• Газеты, часопісы і г.д.
  • Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.  Людміла Дучыц

    Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.

    Людміла Дучыц

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1991
    39.53 МБ
    У Хроніцы літоўскай і жамойцкай гаворыцца: «. .Того н теперь явное сведоцтво: каждый найде камень в Двнне высокнй, от Днсны места мнля, а от Полоцка мвль 7, мнжв Двнною н Дясною на няз дорогой едучя, на котором каменн ест крест такнмя образом + Н того князя Борнса под ням надпнсь «Вспоможя, господн, раба своего Борнса сына Гянвнлового. A то напнсано лнтерамн русскнмя...»31.
    М. Стрыйкоўскі лічыў, што князь Барыс пры пабудове ў Полацку ў 1217 г. храма Барыса і Глеба загадаў у гонар паспяховай дастаўкі з Лівоніі будаўнічага матэрыялу высячы на камені надпісы і крыж32.
    У 1773 г. адзін з дзісенскіх помнікаў апісаў акадэмік I. I. Ляпёхін33. У 1818 г. ішлі работы па паляпшэнню суднаходства па Заходняй Дзвіне, і тады вучоным стаў вядомы камень каля в. Падкасцельцы пад Полацкам. Тады ж па хадайніцтву Н. Н. Румянцава ўрад прыняў рашэнне аб захаванні помніка эпіграфікі. Члены румянцаўскага гуртка ўзнялі пытанне аб прызначэнні камянёў з надпісамі. В. Ф. Канкрын меркаваў, што камяні служылі знакамі ўладанняў або для барацьбы супраць язычніцтва34.
    У далейшым артыкулы, прысвечаныя дадзенай праблеме, друкаваліся ў шматлікіх часопісах. Выказваліся розныя гіпотэзы адносна прычын з’яўлення надпісаў і крыжоў. Напрыклад, А. Плятэр і А. Кіркор сцвярджалі, што надпісы на камянях высечаны для ўвекавечвання памяці князя Барыса, а Я. К. Тышкевіч лічыў камяні пагранічнымі знакамі ўладанняў полацкіх князёў. У 1820 г. КШмідт, выкарыстаўшы мелкаводдзе, змог замаляваць дзвінскія камяні. Пазней замалёўкі рабіліся А. Плятэрам і Д. М. Струкавым. Значная ўвага на «Барысавы камяні» была звернута на I археалагічным з’ездзе (1869 г.). Даклады аб гэтых помніках рабілі К. I. Шмідт і М. Ф. Кусцінскі35.
    Шматлікія артыкулы, прысвечаныя «Барысавым камяням», выклікалі цікавасць у мясцовых улад, і ў 1887 г. адзін з камянёў каля в. Балоткі паблізу Дзісны з надпісам «Сулнбор хрест» быў падняты з вады і адпраўлены ў Маскву. Спачатку ён знаходзіўся ў музеі Маскоўскага археалагічнага таварыства, затым — у Гістарычным музеі, а зараз захоўваецца ў музеі-запаведніку «Каломенскае». Два іншых камяні каля Дзісны знішчаны ў сярэдзіне XX ст.
    У 1889 г. спрабавалі падняць з вады і ўстанавіць у Полацку на плошчы камень, які знаходзіўся каля в. Падкасцельцы, але спробы былі безвыніковыя36. Толькі ў 1981 г. з дапамогай аквалангістаў гэты помнік быў падняты з ракі і ўстаноўлены каля Сафійскага сабора.
    Значную ўвагу «Барысавым камяням» удзяляў А. П. Сапуноў. У 1890-х гадах ім быў адкрыты новы «Барысаў камень» у Друі. А. П. Сапуноў лічыў, што высяканнем крыжоў і набожных надпісаў князь Барыс хацеў абясшкодзіць камяні, якія нібыта абцяжарвалі суднаходства па Заходняй Дзвіне37. Значнае месца ў сваіх працах «Барысавым камяням» адвёў Е. Р. Раманаў. Ен выказаў некалькі меркаванняў аб прычынах высякання крыжоў і надпісаў: у мэтах распаўсюджвання хрысціянства, у гонар аб прабыванні ў гэтых мясцінах князя, для добрага праходжання суднамі небяспечных месцаў на рацэ, у памяць аб незвычайным мелкаводдзі і г. д.38.
    Заслугоўвае ўвагі абагульняючы артыкул В. П. Тарановіча. Да артыкула прыкладзена падрабязная карта і бібліяграфія аб «Барысавых камянях». Аўтар звярнуў увагу на тое, што формула «Господн, помогн рабу своему» грэчаская і шырока ўжывалася як у Візантыі, так і ў Старажытнай Русі39.
    Цікавая думка адносна прычын высякання крыжоў і надпісаў на дзвінскіх камянях выказана Н. Н. Вароніным у кнізе «йсторня культуры Древней Русн» (М., 1951). У рабоце адзначана, што з распадам Кіеўскай дзяржавы развіццё мясцовых інтарэсаў, пытанні гандлю і самастойнасці княстваў прымусілі звярнуць увагу да ўнутраных водных шляхоў і адным з мерапрыемстваў у гэтым напрамку была спроба ўстанавіць свайго роду лоцманскія знакі на небяспечных месцах рачных шляхоў. Менавіта такім мэтам, на думку даследчыка, і маглі служыць «Барысавы камяні», а надпісы сведчаць аб дзейнасці полацкага князя Барыса па паляпшэнню рачных шляхоў на яго землях.
    Такім чынам, думкі даследчыкаў аб прычынах высякання крыжоў і надпісаў розныя. У пачатку 80-х гадоў з дапамогай аквалангістаўаматараў былі праведзены гідраархеалагічныя даследаванні месцаў, дзе знаходзіліся «Барысавы камяні» каля г. Дзісны. Высветлілася, што перашкаджаць суднаходству гэтыя камяні наўрад ці маглі.
    Найбольш рэальнай уяўляецца гіпотэза, выказаная Б. А. Рыбаковым. Згодна з ёй, крыжы і надпісы на камянях былі высечаны для барацьбы
    супраць паганства. Гэта было зроблена ў дні Барысаглебскіх аграрных святаў вясной 1128 г. Неўраджай і голад прывялі тады да вяртання язычніцкіх вераванняў, і, пэўна, людзі сталі маліцца каля сваіх старых паганскіх алтароў — валуноў. У мэта^х барацьбы з голадам князь Барыс, які быў вельмі набожным, загадаў асвяціць камяні і выбіць на іх крыжы з Галгофай, а каб узвысіць першых старажытнарускіх святых*, а можа, ўвекавечыць сваё імя, па яго загаду былі высечаны надпісы ў выглядзе хрысціянскай формулы з упамінаннем імя Барыса 40. Трэба падкрэсліць, што «Барысавы камяні» знаходзіліся менавіта каля гарадоў Полацка, Дзісны, Друі. Гэты факт можа прасвятліць пытанне ўзнікнення гэтых гарадоў. Цікава, што Друяй да канца XV ст. валодалі слугі Полацкага замка, а былыя вёскі Накоўнікі і Балоткі (каля Дзісны), дзе знаходзіліся «Барысавы камяні», у сярэдневякоўе належалі друйскай Спаскай царкве41. Гэта думка варта больш падрабязнага вывучэння.
    * Культ Барыса і Глеба быў прыняты ў 1072 г. і канчаткова ўстаноўлены ў 1115 г.
    Глава V
    ПАУНОЧНА-ЗАХОДНЯЯ ТЭРЫТОРЫЯ БЕЛАРУСІ У ГІСТОРЫІ УСХОДНЯЙ ЕУРОПЫ
    I. ПРАБЛЕМА ПАУНОЧНА-ЗАХОДНЯГА РУБЯЖА ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА
    Са старажытнарускіх летапісаў, хронікі Генрыха Латвійскага, ліфляндскай рыфмаванай хронікі, шэрагу іншых пісьмовых крыніц вядома, што даннікамі Русі былі ўсходнепрыбалтыйскія плямёны — лівы, куршы, земгалы, селы і латгалы. He выклікае сумнення існаванне ў XII—XIII стст. на тэрыторыі гэтых плямёнаў дзяржаўных аб’яднанняў Кукенойс і Герсіке, якія былі ў васальнай залежнасці ад Полацкага княства і дзе правілі прадстаўнікі полацкага княскага дома. Знаходзячыся ў васальнай залежнасці ад Полацка, гэтыя княствы карысталіся адноснай самастойнасцю ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Яны развіваліся пад уплывам полацкай дзяржаўнасці, але захоўвалі і мясцовыя асаблівасці, як, напрыклад, саветы старэйшых і нарады дружыннікаў. Падпарадкаванне Полацку першапачаткова праяўлялася ў выплаце даніны, а затым у форме аб’яднання дружын, падобна таму як гэта было ва ўсходнеславянскіх землях. К канцу XII ст. гэтыя землі карысталіся палітычнай самастойнасцю, але потым пагроза нямецкай агрэсіі прымусіла шукаць дапамогі ў суседніх землях усходніх славян'.
    Пытанне аб тэрыторыі і межах гэтых княстваў разглядалі Ф. Кейслер2, В. Ц. Пашута3, М. Хелман4, П. А. Старадубец5, Э. С. Мугурэвіч6 і іншыя даследчыкі. Усе яны былі адзіныя ў тым, што ўсходняя граніца княства Герсіке супадала з паўночна-заходнім рубяжом Полацкага княства, але ніхто з даследчыкаў не ўказвае канкрэтна гэтага рубяжа. A. Н. Насонаў7, а за ім Л. В. Аляксееў® у сваіх манаграфіях на картах, якія паказваюць тэрыторыю Полацкага княства, уключылі ў яго і васальныя землі Падзвіння, але канкрэтна пытання аб гэтых княствах не разглядалі.
    I. Я. Фраянаў, даследуючы пытанні аб даніне, зрабіў вывад, штоданіна падуладных плямёнаў насіла характар выкупу (кантрыбуцыі) і штожыхары аддаленых зямель, якія плацілі такую даніну, уваходзіць у склад старажытнарускай дзяржавы не маглі 9. Е. Ахманьскі выказаў думку, што Герсіке і Кукенойс маглі быць гарадамі-дзяржавамі І0. Аб гэтым сцвярджае і I. Я. Фраянаў ",
    Даследчыкамі даўно адзначана, што на сучаснай граніцы Беларусі з Латвіяй і Літвой яшчэ ў старажытнасці праходзіла парубежная этнаграфічная зона паміж славянамі і ўсходнепрыбалтыйскімі народамі. Адным з першых пісаў аб гэтым 3. Даленга-Хадакоўскі: «...Каб аб’ехаць і адзначыць межы рускія ад ліваў, латышоў, літвы, складанасць якой па дыялектах і ўрочышчах мне ўяўляецца ў наваколлі Друі на Дзвіне, праз самае Вільна, Коўна...» 12 М. Баліньскі і Т. Ліпінскі намячалі граніцу ў раёне Дрысвятаў і Відзаў |3. Н. Барсаў праводзіў граніцу праз воз. Свір да прытоку Дзісны р. Мядзелкі, на поўнач да сістэмы азёр і далей Опса, Пеліканы, Дрысвяты, Рыча, Сомка, Рубеж, Шылаўка, Краслава. Затым вёў яе ў воб-
    ласць р. Дрысы, захопліваючы Асвею і Себеж 14. А. Біленштэйн лічыў, што этнічнае пагранічча ў старажытнасці праходзіла па лініі Ілюкст, на поўдзень ад Дзвінска, уверх па цячэнню Заходняй Дзвіны да Крэйцбурга, на ўсход ад Ільгера да граніцы з Літвой 15 . Ф. В. Балодзіс этнічную граніцу для IX—X стст. праводзіў па лініі Лжа, Пітэле, Зілупэ, Грэбля, а для XI—XII стст. — Лжа, Пітэле, Зілупэ, Плісуна |6. Б. Брэжга звязваў граніцу з населенымі пунктамі Пітэле, Зілупэ, Грэбля, Краслава 17. Г. Лаўмянскі лічыў граніцай лінію ад воз. Свір да Браслава і далей уздоўж сучаснай граніцы Беларусі з Латвіяй 18. Ю. Гацье пісаў, што «...пры князі Усяславе Полацкае княства не прасцірала сваёй улады далёка за этнаграфічны рубеж рускіх, які тады праходзіў прыблізна там, дзе ён праходзіць і зараз: уздоўж цяперашняй граніцы Літоўскай і Латвійскай ССР з аднаго боку і РСФСР і БССР з другога боку...» 19
    М. Я. Грынблат зафіксаваў парубежную этнаграфічную зону: на ўсход ад г. п. Відзы, уздоўж заходняга берага воз. Лукі, на ўсход ад в. Мілашкі, на ўсход ад г. Браслава да Заходняй Дзвіны, на ўсход ад г. п. Друі 20. М. Хелман пагранічнай зонай называе таксама пункты Лша, воз. Высокае, вусце р. Рубеж, упадаючай у р. Сінюху, заходні бераг воз. Сіняга, далей да рэк Сар’янка, Росіца, Дзвіна і да г. п. Асвея 21. К. Сласкі пагранічнымі назваў наступныя пункты: Пітэле, Дубовікі, Мельнікі, Істра, Андзелі, ці Дзегцяры, Казлава, Нерза, Рудава, Пентухі, Кромані22. Л. В. Аляксееў праводзіць пагранічную лінію ўздоўж нёманскай Бярэзіны і Ашмянкі на поўнач да Мядзела, Дрысвятаў, Браслава 23. В. Сядоў вызначыў лінію парубежжа наступным чынам: «...Ад Асвейскага возера на поўдзень, перасякаё Заходнюю Дзвіну каля вусця р. Дрысы, правабярэжная частка р. Дзісны (прыток Заходняй Дзвіны) належала крывічам, на захад жыла летапісная Літва. Найболып заходнім крывіцкім паселішчам быў Браслаў» 24. Е. Ахманьскі граніцу паміж славянамі і ўсходнепрыбалтыйскімі народамі праводзіць па лініі Браслаў — Пагост — Паставы 25.