Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1991
і датуюцца канцом X ст., адна маскавіцкая гірка выдзелена ў другую падгрупу і датуецца XI — пачаткам XII ст. Даўборскія гіркі адносяцца да трэцяй падгрупы і датуюцца канцом X — пачаткам XI ст. Асаблівую цікавасць уяўляе маскавіцкая гірка са складанымі адзнакамі кратнасці. На яе вонкавым баку два кругі: адзін састаўлены з 20 маленькіх кружочкаў, другі — з 15. Кружкі нанесены пуансонам. На адваротным баку плоскасць падзяляецца лініямі на восем частак, у кожнай з якіх знаходзяцца два кружкі, так што атрымліваецца кратнасць у 16 адзінак (2X8). Ш. I. Бекцінееў лічыць, што з’яўленне такой гіркі — вынік пераходу рускай грашовай сістэмы ад куфічнага дырхема да выкарыстання заходнееўрапейскага дынарыя з сярэдзіны XI да пачатку XI ст.23
Чацвёртая маскавіцкая гірка мае паўсферычную форму і арнамент у выглядзе завіткоў. Вага гіркі 12,04 г. Па вызначэнню Ш. I. Бекцінеева, кратнасць гіркі 4 (завіткі) ці 5 (з улікам вочка ў цэнтры). Адсюль вагавая адзінка 3 або 2,4 г. Па даных Ш. I. Бекцінеева, у Маскавічах маецца звыш 10 дапаможных гірак-фрагментаў упрыгожанняў (фібул, бранзалетаў, пярсцёнкаў).
Вялікая жалезная гіра з Маскавічаў (рыс. 32, 12) разам з пятлёй мае вышыню 88 мм і найбольшы дыяметр 93 мм. Вага яе 2,02 кг. На думку Ш. I. Бекцінеева, гэтай гірай можна было ўзважваць груз да 5 пудоў. Вагі з такімі гірамі шырока прымяняліся пры закупцы прадуктаў земляробства і збіральніцтва 24.
Аб гандлёвых сувязях сведчаць і скарбы манет (рыс. 3). Напрыклад, у 1867 г. у былым Дзісенскім павеце знойдзена 135 сярэбраных манет IX— першай паловы X ст. У 1888 г. каля в. Ахрэмцы на правым беразе р. Дрысы знойдзены 24 куфічныя дырхемы. Да 1870 г. адносяцца знаходкі двух абасідскіх дырхемаў пачатку X ст. каля Відзаў. У 1896 г. быў знойдзены скарб куфічных дырхемаў IX — X стст. каля в. Краснае на Дзісеншчыне2 . У 1965 г. на тэрыторыі Міёрскага раёна знойдзены саманідскі дырхем першай паловы X ст.26 Есць паведамленне аб знаходцы ў 1890-х гадах на востраве воз. Старапагосцкага скарбу арабскіх манет, якія потым паступілі ў Пецярбург . У 1965 г. каля в. Гараўляны Глыбоцкага раёна знойдзены два скарбы, закапаныя ў першай палове XI ст. У склад аднаго са скарбаў уваходзілі 134 куфічныя дырхемы і 15 іх імітацый, а таксама фрагмент чэшскага дынарыя Баляслава III (999— 1003 гг.). У другім скарбе было 220 куфічных дырхемаў і 185 заходнееўрапейскіх дынарыяў 28.
Пры раскопках гарадзішча Гарадзец знойдзены 2 дырхемы: адзін канца VIII — пачатку IX ст., другі першай паловы X ст.29 Вядомы дырхемы і на селішчы ў Прудніках (раскопкі A. Р. Мітрафанава, В. I. Шадыры). На тэрыторыі Усходняй Латвіі ёсць скарбы і знаходкі адзінкавых усходніх і заходнееўрапейскіх манет 30.
Пацвярджэннем існавання гандлёвых сувязей на тэрыторыі Браслаўскага Паазер’я ў так званы «безграшовы перыяд» з’яўляюцца сведчанні пісьмовых крыніц. Да.1159 г. адносіцца паведамленне аб пачатку гандлю брэменскіх купцоў з лівамі і рускімі на Заходняй Дзвіне31. У хроніцы Генрыха Латвійскага паведамляецца аб тым, што «... у 1210 годзе Арнольд, брат-рыцар, пасланы быў з таварышамі да караля полацкага даведацца, ці не згодзіцца ён на мір і не адчыніць нямецкім купцам доступ у свае ўладанні...> 32 Да 1229 г. адносіцца дагавор Рыгі са Смаленскам, да 1263 г. — дагаворная грамата князя літоўскага Гердзеня з лівонскім магістрам і гарадамі Рыгай, Полацкам і Віцебскам, да
Рыс. 36. Малюнкі на касцях жывёл з гарадзішча Маскавічы
1265 г.— дагавор полацкага князя Ізяслава з лівонскім магістрам і з Рыгай33.
Гандлёвыя сувязі жыхароў Полацкага княства з суседнімі ўсходнепрыбалтыйскімі плямёнамі пацвярджаюць даследаванні лінгвістаў, якія сведчаць, што ў латышскую мову перайшлі са старажытнарускай такія словы, як tirgus (торг), сепа (цана), bezmens (бязмен) і шэраг іншых 34.
Есць падставы меркаваць аб транзітным гандлі і існаванні невялікіх гандлёвых факторый. Напрыклад, такім пунктам ужо ў X ст. магло быць паселішча, якое існавала на месцы Маскавіцкага гарадзішча.
Тут знойдзены дзве гіркі канца X ст., адна XI — пачатку XII ст. і вялікая жалезная гіра. У параўнанні з суседнімі сінхроннымі паселішчамі ў Маскавічах знойдзена звыш 200 фрагментаў шкляных бранзалетаў і больш 100 шыферных праселкаў. У Браславе знойдзены толькі адзін шкляны бранзалет, у Рацюнках — два, у Прудніках і Дрысвятах яны пакуль што не выяўлены. He выключана, што ў Маскавічах быў пункт для абмену прадуктаў мясцовага вырабу і промыслаў на прывазныя тавары. Воз. Дзерба, на беразе якога размяшчалася маскавіцкае паселішча, уяўляла сабой зручную гавань, куды па р. Друйцы з Заходняй Дзвіны маглі заходзіць гандлёвыя судны. Магчымы іншы шлях: па волаку з Заходняй Дзвіны, а потым праз азёры Снуды і Неспіш. На такую думку наводзяць і даныя тапанімікі. У Браслаўскім раёне ёсць в. Перавалока, а да 1971 г. існаваў хутар з такой жа назвай 35. Паблізу в. Перавалока, на супрацьлеглым баку праліва паміж азёрамі Снуды і Волас, адзін з пагоркаў носіць назву Гарадзішча і аб ім бытуе шэраг народных паданняў. Культурны слой тут пакуль што не выяўлены. He выключана, што на гэтым месцы быў нейкі невялічкі вартавы пункт, адкуль ажыццяўляўся нагляд за пралівам і волакам.
Ускосным пацвярджэннем сувязей маскавічан з узбярэжжам Балтыйскага мора з’яўляюцца малюнкі суднаў на абломках касцей жывёл. Судны ідэнтычныя рыжскім і брэменскім когам. Такія судны наўрад ці маглі заходзіць у Браслаўскія азёры і былі намаляваны па памяці прыезджым чалавекам або маскавічанінам, які пабываў на моры (рыс. 36, 2, 3).
Такім чынам, зыходзячы з характарыстыкі знаходак і звестак пісьмовых крыніц, можна заключыць, што на працягу IX — XIV стст. насельніцтва Браслаўскага Паазер’я актыўна ўдзельнічала ў міжнародным гандлі.
Глава IV
САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЦЁ I ЭТНІЧНЫ СКЛАД НАСЕЛЬНІЦТВА
1. САЦЫЯЛЬНЫ I ЭТНІЧНЫ СКЛАД НАСЕЛЫІІЦТВА
У феадальным грамадстве дэталі касцюма ўказвалі месца ўладальніка на іерархічнай лесвіцы, а таксама яго этнічную прыналежнасць. 3 даных археалогіі, антрапалогіі і тапанімікі вынікае, што славянская каланізацыя насіла адносна мірны характар і гэта прывяло да складання балта-славянскай этнічнай еднасці.
Аб характэрных рысах мясцовага этнасу сведчаць знаходкі — нажы, прыземістыя гаршкі, скроневыя кольцы з кручкападобнымі канцамі, а таксама элементы пахавальнага абраду: наяўнасць каменных агароджак, частае змяшчэнне ў пахаваннях з трупапалажэннем ляпнога посуду, а ў пахаваннях з трупаспаленнямі кругавога посуду, ранняе з’яўленне пахаванняў у падкурганных ямах і шматінвентарнасць мужчынскіх яахаванняў.
Аналіз упрыгожанняў паказвае, што сельскае насельніцтва па адзенню адрозніваецца ад жыхароў умацаваных пунктаў. Напрыклад, для насельніцтва вёскі не характэрны металічныя падвескі, але любімым упрыгожаннем з’яўляліся шкляныя пацеркі. Фібулы ў курганах сустракаюцца ў асноўным падковападобныя са спіралепадобнымі канцамі, у той час як на гарадзішчах гэта катэгорыя ўпрыгожанняў прадстаўлена шматлікімі відамі. Так, у Маскавічах знойдзены фібулы — раўнаплечая, чарапахападобная, пласцінчатая круглая з выпукла-ўвагнутым сячэннем, падковападобныя з зааморфнымі і з сегментападобнымі галоўкамі, з патоўшчанымі, ромбападобнымі і спіралепадобнымі канцамі. Жыхары вёскі насілі зааморфныя бранзалеты, бранзалеты, вітыя з двух драцінак з завязанымі або абрубленымі канцамі, радзей — пласцінчатыя. Ва .ўмацаваных паселішчах насілі больш разнастайныя бранзалеты: плеценыя, несапраўдна-плеценыя, плеценыя з петлепадобнымі канцамі, багата арнаментаваныя шырокапласцінчатыя. Асабліва распаўсюджаны шкляныя бранзалеты.
На агульным фоне курганных пахаванняў, якія ў асноўным мелі небагаты інвентар, вылучаюцца адносна багатыя. Напрыклад, у могільніку каля в. Лясной знойдзены два шматінвентарныя пахаванні, у якіх былі вітыя бранзалеты, скроневыя кольцы, бурштынавыя і разнастайныя шкляныя пацеркі, у тым ліку вочкападобныя. У кургане каля в. Лісна знойдзен каўнер з чырвонай візантыйскай тканіны, вышыты залатымі ніцямі Шэраг рэдкіх і каштоўных пацерак, у тым ліку і залачоных, знойдзены ў чарневіцкіх курганах. Усё гэта сведчыць аб сацыяльным расслаенні вёскі. У сельскіх могільніках ёсць пахаванні са зброяй (Укля, Рацкі Бор, Чарневічы, Усце, Дзянісенкі, Кублішчына). Аднак у асноўным гэта ўсяго 1—2 пахаванні ў могільніку сярод вывучаных курганоў. Напрыклад, у Уклі гэта пахаванне па абраду трупапалажэння на мацерыку. Касцяк арыентаваны на захад. Пры нябожчыку знаходзіліся наканечнікі кап’я, крэсіва, нож, лірападобная спражка, спіральныя пранізкі, падковападобная фібула са спіралепадобнымі канцамі і круга-
вы арнаментаваны гаршчок. Пахаванні са зброяй у Рацкім Бары і Усці — адзіныя пакуль што пахаванні па абраду трупапалажэння ў гэтых групах. Напрыклад, у Рацкім Бары пахаванне было зроблена на мацерыку. Нябожчык арыентаваны галавой на ўсход. Акрамя наканечніка кап’я знойдзены крэсівы, сякера і спіральныя пранізкі. Хутчэй за ўсё пахаванні ў Рацкім Бары і Усці — гэта пахаванні дружыннікаў, якія жылі па вёсках і збіралі даніну.
Асабліва неаднародным быў сацыяльны склад умацаваных паселішчаў. Гэта прасочваецца па выніках раскопак Маскавіцкага гарадзішча. Сярэбраная полая падвеска-конік, скроневыя кольцы з сярэбранымі пацеркамі, сярэбраная 6-вугольная ўстаўка ад пярсцёнка, шыферны нацельны крыжык у сярэбранай аправе, візантыйскія шкляныя бранзалеты, пазалочаныя гузікі, шэраг іншых рэчаў маглі належаць толькі людзям багатым і знатным. Знаходкі трох крыжоў-энкалпіёнаў, у тым ліку ўпрыгожанага пазалотай і выемчатай эмаллю, дазваляюць меркаваць аб пражыванні ў Маскавічах свяшчэннікаў.
На падставе знаходак зброі, рыштунку каня і конніка, абломка касцей жывёл з выявамі на іх воінаў можна сцвярджаць аб наяўнасці ваенных гарнізонаў. Велічыня гарнізонаў залежала ад месца паселішча ў сістэме абароны. Дружына ў сацыяльных адносінах была не аднарод-
Рыс. 37. Рэканструкцыя адзення па матэрыялах курганоў: a — дзявочы касцюм (в. Богіна р-на); д — касцюм дзяўчынкі 11—12-гадовага ўзросту (в. Укля Браслаўскага р-на);
най, што пацвярджаецца характарам зброі, рыштункам каня і конніка.
Напрыклад, жалезную булаву прынята лічыць зброяй радавых воінаў. Бронзавая булава, тым больш з упрыгожаннем, падкрэслівала знатнасць яе ўладальніка. Прывілеяванай зброяй лічыліся і мячы. Можна меркаваць, што воіны адначасова з нясеннем службы займаліся сельскай гаспадаркай і паляўніцтвам. У Маскавічах, як адзначалася, былі рамеснікі, што займаліся кавальскім, ювелірным, касцярэзным і ганчарным рамёствамі. Нейкую частку насельніцтва складалі купцы, якія былі заняты галоўным чынам транзітным гандлем.