Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1991
нак (рыс. 33, 16), другая вітая з двух драцінак і мае петлепадобныя канцы (рыс. 33, 17). Датаванне такіх грыўняў — X — XI стст.98
Іншыя ўпрыгожанні з металаў. У Маскавічах знойдзена бочкападобная медная пацерка, упрыгожаная напаянымі кольцамі з дроту (рыс. 30, 12). У Ноўгарадзе такія знаходкі вядомы ў слаях XII — XIII стст." На Маскавіцкім гарадзішчы знойдзены цэлы двухзвённы ланцужок, шматлікія кавалкі ад розных ланцужкоў (рыс. 35, 5—9), больш за 30 спіральных пранізак дыяметрам 2 — 7 мм (рыс. 19, 4 — 6), а таксама язычкі-зашпількі ад падковападобных фібул (рыс. 34, 10). Спіральныя пранізкі сустракаліся і ў пахавальных помніках (рыс. 5, 2— 4\ рыс. 7, 4 — 6). У адным з курганоў каля в. Лясной знойдзены ажарэлак з розных пранізак, нанізаных на льняны шнурок. Падобныя ажарэлкі вядомы сярод старажытнасцей карэлы '°°.
Дэталі касцюма і розныя ювелірныя вырабы. У Маскавічах знойдзена 6 бронзавых гузікаў. Два з іх маюць па дзве адтуліны. У двух гузікаў ёсць праразныя лініі паміж адтулінамі (рыс. 31, 6) і два зроблены з двух полых паўшар’яў. Аналагічныя знаходкі вядомы ў Ноўгарадзе '°1.
У Маскавічах знойдзены таксама 23 жалезныя спражкі (рыс. 32, 1—3), розныя па форме і памерах. Частка з іх была паяснымі, іншыя — падпружнымі. Знойдзены таксама дзве медныя фігурныя спражкі. Адна з іх прамавугольная і мае фігурны прыёмнік для рамяня (рыс. 34, 15). Спражкі, падобныя маскавіцкім, шырока распаўсюджаны на ўсіх усходнеславянскіх землях. У Ноўгарадзе яны знойдзены ў слаях другой чвэрці XII — пачатку XIV ст.102
Жалезныя спражкі знойдзены пры раскопках курганоў з трупаспаленнямі каля в. Бяльмонты (рыс. 5, 12) і в. Богіна. У курганным могільніку Кублішчына ў насыпах з трупапалажэннямі знойдзены тры лірападобныя спражкі (рыс. 7, 7, 8, 10). Лірападобная спражка знойдзена ў Усці ў пахаванні па абраду трупаспалення. У Ноўгарадзе такія знаходкі вядомы ў слаях, якія датуюцца першай чвэрцю XI — канцом XII ст. Па пазіраннях М. В. Сядовай, яны сустракаюцца на вялікіх абшарах: у наўгародскіх, мінскіх, смаленскіх, уладзімірскіх, падмаскоўных курганах, у Прыкам’і і нават у Сярэдняй Азіі '°3.
У адным з курганоў каля в. Лясная знойдзена медная спражка з авальнай, завостранай на канцы рамкай, якая непасрэдна пераходзіць у прамавугольную аснову. Лірападобная частка спражкі арнаментавана насечкамі. Падобныя спражкі вядомы сярод усходнеславянскіх старажытнасцей X — XI стст. У Ноўгарадзе яны знойдзены ў слаях канца XI — канца XII ст.104
Упрыгожаннем касцюма, як жаночага, так і мужчынскага, служылі невялікія бляшкі розных форм. Яны нашываліся на галаўныя ўборы, каўняры, манжэты, краі адзення. Такімі бляшкамі часта ўпрыгожваліся і конская вупраж. У Маскавічах знойдзена 7 такіх бляшак. Яны зроблены з тонкай ліставой медзі (рыс. 34, 12), злёгку выпуклыя і ўпрыгожаны геаметрычным арнаментам.
Да дэталяў касцюма адносяцца і два паясныя кольцы, знойдзеныя ў Кублішчыне (рыс. 7, 9). Аналагічныя паясныя кольцы сустракаліся ў наўгародскім культурным слоі сярэдзіны X — сярэдзіны XIV ст.105 У Маскавічах вядома бронзавая капавушка (рыс. 35, 11). Аналагічная знаходка вядома на латгальскім гарадзішчы Асатэ. Даследчыкі мяркуюць, што такія рэчы выконвалі функцыю бытавога інвентару і адначасова з’яўляліся ўпрыгожаннямі. Капавушкі асабліва характэрны для касцюма карэлы |06.
Для большасці вывучаных помнікаў характэрны пацеркі. На гарадзішчах яны не шматлікія. Як і на іншых старажытнарускіх землях, пацеркі з’яўляліся ў асноўным упрыгожаннем вясковых жанчын. Таму ў курганах яны больш шматлікія і разнастайныя — лімонкі, вочкападобныя, бісерныя, зонныя, рабрыстыя, золаташкляныя, срэбрашкляныя, а таксама сердалікавыя і бурштынавыя. На Маскавіцкім гарадзішчы знойдзена 45 пацерак. Яны падраздзяляюцца на шкляныя шарападобныя (6 экз.), зонныя (26 экз.), вінтападобныя (2 экз.), сердалікавыя (4 біпірамідальныя і 1 шарападобная), падоўжаныя чорныя шкляныя з жоўтым упрыгожаннем (2 экз.), кварцавыя шарападобныя (2 экз.) і 1 медную. Сярод зонных пацерак 9 сініх, 6 карычневых, 5 чорных, 3 зялёных, 2 фіялетавыя і 1 жоўтая. Зонныя пацеркі характэрны для ХП— ХПІ стст., сердалікавыя біпірамідальныя •—XI — XIV стст., сердалікавыя шарападобныя — канца IX — XI ст. Медная пацерка бочкападобная і ўпрыгожана напаянымі драцянымі кольцамі (рыс. 30, 12). У Ноўгарадзе такія знаходкі вядомы ў слаях XII — XIII стст.107 Зонныя пацеркі знойдзены і на іншых гарадзішчах, а золаташкляныя — у Браславе і Дрысвятах.
Такім чынам, можна канстатаваць, што рэчы з жалеза, косці, каменя, гліны і шкла аналагічныя рэчам іншых старажытнарускіх гарадоў, толькі ва ўпрыгожаннях назіраецца моцны прыбалтыйскі ўплыў.
Глава III
ГАСПАДАРЧАЕ ЖЫЦЦЁ
1. ЗЕМЛЯРОБСТВА, ЖЫВЁЛАГАДОУЛЯ / ПРОМЫСЛЫ
Асновай эканомікі ў IX—XIV стст. была сельская гаспадарка: земляробства і звязаная з ім жывёлагадоўля. Аб вядзенні земляробства сведчаць знаходкі ў Маскавічах наральнікаў, кавалка сашніка, чатырох частак сярпоў. Агульная даўжыня аднаго з маскавіцкіх наральнікаў 167 мм, даўжыня рабочай часткі 67, шырыня ўтулкі 70 мм. Памеры другога: агульная даўжыня 177 мм, даўжыня рабочай часткі 60, даўжыня ўтулкі 81 мм. Частка ад сашніка з плечыкам, па класіфікацыі A. В. Чарняцова, адносіцца да тыпу I сашнікоў, які ў лясной зоне ў XI—XIII стст. быў найбольш распаўсюджаны Даўжыня маскавіцкага сашніка 125 мм. На ім бачны сляды наваркі рабочай часткі.
Два абломкі сярпоў уяўляюць сабой фрагменты зубчатага ляза: адзін частку чаранка, другі — чаранок і частку ляза. Найбольшая шырыня ляза апошняга сярпа 47 мм, шырыня спінкі 3, даўжыня чаранка 87 мм. Па класіфікацыі В. П. Левашовай, апошні серп можна аднесці да наўгародскага тыпу, які характарызуецца вялікімі памерамі і вышынёй выгіну ляза, роўнай 1/3 даўжыні асновы2.
Знойдзены ў Маскавічах касар мае даўжыню 290 мм. Найболыная даўжыня ляза 42 мм, таўшчыня спінкі 9 мм. Касары звычайна выкарыстоўваліся пры расчыстцы ўчастка зямлі ад кустарнікаў, У Браславе знойдзена зерне жыта, ячменю, аўса, грэчкі, пшаніцы і гароху 3. Наяўнасць сярод зярнят жыта пустазелля (асцёр жытні) дазваляе разглядаць жыта як азімую культуру, што даказвае факт існавання паравой сістэмы земляробства. Каменныя жорны з жалезнымі порхліцамі сведчаць аб наладжаным працэсе апрацоўкі сельскагаспадарчых культур. Трэба меркаваць, што развіваліся вырошчванне і апрацоўка льну.
Знаходкі ў Маскавічах двух цэлых наматыжнікаў і аднаго яго абломка, а таксама костачкі слівы дазваляюць сцвярджаць аб занятках агародніцтвам і садаводствам 4. Адзін з цэлых наматыжнікаў мае даўжыню 140 мм, дыяметр абушнай адтуліны 32 мм. Даўжыня другога 105 мм, дыяметр адтуліны 33 мм. Мяркуючы па пісьмовых крыніцах, у той час вырошчвалі рэпу, капусту, буракі, моркву, цыбулю, кроп і яблыкі. Развіццю земляробства спрыялі добрыя геаграфічныя ўмовы — умерана цёплы і вільготны клімат, дзярнова-падзолістыя глебы, а таксама гушчыня рачной сеткі5.
Вызначэнне і статыстычная апрацоўка астэалагічнага матэрыялу з раскопак гарадзішча Маскавічы праводзіліся палеазаолагам В. В. Шчагловай (Інстытут гісторыі АН БССР). Вызначальнымі аказаліся 2966 касцей мінімальна 495 асобін, якія належалі 6 відам капытных і 13 відам дзікіх жывёл. Сярод хатніх жывёл бык (13,8% ад агульнай колькасці асобін), дробная рагатая жывёла (19%),свіння (23,3%), конь (5%),сабака (5,4%), кошка (0,8%). Сярод дзікіх жывёл зубр (2,2% ад агульнай коль-
5. Зак. 1363
65
касці асобін), лось (11,2%), алень высакародны (0,4%), касуля (1,6%), кабан (9,7%), мядзведзь (0,8%), рысь (0,4%), воўк (0,6%), лісіца (0,6%), куніца (3,2%), выдра (0,2%), бабёр (6,3%), заяц (4,9%). Усяго рэшткаў хатніх жывёл 57,9%, дзікіх — 42,1%. Сярод хатніх жывёл найбольшы працэнт складае свіння, у два разы менш кароў і ў тры — коз і авечак. Рэшткі каня нешматлікія. Каровы ў Маскавічах былі невялікага памеру. Сярод коз і авечак шмат маладых асобін. Конь выкарыстоўваўся ў асноўным як цяглавая сіла і для ваенных мэт. Наяўнасць раздробленых касцей дазваляе меркаваць і аб ужыванні яго мяса ў ежу. Магчыма, маскавічане ўжывалі мяса дзікага каня (тарпана). Косці тарпана выяўлены і ў Браславе 6.
В. В. Шчаглова, вывучаючы маскавіцкую астэалагічную калекцыю, прыйшла да вываду, што ў выніку паляўніцтва маскавічане атрымлівалі мяса прыблізна ўдвая больш, чым ад развядзення хатняй жывёлы. Паляўніцтва давала не толькі мяса, але і пушніну. 3 пушных жывёл найбольш частай здабычай былі куніца, заяц і бабёр. Паляўніцтву ў Маскавічах прыдавалася не менш увагі, чым, напрыклад, на дзядзінцы Лукомля, які з’яўляўся добра ўмацаваным феадальным замкам 7. Сярод астэалагічных рэшткаў з Маскавічаў, па вызначэнню заолагаў з Інстытута заалогіі АН УССР (Л. I. Рэкавец, Н. Г. Бялан), ёсць таксама рэшткі чорнага тхара (1 асобіна)-, вавёркі (41), рачной выдры (3), крапчатага сусліка (1), вадзяной палёўкі (4), шэрага пацука (6) і крата (1).
У Маскавічах знойдзены і шматлікія косці птушак. Іх вызначэнне (559 адзінак), праведзенае A. М. Дарафеевым (Віцебскі педагагічны інстытут) і A. С. Уманскай (Інстытут заалогіі АН УССР), паказала, што большасць належыць хатнім птушкам (336 адзінак). 3 іх 335 — курыцы (ад 53 асобін) і 1 косць — хатняй качцы. Дзікім птушкам належалі 223 косці ад 96 асобін. Вылучаецца 25 дзікіх птушак: глушэц, рабчык, гогаль, свіязь, галка, варона, чырок-свістунок, паганка вялікая, кнігаўка, сава балотная, чорны дзяцел, луток, крыжанка, баклан вялікі, цецярук, арланбелахвост, лысуха, чырвонагаловы нырок, крахаль, драч, шэрая курапатка, вяхір, ястраб, гусь, белавокі нырок. Мяса рабчыка, глушца, шэрай курапаткі, цецерука, крыжанкі і некаторых іншых птушак ужывалася ў ежу. He выключана, што ў галодныя гады людзі карміліся мясам усіх птушак.
3 бліжэйшых да Маскавічаў сінхронных паселішчаў арніталагічныя рэшткі вывучаны з раскопак Асацкага гарадзішча ва Усходняй Латвіі. Там выяўлена 16 відаў дзікіх птушак і косці хатняй курыцы 8.
Для паляўніцтва ўжываліся жалезныя гарпуны, якія прынята лічыць спецыфічнай зброяй на буйных жывёл, коп’і і лукі са стрэламі. Наканечнікі стрэл маглі выкарыстоўвацца і пры паляўніцтве.
Рыбалоўства насіла характар пастаяннага промыслу, чаму спрыяла вялікая колькасць азёр. Для рыбнай лоўлі выкарыстоўваліся разнастайныя прылады. У Маскавічах выяўлены двухзубая і адназубая восці. Лічыцца, што звычайна яны выкарыстоўваліся для здабычы буйной рыбы. Па назіраннях Р. Л. Розенфельда, двухзубыя восці сустракаюцца рэдка, а адназубыя — часцей. Адназубыя восці складаліся ў трохзубьія. Пры паломцы аднаго зуба яго лёгка можна было замяніць другім 9. У Маскавічах знойдзена 10 блешняў і 50 рыбалоўных кручкоў. Блешні ўяўляюць сабой падоўжаную, некалькі выгнутую, лістападобную пласцінку, адзін канец якой пераходзіць у кручок, а другі мае адтуліну для прымацавання шнура. Сярод блешняў вылучаюцца дзве жалезныя (агульная даўжыня 120 і 150 мм), чатыры медныя (агульная даўжыня 120—150 мм), чатыры