Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1991
72 Л атвнйскнй Генрях. Хроннка Лявоннв. С. 59.
73 ДанялевячВ. В. Очерк мсторнн Полоцкой землв до конца XIV столетня. Кяев, 1896. С. 139: Любавскнй М. Областное деленве н местное управленне Лятовско-Русского государства. С. 28—31.
74 Liv-Est und Curlandische Urkundenbuch. Band 9. Riga 1855 S. 484—485. '5 P ы д з e в c к a я E. A. Древняя Русь я Скандннавня в IX — XIV' вв. 'Л., 1978. С. 34.
76 Л атввйскнй Генрн х. Хроняка Лявоння С. 191.
77 Р а м м Б. Я. Папство я Русь в X — XV вв. М.; Л., 1959; П а ш у т о В. Т. Борьба народов Руся я Восточной Прнбалтнкв с агрессяей немецкнх, шведскнх н датскях феодалов в XIII—
XV вв. / / Вй. 1969. № 6. С. 120; Ткаченко Н. Г., М a с а н A. Н. Папство как вдохновнтель усялення н расшнреняя агрессявной деятельностн Тевтонского ордена // Вестн. Московск. ун-та. Сер. 8. йст. 1984. № 6. С. 25—33.
78 Сборннк матерналов н статей по нсторнн Прмбалтяйского края. Т. 2. Рнга, 1879. С. 67
79 Хорошкевнч А. Л. Полоцкяе грамоты XIII — начала XIV в. М., 1977. С. 70—150. 80 АлексеевЛ. В. Раскопкн древнего Браслава... С. 95—106.
СПІС СКАРАЧЭННЯУ
Вй — Вопросы нсторян
КСйА — Краткне сообтення йнстятута археологян
КСЙЙМК — Краткне сообіцення йнстятута нсторян матернальной культуры
МЙА по археологня ЛатвССР — Матеряалы н ясследованяя по археологнн Латвнйской ССР
МЙА — Матерналы н нсследовання по археологня СССР
ПГКБ — Помнікі гісторыі і культуры Беларусі
САй — Свод археологнческнх нсточннков
СА — Советская археологяя
СЭ — Советская этнографня
Труды ГЙМ— Труды Государственного ясторнческого музея
ТПОКЭ — Труды Прябалтяйской обьедкненной комплексной экспеднцнн
Дадатак
КАРОТКАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМШКАУ (НАЯУНЫХ I ВЯДОМЫХ ПА ЛІТАРАТУРНЫХ ДАНЫХ).
Абрамава (Верхнядзвінскі раён).
Курганны могільнік, які складаўся з двух груп і знаходзіўся злева ад шашы Асвея — Полацк. Налічвалася больш за 100 насыпаў паўсферычнай формы. Вышыня 0, 3—1 м. Дыяметр 5—10 м. Прасочваліся ровікі і перамычкі. У 1974—1975 гг. 13 курганоў раскапана 3. М. Сяргеевай. Абрад пахавання — трупаспаленне і трупапалажэнне. Знаходкі: бранзалетападобныя скроневыя кольцы, вітыя і шырокасярэдзінныя пярсцёнкі, бразготкі, шкляныя пацеркі, ляпны і кругавы посуд, косці жывёл.
Ахрэмцы (Верхнядзвінскі раён).
Вядомы два курганныя насыпы.
Белая (Верхнядзвінскі раён).
У ваколіцах вёскі вядомы адзіночныя курганы.
Бяльмонты (Ахрэмаўцы) — Браслаўскі раён.
Курганная група з 74 насыпаў знаходзіцца ў паўкіламетры на поўдзень ад вёскі, у лесе, каля сучасных могілак. Насыпы ў плане круглыя ці авальныя, выцягнутыя з заходу на ўсход. Вышыня курганоў 0,5—1,7 м. Дыяметр асновы паўсферычных насыпаў 5—8 м. Ровікі прасочваюцца вельмі слаба. У канцы мінулага стагоддзя 7 насыпаў раскапана Ф. В. Пакроўскім, у 1938 г. 2 насыпы — А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, 1 насып у 1978 г. і 4 насыпы ў 1982 г. — Л. У. Дучыц. Пахавальны абрад — трупаспаленне. У адным насыпе ад 1 да 4 пахаванняў. Знаходкі: жалезныя і бронзавыя спражкі, скроневыя кольцы з кручкападобнымі канцамі, пярсцёнкі, падковападобныя фібулы, ляпны посуд.
Богіна (Браслаўскі раён).
Курганная група з 2 насыпаў (было 10) размешчана справа ад лясной дарогі з в. Усце ў в. Плятарова. Вышыня насыпаў 0,6 — 0,8 м. Дыяметр 4 — 6 м. Тры курганы ў канцы XIX ст. раскапаны Ф. В. Пакроўскім. Абрад пахавання — трупаспаленне і трупапалажэнне. Знаходкі: калачападобныя крэсівы, скроневыя кольцы з кручкападобнымі канцамі, бранзалеты, падковападобныя фібулы, трапецападобныя падвескі, пярсцёнкі, шыйныя грыўні, спіральныя пранізкі, шкляныя пацеркі, ляпны посуд.
Верхнядзвінск (раённы цэнтр).
На захад ад чыгуначнай станцыі на ўзлеску был'о 50 курганоў. Вознава (Верхнядзвінскі раён).
Курганная група з 20 насыпаў размешчана ў 0,4 км на паўночны захад ад вёскі, у лесе, насупраць сучасных могілак. Вышыня курганоў 0,5—1 м. Дыяметр 5—8 м. Прасочваюцца ровікі і перамычкі.
Валатоўкі (Міёрскі раён).
Каля вёскі на сучасных могілках 4 курганы.
Врошкава (Верхнядзвінскі раён).
У двух кіламетрах на поўдзень ад вёскі, насупраць вясковых могілак
курганная група з 47 насыпаў. Дыяметр 5—6 м. Вышыня 0,5—1 м. Добра прасочваюцца ровікі. Па сведчаннях старажылаў, у курганах знаходзілі бразготкі і косці. Раскопкі не праводзіліся.
Вята (Міёрскі раён).
Курганная група з 15 насыпаў знаходзіцца пры ўпадзенні р. Вяты ў Заходнюю Дзвіну. Вышыня курганоў 0,8 — 2 м. Дыяметр 5— 12 м. Есць падоўжаныя насыпы. Ровікаў няма. У 1937 г. 6 насыпаў раскапана А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовічам, у 1977 г. 2 курганы — Л. У. Дучыц, у 1983 г. 2 курганы — В. I. Шадырам. Слядоў пахаванняў не знойдзена. Усе курганы мелі попельна-вугальную праслойку каля падножжа.
Гісялева (Верхнядзвінскі раён).
Адзін курганны насып паблізу вёскі, каля дарогі ў в. Пустыльнікі. У кіламетры на захад ад вёскі курганная група з трох круглых у плане і двух доўгіх курганоў.
Дзянісенкі (Верхнядзвінскі раён).
Курганная група з 42 насыпаў знаходзіцца ў паўкіламетры ад вёскі, на паўночна-заходнім беразе воз. Лісна. Могільнік выцягнуты з поўначы на поўдзень. Вышыня насыпаў 0,4 — 1 м. Дыяметр 5 — 12 м. У 1974 і 1982 гг. 9 насыпаў раскапана 3. М. Сяргеевай. Знойдзены рэшткі трупапалажэнняў на гарызонце і ў падкурганных ямах. Пахавальны інвентар: утульчаты наканечнік кап’я, фрагменты вітога драцянага бранзалета з завязанымі канцамі, жалезная падковападобная фібула са спіралепадобнымі канцамі, бронзавыя бранзалеты і пярсцёнкі, бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, паясныя кольцы і спражкі, вянок са спіральных пранізак, бронзавы крыжык, шкляныя пацеркі, нажы, ляпны і кругавы посуд.
Доўгае (Верхнядзвінскі раён).
Каля вескі 12 паўсферычных і доўгіх насыпаў. Раскопкі не праводзіліся.
Дзісна (Міёрскі раён).
Курганы на беразе р. Дзісенкі (Дзісны) каля горада. Вядомы знаходкі бранзалетаў са змеяпадобнымі галоўкамі, шыйныя грыўні, пярсцёнкі, спражкі.
Забелы (Верхнядзвінскі раён).
Па даных 1873 г., было 27 курганоў. Захаваліся 2 паўсферычныя насыпы.
Урочышча Заборныя Гумны (Браслаў).
Курганная група была ў двух кіламетрах на ўсход ад Браслава.
У канцы мінулага стагоддзя 6 насыпаў раскапана Ф. В. Пакроўскім. Абрад пахавання — трупаспаленне і трупапалажэнне. Знаходкі: нажы, утульчатыя наканечнікі коп’яў з ланцэтападобнымі клінкамі, сякера, крэсіва, асялок, падковападобная фібула са спіралепадобнымі канцамі, фібула з макападобнымі канцамі, пярсцёнкі, ляпны посуд.
Забор’е (Верхнядзвінскі раён).
3 курганы знаходзяцца на сучасных могілках і 4 — у лесе.
Замошша (Браслаўскі раён).
4 курганы знаходзіліся ў кіламетры на паўдневы захад ад вёскі. Вышыня насыпаў 0,5—1,3 м. Дыяметр 5—7 м. У 1979 г. 1 курган раскапаны Л. У. Дучыц. Слядоў пахаванняў не выяўлена. Каля падножжа была попельна-вугальная праслойка таўшчынёй 0,2—0,3 м.
Зашчырына (Верхнядзвінскі раён).
Курганная група з 46 насыпаў размешчана ў двухстах метрах на ўсход ад вёскі, у лесе, побач з вясковымі могілкамі. Прасочваюцца ровікі і перамычкі. У 1975 г. 6 курганоў раскапала 3. М. Сяргеева.
Абрад пахавання — трупапалажэнне на мацерыку. Знаходкі: спіральныя і пласцінчатыя пярсцёнкі вітыя бранзалеты з завязанымі канцамі, нажы, крэсівы, шкляныя пацеркі, ляпны і кругавы посуд.
Зябкі (Верхнядзвінскі раён).
2 паўсферычныя курганы з ровікамі вакол насыпу.
Івесь (Глыбоцкі раён).
Паміж вёскамі Івесь і Шо злева каля дарогі 8 курганоў. Раскопкі не праводзіліся.
Ігналіна (Верхнядзвінскі раёя).
Курганная група з 29 насыпаў знаходзіцца ў паўтара кіламетрах на поўнач ад вёскі. Налічваецца 29 насыпаў, сярод якіх 5 доўгіх, астатнія круглыя. Памеры самага доўгага кургана 41X8, 4X1,5 м. Памеры паўсферычных: вышыня 0,7—2 м, дыяметры 6—15 м. У 1974' г. 1 курган раскапаны 3. М. Сяргеевай. Знойдзены рэшткі двух трупаспаленняў і косці кабана і птушкі.
Іст (хут. Забалоцце) — Міёрскі раён.
У паўкіламетры на паўночны ўсход ад хутара на сучасных могілках захаваліся 2 курганы.
Казлоўцы (Міёрскі раён).
Грунтавы могільнік X — XI стст. паміж вёскамі Казлоўцы і Шніткі. Выяўлены ў час распрацоўкі кар’ера ў 1987 г. Знойдзены шкілеты людзей, гліняны посуд, бронзавыя бранзалеты, вітая грыўня з гранёнымі канцамі, спіралепадобны пярсцёнак, шкляныя пацеркі, медныя падвескі ў выглядзе арабскіх дырхемаў, грушападобныя бразготкі, скроневыя кольцы з сярэбранымі пацеркамі, нажы, каменная і жалезная сякеры, утульчатыя ланцэтападобныя наканечнікі коп’яў. У 1988 г. Л. У. Дучыц і Г. М. Семенчуком раскапаны 4 пахаванні па абраду трупапалажэння (жаночае, мужчынскае і 2 дзіцячыя), а ў 1989 г.— 2 трупаспаленні, шкілет каня ў яме з вуголлямі і дзве культавыя ямы з вуголлем. Толькі жаночае пахаванне па абраду трупапалажэння было з рэчамі (6 сярэбраных бранзалетападобных скроневых кольцаў, шкляныя пацеркі, жалезная тардзіраваная грыўня, 4 грушападобныя бразготкі з крыжападобнай прораззю, драцяны бранзалет з завужанымі канцамі, шырокасярэдзінны пярсцёнак, ляпны гаршчок).
Каменка (Верхнядзвінскі раён).
Курганная група з 23 насыпаў, у плане круглых і авальных. Вышыня 0,3 — 2 м. Дыяметр 7 — 14 м. Два насыпы маюць сопкападобную форму. Вышыня іх да 3 м.
Коўшынкі (Браслаўскі раён).
Курганная група з 25 насыпаў у 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, каля лясной дарогі. Усе насыпы паўсферычныя. Вышыня іх 0,6—1,5 м. Дыяметр 6 — 12 м. Адзначаліся ровікі і перамычкі.
Красава (Верхнядзвінскі раён).
У чатырох кіламетрах ад вёскі, насупраць старых могілак сопкападобны курган з плоскай вяршыняй. Верхні дыяметр 5,3 м. Дыяметр падножжа 14 м. Вышыня 1,7 м. Равок шырынёй 2,3 м і глыбінёй 0,3 — 0,5 м.
Кублішчына (Махіроўка) — Міёрскі раён.
Курганная група з 62 насыпаў знаходзіцца ў 0,6 км на паўночны ўсход ад вёскі, справа ад шашы Міёры — Новы Пагост. Вышыня курганоў 0,3— 1,4 м. Дыяметр 3— 17 м. Есць авальныя насыпы. У 1977, 1979 і 1986 гг. 25 курганоў раскапана Л. У. Дучыц. Абрад пахавання — трупаспаленне ў ямах і трупапалажэнне на мацерыку. Знаходкі: наканечнікі суліцы, качалачападобнае крэсіва, нож, падковападобная фібула са
спіралепадобнымі канцамі, драцяныя пярсцёнкі. бранзалеты, вітыя з двух драцінак з завязанымі канцамі, лірападобныя спражкі, спіральныя пранізкі, ляпны і кругавы посуд.