• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блюз Вясны песьні і вершы Віктар Шалкевіч

    Блюз Вясны

    песьні і вершы
    Віктар Шалкевіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 132с.
    Мінск 2009
    11.46 МБ
    Полем, па жоўтай мяжы, Вузкімі сьцежкамі, долам, лугамі Доўга за намі бяжыць
    Лета, якое мы зноў змарнавалі...
    Яно недзе за Бераставіцаю Тоўстым зайцам сядзела ў траве Ці кароткай дзявочай спадніцаю Разварушвала ўсё ў галаве.
    Сьціплым верасам, мокрай кастрыцаю Упрыгожвала ў жніўні лясы.
    I цяпер ноччу толькі й сьніцца нам Птушкі, кветкі, дзяцей галасы...
    Полем, па жоўтай мяжы, Вузкімі сьцежкамі, долам, лугамі Доўга за намі бяжыць
    Лета, якое мы зноў змарнавалі...
    Бо мы цьвёрда сядзелі, як убітыя, На працёртых на крэслах сваіх. Нас цікавілі сэкс і палітыка, Жахі, плёткі, чарговы канфлікт. А яно сьветлы месяц штовечара Зашпурляла за неба ўздым I зіхоткія зоркі разьвешвала Над ракою, над грабам старым...
    Полем, па жоўтай мяжы, Вузкімі сьцежкамі, долам, лугамі Доўга за намі бяжыць
    Лета, якое мы зноў змарнавалі...
    I прываблівала, і расьпешчвала.
    Пад шэпт жыта, пад клёкат буслоў Абяцала, надзеямі цешыла
    I зусім непрыкметна сыйшло.
    Вечна мелася быць, ах ты Божа мой! Падманула, ну што тут казаць...
    Зноў дзяўчаты высокія, гожыя Будуць іншых, ня нас абдымаць...
    Полем, па жоўтай мяжы, Вузкімі сьцежкамі, долам, лугамі Доўга за намі бяжыць
    Лета, якое мы зноў змарнавалі...
    Хутка станем старыя, нямоглыя.
    Усё абвострыцца, усё забаліць.
    I за справаю ўнутраных ворганаў Кінем раптам і есьці і піць.
    А аднойчы, вячэрняй часінаю Завітае бабулька з касой, I ня будзе ніякай магчымасьці Загадаць ёй: “За брамкай пастой!”.
    Полем, па жоўтай мяжы, Вузкімі сьцежкамі, долам, лугамі Доўга за намі бяжыць
    Лета, якое мы зноў змарнавалі.
    Лета, якое мы зноў змарнавалі...
    2	. С т а р ы б ал ьшак
    40
    /
    Бл юз Вясна
    Блюз Вясна
    Цягнік, як сабака, спыняўся пры кожным дрэве:
    “Прыпынак Ліпа, наступны прыпынак Хвайна”.
    Нехта ў радыё пачуў, хтось на ўласныя вочы ўгледзеў, але не паверыў:
    3	Заходняй Эўропы ішла да нас лёгкім крокам Вясна.
    Яе прыкметы ўсе добра ведалі, яе з самага ранку чакалі
    Людзі і міліцыянты з сабакамі, вайскоўцы ўсіх масьцей.
    Яна ішла, усьлед ёй несьліся апладысмэнты і аўтаматныя чэргі гучалі,
    У адказ яна толькі сьмяялася... і ішла далей.
    Па гарадах і мястэчках горлы драў ля гандэлкаў і крамаў тлум нябожчыкаў і ідыётаў, Што не існуе ў сьвеце такое пары.
    Яны шчэрылі зубы, ірвалі сьцягі і махалі спадніцамі, зьнятымі з плоту, Яны сонца хацелі спыніць і назад павярнуць, яны палілі календары.
    Ішла прыгожая дзяўчынка
    ў вышытай шоўкам сукенцы.
    Роты аўтаматчыкаў хаваліся па завугольлях, стаялі, чакалі дзе яна?
    Загараліся белым полымем яблыні, вішні...
    Расьцьвіталі надзеі людзкія у сэрцы... Хто ў яе б не страляў,
    не брахаў на яе з-за трыбуны Была, ёсьць і будзе Вясна!
    Была, ёсьць і будзе Вясна!
    Жлобская нацыя
    Добрай раніцы, жлобская нацыя!
    Сонца ўзыходзіць лупатае.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя!
    Аніхто дурную ня сватае.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя!
    Расьцьвіла ў парку акацыя.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя!
    Вераб’і ў калюзе купаюцца...
    Загагала гусь у блакітных нябёсах.
    Краіна ўстае і расчэсвае космы.
    Ёй толькі каб дзень
    перажыць непрыкметна
    I паспрабаваць ад сябе ўцячы.
    Нас з ранку стамляюць бясслаўныя бітвы,
    А ўвечары сон без вячэрняй малітвы.
    А ў снах мы ня бачым
    ні кветак, ні зорак, I жаднай надзеі, бо веры на грош.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя!
    Сонца ўзыходзіць лупатае.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя!
    Аніхто дурную ня сватае.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя!
    Расьцьвіла ў парку акацыя.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя! Вераб’і ў калюзе купаюцца...
    Сабака на ганку залізвае раны.
    Лёс нацыі просты і наканаваны: Шырокі гасьцінец, цяністы і роўны Пад самыя могілкі нас падвядзе.
    Хай хата старая, хай дроў ні палена, Адна толькі радасьць, што ўсё па калена.
    Хтось ззаду крычыць нам: спынецеся, людзі!
    А дзе ён, скажыце, убачыў людзей?!.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя! Сонца ўзыходзіць лупатае.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя! Аніхто дурную ня сватае.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя! Расьцьвіла ў парку акацыя.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя! Вераб’і ў калюзе купаюцца...
    Разумныя дурні, сьляпыя прарокі. Мы валім наперад, ідзём крок за крокам.
    А хто там ідзе? Пазнаюць нас адразу. Дзе мы, там пішчыць
    і аж курыцца пыл. Такое жыцьцё даў
    Пан Бог наш ласкавы. Бяз добрых сяброў, без каханьня, бяз славы.
    Жыцьцё? Але хіба зграшу, бо ці можна Такое паскудзтва жыцьцём называць?
    Добрай раніцы, жлобская нацыя! Сонца ўзыходзіць лупатае.
    Добрай раніцы, жлобская наныя!
    Аніхто дурную ня сватае.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя!
    Расьцьвіла ў парку акацыя.
    Добрай раніцы, жлобская нацыя!
    Вераб’і ў калюзе купаюцца...
    Правінцыя
    Правінцыя...
    На каменным крыжы Ледзь відочныя Замшэлыя словы: О Айчына Дабра і Зла, О абрыдлае сірочае гняздо! Ад голаду і мору, патопу і трусу, Пошасьці, нечысьці, Наглай і неспадзяванай сьмерці Ратуй нас у цяжкую хвіліну, Праваслаўны і каталіцкі Адзіны Божа!
    Правінцыя...
    Хатка, бярозка, Гаік, масточак, Рачулка, касьцёлік. Правінцыя...
    Жыта палоска, Цэркаўка, груша-дзічка, Вярба...
    На тваіх шыбеніцах Гайдаліся найлепшыя хлопцы, А твае векавечныя вароны Выдзёўбвалі ім вочы.
    Правінцыя...
    На ўсіх вежах спыніліся гадзіньнікі
    I час у іх
    Бязьвінна памёр.
    Правінцыя...
    Скрыжаваньні дарог.
    Ідзі.
    Ня дай Божа табе азірнуцца.
    Правінцыя...
    Хто схацеў, той і змог
    Пайсьці,
    Каб ніколі сюды не вярнуцца.
    Правінцыя...
    Васілёк на мяжы.
    Самотнае зьнічкі
    Агеньчык нясьмелы.
    Правінцыя...
    He сьціхае, баліць
    Тваё брыдкае,
    Тваё чорнае цела...
    Правінцыя....
    Грунвальдзкія сьцягі
    Нас дагэтуль лічылі рабамі, He цягнулі нам нават рукі. Вы халопы, казалі, вы хамы, Вы няздольныя, бо мужыкі. Нас дагэтуль лічылі рабамі, Але ўжо набліжаецца час Пад літоўскай Пагоні сьвятымі сьцягамі Стануць заўтра баярын і князь!
    Падыміце вочы, рабы, На продкаў вашых гярбы. Падыміце вочы, рабы, На грунвальдзкія сьцягі!
    Нас дагэтуль лічылі рабамі.
    Заўтра зыйдзецца з рацяю раць. Курганы абрастуць груганамі I зацята мячы зазьвіняць.
    Сьвяты Божа, ці знойдуцца сілы Змыць крывёю халопства сваё? На спрадвечных крыжах, на бацькоўскіх магілах
    Выграваецца, сьпіць гадаўё.
    Нас дагэтуль лічылі рабамі. Нас дагэтуль лічылі рабамі. Нас дагэтуль лічылі рабамі...
    Наш бедны вясковы Бог...
    Наш бедны вясковы Бог
    Mae шашалем паточаныя вочы...
    Спаглядае маўкліва з кута на парог Ён даўно б уцёк адсюль, каб змог...
    Наш бедны вясковы Бог, наш бедны вясковы Бог.
    Наш бедны вясковы Бог
    Ходзіць у лыкавых лапцях па Зямлі, Вячэраючы сьціпла пад кустамі бэзу, Услухоўваецца ў людзкія нараканьні На сонца, на сьнег, на дождж,
    на сонца, на дождж, на сьнег...
    Наш бедны вясковы Бог
    Ішоў аднойчы ў сьпёку пехатою, А ехаў побач тою самаю дарогаю Сьвятар з залатым крыжом у «Мэрсэдэсе».
    I як ехаў, так і паехаў далей, Таму што ня ведаў у твар Нашага беднага вясковага Бога. Наш бедны Вясковы Бог...
    Наш бедны
    Вясковы Бог...
    Стары бальшак
    Кіньце, дзеткі, забаўкі.
    Я скажу Вам тах: Пойдзем лепей зьвечару На стары балы ак. Так спрадвеку робіцца У час бяды вялікае: На бальшак выходзілі Прадзеды, дзяды.
    А пры самай поўначы Прыходзіла помач ім. Здэцца мне, што пад нагамі Балывак дрыгаціць...
    Рвуцца і хрыпяць Стомленыя коні, To імчыць вялікая Княская Пагоня!
    Крылы нам падрэзалі, Душы пасяклі, Бацькаўшчыну нашую Сабакам аддалі.
    Як маглі, мы біліся За яе, гаротную, За яе, пакутніцу, Лілі святую кроў.
    Баранілі веры мы Зямелькі свабоднае, Пад нагамі задрыжаў Бальшак стары зноў...
    Чутна, як звіняць Косы і сякеры, Ідуць у апошні бой Хлопцы-касінеры. А наперадзе ўсіх Костусь Каліноўскі, Па лясах, па далах Ціхнуць адгалоскі.
    А калі спатрэбяцца Бацькаўшчыне зноў Сэрцы і далоні Усіх яе сыноў, Плюнем на забавы мы, Плюнем на гарэлку мы, Дасьць мо Сьвяты Божа Паходзім йшчэ ў жывых. Пацалуем матухнаў, Абдымемся зь дзеўкамі I на шлях стары скіруем Коней вараных.
    Эх конь, ты мой конь, Чатыры падковы, Ты вядзі, вядзі ў бой нас Бацька Балаховіч!
    Песенька-полечка
    пра беларускі дзіцячы гуманізм
    Пайшлі дзеці-беларусы У лес зялёны пагуляць.
    Сядзеў маскаль на галіне Пачалі яго лапаць.
    Сядзеў маскаль на галіне Пачалі яго лапаць.
    Ля-ля-ля-ля-ля-ля, Мы злапалі маскаля!
    Так ужо бажыўся, кляўся
    Брудны, шэры маскалёк: “Адпусьцеце мяне, дзеткі, Я жыву непадалёк...
    Адпусьцеце мяне, дзеткі, Я жыву непадалёк.
    He чужы я вам, рабяты,
    He якісь там склізкі гад, I пашаны большай варты Я ваш найстарэйшы брат. Ля-ля-ля-ля-ля-ля, Я ваш найстарэйшы брат!”
    Але ж ты прыгожа сьвішчаш!
    Памятай на ўсе часы -
    He пагань больш, маскалішча, Беларускія лясы.
    He пагань больш, маскалішча, Беларускія лясы!
    Брудны, шэры неданосак! Ад цябе смурод і хмель. Зноў як зловім пафарбуем Ў колер бель-чырвона-бель.
    Зноў як зловім пафарбуем Ў колер бель-чырвона-бель!
    Ля-ля-ля-ля-ля-ля, Адпусьцілі маскаля.
    Вольны пераклад верша Здэнэка Драгоўна (№2)
    Радыё і тэлебачаньне Сумныя граюць мэлёдыі. Са зьнекраложанымі бачынамі Зранку газэты выходзяць.
    Чорныя сьцягі прыўкрасілі Крамы, палацы ды школы. Вось яго мыюць у трупярні Ён увесь сіні і голы.
    Вось пазуры абстрыгаюць, Вось апранаюць бялізну. Як камяні сярод гаю, Сьціпла стрычаць атавізмы. Вуркае шэранькі коцік. Боршчык у талерачцы стыне. Колькі ён, курва, напсоціў Нашай бязьвіннай краіне!!! Заўтра яму адсьпяваюць Доўгую “Вечную памяць”. Заўтра яго закапаюць.
    Ён, даліБог, больш ня ўстане. Быццам бы я хрысьціянін: Трэба за ўмёрлых маліцца, Але чаму ж так бруяе Радасьць ўва мне, як ў крыніцы? Зараз абуюся ў боты Й пашпацырую па садзе.
    Заўтра яго закапаюць, Каб болып да нас не вылазіў.
    Дзякуй, вялікае дзякуй
    Адныя з нас
    Позірк кіруюць на Захад, Другія
    3 надзеяй глядзяць на Усход.
    Ў суквецьці вялікіх, салідных народаў Стрычыць мой малы, ненадзейны народ. Я першыя словы з маленства засвоіў, Як толькі на ножанькі цьвёрда ўстаў, Я гэныя словы на мамчынай мове Штодзень, як малітву сьвятую, шаптаў:
    Дзякуй,вялікае дзякуй!
    Што ваша вяроўка так моцна ня цісьне, ня трэ! Дзякуй,вялікае дзякуй!
    За тое, што сонца над стрэхай, а ноч на дварэ! Дзякуй, вялікае дзякуй!
    Што ваша салодкая лыжка абдзёрла нам рот! Дзякуй,вялікае дзякуй!
    Што хаты няма, брамка ёсьць і павалены плот! Вялікае дзякуй!
    Нам так расказалі: ад веку мы спалі, Збудзілі нас і загадалі: “Устаць!”.