вёскі, гарады.
    Да сусьветнай рэвалюцыі
    застаўся толькі крок.
    Што, мо пойдзем з намі?
    He?
    Ой, пашкадуеш, пастушок...
    3 Новым Годам, электарат
    Асыпаецца бедны наш сад.
    Зоркі ў небе ляцяць карагодам. 3 новым годам, электарат, Са старым цябе, брат, Новым Годам!
    Уціскаючы ў крэсла свой зад, Імчыш насустрач жыцьцёвым прыгодам. 3 Новым Годам, электарат!
    Са старым цябе, брат, Новым Годам!
    Ты ня ведаеш, кім быў Сакрат.
    Ты ня слухаў ні таты, ні мамы...
    3 Новым Годам, электарат!
    I з турмой, і з сумою таксама...
    Верш на свабоду
    Капераців з абмежаванай адказнасьцю
    “Сучка, внучка і палучка” распрацоўваець, выконваець і рэманціруець на церыторыі Рэспублікі Беларусь супольныя музычныя праекты ціпа:
    “Я нарадзілся зьдесь”, “Няродны альбом” ілі “В Канаду за дзьве тысячы доллараў”.
    Прымаюцца замаўленьні на выкананьне праектаў: “Верш на свабоду”, ‘Торш на свободзе”
    і “Гірш на свободзе”.
    Прапануецца варыянт нумар адзін, выканаўца Валенты Едвабкевіч:
    Амаль што ўсе вясковыя паэты ўцеклі ўчора з нашага пуэбла. Хто ў Прагу, хто ў Бонн, хто ў Ліссабон. На вуліцах там прыбіраюць сьмецьце ці мыюць брудны посуд ў танных барах.
    Здаецца, лепш у нас, у сабачай будцы, чым там такое жыцьце.
    Але хто
    вясну цывілізацыі зьмяняе
    на змрок патрыятызму і красавцав в англійскіх клетчатых касьцюмах, да ўберагуць іх ўсех і Будда і Аллах.
    I толькі я самотна тут застаўся
    і сумныя рэляцыі складаю з майго жыцьця.
    Такая тут зямля, такая сьерра.
    Усадзі ў яе зярнятка выйдзе чэлес, устане праз хвіліну ападзе.
    Скрозь кактусы, пампасы, дубаўцы і ліпы, на якіх красуюць лапці, сасновыя бары і верасы, палацы, крамы, глёбусы, сысы, Раіньчыкі і Данчыкі, Ханкі.
    Запушчаныя з той зімы заводы. Зь дзяцінства помны самагонкі пах. Блукае сьмерць у выцьвілым самбрэра, Трымаючы ў касьцістых тонкіх пальцах партрэт сваёй удалае ахвяры.
    О, бедны Ёсель Бродзкі, так цябе жадалі бачыць у піцерскай зямлі, а ты, пракляты хітры сіяніст, ня хочаш лежаць у кастрычніцкай калысцы? Ну што ж, паедзе ў Піцер
    паміраць Маргунчык Паша! Атлянтыка штодзённа прыбівае да берагоў маёй айчызны дзіўнай то цюк гуманітарнай дапамогі, то беларускі трактар, то рэактар, то нёманскі напаўразьбіты човен,
    то пранікі, то трэскі то га...но, то цьвік, то дошку.
    Мы будуем хаты, вывозім гной на поле, капаем бульбу і модлімся, каб міжнародны фонд падкінуў мех зялёнае валюты.
    Мая Айчына сёньня выглядае вясковай дзеўкай у выцьвілай сарочцы, якую ўсе няўмела, на падпітку, на плошчах, на экранах і ў кустах пад рознакаляровымі сьцягамі паўсюдна гвалцяць у вушы.
    А чаму? Таму што вычварэнцы ці кастраты ня ўмеюць жыць з кабетай так, як трэба. Яна даўно ў нас бедная аглыхла, a ня дай Божа яшчэ й асьлепне ад гэткае выквінтнае любові.
    Ды нават зь яе мёртвай у труне мець нехта будзе неблагі пажытак... Хачу сказаць пра тое, што мяне найболей зараз цешыць: мой малы сусед, сын п’яніцаў вясковых, здольны хлопчык пры лямпе, бо сьвятла ў нас няма, штовечар піша вершы на Свабоду. Ён не Разанаў і не Барадулін, тым болып ня Дудараў, але зь яго, я бачу, будзе толк.
    I вось такім аптымістычным словам хачу я скончыць гэты змрочны дзень на нашай незалежнай Беларусі...
    з. Ш т о
    гэта
    з н а ч ы ц ь?
    AIDS-blues
    Здраджваеш жонцы,
    абы з кім па чужых кутах сьпіш, Валацуга дурны,
    сьвет ня бачыў такога лайдака.
    Калі ад чарговай каханкі
    ты высьлізгваеш ціха, як мыш, Цябе пазнаюць і ня брэшуць усьлед табе
    нават сабакі...
    Чарговая ноч, і чарговы мілосны набег...
    Сваю жонку, дзяцей ты распусьце
    прынёс у ахвяру.
    Што іх сьлёзы табе,
    што іх горкія сьлёзы табе?
    Але Лёс ужо рыхтуе такім, як ты вось, распусьнікам, кару.
    Мяркуеш ты -
    нязьменны лад твайго жыцьця! Нішто Твайму не перашкодзіць дабрабыту!
    I раптам грук у сенцах!
    Ты пытаеш: “Хто прыйшоў?”
    У адказ: “Сіндром набытага імунадэфіцыту!”
    I што тут рабіць, у каго дапамогі шукаць?
    Аб сіндроме тваім
    усе кабеты ў мястэчку пачулі,
    Зачыніліся дзьверы
    іх прыветлівых некалі хатаў,
    I няма куды йсьці -
    хоць пускай ад адчаю ў лоб сабе кулю... Пакрышыліся зубы,
    плямы раптам пабілі ўвесь твар...
    Тут ня хочацца жыць,
    а ня тое што строіць залёты.
    Ты ўжо не чалавек,
    не мужчына ты, не гаспадар.
    Так і здохнеш калісь,
    як апошні кабель валачашчы
    У яме пад плотам...
    П’яны блюз
    У канцы дваццатага стагодзьдзя
    Я схацеў іначай, ніж дагэтуль, жыць.
    I пачаў... Параілі мне людзі: Трэба вельмі мала есьці й Многа піць.
    Белы сьвет раптам узяў ды пасінеў Пасьля трэцяй бутэлькі віна.
    Нечакана прыйшла вясна... Пралупіўшы вочы з ранку, Я хапаюся за шклянку.
    У канцы дваццатага стагодзьдзя
    Я схацеў іначай, ніж дагэтуль, жыць.
    Чым болей п’ю, тым болей спакайнею.
    Чым болей п’ю...
    Чым болей п’ю, тым болей разумнею.
    Чым болей п’ю...
    На мінулым я паставіў кропку I пачаў жыць відавочней і прасьцей, Але тут адчынілі дзьверы ў Еўропу I паперліся туды ўсе, хто схацеў.
    У Еўропе людзі гінуць за метал, У Еўропе не чакаюць нас нідзе, У нас жа шчасьце на абыякім кусьце цьвіце. Пахне шчасьце, як кілбаса,
    Ды няма на шчасьце ласых.
    Ах як добра, пад кустом прысеўшы Выпіць шклянку
    I ўласным шчасьцем закусіць!
    Чым болей п’ю, тым болей спакайнею. Чым болей п’ю...
    Чым болей п’ю, тым болей разумнею. Чым болей п’ю...
    Нецьвярозы, з ранку часам хворы Іду ўпэўнена да новага жыцьця, А паўсюль Садома і Гамора, I ня цешыць бел-чырвона-белы сьцяг. Камунякі падымаюць галаву: He чапаць правадыра! Нашто ён мне? Нелагодна нешта ў нашай старане... Вы куды ляціце, гусі?
    Прэч з радзімай Беларусі? Скіньце мне па пёрачку, я з вамі. Можа, ў лепшыя краіны палячу...
    Чым болей п’ю, тым болей спакайнею. Чым болей п’ю...
    Чым болей п’ю, тым болей разумнею. Чым болей п’ю...
    Ёлачка-блюз
    Шаноўныя грамадзяне!
    Я рады паведаміць вам, Што ў паведамленьні маім няма ані кроплі цынізму!
    За семдзесят год існаваньня наш колісь прыгнечаны край
    Пераўтварыўся ў край рэальнага сацыялізму! Наперад! I толькі наперад!
    Ніколі, ніколі назад!
    Мы, шчыльна самкнуўшы рады, пазбыліся жыдоўскай крамолы!
    Па выкідцы сена і гною і па запладненьню кароў Мы ўшчэнт пераплюнулі край гэраіну і Кока-Колы!
    В лясу радзілась ёлачка.
    В лясу ана расла.
    Зімой і летам стройная, Зялёная была.
    Суайчыньніцы, родныя сёстры!
    Дарагія сваты і браты!
    Тое, што я вам зараз скажу, нашым ворагам горай за клізму!
    За семдзесят год існаваньня наш спацыфізаваны край Пераўтварыўся ў край ваеннага патрыятызму!
    Неспакойна ў сёньняшнім сьвеце, А дзесьці-ка там, за мяжой, Сьпяць і бачаць сябе ў Крамлі белбурнацы, фашысты і панкі, Таму-та ў нашай краіне кажнюські смаркаты хлапец Змалку пхнецца ў рашыцельный бой пад марш “Разьвітаньне Славянкі”...
    В трусішках зайка серэнькій Пад ёлачкай скакал, Парою волк, сярдзітый зьвер, Рысцою прабігал.
    Дарагія браты-беларусы!
    Я канчаю... Дазвольце ж і мне Скончыць гэту прамову маю нотай поўнага аптымізму!
    За семдзесят год існаваньня наш малаасьвечаны край Пераўтварыўся ў край трыюмфуючага білінгвізму!
    Вот я, напрымер, беларус сам, но люблю больша рускій язык, Что па-рускаму так гавару не такое вялікае гора!
    В цылівізаваных краінах, да каторых належым і мы, Існуёць добрый прынцып адзін:
    Хто как хочат той так і гавора! Вязёць лашадка дровенькі, А в дровнях старычок.
    Вваліл он нашэй ёлачке Пад самый карэшок...
    Zajtshikblues
    Ha чарговай удумлівай лекцыі
    Як заманліва ты не хлусі У выніку браку канцэпцыі Папсавалася нешта ў жыцьці.
    Мы крычалі, дурныя, па мітынгах. Мы хацелі, каб сёньня і ўсё. Наступствамі гэткай палітыкі Супынілася наша жыцьцё.
    Супынілася раптам і стала, Затуліўшыся носам ў куток, Як дабіты немецкі “Wolksvagen”: Hi наперад, ні ўзад і ні ў бок.
    Мы спалохаліся, мы заплакалі, Але ўмомант з-за мокрых кустоў Паналецелі інтэрпрэтатары Растлумачваць “чаму” і “нашто”.
    I гнюсілі, матляючы вочкамі, Пра агульны ўздым і пад’ём: Вот вы толька працуйце, работайце, Вы служыце, мы вас падаждзём!
    А жыцьцё? Ну куды яно дзенецца? Чорт ня возьме і не адбярэ.
    Вось яно адсапецца, аклемецца
    I як зайчык, наперад папрэ!
    Сапраўды, быццам стрэльбу над глёбусам, Край наш Створцы трымае рука.
    I смярдзяць на прыпынках аўтобусы, I мужчыны нясуць “Крыжачка”.
    Скокі, сьпевы штодня вельмі шумныя, Эўрапейскі спрадвеку тут край!
    Памяркоўныя людзі, разумныя...
    Ну хоць сраку аб іх выцірай!
    Шэры зайчык, як стрэпаны, куляй ляціць Паміж дрэваў засохлых акацыі, А ў канцы гэтай сьцежкі панура стаіць Непазбежная цень Эміграцыі.
    Мы крычалі, дурныя, па мітынгах, Мы хацелі, каб сёньня і ўсё.
    Наступствамі гэткай палітыкі Супынілася наша жыцьцё...
    Балада пра Чэся і Меця
    Між алешын, кустоў, На узьбярэжжы ракі, Дзе буяе бурак у поўным квеце, Дзе журботную песьню Сьпяваюць гракі, Там сустрэліся Чэсё і Мецё. Патаемнаю іхняя змова была, Без арацыяў, без самагонкі, Адно рэха нясло па гарах і далах Сэнс той ціхай, злаўмыснай гамонкі.
    Хоць ніхто аніводнага
    Слоўца ня чуў, Бо бабёр па вадзе Хвастом ляпаў, Шэры воўк у імшарах, затканых імглою, Вачыма бліснуў,
    Грак стары на бярозе заплакаў, Хмара чорная сонцу запэцкала твар, Жаўручок змоўк, схаваўшыся ў жыце... Мусіць, будзе бяда, пэўна, будзе бяда! Сьвет змарнеў, сьвет счарнеў, сьвет з’агідзеў.
    Наіменшай істоце
    Так хочацца жыць:
    I мурашцы, і рыбцы, і раку.
    Нат зязюлька ў гнязьдзечку
    На яйках сядзіць, Бо спалохалася, небарака.
    Як пайшлі яны зашапацелі хмызы, Пчолы з вульляў па мёд выляталі. Кожны справу якуюсь рабіў!
    А што мы?..
    Мы сядзелі, дазволу чакалі.
    Мы сядзелі, надвор’я чакалі.
    Мы рублёвае зоны, гандураскае нафты Чакалі...
    Гарадоцкі раманс
    Калі на захадзе забліскаюць зарніцы I сон паморыць і жывёлу, і людзей, Прыходзь тады, мая Марысько, да крыніцы, Як мае быць нам засьпявае салавей!
    Закрэхчуць жабы гэтак млосна ў балоце, Як быццам заўтра не крахтаць ім і ня жыць... I пры паваленым Яновічавым плоце Мы станем ціхенька і будзем гаварыць...