Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1991
У Маскавічах і Рацюнках знойдзены касцяныя прыстасаванні для снавання нітак (юркі). На ўсіх гарадзішчах вядомы косці ад жужалак. У асноўным яны маюць адну адтуліну, але сустракаюцца і з дзвюма. Па вызначэннях палеазаолагаў, у Масквічах жужалі зроблены з касцей свінні, авечкі, буйной рагатай жывёлы і аленя. Цікавасць уяўляе знаходка касцянога вырабу ў выглядзе цыліндра са скразной адтулінай. Падобныя рэчы вядомы сярод археалагічнага матэрыялу Полацка27, але прызначэнне іх пакуль што не высветлена. Трэба адзначыць таксама кругападобную паясную спражку і 8 касцей для гульні (астрагалаў), зробленых з таранных касцей буйной жывёлы. Два астрагалы зроблены са свінцовымі ўстаўкамі. У Маскавічах знойдзена рэч з косці, якая нагадвае частку пад’ёмнага блока, што выкарыстоўваўся ў бортніцтве. Дзве другія косці са зрэзанай, сцёртай паверхняй маглі ўжывацца як лашчылы пры апрацоўцы скуры і тканіны.
Вырабы з каменя. Адной з найбольш распаўсюджаных катэгорый знаходак пры раскопках паселішчаў эпохі Кіеўскай Русі з’яўляюцца шыферныя праселкі. Да нядаўняга часу лічылася, што шыферныя праселкі вырабляліся толькі ў Оўручы (УССР), дзе меліся вялікія залежы пірафіліту. У апошнія гады знойдзены сляды майстэрняў па вырабу шыфсрных праселак з прывазной сыравіны і ў іншых месцах, у прыватнасці на гарадзішчы Менка каля Мінска 28. Шыферныя праселкі ёсць ва ўсіх гарадзішчах. У Маскавічах знойдзена 169 праселкаў (частка — у фрагментах). Сярод іх вылучаюцца 4 віды: біканічныя, ці бітрапепоіл-
Рыс. 25. Вапнавае рытуальнае яйка са знакамі з гарадзішча Маскавічы
Рыс. 26. Вырабы з гліны і каменя з гарадзішча Маскавічы: 1—5 — гліняныя пацеркі; 6 — глінянае праселка; 9, 10 — шыферныя праселкі са знакамі; 7, 8, 11, 12 — дробны выраб з гліны; 13 — кавалак глінянай арнаментаванай абмазкі
ныя (113 экз.), бочкападобныя (42 экз.), дыскападобныя (12 экз.), фігурныя (2 экз.). Каляровая гама маскавіцкіх праселкаў наступная: цёмна-ружовыя ці фіялетавыя (10 экз.), ружовыя (27 экз.), светларужовыя (21 экз.), шэрыя (15 экз.), чорныя (2 экз.). Знешні дыяметр праселкаў 13—27 мм, дыяметр адтуліны 5,5—9, шырыня 7—16 мм. На 7 праселках нанесены літарападобныя знакі 29. 13 шыферных праселкаў выяўлена ў Рацюнках. Яны падраздзяляюцца на бітрапецоідныя (6 экз.), бочкападобныя (2 экз.), дыскападобныя (4 экз.). Найбольшы дыяметр праселкаў 15—28 мм, дыяметр адтуліны 4—6, вышыня 5— 10 мм. Некалькі шыферных праселкаў знойдзена на гарадзішчы Пруднікі.
У Маскавічах шматлікія знаходкі асялкоў і іх фрагментаў (больш за 70 экз.). Некаторыя маюць адтуліны для падвешвання. Асялкі вядомы і ў пахавальных помніках (Чарневічы).
6 каменных жорнаў знойдзена ў Маскавічах і 1 жорны (у фрагментах) — у Рацюнках. Жорны выраблены з марэннага граніту. Сярод іх 3 круглыя і 3 авальныя. Дыяметр круглых 40—45 см. Памеры авальных 30X33, 34X47, 35X45 см. Дыяметр адтулін 6—10 см, вышыня 6— 11 см.
У Маскавічах вырабы з каменя прадстаўлены 4 абломкамі каменных свідраваных сякер. Пры вывучэнні фартыфікацыйных збудаванняў знойдзена вапнавае яйка, падобнае на курынае. Паверхня яго пакрыта схематычнымі знакамі (рыс. 25). У Маскавічах выяўлены 4 шыферныя крыжыкі і палова каменнай формачкі для адліву лістападобных падвесак. Вышыня формачкі 50 мм, таўшчыня 20 мм, Малюнак аналагічнай формачкі змешчаны ў кнізе Б. А. Рыбакова 30. Цікавым з’яўляецца вапнавы выраб накшталт праселка ці грузіла. На яго згладжанай паверхні нанесены рунападобныя знакі (рыс. 26).
Вырабы з гліны. Найбольш шматлікімі глінянымі вырабамі з’яўляюцца праселкі — 21 экз., шарыкі — 8 экз., пацеркі — 6 экз., скульптуркі жывёл — 4 экз., фігурка чалавека (рыс. 27) і гліняная аднабаковая ліцейная формачка для адліўкі нацельных крыжыкаў. Скульптуркі зроблены з белай азёрнай гліны, а ўсе астатнія рэчы — з гліны бурага колеру.
Самай шматлікай катэгорыяй вырабаў з гліны з’яўляецца бытавы посуд. Знойдзеная кераміка падраздзяляецца на ляпную і кругавую (рыс. 28). Суадносіны яе неаднолькавыя на розных гарадзішчах. Ляпны посуд адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, культуры штрыхаванай керамікі і трэцяй чвэрці I тысячагоддзя н. э. Кругавы посуд на ўсіх умацаваных паселішчах прадстаўлены ў асноўным гаршкамі, аналогіі якім добра вядомы ў Полацку 31. Знаходкі місак, кубкаў, іншых відаў посуду адзінкавыя. Сярод кругавых гаршкоў з Маскавічаў па асаблівасцях венчыка вылучаецца 6 тыпаў (рыс. 29, a). I тып — слабапрафіляваны посуд з адагнутым венчыкам, які мае загнуты ўнутр край (63%); II тып — мяккапрафіляваны посуд з адагнутым наверх венчыкам (17%); III тып— слабапрафіляваны посуд з крыху адагнутым, гарызантальна зрэзаным краем венчыка, які часам мае жалабок (16%); IV тып — тонкасценны посуд з патончаным, выцягнутым уверх прамым краем венчыка і прыўзнятым плечыкам (2%); V тып — посуд з адагнутым наверх венчыкам, які мае жалабок (1%); VI тып — посуд з адагнутым наверх краем венчыка, добра выяўленай шыйкай і прыўзнятым плечыкам (1%).
Сярод гаршкоў з Рацюнкаў (18 фрагментаў) вылучаюцца 4 тыпы. Тры з іх аналагічныя першым тром тыпам маскавіцкай керамікі. Чацвёрты тып (2 фрагменты) падобны да тыпу IV керамікі з Маскавічаў, але ў адрозненне ад маскавіцкага посуду тут край венчыка зрэзаны.
Шматлікія фрагменты кругавога посуду знойдзены і на гарадзішчы Пруднікі, але толькі нязначная частка ад агульнай колькасці іх сінхронная кругавому посуду Маскавічаў і Рацюнкаў. У Прудніках ёсць посуд, аналагічны I тыпу маскавіцкай керамікі, і посуд, падобнытыпу IV керамікі з Рацюнкаў. Кераміка Браслава падобна апісанай.
Рыс. 27. Гліняныя фігуркі з гарадзішча Маскавічы: /—3 — фігуркі жывёл; 4— фігурка дружыяніка ў кальчузе
Рыс. 28. Кругавы посуд з гарадзішча Маскавічы
Ганчарных горнаў на даследаванай тэрыторыі не выяўлена, але трэба меркаваць, што хутчэй за ўсё кругавы посуд паўночна-заходніх раёнаў Полацкага княства з’яўляўся прадукцыяй невялікіх ганчарных майстэрняў. Аб функцыянальным прызначэнні тых ці іншых гаршкоў меркаваць цяжка. Вылучаюцца вялікія пасудзіны, якія можна аднесці да тарнай керамікі, але большасць іх хутчэй за ўсё мела універсальнае прызначэнне. На некаторых фрагментах посуду бачны сляды нагару.
Значная частка кругавога посуду ў Маскавічах арнаментавана, прычым арнамент налічвае да 30 відаў (рыс. 29,6). Пераважае хвалісты арнамент, дзе форма і колькасць ліній розныя. Віды арнаментаў прадстаўлены таксама насечкамі, насечкамі ў спалучэнні з прамымі і хвалістымі лініямі. У большасці выпадкаў арнамент нанесены на плечыка, часам адразу на плечыка і край венчыка, іншы раз на ўнутраны бок краю венчыка. У Прудніках і Рацюнках сустракаецца таксама лінейны арнамент.
Шматлікія і днішчы ад гаршкоў. На большасці з іх бачны «борцікі», ёсць таксама клеймы. У Маскавічах на 120 донцах былі клеймы ў выглядзе трохвугольніка з адыходзячымі дужкамі накшталт знака Рурыкавічаў у спалучэнні з ромбам зверху. На першы погляд кляймо нагадвае чалавечка (рыс. 28). Акрамя таго, сустракаецца кляймо ў выглядзе двух авалаў, з якіх меншы ўпісаны ў большы, перасечанае перпендыкулярнымі лініямі і кляймо ў выглядзе трохвугольніка. Сярод знаходак
4. Зак. 1363
6
с2 a <3
О О о бо о
%= «°
6 а о
£ а &
г> л а г>
оЛоаор
ххххх
Рыс. 29. Тыпы і арнаментацыя керамікі з гарадзішча Маскавічы
ёсць крышкі ад гаршкоў. Некаторыя з іх арнаментаваны хвалістымі лініямі. Крышкі маюць выгляд полых конусаў і ў верхняй частцы ручку ў выглядзе кальцавога выступу. У Маскавічах акрамя посуду мясцовай вытворчасці знойдзена маленькая, хутчэй за ўсё прывезеная з Кіева чырвонагліняная амфарка, а ў Браславе, па меркаванню Л. В. Аляксеева, знойдзены фрагмент мазавецкага посуду.
2. ЮВЕЛІРНЫЯ ВЫРАБЫ
Сярод ювелірных вырабаў вылучаюцца падвескі, бранзалеты, пярсцёнкі, фібулы і розныя дэталі касцюма.
Падвескі. Падвескі-бразготкі (15 экз.) *. У Маскавічах такія знаходкі ў асноўным шарападобнай формы са шчылепадобнымі прарэзкамі (рыс. 30), за выключэннем аднаго грушападобнага і аднаго авальнага са шчылепадобнымі прарэзкамі. Некаторыя бразготкі ўпрыгожаны лінейным арнаментам. Па дзве грушападобныя бразготкі знойдзены ў курганах каля вёсак Кублішчына і Усце. Прарэзкі ў курганных бразготак крыжападобныя. Па даных В. А. Мальм і М. М. Фехнер, шарападоб-
* Лічбы ў дужках азНачаюць колькасць знаходак у Маскавічах.
Рыс. 30. У прыгожанні з гарадзішча Маскавічы: 1,9 — лістападобныя падвескі; 2 — падвеска з ракавіны кауры; 3,4 — падвескі-качачкі; 5—8, 11 — бразготкі; 10, 17 — падвескікрыжыкі; 12 — металічная пацерка; 13—16, 18, 19 — манетападобныя падвескі; 20 — спіралепадобная падвеска; 21 — полая падвеска-конік; 22, 23 — падвескі з клыкоў жывёл; 24 — трапецападобная падвеска; 25 — скроневае кальцо з полымі сярэбранымі пацеркамі
ныя бразготкі са шчылепадобнай прораззю адносяцца да XI — ХІП стст., са шчылепадобнай прораззю і лінейным арнаментам — да XI — XIII стст., а грушападобныя з крыжападобнай прораззю — да XI ст. 32 Па даных М. У. Сядовай, сярод наўгародскіх матэрыялаў шарападобныя бразготкі з лінейнай прораззю з’явіліся ў XI ст. і існавалі да пачатку XIV ст. Грушападобныя бразготкі з крыжападобнай прораззю знойдзены ў слаях сярэдзіны X— сярэдзіны XII ст.33
Бразготкі, акрамя ўжывання іх у якасці падвесак, прымяняліся як гузікі, служылі ўпрыгожаннем абутку, дэталямі агалоўя конскай вупражы, імі таксама абшываліся краі адзення і гунек.
Крыжыкі-цельнікі (16 экз.). Акрамя маскавіцкіх знаходак адзін крыжык знойдзены пры раскопках кургана каля в. Дзянісенкі Верхнядзвінскага раёна 34.
Сярод маскавіцкіх крыжыкаў 10 выраблены з каляровых металаў (рыс. 30, 10, 17), 1 з бурштыну (рыс. 32, 3), 5 з оўруцкага шэрага шыферу (рыс. 32, 1, 2), у тым ліку адзін у сярэбранай аправе (рыс. 31,2). Крыжык з каляровага металу зроблены з трохлопасцевымі канцамі і ўпрыгожаны жоўтай эмаллю (рыс. 32, 7). Такія крыжыкі адносяцца да шырока распаўсюджаных падвесак. Мяркуецца, што цэнтрамі іх вырабаў з’яўляліся Кіеўшчына 35 і нізоўі Даўгавы 36. Медныя аб’ёмныя (рыс. 32, 4) і алавяныя крыжыкі былі распаўсюджаны ў XI — XIII стст. на тэрыторыі Латвіі, а таксама на тэрыторыі Старажытнай Русі37. Цікавасць уяўляе крыжападобная шырокалопасцевая падвеска (рыс. 30, 17), аналогія якой вядома ў Курляндыі38.