Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1991
Кузьмаўшчына (Браслаўскі раён).
Паблізу вёскі вядома вялікая курганная група. Захаваліся толькі 3 насыпы, у плане авальныя. Вышыня 0,7 — 1,5 м. У 1938 г. М. Пецюкевічам пры раскопках знойдзены металічныя шалі вагаў, жалезны наканечнік кап’я і дзве сякеры. У 1979 г. 2 курганы раскапала Л. У. Дучыц. Абрад пахаваштй — трупапалажэнне на мацерыку. У адным насыпе быў знойдзены абломак жалезнай сякеры і кругавы гаршчок, у другім — абломак крэсіва і ляпны гаршчок.
Лявонпаль (Грудзінава) —Міёрскі раён.
Каля хут. Грудзінада 2 курганныя насыпы.
Лясная (Міёрскі раён).
Курганная група з 30 насыпаў, якія захаваліся, знаходзіцца ў 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе, каля воз. Важа, у 0,5 км на паўднёвы захад ад хут. Важа. Усе курганы паўсферычныя. Вышыня насыпаў 0,5— 1 м. Дыяметр 5—14 м. 20 курганоў у 1979—1980 гг. раскапана Л. У. Дучыц. Абрад пахавання — трупапалажэнне на мацерыку. Тры курганы «пустыя». Пахавальны інвентар: нажы, падковападобная фібула са спіралепадобнымі канцамі, бранзалет з зааморфнымі канцамі, бранзалеты, вітыя з дзвюх драцінак з завязанымі канцамі, шыйная грыўня з петлепадобнымі канцамі, шкляныя і бурштынавыя пацеркі, драцяныя пярсцёнкі, серп, ляпны і кругавы посуд.
Лешня (Верхнядзвінскі раён).
Каля вёскі курганная група.
Лісна (Верхнядзвінскі раён).
Курганная група з 20 насыпаў паблізу вёскі, на беразе воз. Лісна. У 1975 г. 6 курганоў раскапана 3. М. Сяргеевай. Абрад пахавання — трупапалажэнне ў ямах. Знаходкі: скроневыя бранзалетападобныя кольцы з завязанымі канцамі, вітыя і пласцінчатыя пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, рэшткі чырвонага шаўковага каўняра з вышыўкай залатымі ніцямі.
Любасна (Верхнядзвінскі раён).
Курганная група з 13 насыпаў у 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі, на паўночным беразе воз. Белага. Курганны могільнік выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Насыпы маюць паўсферычную і падоўжаную форму. 2 курганы ў 1974 г. раскапаны 3. М. Сяргеевай. У адным выяўлены сляды вогнішча, у другім — рэшткі трупаспалення. Рэчаў не знойдзена.
Маскавічы (Маскаўцы, Рацішы) — Браслаўскі раён.
Паблізу Маскавіцкага гарадзішча знаходзілася курганная група, якая знішчана ў мінулым стагоддзі. Пры яе разворванні сустракаліся косці.
Няверава (Верхнядзвінскі раён).
Курганная група з 59 насыпаў у 2 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Чорная Атока (старыца р. Дрысы). Дыяметр насыпаў 5—10 м. Вышыня 0,6—1,5 м. Ровікаў няма.
Опса (Браслаўскі раён).
Курганная група з 80 насыпаў знаходзіцца злева ад дарогі, якая вядзе з Опсы ў Відзы (3 км ад Опсы), у лесе. Усе курганы паўсферычныя. Вышыня 0,7—2 м. Дыяметр 0,5—10 м. Ровікі глыбінёй да 0,5 м. У канцы XIX ст. 19 насыпаў раскапана Ф. В. Пакроўскім. Абрад пахавання — трупаспаленне і трупапалажэнне. Знаходкі: нажы, спражкі, калачападобныя крэсівы, бронзавыя драцяныя бранзалеты, спіральныя пранізкі, ляпны посуд.
Паддубнікі (Міёрскі раён).
Курганная група ў кіламетры на поўнач ад вёскі, у лесе, справа ад лясной дарогі. Налічваецца 30 насыпаў. Вышыня 0,5—1,5 м. Дыяметр 5—9 м. Ровікаў няма. У 1936 г. 6 насыпаў раскапана А. і У. Галубовічамі. Абрад пахавання — трупаспаленне і трупапалажэнне.
Перавоз (Глыбоцкі раён).
У лясах каля вёскі 5 курганных могільнікаў, 2 адзіночныя курганы (валатоўкі) і 2 жальнікі (галодныя могільнікі). У 1989 г. у трох групах 16 насыпаў раскапана Л. У. Дучыц. У дзвюх групах пахаванні былі па абраду трупаспалення на мацерыку ў ямках, у трэцім — трупапалажэнні ў ямах галавой на захад. У курганах з трупаспаленнямі знойдзены рэшткі ляпных гаршкоў, а ў курганах з трупапалажэннямі — бронзавыя бранзалетападобныя кольцы, гузікі, шкляныя пацеркі, кругавы посуд. Побач з гэтым могільнікам выяўлены жальнічны могільнік, дзе раскапаны 4 магілы. Пахаваныя арыентаваны галавой на захад. Пахавальнага інвентару не знойдзена. Другі жальнічны могільнік знаходзіцца пры дарозе ў в. Маргі. Адзіночны курган вядомы пры дарозе з в. Перадолы ў в. Перавоз, а другі — з в. Перавоз у в. Бабруйшчына.
Поціна (Верхнядзвінскі раён).
Каля вёскі 3 курганы (2 паўсферычныя і 1 доўгі).
Ражкі — Бабашкі (Браслаўскі раён).
У лесе, злева ад дарогі Браслаў — Плюсы, паміж вёскамі Ражкі і Бабашкі 4 курганы. Вышыня 0,5—0,7 м. Дыяметр 7—10 м. У 1981 г. 2 курганы раскапаны Л. У. Дучыц. У 2 насыпах было па некалькі попельных праслоек. Слядоў пахаванняў не выяўлена.
Рацкі Бор (вёскі Майшулі, Шалтэні) — Браслаўскі раён.
Курганная група з 15 насыпаў, якія захаваліся, знаходзіцца ў лесе, злева ад дарогі Браслаў — Опса, каля вясковых могілак. Вышыня 0,4— 1 м, дыяметр 5—8 м. Насыпы ў плане круглыя, авальныя і адзін доўгі. У канцы XIX ст. 20 курганоў раскапаў Ф. В. Пакроўскі. У 1983 г. 3 насыпы раскапаны Л. У. Дучыц і В. I. Шадырам. Абрад пахавання — трупаспаленне, за выключэннем аднаго кургана, дзе пахаванне было па абраду трупапалажэння. Пахавальны інвентар: жалезныя спражкі, бронзавыя пярсцёнкі, бразготкі, спіральныя пранізкі, калачападобныя крэсівы, сякера, утульчаты наканечнік кап’я, падковападобная фібула, нож, грыбападобныя падвескі, ляпныя гаршкі.
Рымуці (Браслаўскі раён).
Паміж вёскамі Шалтэні і Рымуці курганная група, дзе налічваецца звыш 10 насыпаў (валатовак).
Сіньшчына, былая вёска (Верхнядзвінскі раён).
Каля былой вёскі, на паўночны захад ад возера, курганная група з 4 насыпаў. 3 насыпы круглыя і 1 — доўгі.
Скарада (Верхнядзвінскі раён).
У 0,5 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Смычкі 5 падоўжаных насыпаў (даўжыня 10—15 м), Шырыня 5 м. Вышыня 0,5 м.
Снегі (Міёрскі раён).
У кіламетры на паўночны захад ад вёскі, на беразе воз. Обстэрна курганная група з 12 насыпаў. Вышыня 0,4—0,9 м. Дыяметр 4—10 м. Помнік адкрыты краязнаўцам В. А. Ермалёнкам у 1981 г. У 1982 г. 2 курганы раскапаны Л. У. Дучыц. Зафіксавана некалькі вугальных праслоек. Слядоў пахаванняў не знойдзена.
Спігальшчына (Міёрскі раён).
Курганная група з 9 насыпаў у 0,2—0,3 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе. Вышыня курганоў да 2,5 м. Дыяметр 5 м.
Субаўшчына (Полацкі раён).
Курганная група з 8 насыпаў у двух кіламетрах на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе, на левым беразе р. Начы, паблізу месца ўпадзення яе ў Заходнюю Дзвіну, побач з вясковымі могілкамі. Адзін насып доўгі (40 х 4 м), другі — авальны (10 х 4 м), астатнія — круглыя (дыяметр 5— 10 м). Вышыня 0,7—1 м. У 1986—1987 гг. 4 курганы раскапаны Л. У. Дучыц. Знойдзены рэшткі трупаспаленняў у ямах, фрагменты ляпнога посуду, ранняя вочкападобная пацерка, глінянае праселка, фрагменты скроневага кальца.
Сукалі (Верхнядзвінскі раён).
Курганная група з 21 насыпу на заходнім беразе воз. Асвейскага. Вышыня курганоў 0,5—1,5 м. Дыяметр 8—12 м. У 1974 г. 3 насыпы раскапаны 3. М, Сяргеевай. Абрад пахавання — трупаспаленне. Знаходкі: косці кабана і птушкі.
Укля (Загор’е) — Браслаўскі раён.
У кіламетры на паўночны захад ад вёскі, паблізу лясной дарогі, ва ўрочышчы Валатоўкі. Курганная група налічвае 135 насыпаў. У канцы XIX ст. 11 курганоў раскапана Ф. П. Пакроўскім, у 1987—1988 гг. 15 курганоў — Л. У. Дучыц. Абрад пахавання — трупаспаленне і трупапалажэнне на мацерыку. Пахавальны інвентар: нажы, калачападобныя крэсівы, утульчаты наканечнік кап’я, баявая сякера, лірападобная спражка, плецены пярсцёнак, галаўныя вянкі са спіральных пранізак, бронзавыя бранзалеты, шкляныя пацеркі, ляпны і кругавы посуд.
Усце (Вусце) — Браслаўскі раён.
Курганная група з 74 насыпаў каля вёскі, злева ад дарогі ля в. Казяны. Вышыня насыпаў 0,5—1,5 м. Дыяметр —5—12 м. У 1982, 1986 і 1987 гг. Л. У. Дучыц і В. I. Шадырам раскапана 16 насыпаў. Абрад пахавання — трупаспаленне і трупапалажэнне. Пахавальны інвентар пры трупаспаленнях — нажы, шкляныя пацеркі, ляпны посуд, бронзавыя ланцужкі, падковападобная фібула; пры трупапалажэннях — сякера, утульчаты наканечнік кап’я, нож, бронзавы драцяны бранзалет, дзве грушападобныя бразготкі, кругавы арнаментаваны гаршчок.
Чамяры (Міёрскі раён).
Курганны могільнік размешчаны ў кіламетры на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Чэмерскі Бор. Налічваецца 43 насыпы, у плане круглыя і авальныя. Ровікаў няма. Дыяметр круглых 4—9 м. Памеры авальных 5,2x7; 6 х 6,7 м і г. д. Вышыня 0,5—2,5 м. У 1977—1985 гг. 25 насыпаў раскапана Л. У Дучыц. Слядоў пахаванняў не знойдзена, за выключэннем адзінкавых касцей у 2 курганах. У 2 курганах на мацерыку выяўлены каменныя выбрукоўкі, у адным — агароджа з валуноў. У большасці курганоў у насыпе і на мацерыку знойдзены дробныя фрагменты керамікі позняга сярэдневякоўя. Ва ўсіх насыпах шмат вугальных украпін.
Чабаны (Міёрскі раён).
Каля вёскі курганная група. У 1935 г. 6 насыпаў раскапана А. ЦэгакГалубовіч і У. Галубовічам. Абрад пахавання — трупапалажэнне.
Чарневічы (Глыбоцкі раён).
Па даных А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіча, каля вёскі было 7 курганных груп. Зараз вядомы толькі 3 Дзве з іх размешчаны на абодвух берагах р. Авуты, трэцяя — у чатырохстах метрах злева ад дарогі, якая вядзе з в. Чарневічы ў вёскі Шыцікі і Паддубнікі. Вышыня курганоў 0,6—1,5 м.
Дыяметр 5—10 м. У другой палове 30-х гадоў раскопкі праводзіліся А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовічам. Абрад пахавання — трупаспаленне і трупапалажэнне (на мацерыку і ў ямах). Пахавальны інвентар: нажы, калачападобныя крэсівы, сякеры, сярпы, ключ, жалезныя і бронзавыя спражкі, падковападобныя фібулы са спіралепадобнымі канцамі, вітыя бранзалеты, вітыя шыйныя грыўні, драцяныя і пласцінчатыя пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, ляпны і кругавы посуд.
Чурылава (Міёрскі раён).
Курганная група з 12 насыпаў знаходзіцца ў лесе, на беразе Заходняй Дзвіны. Па форме курганы паўсферычныя і падоўжаныя. Вышыня 0,5— 1 м. Дыяметр паўсферычных 6—12 м. У 1937 г. 7 курганоў раскапана А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовічам. Пахаванняў не знойдзена. У 1981, 1985 і 1987 гг. 3 курганы раскапаны Л. У. Дучыц. Каля падножжа знойдзены выбрукоўкі. У адным з курганоў былі прамянёвая косць, абломак жалезнага ключа і фрагменты гаршка позняга сярэдневякоўя.
Шо (Глыбоцкі раён).
Каля вёскі вядомы курганны могільнік з 45 насыпаў. У 30-я гады 16 насыпаў раскапана А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовічам. Знойдзены трупапалажэнні ў ямах (X—XII стст.). Каля аднаго з мужчынскіх шкілетаў выяўлена арабская манета. Сярод знаходак — зброя, упрыгожанні з бронзы, шкляныя пацеркі.